Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Вучэбна-Метадычны Дапаможнік
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
А. Г. Каханоўскі
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XIX—ПАЧАТКУ XX ст.
Рэкамендавана
Вучэбна-метадычным аб'яднаннем па гуманітарнай адукацыі ўякасці вучэбна-метадычнага дапаможніка для студэнтаўустаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)»
МІНСК БДУ 2017
УДК 94(476)"18/19"(075.8)
ББК 63.3(4Бен)53я73-1
K12
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук A. М. Люты;
кандыдат гістарычных навук В. В. Яноўская
Каханоўскі, А. Г.
K12 Гісторыя Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст.: вучэб.метад. дапам. / А. Г. Каханоўскі. Мінск : БДУ, 2017. 251 с.
ISBN 978-985-566-485-8.
На аснове навейшых дасягненняў вывучэння айчыннай гісторыі прадстаўлены падзеі і працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX пачатку XX ст.: сацыяльна-эканамічнае развіццё, грамадска-палітьічнае жыццё, а таксама фарміраванне беларускай нацыі, развіццё культуры, эвалюцыя ўрадавай палітыкі, рэалізацыя буржуазных рэформ, сацыяльная трансфармацыя грамадства.
Для студэнтаў, якія навучаюцйа па спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)».
УДК 94(476)"18/19"(075.8)
ББК 63.3(4Бем)53я73-1
ISBN 978-985-566-485-8
© Каханоўскі А. Г., 2017
© БДУ, 2017
ПРАДМОВА )
______
V вучэбна-метадычным дапаможніку асвятляюнца пыЛ танні гісторыі Беларусі ад адмены прыгоннага права да Першай сусветнай вайны. Сялянская рэформа распачала шэраг буржуазных рэформ, што надалі дынамізм трансфармацыйным працэсам у беларускім грамадстве, змест якіх вызначае пераход ад традыцыйнай да індустрыяльнай формы развіцця. Пачатак Першай сусветнай вайны выклікаў прынцыпова іншыя зрухі ў грамадстве, часта абумоўленыя энешнімі ваенна-палітычнымі фактарамі. Адзначаны перыяд займае асобнае і важнае месца ў айчыннай гісторыі. На гэтым этапе адбыліся лёсавызначальныя змены, якія акрэслілі абрысы сучаснай беларускай нацыі, вызначылі кірунак фарміравання элементаў грамадзянскай супольнасці. To быў час рэформ і контррэформ, што на тэрыторыі Беларусі набыло адметнасць з-за спроб урада Расійскай імперыі вырашыць нацыянальнае пытанне і прымушала пастаянна змагацца супраць польскіх уплываў. Абазначаны кірунак урадавай палітыкі наклаў адбітак нават на сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы, вырашэнне сялянскай справы. Беларусь адносілася ў той час да ліку рэгіёнаў Расійскай імперыі, дзе нацыянальнае пытанне стаяла найбольш востра, але ўласна беларускі аспект у ім займаў нязначнае месйа. У другой палове XIX ст. фактычна адбылася канчатковая ломка той сацыяльнай сістэмы грамадства ў Беларусі, якая
сфарміравалася на старашляхецкіх традыцыях Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай і працягвала функцыянаваць у першай палове стагоддзя. Сацыяльная трансфармацыя праходзіла пад уплывам двух асноўных фактараў: урадавай палітыкі, якая вызначалася ў дадзены перыяд моцнымі русіфікатарскім і ўніфікацыйным напрамкамі, і станаўлення буржуазнага грамадства. Апошні працэс на адзначаным этапе застаўся незавершаным, перш за ўсё з-за нявырашаных старых і дынамічных новых нацыянальных пытанняў.
Важнае месца ў кнізе адведзена разгляду гістарыяграфічных і крыніцазнаўчых аспектаў вывучэння айчыннай гісторыі другой паловы XIX пачатку XX ст., вызначэнню агульнага і асаблівага ў разгортванні мадэрнізацыйных працэсаў, трансфармацыйных зменах і станаўленні буржуазнага грамадства, фарміраванні беларускага нацыянальнакультурнага руху і інш.
Вучэбна-метадычны дапаможнік адпавядае тыпавой вучэбнай праграме па гісторыі Беларусі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, для студэнтаў гістарычных факультэтаў, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)». Пры яго падрыхтоўцы ўлічаны назапашаная гістарыяграфічная спадчына вывучэння гісторыі Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст. і, безумоўна, напрацоўкі сучасных даследчыкаў, у тым ліку аўтарскія.
Выданне арыентавана на набыодё студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з'явах, падзеях і асобах айчыннай гісторыі другой паловы XIX пачатку XX ст., разуменне імі сутнасных характарыстык ключавых праблем гэтага часу, фарміраванне дакладнага ўяўлення аб узаемаўплывах пранэсаў, што тады адбываліся, аб іх месцы ў агульнай прасторы беларускай гісторыі і ўключанасці ў падзеі, якія раэгортваліся на тэрыторыі Расійскай імперыі.
Т э м a
ГІСТАРЫЯГРАФІЯ I КРЫНІЦЫ
Гістарыяграфія.
Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст.
7Т ругая палова XIX пачатак XX ст. вельмі складаны, 7_1 супярэчлівы перыяд у гісторыі Беларусі. Ён уяўляе сабой пачатак сістэмных пераўтварэнняў у эканоміцы ў беларускім грамадстве, з'яўляецца адным з важнейшых этапаў мадэрнізацыйнага пераходу ад традыцыйнага да індустрыяльнага тыпу развіцця. Многія з працэсаў, якія мелі пачатак ці трансфармаваліся ў гэты час, знайшлі працяг у наступныя перыяды, некаторыя актуальныя да сёння. Вывучэнне названага гістарычнага адрэзка аб'ядноўвае шэраг самастойных у гістарыяграфічным плане пытанняў, сярод якіх сацыяльная трансфармапыя беларускага грамадства пад уплывам працэсаў мадэрніэацыі; рэалізацыя буржуазных рэформ у Беларусі; адмена прыгоннага права і шляхі капіталістычнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі; рост гарадоў, развіццё прамысловасці і гандлю; грамадскапалітычны рух; разгортванне рэвалюцыйных падзей 19051907 гг. на тэрыторыі Беларусі; фарміраванне беларускай
нацыі і развіццё культуры; эвалюцыя ўрадавай палітыкі, асаблівасці канфесійнай сітуацыі і г. д. Пералік даследаванняў, дзе прадметам вывучэння непасрэдна ці ўскосна з'яўляецца гісторыя Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст., вялікі. Гістарыяграфія мае больш чым стагадовую традыцыю. На розных этапах яе станаўлення змяняліся прыярытэты вывучэння, адрозніваліся акцэнты, макраі мікрападыходы. У рамках даследавання адзначанага перыяду быў сабраны і прааналізаваны багацейшы матэрыял, але сённяшні стан вывучэння гісторыі Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст. можна параўнаць з няякасным фотаздымкам, дзе больш-менш выразна акрэслены пярэдні план, аднак дастаткова слаба, размыта ўспрымаецца фонавая частка.
Гістарыяграфія
Першыя публікацыі, прысвечаныя аналізу пытанняў гісторыі Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст., выйшлі яшчэ да 1917 г. Іх аўтары часта з'яўляліся сведкамі гістарычных падзей і працэсаў, якія яны апісвалі, і ў абсалютнай большасці не былі гісторыкамі. Працы, апублікаваныя да 1917 г., падрыхтаваны пераважна эканамістамі, статыстыкамі, фалькларыстамі і этнографамі і вызначаюода эмпірызмам, багаццем цікавых назфанняў, статыстычных звестак. Сярод іх сустракаюцца гістарычныя нарысы з элементамі мемуарыстыкі, падрабязныя статыстыка-эканамічныя даследаванні, падмацаваныя вялізнымі дадаткамі ў выглядзе табліц, этнаграфічныя і фальклорныя агляды, якія адрозніваюцца манерай структурызацыі і характарам змешчаных матэрыялаў.
У публікацыях П. Бранцава, М. Каткова, Г. Карнілава, М. Каяловіча, В. Ратча і іншых з афіцыйнага пункту гледжання адлюстраваны падзеі паўстання 1863 г. у Беларусі, а таксама грамадска-палітычнае жыццё пасля яго разгрому. У працах чарнасоценца Л. Саланевіча, ліберала А. Сапунова, прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай думкі Антона і Івана Луцкевічаў, К. Каганца, С. Палуяна знайшлі свой адбітак імклівыя падзеі і супярэчнасці канца XIX пачатку XX ст.
У змястоўных даследаваннях К. Анікіевіча, I. Вульферта, А. Дэмбавецкага, П. Баброўскага, В. Сямёнава, Ю. Янсана адлюстраваны значны рост прамысловасці, саматужных промыслаў, пашырэнне гандлю, апісаны становішча рабочых, эвалюцыя аграрнага пытання і сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст.
Перыяд 20-30-х гг. XX ст. нікавы як час пачатку станаўлення ўласнабеларускай гістарычнай школы і гісторыі Беларусі як самастойнага аб'екта даследавання, вяўлення агульных абрысаў нацыянальнага мінулага. Яго гістарыяграфічныя здабыткі на некалькі дзесяцігоддзяў наперад вызначылі развіццё беларускай гістарычнай навукі, адным з прыярытэтаў якой у гэты час сталі даследаванні айчыннай гісторыі другой паловы XIX пачатку XX ст., найперш сацыяльна-эканамічных працэсаў і рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху. Першаступенная ўвага надавалася аналізу форм і метадаў класавай барацьбы. Для даследаванняў дадзенага перыяду былі характэрны пераважна макрагістарычны падыход і імкненне ва ўмовах імклівага пашырэння марксісцкай парадыгмы зразумець і абгрунтаваць непазбежнасць рэвалюйыйных пераўтварэнняў. Гэта былі працы рознай глыбіні пранікнення ў прадмет вывучэння, асваення гістарычных крыніц, часам заснаваныя на ўласным досведзе бачання аўтарамі апісваемых працэсаў.
Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі сістэмны аналіз сацыяльна-эканамічных працэсаў у Беларусі ў другой палове XIX пачатку XX ст. ва ўзаемадачыненні розных іх элементаў зрабіў М. Доўнар-Запольскі ў даследаванні «Народное хозяйство Белоруссмн 1861-1914 гг.» (1926). У ім знайшлі асвятленне пытанні эканамічнага развіцця, дынамікі саслоўнага складу насельніцтва Беларусі, сацыяльнай дыферэнцыяцыі, маёмаснага становішча сельскага насельніцтва, пралетарыяту. Пачатак капіталістычнай мадэрнізацыі Беларусі М. Доўнар-Запольскі звязваў з 80-мі гг. XIX ст. Асаблівую ўвагу аўтар надаваў сацыяльнаэканамічнаму развіццю беларускай вёскі. На яго думку, у эканамічным спаборніцтве з памешчыцкай гаспадаркай у Беларусі перамагала сялянская.
На старонках працы А. Цвікевіча «"Западно-русснзм": Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в.» (1929) на шырокім фоне развіцпя грамадска-палітычнага руху, эвалюцыі ўрадавай палітыкі адлюстравана разгортванне русіфікацыі на тэрыторыі Беларусі, станаўленне ідэалогіі заходнерусізму. Адным з першых да гісторыі Беларусі паслярэформеннага перыяду звярнуўся У. Ігнатоўскі. Яго выданнем «Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX ст.» (1928) была пакладзена традыцыя падрыхтоўкі прац па асобных этапах гісторыі Беларусі насуперак створаным раней кароткім аглядным нарысам па ўсёй айчыннай гісторыі. У ім У. Ігнатоўскі зрабіў першую спробу аналізу эвалюпыі беларускага нацыянальнага руху. Грамадска-
палітычны pyx другой паловы XIX пачатку XX ст. і яго вынікі не маглі заставацца па-эа ўвагай даследчыкаў 20-х гг. XX ст. Гэтай тэматыцы прысвечаны манаграфіі і артыкулы С. Агурскага, У. Пічэты, А. Смоліча, Ф. Турука і інш. У 1924 г. у часопісе «Полымя» быў надрукаваны артыкул У. Пічэты «Формы нацыянальнага і апазіцыйнага руху на Беларусі», які з'явіўся першай спробай сістэматычнага выкладання гісторыі беларускіх грамадскіх рухаў. Да сярэдзіны 1920-х гг. у БССР быў сфармуляваны погляд беларускай савецкай гістарычнай навукі на нацыянальны рух.