• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Мадэрнізацыя і індустрыя.іізацыя
    Гэтыя працэсы вельмі цесна паміж сабой звязаны, але не падмяняюць адзін аднаго. У краінах Заходняй Еўропы на пачатковых этапах мадэрнізацыі індустрыялізацыя выступала галоўным стрыжнем пераходу ад традыцыйнага да сучаснага грамадства. Аднак у розных краінах і рэгіёнах уплыў індустрыялізацыі быў неаднолькавым. Далёка не заўсёды яна з'яўлялася рашаючым фактарам, перадумовай мадэрнізацыі. У беларускіх губернях уплыў індустрыялізацыі запазніўся. Фабрычна-заводская вытворчасць Беларусі была сканцэнтравана пераважна на дробных прадпрыемствах і заснавана на выкарыстанні мясцовай сыравіны.
    Пад індустрыялізацыяй звычайна разумеюць працэс замяшчэння ручной рабочай сілы тэхналогіямі, заснаванымі на выкарыстанні неадушаўлёных крыніц энергіі. Аб узроўні разгортвання індустрыялізацыі
    можна меркаваць паводле змены суадносін удзельнай вагі рабочай сілы, занятай у сельскай гаспадарпы з аднаго боку і ў прамысловай вытворчасці з другога. Індустрыялізапыя суправаджалася дыферэнцыяцыяй і ўскладненнем сацыяльна-прафесійнай структуры грамадства, з'яўленнем і пашырэннем колькасці асоб, занятых у сферы паслуг. Яна патрабавала больш высокага ўзроўню адукацыі працоўных, выклікала пашырэнне пісьменнасці, развіццё сістэмы адукацыі.
    Рабочы клас Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст. у значнай ступені складаўся не са спадчынных рабочых, а з учарашніх сялян ці збяднелых рамеснікаў, гандляроў. Індустрыяльнае развіццё Беларусі на пачатковых этапах мадэрнізацыі было скарэліравана з натуральнымі патрэбамі рэгіёна, заснавана на традыцыйнай структуры эканамічнага жыцця. Узровень развіцця прамысловасці ў Беларусі быў ніжэйшы, чым у сярэднім на еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. Яе тэхнічнае пераўзбраенне да канца XIX ст. не завяршылася. У той жа час паралельнае існаванне рамесніцкіх майстэрань, мануфактур і фабрык не сведчыла аб адсталасні прамысловага развіодя Беларусі. Яно было абумоўлена арыентацыяй на выкарыстанне пераважна сельскагаспадарчай сыравіны, перапраііоўка якой не патрабавала стварэння вялікіх прамысловых магутнасцей, а таксама структурай мясцовых праігоўных рэсурсаў, наяўнасіпо вялікай колькаспі танных працоўных рук. Для перапраноўкі лясной і сельскагаспадарчай сыравіны нават уладальнікам значных капіталаў было больш зручным засноўваць параўнальна невялікія вытворчасці, дзе эканомія на транспартныя расходы і заработную плату перавышала выгады, якія магла даць буйная вытворчасць у параўнанні з дробнай. У Беларусі адсутнічалі буйныя прамысловыя цэнтры, значныя прадпрыемствы па вырабе сродкаў вытворчасці. Попыт на прамысловую прадукцыю ў першыя дзесянігоддзі пасля адмены прыгоннага права быў не вельмі высокім.
    Мадэрнізацыя і ўрбанізацыя
    Адным з магістральных працэсаў мадэрнізацыі, што падштурхоўваўся прамысловым развшцём, стала ўрбанізацыя. Горад павінен быў цягнуць да адпаведнай цывілізацыі навакольны сельскі асяродак. Павелічэнне ўдзельнай вагі гарадскога насельніцтва ў Беларусі адбывалася нязначнымі тэмпамі. Рост гарадоў Беларусі стрымлівалі асаблівасці 	
    тэрытарыяльнага размяшчэння і спецыялізацыі мясцовай прамысловасці, а таксама кірунак урадавай палітыкі (умацаванне рысы аседласці яўрэяў, штучнае абмежаванне надання афіцыйнага статусу горада населеным пунктам і інш.). Запаволеныя тэмпы ўрбанізацыйных працэсаў у Беларусі ў другой палове XIX пачатку XX ст. адпавядалі структуры і дынаміцы мясцовага прамысловага развіцця. У Беларусі менш адчувальна праявіўся ўплыў сялянства на сацыяльную мабільнасць гарадскіх груп жыхароў. На мяжы ХІХ-ХХ стст. істотнай была раз'яднанасць сацыяльных працэсаў у горадзе і на вёсцы Беларусі. Шматэтнічны і ў значнай ступені іншаэтнічны ў дачыненні да навакольнага вясковага асяродка састаў насельніцтва ўскладняў сацыяльныя кантакты паміж горадам і вёскай. Мясцовае сялянства вельмі насцярожана ставілася да «гарадской цывілізацыі»Урадавая палітыка садзейнічала гэтаму.
    Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства
    Пад упдывам мадэрнізацыі адбывадася фарміраванне кдасаў буржуазнага грамадства, павялічваўся ўзровень тэрытарыяльнай і сацыяльнай мабільнасці насельніцтва. У друтой палове XIX пачатку XX ст. састаў насельніцтва Беларусі ўяўляў сабой складанае перапляценне элементаў, характэрных для сацыяльнай структуры індустрыяльнага грамадства, і элементаў саслоўнай іерархіі мінулай эпохі. На працэс буржуазнай эвалюцыі сацыяльнай структуры насельніцтва Беларусі, які да канца XIX ст. не завяршыўся, стрымліваючае ўздзеянне аказаў агульны кірунак урадавай палітыкі.
    У другой палове XIX пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі адбываўся значны рост колькасці насельніцтва, звязаны з пачаткам дэмаграфічнага пераходу, які суправаджаў працэсы мадэрнізацыі. Ён характарызуе пераход ад традыцыйнага тыпу ўзнаўлення насельніцтва, уласцівага аграрнаму грамадству з яго высокай нараджальнасцю і адначасова высокай смяротнасцю, да сучаснага тыпу з яго нізкімі смяротнасцю і нараджальнасцю. У выніку такога пераходу, асабліва на пачатковых этапах, у тым ліку ў Беларусі і ў еўрапейскай частцы Расійскай імперыі, калі зніжаецца смяротнасць, але захоўваеода дастаткова высокая нараджальнасць, адбываецца імклівы рост насельніцтва, змяняjpi	
    ецца яго структура. Пераходны перыяд характарызаваўся разрывам у тэмпах зніжэння абодвух паказчыкаў. Удасканаленне медыцынскага абслугоўвання, вызваленне сялян ад прыгону паступова прывялі да зніжэння смяротнасці, а нараджальнасць пэўны час заставалася яшчэ на дастаткова высокім узроўні. Адначасова павялічвалася сярэдняя працягласць жыцця, працэс змены пакаленняў запавольваўся. Дэмаграфічны пераход суправаджаўся фарміраваннем новага тыпу сям'і, змяненнем адносін да шлюбу, ростам свабоды паводзін асобы. Беларускія губерні ў другой палове XIX пачатку XX ст. мелі адзін з найбольш высокіх паказчыкаў натуральнага прыросту насельніцтва сярод рэгіёнаў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. Яны займалі другую пазіцыю ў краіне пасля прыбалтыйскіх па ступені ўцягнутасці ў працэсы, звязаныя з дэмаграфічным пераходам. Акрамя таго, перапісам насельніцтва 1897 г. тут была адзначана большая, чым у сярэднім па краіне, працягласць жьіцця ў мужчын і жанчын. У Беларусі сярэдняя працягласць жыцця мужчын складала 37 гадоў, у жанчын 37,9 года, па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі ў сярэднім адпаведна 31,4 і 33,4 года. Беларускія губерні былі таксама аднесены да ліку тых, дзе назіралася найменшая дзіцячая смяротнасць (да 1 года): Магілёўская губерня 17,6 праміле (колькасць памерлых за год у пераліку на тысячу чалавек сярэднегадавой колькасці насельніцтва), Гродзенская губерня 17,4, Віцебская 17,2, Мінская 14,2, Віленская 12,5 праміле. Апошняя лічба была найбольш нізкай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. Сярэдні паказчык дзіцячай смяротнасці па Расійскай імперыі складаў у гэты час 26,1 праміле.
    Па стане на 1858 г. у беларускіх губернях налічвалася 4410,8 тыс. жыхароў, у тым ліку па 35 паветах, якія тэрытарыяльна найбольш дакладна ўпісваюцца ў сучасныя межы Рэспублікі Беларусь, 3306,8 тыс. чалавек. У гэты час жыхары беларускіх губерняў скаладалі 7,4 % ад колькасці насельніцтва еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. У 1863 г. насельніцтва беларускіх губерняў склала 4496,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў межах 35 паветаў 3356,2 тыс. чалавек. Перапісам насельніцтва 1897 г. у беларускіх губернях было ўлічана 8518,2 тыс. жыхароў. У межах 35 паветаў налічвалася 6493,6 тыс. жыхароў. Удзельная вага насельніцтва беларускіх губерняў у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі складала 9,1 %. Паводле звестак на 1 студзеня 1914 г., насельніцтва беларускіх губерняў налічвала 11 569,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў 35 беларускіх паветах 8952,8 тыс. чалавек. Калі ўлічыць насельніцтва
    Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні (242,3 тыс. чалавек), значная частка якога ўваходзіць у межы сучаснай беларускай дзяржавы, то насельніцтва Беларусі ў межах, блізкіх да сучасных дзяржаўных, склала каля 9100-9150 тыс. чалавек. За 1858-1914 гг. насельніцтва беларускіх губерняў вырасла ў 2,6 раза.
    Удзельная вага саслоўных груп насельніцтва Беларусі за другую палову XIX пачатак XX ст. колькасна змянілася нязначна. Саслоўны склад жыхароў Беларусі дастаткова кансерватыўна адлюстроўваў структуру насельніцтва і напярэдадні рэформы 1861 г. выглядаў наступным чынам: дваране (спадчынныя і асабістыя) складалі 5,1 % насельніцтва пяці беларускіх губерняў, хрысціянскія святары 0,6, ганаровыя грамадзяне 0,012, купцы 0,4, мяшчане 12,3, цэхавыя 0,9, сяляне 77, ваенныя саслоўі (за выключэннем рэгулярных войскаў) 1,6 %. Паводле даных перапісу 1897 г., сярод насельніцтва беларускіх губерняў налічвалася 2,4 % спадчынных дваран, 0,4 асабістых дваран і чыноўнікаў, 0,3 прадстаўнікоў хрысціянскага духавенства, каля 0,2 ганаровых грамадзян, 0,2 купцоў, 20,9 мяшчан, 75,3 % сялян. Колькасць асоб, якія не былі аднесены да абазначаных катэгорый, склала 0,3 %.
    Саслоўная арганізацыя складала аснову сацыяльнай сістэмы Расійскай імперыі ў XIX пачатку XX ст. Гэта быў прыярытэт для захавання стабільнасці пануючага рэжыму і лаяльнасці нярускіх падданых у дачыненні да дынастыі. Саслоўны прынцып дазваляў захаваць цэласнасць шматнацыянальнай імперыі і вызначаў сацыяльныя сувязі. Гэту функцыю саслоўных інстытутаў не магла замяніць нацыянальная ці канфесійная ідэалогія. Прыярытэт дынастычных і саслоўных прынцыпаў над этнічнымі і моўнымі быў агульным для Расійскай імперыі і іншых шматнацыянальных дзяржаў. Беларускія землі, як і іншыя заходнія вобласці, да часу ўваходжання ў склад Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. мелі адметную і больш развітую саслоўна-карпаратыўную арганізацыю, чым цэнтральныя губерні. На працягу большай часткі XIX ст. расійскі ўрад імкнуўся ўніфікаваць, наблізіць сацыяльную арганізацыю беларускага грамадства да стандарту велікарускіх губерняў.
    Традыцыйна даследчыкамі вылучаюцца наступныя прыкметы саслоўя: заканадаўчае афармленне і замацаванне саслоўных абавязкаў і праў, сацыяльных функцый і заняткаў; перадача прыналежнасці да пэўнага саслоўя ў спадчыну; наяўнасць саслоўных карпаратыўных ар-
    ганізацый; адметны менталітэт і самасвядомасць саслоўяў. Адпаведна расійскаму заканадаўству асобы, якія не належалі ні да аднаго з саслоўяў, павінны былі прыпісацца да падатковых саслоўяў. Атрыманне саслоўнага звання адбывалася праз перадачу ў спадчыну, ці яно набывалася шляхам падаравання, выслугі, прыпіскі (для падатковых саслоўяў), паляпшэння асабістага адукацыйнага ўзроўіпо.