• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Дваране і чыноўнікі па стане авалодання граматай займалі другую пазіцыю пасля духавенства. Узроўнем пісьменнасці вылучаліся прадстаўнікі вышэйшага саслоўя Гродзенскай (91,5 %) і Віцебскай (79,2 %) губерняў. Нечакана нізкім аналагічны паказчык акаэаўся ў дваран і чыноўнікаў Віленскай (66,4 %) і Мінскай (63,9 %) губерняў. Дастаткова аднароднымі лічбамі зафіксаваны стан пісьменнасці ганаровых грамадзян, купцоў, мяшчан і прадстаўнікоў іншых гарадскіх саслоўяў. Сярэднія пакаэчыкі іх па беларускіх губернях вар'іравалі ў межах ад 57,2 (Гродзенская губерня) да 47,8 % (Мінская губерня). Адчувальна больш адрозніваліся даныя стану пісьменнасці жаночай часткі гарадскіх саслоўяў: ад 45,3 % у паветах Гродзенскай губерні да 28,4 % у Мінскай.
    Сярод людзей розных веравызнанняў самы высокі паказчык адукаванасці быў характэрны для пратэстантаў. Гэтай групе была ўласціва практычна роўная велічыня працэнта пісьменных як для мужчын, так і для жанчын. Найбольш высокая ўдзельная вага пісьменных была ў пратэстантаў Віленскай губерні (76,3 %), мінімальны ўзровень у Мінскай (57,8 %). Дастаткова значнымі былі паказчыкі адукаванасці ў іўдзеяў. Максімальнае і мінімальнае значэнні іх знаходзіліся ў дыяпазоне ад 54,3 (Віленская губерня) да 50,7 % (Мінская губерня) у мужчын і ад 35,3 (Віцебская губерня) да 29,7 % (Мінская губерня) у жанчын. У мусульман Беларусі ўдзельная вага пісьменных вар'іравала ў межах лічбавых паказчыкаў ад 41,5 (Віленская губерня) да 34,1 % (Магілёўская губерня) сярод мужчын і ад 50,7 (Гродэенская губерня) да 20 % (Магілёўская губерня) сярод жанчын. Працэнт пісьменных у католікаў быў некалькі ніжэйшы, чым у названых вышэй канфесійных груп. У мужчын ён знаходзіўся ў межах ад 41,7 (Гродзенская губерня) да 33,5 % (Віленская і Мінская губерні). Для каталічак была характэрна наступная дыстанцыя паміж максімальным і мінімальным паказчыкамі адукаванасці: 41,4 (Віцебская губерня) і 23,4 % (Мінская). У самай шматлікай канфесійнай групы праваслаўных варыятыўнасць даных аб узроўні адукаванасці была значнай. Істотна адрозніваўся працэнт пісьменных у мужчын і жанчын. Удзельная вага адукаваных сярод апоішгіх была ў тры пяць разоў меншая, чым у мужчын-праваслаўных. Напрыклад, у Гродзенскай губерні паказчык пісьменнасці ў мужчын складаў 32,6 %, у жанчын 7,1 %. Аналагічныя даныя па Мінскай губерні, дзе адзначаўся найменшы ўзровень пісьменнасці праваслаўных, былі зафіксаваны ў наступных межах: адпаведна 18,9 і 3,7 %. Самым нізкім узроўнем пашырэння пісьменнасці вызначаліся ^44^
    стараверы, асабліва жанчыны. Выключэнне складала Гродзенская губерня, дзе адзначаны ўнікальна высокі паказчык адукаванасці: 59,3 % у мужчын і 33,3 % у жанчын. Ва ўсіх астатніх губернях удзельная вага пісьменных старавераў знаходзілася ў межах паміж 25,6 (Магілёўская губерня) і 13,9 % (Мінская губерня) у мужчын; 5,4 (Магілёўская губерня) і 1,5 % (Мінская губерня) у жанчын.
    Ва ўсіх без выключэння беларускіх губернях у пачатку XX ст., асабліва ў 1907-1914 гг., назіраўся школьны бум. Колькасць адкрываемых штогод у гэты перыяд навучальных устаноў у тры сем разоў перавышала аналагічны паказчык за папярэднія гады.
    Рост колькасці навучальных устаноў на мяжы ХІХ-ХХ стст. быў выкліканы зменай адносін розных пластоў насельніцтва да магчымасці атрымаць адукацыю. Змяніўся таксама змест паняцця «пісьменны чалавек», уэрасла ступень адукаванасці сялян. Сярод іх усё часцей сустракаліся людзі, якім удалося атрымаць сярэднюю і часам вышэйшую адукацыю. Кожная вёска ўжо магла пахваліцца сваім выхадцам, які стаў настаўнікам ці паступіў на ніжэйшыя прыступкі дзяржаўнай службы. Але часта асобы, якія атрымалі адукацыю, імкнуліся парваць сувязь са сваім сялянскім асяродкам, падкрэсліць сапыяльную дысганцыю з ім. Пісьменнік Л. Гмырак на старонках «Нашай нівы» адзначаў: «Патрэбу і карысць асветы ў нашай вёсцы цяпер людзі пачынаюць разумець. Даўней, калі загаварыць аб гэтым з селянінам, найчасцей пачуеш, што гэта ўсё пустое, што араць патрапіць і неграматны і, адным словам, нятрэба пасылаць дзяцей у школу, а йяпер ужо не. Гэткай гаворкі неяк саўсім не чутно, бадай кожны кажа, што грамату ведаць трэба, што неграматнаму надта цяжка жыць на свеце».
    Сістэмная мадэрнізацыя суправаджалася абуджэннем этнакультурных працэсаў. Рэформы зрабілі актуальным пытанне аб прыродзе нацыянальнага. Менавіта ў 60-70-х гг. XIX ст. пад непасрэдным уплывам паўстання 1863 г. з'явіўся рускі нацыяналізм. Паралельна адбывалася пашырэнне ў Беларусі «заходнерусізму» як ідэалогіі і формьт этнічнай самасвядомасці часткі гарадскога насельніцтва. Пад уплывам спрэчак аб гістарычным шляху і месцы Беларусі, актывізаваных не без удзелу прыхільнікаў «заходнерусізму», фарміравалася беларуская нацыянальная ідэалогія.
    Русіфікацыя і этнакультурная ўніфікацыя ўрадавымі коламі Расійскай імперыі ў 60-90-х гг. XIX ст. успрымаліся як неабходны элемент мадэрнізацыі. У перыяд пасля вызвалення сялян і рэформ 60-70-х гг. XIX ст. павялічыліся маштабы добраахвотнай русіфікацыі. Чыгунач-
    нае будаўніцтва, развіццё прамысловасці і ўнутранага рынку, удасканаленне камунікацый, пашырэнне перспектыў прафесійнага росту і сацыяльнай мабільнасці стваралі перавагі не толькі для рускіх, але і для прадстаўнікоў іншых народаў. У той жа час эмансіпацыя сялянства, індустрыялізацыя і ўрбанізацыя садзейнічалі фарміраванню сярэдняга слоя ў горадзе і вёсцы, які стаў сацыяльнай базай абуджэння і пашырэння нацыянальных рухаў. Для некаторых этнічных ускраін (найперш для Польшчы) была характэрна апераджальная ў параўнанні з расійскім цэнтрам мадэрнізацыя, якая прывяла да стварэння тут новых нацый, што разгарнулі барацьбу не пад саслоўнымі ці тэрытарыяльнымі, а пад нацыянальнымі сцягамі.
    Расійская рэпрэсіўная палітыка, выразна аформленая пасля падаўлення паўстання 1863 г., значна запаволіла беларускую культурнаасветніцкую дзейнасць, фарміраванне палітычных сіл і арганізацый. У той жа час гэты супярэчлівы перыяд адкрыў магчымасці разняволення чалавечай асобы, да якога б саслоўя чалавек ні адносіўся. Набыла свае абрысы ідэя беларускай нацыі, змяніўся характар нацыянальнай самасвядомасці. ГІашырэнне беларускай па сваім сённяшнім змесце свядомасці ў значнай ступені звязана з дзейнасцю мясцовай народніцкай, а затым марксісцкай моладзі. Яна не прымала ранейшую «ліцвінскую», «краёвую» ідэалогію, звязаную са шляхецтвам, а больш арыентавалася на сялянства.
    Трансфармацыя грамадства адбывалася дзякуючы таму, што змянялася сацыяльная псіхалогія людзей. Мадэрнізацыя гэта таксама зрухі ў менталітэце насельніцтва, яго здольнасць адаптавацца да змен, мабільнасць. Пад уплывам мадэрнізацыйных працэсаў адбывалася трансфармацыя грамады ў грамадства. Невялікая па памерах традыцыйная грамада з уласцівымі ёй блізкімі, даверлівымі чалавечымі адносінамі змянялася вялікім урбаністычным, індустрыяльным грамадствам, дзе адносіны паміж людзьмі набывалі безасабовы, індывідуалістычны, гграгматычны характар. У працэсе мадэрнізацыі адбывалася трансфармацыя сям'і пераход ад пашыранай да невялікай, нуклеарнай (муж, жонка, дзеці). Слабеў кантроль над асобай з боку бацькоў і сваякоў. Акрамя таго, эканамічная дзейнасць паступова страчвала сувязь з сямейнымі, сваяцкімі адносінамі, хатнімі гаспадаркамі. Члены сям'і пакідалі хатнюю гаспадарку ў пошуках працаўладкавання.
    У традыцыйным грамадстве функцыя вытворчасці рэалізуецца пераважна ў сваяцкіх калектывах. Функцыя навучання паступова пераходзіць ад сям'і да школы. Традыцыя і сучаснасць не толькі суіс-
    нуюць у грамадствах, якія мадэрнізуюцца, але і пранікаюць адна ў адну і змешваюцца паміж сабой. Па меры станаўлення індусгрыяльнага грамадства адбывалася эмансіпацыя жанчыны, ураўноўванне яе ў правах з мужчынам. Для вялікай колькасці жанчын стала неабходным шукаць самастойны эанятак, працу. Яны набывалі медыцынскія, юрыдычныя, выкладчьшкія прафесіі, займалі многія з тых пасад, якія раней займалі мужчыны. Жыццё станавілася больш напружаным, практычным і абцяжараным клопатамі. Справа, заробак, пытанні матэрыяльнага дабрабыту для многіх груп насельніцтва вылучаліся на першы план. Уяўленне пра свята, адпачынак, вольны час амаль знікла з побыту.
    Асноўныя асаб.іівасці
    мадэрнізацыйных працэсаў у Беларусі
    У XIX пачатку XX ст. авангардам мадэрнізацыі ў краінах Еўропы былі гарады, дзе канцэнтравалася прамысловасць. У Беларусі значная частка прадпрыемстваў знаходзілася ў сельскай мясцовасці. Узнікненне мануфактурна-фабрычнай сістэмы ў Беларусі адбылося ў мястэчках і невялікіх населеных пунктах, дзе не было рамесніцкай карпаратыўнай арганізацыі. Гарады ў Беларусі ў параўнанні з прамысловымі оэгіёнамі Расійскай імперыі адыгралі больш сшплую мадэрнізуючую ролю ў дачыненні да навакольнага сельскага асяроддзя. Рухавіком мадэрнізацыі ў краінах Еўропы была буржуазія, купцы, а ў Беларусі дваранства, якому належала вялікая частка прамысловых прадпрыемстваў, доўгі час утрымлівала права сацыяльна-эканамічнай інійыятывы. Гандлёвая і прамысловая буржуазія недваранскага паходжання была пераважна іншаэтнічнага і іншаканфесійнага паходжання ў параўнанні з большасцю насельніцтва.
    Мадэрнізацыйныя працэсы ў Беларусі разгортваліся нераўнамерна, з неаднолькавай ступенню пранікнення ў розныя сферы жыцпя. У дзяржаўна-палітычных умовах Расійскай імперыі сацыяльныя змены адбываліся пасля і ў некаторай адлегласці па часе ад эканамічнай і тэхналагічнай складаючых мадэрнізапыйных працэсаў. Развіццё апошніх выявіла рэгіянальную асабліваспь: заходняя частка Беларусі па многіх паказчыках вылучалася як больш уцягнутая ў станаўленне індустрыяльнага грамадства. Працэс мадэрнізацыі спалучаўся з існаваннем дыспрапорцый паміж горадам і вёскай, больш хуткім ростам прамысловасці і руцінным станам сельскай гаспадаркі. Для Беларусі 					
    ў абазначаны час была характэрна фрагментарная мадэрнізацыя. Накіраванасць і межы мадэрнізацыйнага працэсу ў Расійскай імперыі вызначаліся дзяржавай. На тэрыторыі беларускіх губерняў дзяржава больш актыўна ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі імперыі выконвала стрымліваючую ролю ў мадэрнізацыі эканомікі і сацыяльнай структуры грамадства. У рэалізацыі палітыкі мадэрнізацыі гаспадарка грамадства і культура выступалі ў якасці аб'екта правядзення пераўтварэнняў і практычна ніколі як апора змен. У Беларусі мадэрнізацыя здзяйснялася найперш на ўнутранай аснове. Адным з яе наступстваў было развіццё беларускай нацыі. Складанасць і супярэчлівасць дадзенага працэсу сталі ўвасабленнем выніковасці сацыяльна-культурнай мадэрнізацыі.