Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
На сучасным этапе беларускімі гісторыкамі значна менш увагі надаецца традыцыйным у айчыннай гістарыяграфіі пытанням развіцця прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фарміравання рабочага класа, сацыяльнага разлажэння сялянства і інш. Аднак выключэннем у гэтым сэнсе стаў выхад другога тома «Гісторыі сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён» (2002), дзе на аснове вялікага пласта архіўных крыніц і абагульнення вопыту ранейшых спецыяльных даследаванняў дадзены панарамны разгляд эвалюцыі сацыяльна-эканамічнага, прававога становішча, побыту беларускага сялянства ў 6090-х гг. XIX ст., яго месца ва ўрадавай палітыцы, аграрных пераўтварэннях, удзелу ў міграцыйных працэсах і сацыяльных рухах.
У сучасных даследаваннях айчынных гісторыкаў актыўна распрацоўваюцца пытанні эвалюцыі ўрадавай палітыкі, нацыянальных рухаў, канфесійнай гісторыі, на іншы ўзровень асэнсавання выведзены аналіз развіцця культуры і інш. Гэтыя аспекты сталі прадметам навуковых работ В. Цяпловай, праз якія акадэмічнай супольнасні вернуты многія цікавыя імёны, падзеі грамадска-культурнага і канфесійнага жыцця Беларусі другой паловы XIX ст. У манаграфіі В. Яноўскай «Хрысціянская царква ў Беларусі ў 1863-1914 гг.» (2002) зроблены аналіз змен у стане хрысціянскіх канфесій Беларусі ў 1863-1914 гг., іх узаемадачыненняў, уплыву на грамадства. Эвалюцыя польскага грамадскапалітычнага руху на тэрыторыі Беларусі, яго суадносіны з беларускім нацыянальным асяроддзем, станаўленне краёўства як плыні ў сацы-
яльным жыцці знайшлі адлюстраванне ў манаграфічных даследаваннях А. Смаленчука. Этнічная гісторыя Беларусі XIX пачатку XX ст. на падставе яе параўнальнага аналізу з аналагічнымі працэсамі ў народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы стала прадметам разгляду ў манаграфіі П. Церашковіча.
Увасабленне эклектыкі ў архітэктуры Беларусі другой паловы XIX ст. разглядаецца ў даследаваннях А. Кулагіна. Шэраг манаграфій і артыкулаў С. Снапкоўскай прысвечаны развіццю адукацыі на тэрыторыі Беларусі. Прадпрымальніцтва ў Беларусі аналізуецца ў навуковых артыкулах А. Бурачонка. Метадалагічныя праблемы вывучэння грамадскіх рухаў, іх класіфікацыя і перыядызацыя сталі сферай даследаванняў М. Сакаловай. Разгляд станаўлення сацыяльнай работы,' дабрачыннасці ў Беларусі дадзены ў працах А. Грыгор'ева, С. Шымуковіча і інш. Развіццё асобных этнаканфесійных груп насельніцтва Беларусі ў больш шырокім, чым разглядаемы перыяд, гістарычным кантэксце стала прадметам спецыяльнага аналізу ў манаграфічных даследаваннях А. Гарбацкага (стараверы), У. Тугая (латышы). Пытанні гістарыяграфіі гісторыі Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст., эвалюцыю гістарычнай думкі ў Беларусі вывучае Д. Караў, працэсы рэалізацыі буржуазных рэформ на тэрыторыі беларускіх губерняў А. Загорнаў. Аўтарамі манаграфічных даследаванняў аб дзейнасці палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX ст. з'яўляюцца П. Брыгадзін, К. Бандарэнка, Д. Лаўрыновіч, У. Коршук, М. Сташкевіч, I. Раманоўскі. Дзейнасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у складзе Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі прааналізаваў М. Забаўскі, земскага самакіравання ў Беларусі В. Слабажанін. Беларускаму нацыянальна-культурнаму руху ў пачатку XX ст. прысвечаны даследаванні А. Унучака.
Першай спробай у Рэспубліцы Беларусь абагуліць гістарыяграфічны матэрыял і стварыць канцэптуальнае бачанне развіцця Беларусі ў другой палове XIX пачатку XX ст. з'яўляеода выданне першай часткі «Нарысаў гісторыі Беларусі» (1994). У раздзеле «Станаўленне буржуазнага грамадства (60-90-я гг. XIX ст.)» чацвёртага тома шасцітомнага навуковага выдання «Гісторыя Беларусі» (2005), падрыхтаванага супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, акшнтавана ўвага на разглядзе асаблівасцей урадавай палітыкі, правядзення рэформ на тэрыторыі Беларусі, капіталістычнай трансфармацыі эканамічнага жыцця, эвалюцыі асноўных плыняў грамадскага руху, здабыткаў культуры. Стан, дыскусійныя пытанні, перспектывы айчыннай гістарыя-
графіі гісторыі Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст. у больш шырокім храналагічным і праблемным кантэксце разгледжаны ў іншых калектыўным даследаванні супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі канца XVIII пачатку XX ст.: праблемы, здабыткі, перспектывы» (2006).
Навуковая, літаратурная, творчая дзейнасць прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, пытанні фарміравання культурна-асветніцкіх асяродкаў знайшлі адлюстраванне на старонках даведачных выданняў «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (1995), «Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны даведнік» (1992-1995) і інш.
У расійскай гістарыяграфіі разгляд сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX пачатку XX ст. адбываўся пераважна ў кантэксце макрагістарычнага развіцця Расійскай імперыі. Цікавыя даныя і характарыстыка асобных сацыяльных працэсаў у беларускіх губернях прыведзены ў даследаваннях шэрагу расійскіх навукоўцаў, якія часцей за ўсё больш шырокія па тэрытарыяльных межах прадмета разгляду. Сярод іх вылучаюцца працы Б. Ананьіча, А. Анфімава, А. Боханава, М. Дружыніна, П. Заянчкоўскага, А. Карэліна, I. Кавальчанкі, В. Лейкінай-Свірскай, П. Рындзюнскага і інш. Асобныя пытанні грамадскага руху на тэрыторыі беларускіх губерняў у канцы XIX пачатку XX ст., нацыянальнай урадавай палітыкі разглядалі В. Дзякін, К. Шаціла, А. Аўрэх і інш. В. Зайцаў ахарактарызаваў нацыянальны і саслоўны склад насельніцтва беларускіх і літоўскіх губерняў напярэдадні паўстання 1863 г. Некаторыя аспекты сацыяльна-дэмаграфічных працэсаў на тэрыторыі беларускіх губерняў асвятляліся ў працах 3. Тальвірскай, А. Мыльнікава, Б. Ціханава, Л. Склярова, Л. Іванова і інш. Пытанні выпрацоўкі ўрадавых рашэнняў у сацыяльна-саслоўнай сферы ў перыяд і пасля паўстання 1863 г. на тэрыторыі беларускіх губерняў сталі прадметам разгляду ў манаграфічным даследаванні Г. Камзолавай. Этнаканфесійную палітыку расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў 60-70-я гг. XIX ст. даследуе М. Далбілаў. Цікавыя факты, назіранні аб сацыяльных працэсах на тэрыторыі Беларусі змешчаны ў працах Л. Бародкіна, Б. Міронава. Асобныя даныя аб саслоўным складзе насельніцтва беларускіх губерняў прыведзены ў даследаваннях Н. Івановай і В. Жалтовай, аб нацыянальнай палітыцы у работах А. Мілера, Л. Гарызонтава.
У польскай гістарыяграфіі пры разглядзе пытанняў развіцця Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст. перавага аддаецца выву-
чэнню этнакультурных працэсаў, палітычнаму кампаненту, звязанаму з адлюстраваннем стану польскай справы на заходніх ускраінах Расійскай імперыі. Сацыяльна-эканамічнае жыццё Беларусі знаходзіць фонавае адлюстраванне ў абагульняючых выданнях па гісторыі Польшчы, дзе разглядаюнца толькі асобныя аспекты, такія як нацыянальны склад насельніцтва, эміграцыя (перш за ўсё палітычная), канфесійнае жыішё і каталіцкае духавенства. Цікавасць уяўляюць даследаванні Ё. Сікорскай-Кулешы, Л. Заштаўта аб «разборы шляхты», Б. Стэпнеўскай-Холыіэр аб поліэтнічным складзе насельнііггва гарадоў і мястэчак усходняй часткі Беларусі, Р. Юркоўскага аб становішчы землеўласнікаў Літвы і Беларусі і дзейнасці сельскагаспадарчых таварыстваў. Характарыстыка этнаканфесійнаіа складу насельніцтва беларускіх губерняў у канцы XIX пачатку XX ст., пераважна на аснове даных перапісу насельнійтва 1897 г. і даследаванняў беларускіх навукоўцаў, дадзена ў працах Р. Радзіка і польскіх даследчыкаў беларускага паходжання Я. Мірановіча, А. Латышонка. Развіццё свядомасці і культуры польскіх землеўласнікаў на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны ў 1864-1914 гг. ахарактарызаваў М. Устшыцкі. Дастаткова паказальнай з'яўляецца праца А. Хвальбы, дзе ў агульны кантэкст гісторыі Польшчы 17951918 гг. укладаюцца асобныя фрагменты гісторыі Беларусі. ГІадобны падыход прымяняецца ў выданнях С. Кеневіча, Е. Здрада і інш. Даныя аб працэсах у беларускім грамадстве другой паловы XIX пачатку XX ст. прысутнічаюць у асобных выданнях па гісторыі Беларусі М. Космана, С. Ланца, а таксама ў працах Д. Файнхаўза, А. Заянчкоўскага. Як спрэчныя айчыннымі даследчыкамі ўспрымаюцйа падлікі этнічнага складу насельніцтва Беларусі на мяжы ХІХ-ХХ стст. у працах П. Эберхарта. Літоўскі навуковец Д. Сталюнас падрыхтаваў даследаванне аб рэалізацыі палітыкі русіфікацыі на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў другой палове XIX пачатку XX ст. Асобныя эвесткі аб этнічным складзе насельніцтва, сацыяльных і этнаканфесійных працэсах, грамадскакультурным жыпці ў Беларусі прыводзяцца Е. Александравічусам, А. Кулакаўскасам (Літва), Д. Зіберт, Р. Лінднэрам, 1. Путкамерам (Германія), А. Капелерам (Аўстрыя) і інш.
У апошні час у параўнанні з папярэднімі этапамі развіцця айчыннай гістарыяграфіі гісторыя Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст. стала прадметам дастаткова актыўнага разгляду на старонках навучальных дапаможнікаў для сярэдняй школы, абітурыентаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. У гэтым кірунку найболь-
шых поспехаў дасягнулі супрацоўнікі профільных кафедр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст.
Выданні адпаведнай тэматыкі ўяўляюць сабой разнастайны і складаны корпус даных. У значнай ступені яны апрацаваны і апублікаваны, асабліва статыстыка і заканадаўчыя акты. Але большасць дакументаў знаходзівда ў архівасховішчах і рукапісных аддзелах бібліятэк Мінска, Гродна, Вільнюса, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава і інш. Існуе праблема іх выяўлення і выкарыстання. Як архіўныя, так і апублікаваныя крыніцы адрозніваюцца па сваім фарміраванні і ступені рэпрэзентатыўнасці. Часта гістарычныя выданні несупастаўляльныя паміж сабой з-за адрозненняў па паходжанні, тэхніцы і праграме збору звестак. 3 прычыны існуючага разрыву паміж задачамі, якія стаялі перад складальнікам дакумента, і навуковымі мэтамі даследчыкаў нярэдка паўстае праблема выяўлення падтэкставай, скрытай інфармацыі.