Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Гістарыяграфія 30-50-х гг. XX ст. вызначылася празмернай увагай да развіцця рабочага і сялянскага рухаў, ідэалагізацыяй фарміравання грамадска-культурнага жыцця. He пазбаўлены шаблонаў таго часу, але ўсё ж змястоўны матэрыял аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі ўтрымліваюць даследаванні Д. Дудкова, К. Кернажыцкага, I. Саладкова, В. Шчарбакова, М. Фрыдман, П. Чарнушэвіча і інш. Для іх былі характэрны пераважна макрагістарычны падыход і імкненне ва ўмовах хуткага пашырэння марксісцкай парадыгмы зразумець і абгрунтаваць непазбежнасць рэвалюпыйных пераўтварэнняў. Гэта былі працы рознай глыбіні пранікнення ў прадмет вывучэння, асваення гістарычных крыніц, часам заснаваныя на ўласным вопыце бачання аўтарамі апісваемых працэсаў.
На працягу 60-80-х гт. XX ст. гісторыкамі дастаткова дэталёва акрэслены агульныя абрысы сацыяльна-эканамічных працэсаў у Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст., вызначаны кірунак іх развіцця, уведзены ў навуковы ўжытак і ахарактарызаваны асноўныя віды масавых крыніц, акрэслены і выкарыстаны інфармацыйныя магчымасці статыстычных даных. Але ў гэты перыяд іх разгляд датычыўся пераважна ўплыву капіталістычных адносін на беларускія вёску і горад, пытанняў станаўлення пралетарыяту і сацыяльнага разлажэння сялянства, а таксама эвалюцыі і форм рабочага, сялянскага, рэвалюцыйна-дэмакратычнага і нацыянальна-вызваленчага рухаў, палітыкі царызму ў Беларусі. Для беларускай савецкай гістарыяграфіі было характэрна спалучэнне даследаванняў сацыяльна-эканамічнага развіцця з тэматыкай разгортвання рэвалюйыйна-дэмакратычнага руху і рэвалюцыйных пераўтварэнняў. У гэты час з'явіўся шэраг прац М. Біча, М. Болбаса, К. Шабуні, В. Панюціча, Л. Ліпінскага, X. Бейлькіна, С. Самбук і інш. Каштоўным здабыткам разглядаемага перыяду для вывучэння гісторыі Беларусі стала выданне калектыўных абагульняючых
прац: «Гісторыя Беларускай ССР» (1972. Т. 2), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенеэ, этнічная гісторыя» (1985), «Йсторня рабочего класса Белорусской ССР» (1984. Т. 1) і інш.
Упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі вялікі гістарычны матэрыял па пытаннях развіцця прамысловасці, крыніцах фарміравання, складзе пралетарыяту Беларусі сабраў і сістэматызаваў 3. Абезгаўз. Разгортванне рабочага руху, станаўленне сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі, аналіз фарміравання пралетарыяту і буржуазіі ў Беларусі сталі прадметам разгляду ў манаграфіях М. Біча «Развмтме соцмал-демократнческого двнженмя в Белоруссмм в 1883-1903 гг.» (1973), «Рабочее двнженме в Белорусснн в 1861-1904 гг.» (1983).
Сацыяльная трансфармацыя беларускага сялянства, развіццё сельскай гаспадаркі, уплыў эвалюцыі капіталістычных адносін на стан памешчыцкай гаспадаркі, урадавая палітыка ў сферы землеўладання і землекарыстання дэталёва прааналізаваны ў працах В. Панюціча «Нз нсторпм формнровання пролетарната Белорусснл. 1861-1914 гг.» (1969), «Соцмально-экономмческое развнтне белорусской деревнн в 18611900 гг.» (1990) і інш. Даследчык у рамках фармацыйнай парадыгмы сабраў і перапрацаваў вялікі аб'ём статыстычнага матэрыялу, неапублікаваных крыніц.
У манаграфіі М. Болбаса «Промышленность Белоруссмм. 18601900» (1978) на аснове вялікага масіву эмпірычнага матэрыялу даследавана развіццё прамысловай вытворчасці, станаўленне прамысловага пралетарыяту і буржуазіі. Значную цікавасць уяўляюць статыстычныя табліцы, якія змешчаны ў дадатку да манаграфіі і сфарміраваны з улікам вялікай колькасці першасных даных. Даследчык у адпаведнасці з традыцыяй беларускай савецкай гістарыяграфіі імкнуўся паказаць працэсы прамысловага развіцця ў Беларусі, нават выйшаў за рамкі характарыстыкі ў межах 35 паветаў і тэрытарыяльна наблізіў разгляд да сённяшніх дзяржаўных меж Беларусі. М. Болбас таксама падрыхтаваў даведнік «Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі» (1988). Пачатак прамысловага перавароту ў Беларусі даследчык адносіў да канца 50-х гг. XIX ст. насуперак агульнапрынятаму ў большасці айчынных калектыўных і манаграфічных прац сцвярджэнню, што зыходным момантам гэтага працэсу былі 30-40-я гг. XIX ст. Шмат увагі М. Болбас надаваў аналізу сацыяльна-эканамічных перадумоў і наступстваў прамысловага развіцця ў Беларусі. Асобныя пытанні фарміравання некаторых груп рабочых, іх матэрыяльнага дабрабыту адлюстраваны ў працах А. Бараноўскага, В. Іванова,
У. Цітка i інш. Саслоўная ўрадавая палітыка ў другой палове XIX ст., рэжым выключных законаў у дачыненні да католікаў, яўрэяў, сферы землеўладання і землекарыстання, іх уплыў на сацыяльныя працэсы ў горадзе і вёсцы Беларусі прааналізаваны ў манаграфіі С. Самбук «Полмтнка царнзма в Белорусснн во второй половнне XIX века» (1980). Асобныя сацыяльна-дэмаграфічныя працэсы ў Беларусі разглядала 3. Тальвірская, пытанні працоўнай міграцыі сялянства, у асноўным на ўсход Расійскай імперыі, П. Верашчагін, развіодя сельскагаспадарчага рынку X. Бейлькін і інш. Барацьбе палітычных сіл на тэрыторыі Беларусі ў час рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. прысвечаны працы М. Марцюховай.
Перыяд другой паловы XIX пачатку XX ст. не адносіўся да ліку прыярытэтных у шматграннай навуковай дзейнасці па вывучэнні гісторыі Беларусі выдатнага гісторыка выпускніка БДУ М. Улашчыка. Аднак ён пакінуў шэраг прац, якія актыўна цытуюцца даследчыкамі да сёння. У іх знайшлі асэнсаванне пытанні пашырэння пісьменнасці сярод насельніцтва Беларусі на мяжы ХІХ-ХХ стст., сацыяльна-эканамічнага развіцця заходнебеларускай вёскі напярэдадні адмены прыгоннага права, трансфармацыйных працэсаў у асяроддзі беларускага сялянства на прыкладзе вёскі Віцкаўшчыны.
У 60-80-я гг. XX ст. даследчыкамі было зроблена вельмі шмат для вывучэння развіцця культуры, станаўлення навуковых ведаў у Беларусі другой паловы XIX ст. Фактычна на гэтым этапе сфарміравана і прааналізавана інфармацыйная база вывучэння дадзеных працэсаў, праведзена сістэмнае вывучэнне кірункаў эвалюцыі і зместу грамадскакультурнага жыцця. Узнавіць многія забытыя старонкі гісторыі беларускай літаратуры, фарміравання пісьменніцкага асяродку дазваляюць даследаванні С. Александровіча, А. Мальдзіса, А. Лойкі, Г. Кісялёва. Апошні стаў адным з пачынальнікаў літаратурнага крыніцазнаўства XIX ст. Агульныя абрысы эвалюцыі грамадска-палітычнай думкі Беларусі, асабліва рэвалюцыйна-дэмакратычнага яе кірунку, знайшлі сваю распрацоўку і адлюстраванне ў працах В. Шалькевіча, А. Майхровіча, С. Самбук, У. Конана, М. Рожына і інш. Станаўленне беларусазнаўства, навуковых ведаў па археалогіі, археаграфіі, фалькларыстыцы, этнаграфіі Беларусі ўсебакова, на аснове вялікай базы архіўных крыніц разгледжана ў працах В. Бандарчыка, У. Васілевіча, Г. Каханоўскага, А. Фядосіка, М. Улашчыка, I. Цішчанкі і інш. Пэўным падсумаваннем даследавання складанага шляху этнакультурных працэсаў на тэрыторыі Беларусі, станаўлення беларускай нацыі з'явілася
выданне «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985). Адзін з пачынальнікаў вывучэння гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі XIX ст. Л. Дробаў. Вынікам даследчыцкіх намаганняў гэтага вучонага, а таксама А. Кулагіна, В. Шматава, Я. Сахуты, В. Церашчатавай і іншых стала выданне трэцяга тома «Гісторыі беларускага мастацтва» (1989), другая глава якога прысвечана мастайтву 60-90-х гг. XIX ст. Значным быў уклад у вывучэнне гісторыі архітэктуры Беларусі У. Чантурыя.
На сучасным этапе ў параўнанні з папярэднімі перыядамі для айчыннай гістарычнай навукі адным з прыярытэтаў вывучэння развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст. сталі пытанні сацыяльнага жыцця, у прыватнасйі даследаванне гісторыі дваранства, купецтва, інтэлігенныі, сацыяльнай трансфармацыі беларускай вёскі, структуры гарадскога насельніцтва, комплекснага асэнсавання беларускага нацыянальнага руху і яго ідэалогіі і інш. Гэтай тэматыцы прысвечаны працы А. Жытко, 3. Шыбекі, Н. Палятаевай, В. Насевіча і інш. У манаграфіі 3. Шыбекі «Гарады Беларусі (60-я гг. XIX пачатак XX ст.)» (1997) з прымяненнем матэматыка-статыстычных метадаў вызначаны крыніцы фарміравання, дынаміка росту, месца гараджан у структуры насельніцтва Беларусі. Упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі аўтар узнімае праблему сацыяльнай і гэрытарыяльнай мабільнасці жыхароў беларускіх гарадоў і мястэчак, характарызуе палітыку расійскага ўрада ў дачыненні да працэсаў горадаўтварэння.
Даследаванне А. Жытко «Дваранства Беларусі перыяду капіталізму. 1861-1914 гг.» (2003) з'яўляецца першай у айчыннай гістарыяграфіі манаграфіяй, прысвечанай гісторыі вышэйшага саслоўя ў Беларусі на этапе станаўлення і развіцця капіталістычных адносін. Аўтарам зроблены аналіз дынамікі складу дваранства, крыніц яго папаўнення, ролі ў эканамічным жыцці. У манаграфіі Н. Палятаевай разгледжаны дынаміка, склад, прававое становішча, гандлёва-прамысловая дзейнасць купецтва Беларусі ў другой палове XIX пачатку XX ст.
У апошняе дзесяцігоддзе ў айчыннай гістарыяграфіі адбываюцца спробы пошуку новых метадалагічных падыходаў, выкарыстання мадэрнізацыйнай парадыгмы для аналізу трансфармацыі беларускага грамадства. Этапы і асаблівасці разгортвання мадэрнізацыйных працэсаў у Беларусі, іх змест, уплыў на сацыяльныя змены ў другой палове XIX пачатку XX ст. даследуе А. Каханоўскі. Сацыяльна-культурныя, гаспадарчыя, дэмаграфічныя змены ў традыцыйнай беларускай вёсцы, у тым ліку ў другой палове XIX пачатку XX ст., прааналізаваў
на мікраўзроўні В. Насевіч, узяўшы за прыклад невялікі рэгіён на тэрыторыі сучаснага Лагойскага раёна. С. Токць, прыняўшы ў якасці метадалагічнай асновы даследавання мадэрнізацыйную парадыгму, вывучаў кірунак і характар сацыяльна-культурных працэсаў, якія адбываліся ў традыцыйным жыцці беларускай вёскі ў другой палове XIX першай трэці XX ст. Аўтар акцэнтаваў увагу на эвалюцыі сацыяльнай і этнаканфесійнай свядомасці сярод сялян, пашырэнні пісьменнасці. Пытанням сацыяльна-прававога становішча і складу дробнай шляхты Беларусі ў XIX ст. прысвечаны дысертацыйнае даследаванне і артыкулы В. Макарэвіча. Разгляд сялянскага руху ў Беларусі ў другой палове XIX ст. змешчаны ў работах У. Крука. Г. Маскевіч прааналізавала сацыяльную стратыфікацыю беларускага сялянства ў 60-90-я гг. XIX ст., С. Талмачова становішча сялянак і сялянскае самакіраванне ў Беларусі. Абагуленая характарыстыка колькасці, складу, асаблівасцей фарміравання пралетарыяту Беларусі ў 1907-1917 гг. дадзена Э. Савіцкім.