• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Шмат гадоў айчынныя даследчыкі выкарыстоўвалі матэрыялы ваенна-конскіх перапісаў для аналізу і характарыстыкі класавага разлажэння сялянства паводле ступені забяспечанасці іх гаспадарак рабочай жывёлай. Магілёўская губерня стала адной з першых, дзе ў 1875 г. быў праведзены падобны перапіс. Апублікаваныя матэрыялы наступнага абследавання 1882 г. не ўтрымліваюць звестак аб размеркаванні двароў па колькасці рабочых коней, што было б вельмі важна для ўстанаўлення групіроўкі сялян у пачатку 1880-х гг. і для супастаўлення з данымі наступных перапісаў. Вельмі каштоўныя звесткі для ранжыравання ўладальнікаў у залежнасці ад забяспечанасці іх коньмі
    прыводзяцца ў апублікаваных матэрыялах ваенна-конскіх перапісаў 1888, 1900 і 1912 гг. Зацікаўленасць ваеннага ведамства ў правядзенні абследаванняў прадвызначыла высокую якасць статыстычнай інфармацыі. Разнастайныя звесткі аб сацыяльна-культурных працэсах у беларускай вёсцы ўтрымліваюць пагубернскія выданні «Трудов местных коммтетов о нуждах сельскохозяйственной промышленностн», а таксама «Сельскохозяйственные м статйстнческме сведення по матермалам, полученным от хозяев».
    Для прамысловай статыстыкі Расійскай імперыі быў характэрны найперш улік развіцця вытворчасці, яго вынікаў. Для аналізу развіцця прамысловай вытворчасці Беларусі, фарміравання тут пралетарыяту, прадпрымальніцкага асяродку каштоўнасць уяўляюць інфармацыйныя магчымасці прамысловых перапісаў 1900 і 1908 гг., якія сёння яшчэ недастаткова выкарыстаны айчыннымі даследчыкамі. Звесткі для першага прамысловага перапісу збіраліся за ўвесь 1900 г. ці за справаздачны год, прычым быў прыменены анкетны спосаб, KaAi бланкі запаўнялі ўладальнікі прадпрыемстваў, але пад наглядам фабрычных інспектараў. Пад перапіс трапілі прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, якія не былі абкладзены акцызам і знаходзіліся пад наглядам фабрычнай інспекцыі. Аднак нават добра арганізаваная прамысловая статыстыка не магла замяніць статыстыку працы і працоўных, якая вызначалася сваімі ўласнымі задачамі і не атрымала належнага развіцця.
    Характарыстыку адной з сацыяльна-прафесійных груп настаўнікаў утрымліваюць матэрыялы абследавання навучальных устаноў у сакавіку 1880 г. Яны дазваляюць прааналізаваць колькасць, саслоўнае паходжанне, склад, узровень атрыманай адукацыі выкладчыкаў мужчынскіх і жаночых спецыяльных, сярэдніх навучальных устаноў і сельскіх вучылішч. Параўнальную характарыстыку працэсаў пашырэння пісьменнасці на тэрыторыі Беларусі і ў суседніх рэгіёнах можна зрабіць на аснове матэрыялаў «Статнстмческме сведенмя по начальному образованйю в Росснйской нмпернн», «Сборннк статястйческйх сведенлй о состоянмй среднего м ннзшего професснонального образовання в Россйм». У студзені 1911 г. быў праведэены аднадзённы перапіс пачатковых школ Расійскай імперыі. Матэрыялы па Віленскай навучальнай акрузе, куды ўваходзілі беларускія губерні, апублікаваны асобным выпускам. Яны ўтрымліваюць цікавыя звесткі аб пачатковых школах Беларусі па стане на 1910 г. У матэрыялах ахарактарызавана дынаміка развіцця пачатковай адукацыі на тэрыторыі Віленскай навучальнай
    акругі, па кожным з паветаў, асобна для гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў, прыводзяода звесткі аб колькасці адмоў у прыёме ў школы ў 1910 г., аб выкладчыках пачатковых вучылішч па тыпах навучальных устаноў у гарадах і сельскіх населеных пунктах, абагульняючыя даныя па паветах і губернях. Інфармацыя ўключае склад настаўнікаў, працягласць іх педагагічнай дзейнасці, сямейны стан і ўзровень атрыманай адукацыі. На вялікі жаль, не ўтрымліваюцца традыцыйныя для такога роду абследаванняў звесткі аб саслоўнай прыналежнасці і роднай мове выкладчыкаў. Матэрыялы перапісу дазваляюць ахарактарызаваць склад вучняў пачатковых вучылішч. Тут прыведзены звесткі аб узросце навучэнцаў, іх роднай мове, веравызнанні і саслоўным стане, узроўні атрымліваемай адукацыі.
    За дзесяцігоддзі працы на старонках выданняў ЦСК былі апублікаваны і іншыя разнастайныя статыстычныя матэрыялы, якія ўяўляюць безумоўную каштоўнасць для характарыстыкі сацыяльна-эканамічных і этнакультурных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX пачатку XX ст. Інфармацыю для ЦСК прадстаўлялі губернскія статыстычныя камітэты, намаганнямі якіх, акрамя таго, выдаваліся памятныя кніжкі губерняў на пэўны год, агляды губерняў, гісторыка-статыстычныя апісанні і інш. Памятныя кніжкі Віленскай губерні пачалі выходзіць з 1845 г., Віцебскай 1861, Гродзенскай 1859, Мінскай1860, Магілёўскайз 1853 г. Іх частку складаў статыстычны раздзел, дзе прыводзіліся звесткі аб колькасці і саслоўным складзе насельніцтва, яго дынаміцы, даныя аб розных катэгорыях сельскіх жыхароў і інш. Аналагічную інфармацыю ўтрымлівалі «Обзоры губернмй», якія ўяўлялі сабой статыстычныя дадаткі да штогадовых справаздач губернатараў і пачалі рыхтавацца з 1870 г. 3 1880-х гг. справаздачы губернатараў і агляды губерняў сталі рэгулярна друкавацца. Надзейнасць статыстычных і аналітычных даных мела нярэдка праблемны характар, яны не правяраліся належным чынам і патрабавалі ўдакладнення праз супастаўленне са звесткамі іншых крыніц. Аднак тым не менш падрабязная штогадовая характарыстыка эканамічнага становішча рэгіёна і выказаныя мясцовай адміністрацыяй прапановы шляхоў вырашэння праблем ставяць справаздачы губернатараў і агляды губерняў у лік найбольш запатрабаваных даследчыкамі крыніц.
    Адным з самых цікавых і інфарматыўна багатых стала трохтомнае выданне Магілёўскага статыстычнага камітэта «Опыт оішсання Могнлевской губернмн...», падрыхтаванае па праграме і пры непасрэдным
    удзеле губернатара і старшыні камітэта A. С. Дэмбавецкага. Цікавыя звесткі для характарыстыкі сацыяльна-эканамічных, дэмаграфічных працэсаў у Беларусі ўтрымліваюць даныя паказальнікаў і спісаў фабрык і заводаў, аглядаў навучальных устаноў, «Адресов-календарей...», «Статмстнческмх ежегодннков Россмм», «Статнстйкн Росснйской нмпернй», «Статнстнческого временнмка Росснйской ммпернн» за шэраг гадоў і г. д. Дасканаласцю інфармацыі аб урбанізацыйных працэсах, стане гарадской гаспадаркі вылучаюцца «Сборнмк сведенмй о настояіцем состояннн городского хозяйства в главнейшнх городах Россмм» (1889), выданні «Ежегоднмк Росснм», «Города Росснн». Разнастайныя звесткі аб сацыяльна-культурных працэсах у беларускай вёсцы ўтрымліваюць пагубернскія выданні «Трудов местных коммтетов о нуждах сельскохозяйственной промышленностн», а таксама «Сельскохозяйственные м статнстйческне сведення по матерналам, полученным от хозяев».
    Значную частку дакументаў складаюць заканадаўчыя акты, распараджэнні ўрадавых органаў, а таксама матэрыялы справаводства міністэрстваў, Сінода, губернатарскіх канцылярый, павятовых органаў. Яны дазваляюць характарызаваць палітыку царызму ў Беларусі, тагачаснае грамадскае і культурнае жыццё, некаторыя працэсы ў развіцці эканомікі. Заканадаўчыя дакументы прадстаўлены маніфестамі, указамі, пастановамі, законамі, інструкцыямі, статутамі, рэскрыптамі і інш. Першыя з іх (напрыклад, Маніфест 19 лютага 1861 г. (аб вызваленні сялян), Маніфест Аляксандра III ад 29 красавіка 1881 г. аб узыходжанні на трон) выдаваліся ў сувязі з важнейшымі падзеямі ў жыцці краіны. Шматлікую групу заканадаўчых актаў складалі ўказы. Сярод іх вылучаліся тры групы дакументаў: імянныя, абвешчаныя з Сената, сенацкія. Змест указаў дазваляе характарызаваць змены ва ўрадавай палітыцы на тэрыторыі Беларусі. Прававое становішча той ці іншай групы насельніцтва, пашырэнне дзеяння пэўных устаноў і іншае вызначалі палажэнні. Фарміраванне ўрадавай палітыкі на тэрыторыі заходніх губерняў, у тым ліку ўвядзенне, напрыклад, рэжыму выключных законаў у дачыненні да яўрэяў, католікаў, было звязана з выданнем законаў. Асноўнымі публікацыямі заканадаўчых дакументаў з'яўляюцца наступныя: «Полное собранме законов Росснйской нмпернй», «Свод законов Росснйской лмпернн», «Собранне узаконеннй н распоряженмй правнтельства, нздаваемых прн Правмтельствуюіцем. Сенате». Цікавасць выклікаюць таксама тэматычныя
    зборнікі заканадаўчых актаў, якія датычацца розных галін жыцця беларускіх губерняў. Сярод іх: «Хронологмческнй указатель указов м правмтельственных распоряженмй по губернням Западной Росоін, Белорусснй н Малороссмн за 240 лет с 1652 по 1892 г.», падрыхтаваны С. Ф. Рубінштэйнам; «Алфавнтный указатель действуюіцмх м руководственных канонмческнх постановлентій, указов, определенпй н распоряженмй Святейшего Правмгельсівуюшего Сннода (1721-1901 гт. включмтелыю) н гражданскнх законов, относяшмхся к духовному ведомству православного нсповедання», «Полный хронологнческнй сборнмк законов н положеннй, касаюгцнхся евреев» і інш.
    Вельмі разнастайная інфармацыя прысутнічае ў матэрыялах справаводства цэнтральных і мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый: пратаколах, справаздачах, цыркулярах, рапартах, перапісцы розных устаноў, прашэннях і г. д. Дадзеныя дакументы розняцца як па форме, так і па змесце. Асноўная іх частка не апублікавана і знаходзіцца ў архівасховішчах Мінска, Гродна, Вілыпоса, Пецярбурга і інш.
    Звесткі аб палітычных працэсах і падзеях, сацыяльных канфліктах, вызваленчым руху на тэрыторыі Беларусі ўтрымліваюць дакументы палітычных партый, нелегальных арганізацый. Гэтыя матэрыялы ў большасці яшчэ не апрацаваныя і захоўваюцца ў архівах.
    У другой палове XIX пачатку XX ст. узрасла роля выданняў перыядычнага друку. Яны істотна адрозніваліся паміж сабой па ідэйнамастацкім кірунку. У Мінску, Гродне, Віцебску, Магілёве, Вільні выдаваліся «Губернскне ведомостм», якія прадстаўлялі афіцыйную інфармацыю, «Памятные кннжкн...», «Епархнальные ведомостм» і г. д. Шматлікія матэрыялы аб тагачасным грамадскім жыцці і падзеях культуры, фальклорныя і этнаграфічныя замалёўкі змяшчаў на сваіх старонках «Внленскнй вестннк» газета, якая мела больш чым стагадовую гісторыю выдання і пэўны час у сярэдзіне XIX ст. рэдагавалася А. Кіркорам. Вялікі ўплыў на грамадскую думку Беларусі аказала газета «Мйнскмй лмсток», якая з ліберальных пазіцый аператыўна адклікалася на розныя падзеі. Характарыстыку сацыяльных змен у вёсцы, пашырэння працоўнай эміграцыі ў Амерыку, росту сялянскіх перасяленняў на ўсход Расійскай імперыі, беларускага нацыянальна-культурнага жыцця і многае іншае можна знайсці на старонках «Нашай нівы» і «Нашай долі».