Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Гарадское насельніптва падзялялася на некалькі саслоўных груп, якія адрозніваліся паміж сабой правамі, прафесійнай дзейнасцю і даходамі. Ганаровыя грамадзяне былі вышэйшым гарадскім саслоўем. Сярод іх былі спадчынныя і асабістыя. Спадчыннае ганаровае грамадзянства атрымлівалі ад нараджэння дзеці асабістых дваран, праваслаўных святароў, калі апошнія мелі пэўныя багаслоўскія вучоныя ступені па заканчэнні духоўнай акадэміі ці семінарыі і г. д. Да гэтага саслоўя прыпісваліся куппы першай і другой гільдый адпаведна пасля 10 і 20 гадоў знаходжання ў гільдзействе ці па атрыманні ордэна; камерці мануфактурсаветнікі; асобы, якія скончылі ўніверсітэт з вучонай ступенню магістра ці доктара; чыноўнікі з XIV па IX клас і інш. Прадстаўнікі ганаровых грамадзян займаліся прамысловым, гандлёвым прадпрымальнііггвам, «вольнымі» прафесіямі і г. д. Іх заканадаўча аформленыя прывілеі ў 1860-90-я гг. паступова страцілі сваё рэальнае значэнне.
Да канца XIX ст. гандлёвае прадпрымальніцтва ў значных памерах заканадаўча звязвалася з прыналежнасцю да купецкага саслоўя. На працягу другой паловы XIX пачатку XX ст. адбывалася памяншэнне ўдзельнай вагі гільдзейскага купецтва, адначасова колькасна
ГзэлХ
і па сваёй эканамічнай сіле расло мяшчанскае саслоўе. Мяшчанства папаўнялася за кошт купцоў, якія бяднелі ці страчвалі сэнс у набыцці гільдзейскіх дакументаў, цэхавых, калі яны змянялі прафесійную дзейнасць, сялян, якія мігравалі ў горад. Мяшчане набывалі пасведчанне на права займацца гандлем і промысламі.
Сярод ваенных саслоўяў, акрамя рэгулярных войскаў, асобна ўлічвалася колькасць бестэрмінова адпушчаных, адстаўных ніжэйшых вайсковых чыноў, дзяцей і жонак салдат і кантаністаў. Асноўная маса іх жыла ў сельскай мясцовасці, займалася земляробствам, промысламі, яны атрымлівалі пенсію, знаходзіліся на ўтрыманні.
Беларусь у другой палове XIX пачатку XX ст. заставалася аграрным рэгіёнам. Рэформа 1861 г. змяніла характар і тэмп сацыяльных працэсаў сярод беларускага сялянства, хоць яго ўдзельная вага ў складзе насельніцтва заўважна не змянілася. Пасля адмены прыгоннага права ўсе катэгорыі сялян паступова кансалідаваліся ў межах аднаго саслоўя, якое адначасова стала страчваць свае саслоўныя рысы. У той жа час расійскае заканадаўства канца XIX пачатку XX ст. развівалася ў кірунку, з аднога боку, захавання саслоўнай адасобленасці сялянства, з другога боку размывання яго адрозненняў у параўнанні з іншымі станамі. Эвалюцыя сялянства як саслоўнага інстытута на тэрыторыі Беларусі вызначалася як кансалідацыяй і ўніфікацыяй у кантэксце агульнаімперскай перспектывы, так і рэгіянальнымі асаблівасцямі. Апошнія былі напрамую звязаны з традыцыйнай культурай беларускага сялянства, спецыфікай яго светаўспрымання, функцыянаваннем норм звычаёвага права, сельскай грамады. Захоўваў сваю ролю сельскі сход, мясцовыя традыцыі якога стваралі дастаткова дэмакратычны інстытут, заснаваны на шматвекавой практыцы беларускага сялянства. Вызначэнне сацыяльнага статусу селяніна ўнутры грамады было неадназначным: утрымліваліся рысы традыцыйнасці і новых змен пад уплывам працэсаў мадэрнізацыі. Галоўнай дэтэрмінантай выступала валоданне нерухомай маёмасцю, зямельным надзелам, што давала голас у грамадзе. Нават наяўнасць невялікай гаспадаркі пры вельмі сціплым дастатку і ўзроўні спажывання давала селяніну ў вачах аднавяскоўцаў больш павагі, чым большы даход і дабрабыт ад працы па найме ці адыходных промыслаў пры адсутнасці зямлі.
Паводле даных 1858 г., у беларускіх губернях налічвалася 2 477 568 памешчыцкіх сялян, з іх 51 284 дваровыя, 869 353 дзяржаўныя і 24 373 удзельныя. Да 1914 г. у параўнанні з 1858 г. колькасць сельскага насельніцтва Беларусі, нягледзячы на выразны адмоўны міграцыйны ^40Ч
баланс, павялічылася ў 2,9 раза. Акрамя сялянства, існавалі і іншыя нешматлікія групы сельскіх жыхароў стараверы, чыншавікі, аднадворцы, вольныя людзі, праваслаўныя арандатары і інш. Стракатая структура сельскага насельніцтва Беларусі была вынікам напластавання традыцыйных гаспадарчых адносін і рэалізацыі эканамічных праектаў расійскага ўрада. Стараверы складалі кансерватыўную групу, якая жыла адасоблена ад навакольнага вясковага насельніцтва. Гэтаму спрыялі іх этнарэлігійныя адрозненні. Стараверы пераважна негатыўна ўспрымалі праявы сялянскага і нацыянальна-вызваленчага руху, падтрымлівалі ўрадавыя мерапрыемствы. Большасць іх была сканцэнтравана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. У канцы XIX ст. іх тут налічвалася каля 125 тыс. чалавек.
Праваслаўныя арандатары, нешматлікія па колькасці, пражывалі ў асноўным у Мінскай губерні. У 1861 г. іх налічвалася каля 13,5 тыс. чалавек. У Беларусі канпа XIX ст. пражывала некалькі сотняў тысяч чыншавікоў. Яны бестэрмінова карысталіся зямлёй і былі абавязаны плаціць яе ўладальніку грашовы аброк і выконваць шэраг павіннасцей адпаведна закону ці звычаю. Прадстаўнікі гэтай сацыяльнай групы маглі прадаваць, дарыць, перадаваць у спадчыну, закладваць чыншавае права. У пачатку 60-х гг. XIX ст. у беларускіх губернях налічвалася каля 100 тыс. «вольных людзей». Гэта былі нашчадкі вызваленых з-пад прыгону сялян. Асобную групу сельскіх жыхароў складалі аднадворцы былая шляхта, якая не пацвердзіла дакументальна сваю прыналежнасць да дваранскага саслоўя. У пачатку 60-х гг. XIX ст. у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях аднадворцаў налічвалася каля 58 тыс. чалавек. Пасля паўстання 1863 г. іх колькасць павялічылася з-за паскарэння працэсу «разбору шляхты».
У параўнанні з саслоўнай іерархіяй больш дынамічна сацыяльныя зрухі адлюстроўваюць перамены ў структуры заняткаў насельніцтва. Паводле перапісу 1897 г., 8,15 % колькасці жыхароў Беларусі складалі асобы, занятыя ў прамысловасці (тут улічаны і прадпрымальнікі, і інжынерна-тэхнічныя работнікі, і рабочыя); 4,9 у сферы гандлю; 3,5 прыватнай службай, прыслуга, падзёншчыкі; 1,7 на транспарце і ў сувязі; 1,15 ранцье; 1,15 вайскоўцы; 0,6 чыноўнікі; 0,01 прадстаўнікі вольных прафесій (вучэбная выхаваўчая дзейнасць, урачэбная і санітарная праца, работа ў сферы навукі, літаратуры і мастацтва, прыватная юрыдычная практыка); 0,05 пенсіянеры; 0,04 духавенства і 75,1 % сельскагаспадарчае насельніцтва. Межы многіх сацыяльна-прафесійных груп былі дастаткова ўмоўнымі, рухомымі.
Адпаведна набыццю пэўнага ўзроўню адукацыі чалавек на працягу жыцця мог змяніпь сваё становішча ў сацыяльна-прафесійнай іерархіі. Аднак саслоўнае паходжанне да канца XIX ст. па-ранейшаму істотна ўплывала на фарміраванне асобных сацыяльных груп. Напрыклад, складванне чыноўніцкага апарату адбывалася двума шляхамі: па праве паходжання і па пэўным адукацыйным цэнзе. Па сваім сацыяльным паходжанні права на дзяржаўную службу мелі дзеці дваран, чыноўнікаў, купцоў першай гільдыі, святароў. Такое ж права мелі асобы, якія атрымалі вышэйшую ці сярэднюю (з адзнакай) адукацыю. У далейшым, у апошнія дзесяцігоддзі XIX ст., былі зроблены выключэнні для асобных відаў дзяржаўнай службы: фінансаў, тэлеграфа і інш. Акрамя таго, у сувязі з узрослай патрэбнасцю дзяржавы ў павелічэнні колькасці служачых і пашырэннем адміністрацыйнага апарату, развіццём транспарту, сродкаў сувязі і г. д. шэраг пасад пачаў замяшчацца па вольным найме. Указам імператара ад 5 кастрычніка 1906 г. усім расійскім падданым, незалежна ад паходжання, але акрамя іншародцаў, даваліся аднолькавыя ў дачыненні да дзяржаўнай службы правы, скасоўваліся ўсе асаблівыя саслоўныя перавагі па займанні пасад, вызначаных урадам. У беларускіх губернях, як правіла, не бралі на дзяржаўную службу яўрэяў, існавалі істотныя абмежаванні для католікаў.
У другой палове XIX пачатку XX ст. у беларускім грамадстве адбываліся працэсы, звязаныя з фарміраваннем дынамічнай сапыяльнай сістэмы з высокім узроўнем сацыяльнай мабільнасці. У канцы XIX і асабліва пачатку XX ст. павялічылася колькасць асоб, якія імкнуліся змяніць сваё становішча, узвысіць сацыяльны статус. Дадзены працэс ахапіў усе без выключэння групы насельніцтва. На магчымасць іх сацыяльных перамяшчэнняў уплывалі ўрадавыя мерапрыемствы ў эканамічнай і сацыяльна-саслоўнай сферах, узровень адукацыі асоб, іх этнаканфесійная прыналежнасць, індывідуальныя здольнасііі, тэрытарыяльныя перамяшчэнні. На мяжы ХІХ-ХХ стст. заўважнай стала тэндэнцыя вызначэння сацыяльнага статусу і ролі асобы не толькі праз прыпісванне, прымацаванне да пэўнай саслоўнай, статуснай групы, але і праз механізмы дасягнення, дзякуючы асабістым якасцям. Гэта датычылася прафесійнай дзейнасці эканамічна актыўнай і адукаванай часткі грамадства. Актывізацыя і ўскладненне форм сацыяльнага жыцця прывялі да пашырэння магчымасцей сацыяльнай мабільнасці ўсіх груп насельніцтва. Міжсаслоўныя пераходы былі адным з найбольш распаўсюджаных шляхоў вертыкальнай сацыяльнай мабільнасці.
3 пашырэннем мадэрнізацыйных прайэсаў адбывалася станаўленне грамадзянскай супольнасці з характэрнымі для яе добраахвотнымі арганізацыямі, аб'яднаннямі, клубамі, палітычнымі партыямі і інш. Традыцыйнае грамадства станаў і саслоўяў змянілася класавым грамадствам. У пачатку XX ст. саслоўная арганізацыя ўсё менш прадвызначала сацыяльную ролю і становішча асобы ў соцыуме, значна больш на іх уплывалі асабістыя дасягненні, у тым ліку набьшцё прафесійнай адукацыі.
Мадэрнізацыя і разгортванне этнакультурных працэсаў
Пашырэнне пісьменнасці, развіццё сістэмы адукацыі ў значнай ступені з'яўляюцца індыкатарам уііягнутасці грамадства ў працэсы разгортвання мадэрнізацыі. Адукацыя ва ўмовах XIX пачатку XX ст. і валоданне элементарнай граматай стваралі прадстаўнікам розных сацыяльных слаёў насельніцтва надзейны фундамент для павышэння свайго сацыяльнага статуса. Рух наверх па сацыяльнай іерархіі таксама стаў адным з найбольш важных фактараў фарміравання грамадэянскай і этнічнай свядомасці розных сацыяльных груп насельніптва.
Згодна з данымі перапісу насельніцтва 1897 г., найбольш высокі паказчык узроўню пісьменнасці быў адзначаны для насельніцтва Віленскай губерні 33,9 %, у тым ліку сярод жаночай часткі жыхароў 25,2 %. Другі па велічыні паказчык па Гродзенскай губерні 33,1 %, прычым самы высокі сярод мужчын 46,5 %. Па астатніх губернях велічыня ўдзельнай вагі пісьменных жыхароў істотна не адрознівалася: у Віцебскай 25,2 % (сярод мужчын 34,3 %, жанчын 16,1 %); Мінскай 23,8 (мужчыны 34,1; жанчыны 13,5); Магілёўскай 23,3 % (мужчыны 35,3 %; жанчыны -11,3 %). Сярод гарадскога насельнішва беларускіх губерняў узровень адукаванасці быў прыкладна аднолькавым. Стан пісьменнасці сельскіх жыхароў вылучаўся больш высокімі паказчыкамі ў Віленскай і Гродзенскай губернях, у астатніх узровень быў дастаткова блізкім. Сярод саслоўных груп насельніцтва Беларусі найбольшай удзельнай вагой пісьменных вылучалася хрысціянскае духавенства. Узровень адукаванасці святароў-мужчын па ўсіх без выключэння губернях набліжаўся да 100 %; сярод жаночай часткі духоўнага саслоўя ён складаў ад 85 да 95 %.