• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Да крыніц асабістага характару адносяцца дзённікі, прыватная перапіска, мемуарыстыка. Каштоўнасць мемуараў заключаецца ў вы-
    кладанні фактычнага боку апісваемых падзей, а не з пункту гледжання іх ацэнак, якія заснаваны на асабістым вопыце і памяці іх аўтараў. У крыніцах прыватнага характару, асабліва мемуарыстыцы, праяўляецца публіцыстычная накіраванасць. Яны часта былі ад пачатку прызначаны для друку, што адбівалася на пазіцыі іх аўтараў. Мемуарныя крыніцы XIX ст. шматмоўныя, іх значную частку складаюць творы на рускай мове.
    Падзеі паўстання 1863 г. знайшлі адлюстраванне на старонках успамінаў яго ўдзельнікаў Я. Гейштара, Ф. Ражанскага, Е. КучэўскагаПарая і інш., а таксама «Успамінаў аб паўстанні 1863 г. у Мінскім ваяводстве» В. Кошыца. Цікавыя звесткі аб грамадска-палітычнай сітуацыі на тэрыторыі Беларусі ў 60-х гг. XIX ст. змяшчаюць мемуары прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі М. Мураўёва, I. Нікіціна, А. Масолава і інш. Аб'ёмную інфармацыю ўтрымлівае выданне В. Ратча «Сведенмя о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной Росснн». Яркія замалёўкі з грамадска-культурнага жыцця, традыцый насельнштва Беларусі другой паловы XIX ст. змешчаны ва ўспамінах А. Багдановіча, I. Насовіча, М. Нікіфароўскага і інш. На польскай мове напісаны мемуарныя або блізкія па змесце да іх творы беларускіх і польскіх пісьменнікаў «Малюнкі з узбярэжжаў Нёмана» В. Каратынскага, «Літоўскія абразкі» А. Кіркора, «3 крывавых дзён» Я. Лучыны, «Манюшка ў Мінску» А. Плуга, «Пісьмы з падарожжа», «Успаміны з мінулага» А. Адынца, «Вандроўка па малых дарогах» К. Буйніцкага і інш. У канцы XIX ст. з'явіліся мемуары на беларускай мове, першыя з якіх успаміны А. Абуховіча «3 папер Алыерда Абуховіча». У гэты час, акрамя дваран, мемуары пачалі пісаць выхадцы з сялянства (Л. Корхаў, А Крылоў) і рабочых (Я. Гурвіч, М. Макарэвіч і інш.). Для характарыстыкі грамадскага жыцця Беларусі ў пачатку XX ст. вялікую цікавасць уяўляюць успаміны М. Ромера, А. Луцкевіча і інш. На мяжы ХІХ-ХХ стст. узніклі новыя разнавіднасці крыніц фотаматэрыялы, машынапісныя дакументы і г. д.
    Шматлікія крыніцы апублікаваны на старонках зборнікаў дакументаў і матэрыялаў: пяцітомнага выдання «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772-1903 гт.)» (Мінск, 1940. Т. 2); «Документы н матерналы по мсторнм Белорусснм» (Мінск, 1953. Т. 3), «Революнмонный подьем в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг. » (М., 1964); «Восстанме в Лмтве н Белорусснн 1863-1864» (М., 1965); «Пачынальнікі. 3 гісторыкалітаратурных матэрыялаў XIX ст.» (Мінск, 1977); двухтомнага зборніка
    «Белоруссня в эпоху кашіталнзма» (Мінск, 1983-1990); «Публнцмстнка бслорусскнх народннков» (Мінск, 1993); «йностранные подданные в Беларусм (конец XVIII начало XX в.)» (Мінск, 2012) і інш.
    Крыніцы па беларускай гісторыі другой паловы XIXпачатку XX ст. разнапланавыя і багатыя, што дазваляе гісторыкам праводзіць маштабныя даследаванні. Сёння яны далёка не поўна выкарыстаны навукоўцамі. Ёсць перспектывы выяўлення ў архівасховішчах Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны і іншых краін новых дакументаў, аналіз якіх дазволіць канкрэтызаваць і ўдакладніць уяўленне даследчыкаў аб тых працэсах, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы перыяд.
    Тэма
    М А ДЭРНІЗАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭСЫ
    Ў БЕЛАРУСІ
    Вызначэнне мадэрнізацыі.
    Этапы мадэрнізацыйных працэсаў у Беларусі.
    Мадэрнізацыя і індустрыялізацыя.
    Мадэрнізацыя і ўрбанізацыя.
    Сацыялыіая трансфармацыя беларускага грамадства.
    Мадэрнізацыя і разгортванне этнакультурных працэсаў.
    Асноўныя асаблівасці мадэрнізацыйных працэсаў у Беларусі.
    Вызначэнне мадэрнізацыі
    На працягу XIX пачатку XX ст. у Беларусі адбываліся істотныя трансфармацыйныя змены, якія склалі важны этап пераходу ад традыцыйнага (аграрнага) да індустрыяльнага (сучаснага) грамадства. Для абазначэння і вывучэння гэтых сістэмных змен параўнальна эфектыўным з'яўляецца выкарыстанне мадэрнізацыйнай парадыгмы. Мадэрнізацыя працяглы гістарычны працэс, які часта меў хвалявідны, цыклічны характар. He бывае ідэальнага тыпу мадэрнізацыі, і для кожнай краіны і рэгіёна характэрны свой шлях. Аднак агульны змест мадэрнізацыйных працэсаў укладваеода ў шэраг узаемазвязаных кірункаў,
    такіх як высокі ўзровень дыферэнцыяцыі сацыяльнай структуры грамадства, замацаванне адкрытай сістэмы стратыфікацыі са значнай сацыяльнай мабільнасцю, калі сацыяльны статус і роля асобы вызначаюцца не праз прыпісванне, прымацаванне да пэўнай саслоўнай, статуснай групы, але праз механізмы дасягнення; рацыяналізацыя і секулярызацыя грамадскай свядомасці; высокія тэмпы ўрбанізацыі; пераход да выкарыстання машынных тэхналогій, тэхналагічны рост і шырокае прымяненне навуковых ведаў, прафесіяналізацыя розных відаў дзейнасці; станаўленне грамадзянскай супольнасці, пашырэнне пісьменнасці і рост ролі свецкай культуры пры адначасовай дыферэнцыяцыі яе галоўных элементаў, распаўсюджванне сродкаў камунікацыі. Для асобы істотным становіцца індывідуалізм, вера ў навуку і прагрэс, пазітыўнае ўспрыманне каштоўнасці асабістай кар'еры і мабільнасці. Мадэрнізацыя ўключае працэсы нацыянальнай ідэнтыфікацыі, станаўлення нацыі сучаснага тыпу, зніжэння ролі і ўплыву рэлігіі, дэмаграфічнай рэвалюцыі і інш. Гэта змены рознага ўзроўню, хуткасці і накіраванасці.
    Для Беларусі другой паловы XIX пачатку XX ст. была характэрна парцыяльная (фрагментарная) мадэрнізацыя. Дадзенаму тыпу мадэрнізацыі ўласціва перапляценне мадэрнізаваных і традыцыйных элементаў, суіснаванне ўстойлівых форм разнародных сайыяльных структур.
    Этапы мадэрнізацыйных працэсаў у Бе.іарусі
    Вытокі протамадэрнізацыі можна назіраць у XVI ст., калі Беларусь знаходзілася пад прыкметным уплывам ідэй Адраджэння і Рэфармацыі, новых ідэалаў і каштоўнасцей. Пратэстанцкая этыка і рэлігія садзейнічалі станаўленню капіталістычнай сістэмы. У XVI ст. у гарадах Беларусі фарміраваліся новая працоўная этыка, стаўленне да працы як да каштоўнасці, пазітыўныя адносіны да прадпрымальнасці і ашчаднасці, імкненне да атрымання прыбытку, у тым ліку праз ліхвярскую дзейнасць, якія ахапілі як шляхту, так і заможных гараджан. Гэтыя змены адбываліся, як вядома, насуперак сярэднявечным стэрэатыпам грахоўнасці атрымання прыбытку, але ў Беларусі новыя ідэі не энайшлі свайго ўкаранення. Некалькі дзесяцігоддзяў імклівага развіцця рэфармацыйнага руху змяніліся інтэнсіўнай Контррэфармацыяй. Зацвярджэнне пратэстанцкіх ідэалаў засталося нерэалізаванай
    гістарычнай альтэрнатывай развіодя беларускага грамадства. Эвалюцыя трэцяга саслоўя, якое выявіла свой эканамічны патэнцыял у гарадах Беларусі ў XVI ст., была стрымана ўвядзеннем грабежніцкіх мытных тарыфаў у інтарэсах шляхты і магнатаў.
    У пачатку XVIII ст. у Беларусі адкрыліся першыя мануфактуры, са з'яўленнем якіх у краінах Захаду часам звязвалі даіндустрыяльную мадэрнізацыю. Эканамічныя поспехі другой паловы XVIII ст. не былі падмацаваны трывалай дзяржаўнай воляй да рэфармавання грамадства. Падзелы Рэчы Паспалітай, змена геапалітычных рэалій, уваходжанне ў склад Расійскай імперыі істотна паўплывалі на кірунак і тэмпы працэсаў. У краіне, дзе паступова адбываліся змены, цяжка вызначыць момант пачатку мадэрнізацыі. Гэта заўвага тычыцйа ўсіх рэгіёнаў Расійскай імперыі. У 20-х гг. XIX ст. Беларусь са з'яўленнем першых фабрык і заводаў уступіла на шлях да прамысловага перавароту, аб якім у гэты час можна ўзгадваць з вялікай доляй умоўнасці. Укараненне мануфактурна-фабрычнай сістэмы ў Беларусі, таксама як і ў краінах Заходняй Еўропы, адбылося ў мястэчках і невялікіх населеных пунктах, дзе не было рамесніцкай карпаратыўнай арганізацыі. Мануфактуры ў Беларусі адкрываліся перш за ўсё ў магнацкіх рэзідэнцыях, і іх з'яўленне выклікала супраціўленне з боку рамесніцкіх цэхаў. Першыя мясцовыя фабрыкі былі таксама адкрыты ў дваранскіх маёнтках.
    Доўгі час, да сярэдзіны XIX ст., беларускія губерні, беларусы разглядаліся не як самастойны суб'ект урадавай палітыкі, але толькі ў сувязі з агульнай палітыкай у дачыненні да былой шляхты Рэчы Паспалітай. Адсутнасць уласнай неспаланізаванай эліты ўспрымалася ўрадавымі коламі як сведчанне неразвітасні высокай культуры і мовы, з якой патрэбна было лічыцца. Некаторыя прадстаўнікі расійскага вышэйшага чыноўніцтва ў пачатку XIX ст. разглядалі рух імперыі па шляху мадэрнізацыі, прапаноўваючы ў якасці пэўнага эталона заходнія ўскраіны. Аднак у хуткім часе апошнія пераўтварыліся з эталона для астатняй часткі імперыі ў крыніцу пагрозы. Мясцовыя эліты разгарнулі барацьбу супраць імперскага цэнтра не пад саслоўнымі ці лакальна-тэрытарыяльнымі лозунгамі, а за нацыянальна-дзяржаўную эмансіпацыю.
    Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст. сталі вехавай падзеяй мадэрнізацыйных працэсаў. Вызваленне сялян стымулявала пераход ад сістэмы прымусовай працы да вольнай. У Расійскай імперыі рэформы праніклі ў глыбокія слаі традыцыйнай сацыяльнай рэчаіснаспі, таму
    што гэта было падрыхтавана выяўленнем змен у сістэме каштоўнасцей, ментальнымі пераменамі, якія закранулі найперш інтэлектуальную і бюракратычную эліты. 3 аднаго боку, Беларусь лічылася найбольш падрыхтаванай да рэформ часткай імперыі і выкарыстоўвалася ў якасці своеасаблівага палігона для іх выпрабаванняў (напрыклад, падрыхтоўка да адмены прыгоннага права), з другога боку уплыў рэформ тут быў больш абмежаваны з-за асаблівасцей рэалізацыі ўрадавай палітыкі. Паралельна правядзенню рэформ у Беларусі быў уведзены рэжым абмежавальных законаў у дачыненні да католікаў, яўрэяў, замежных грамадзян, ішло змаганне з польскімі ўплывамі. Рэформы ў Беларусі былі скіраваны ў значнай ступені на ўніфікацыю беларускіх губерняў з велікарускім цэнтрам.
    Пачатак XX ст. у гісторыі Беларусі вызначаўся прамысловым крызісам, рэвалюцыйнымі падзеямі 1905-1907 гг., правядзеннем аграрнай і земскай рэформ, нацыянальна-культурным і гаспадарчым уздымам пасля рэвалюцыі пры адначасовым росце матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва і інш. У гэты перыяд узмацнілася канцэнтрацыя вытворчасці, адчувальны ўплыў на эканоміку пачалі аказваць манапалістычныя аб'яднанні, а таксама павялічылася колькасць людзей, якія ў сваёй дзейнасці не былі непасрэдна заняты ў вытворчай сферы. Названыя працэсы садзейнічалі пашырэнню прасторы мадэрнізацыі Беларусі.