Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
У апошнія дзесяцігоддзі XIX пачатку XX ст. у параўнанні з папярэднім перыядам новых відаў крыніц практычна не ўзнікла, з'явілася вялікая колькасць іх разнавіднасцей. У той жа час адзначана тэндэнцыя да ўніфікацыі формы і зместу многіх відаў пісьмовых крыніц матэрыялаў справаводства, перыядычнага друку і інш. Істотна павялічыўся аб'ём і інфармацыйны рэсурс прац, у тым. ліку прызначаных да друку. Гэта прывяло да сітуацыі, калі даследчык гістарычных працэсаў другой паловы XIX пачатку XX ст. у параўнанні са спецыялістамі па сярэднявечнай гісторыі ўжо не ў стане вывучыць усе крыніцы, а павінен мэтанакіравана іх адбіраць у адпаведнасці са сваёй навуковай гіпотэзай. Колькасны рост выданняў ставіць перад даследчыкам праблему карэктнасці выбаркі інфармацыі, перш за ўсё на матэматыка-статыстычнай аснове.
Змяненне характару дзяржаўнага кіравання прывяло да ўзнікнення такой групы крыніц, як статыстыка. Яе прызначэнне рэалізацыя зваротнай сувязі ў сістэме кіравання, збор і аналіз інфармацыі для пры-
няцця адэкватных кіраўнічых рашэнняў. Пачатак іх фарміравання як сістэмы даных у Расійскай імперыі традыцыйна звязваюць з 1860-мі п\, калі быў створаны Цэнтральны статыстычны камітэт (ЦСК) Міністэрства ўнутраных спраў. Да гэтага часу статыстыка была прадстаўлена галоўным чынам статыстычнымі дадаткамі да справаздач губернатараў. Цэнтральным і губернскімі статыстычнымі камітэтамі за гады дзейнасці быў назапашаны агромністы масіў даных, значная частка якога апублікавана на старонках спецыялізаваных выданняў таго часу «Статнстмческнй Временннк Росснйской ммпернн» (1866-1890), «Статмстнка Росслйской нмпермм» (1887-1917) і «Временннк Центрального статнстнческого комнтета» (1888-1903).
Статыстычныя крыніцы ўяўляюць сабой значны і складаны корпус гістарычных дакументаў. Сярод іх вылучаюць матэрыялы дэмаграфічнай, аграрнай, прамысловай статыстыкі, а таксама статыстыкі працы, якая пераважна звязана з дзейнасцю фабрычна-заводскіх інспектараў. У статыстыцы ў паслярэформенны перыяд перавагу набылі перапісы як спосаб атрымання даных.
Асаблівасцю статыстычнага ўліку ў Расійскай імперыі была адсутнасць адзінай сістэмы збору і апрацоўкі звестак. Да канца XIX ст. у беларускіх губернях сфарміраваліся два асноўныя яго тыпы: першы быў эвязаны з дзейнасцю ЦСК і быў яму падкантрольны, другі праводзіўся асобнымі міністэрствамі і ведамствамі. 3 разрозненасцю спосабаў атрымання даных звязана тое, што статыстычныя матэрыялы вельмі разнастайныя па сваім паходжанні, праграме і тэхніцы збору звестак, што, у сваю чаргу, стала прычынай несупастаўляльнасці інфармацыі крыніц. 3 прычыны існуючых адрозненняў у задачах, якія стаялі перад складальнікамі крыніц у мінулым, і навуковымі мэтамі сённяшніх даследчыкаў даныя статыстыкі нярэдка маюць ускоснае дачыненне да прадмета вывучэння, у прыватнасці да сацыяльнай структуры, сацыяльнай стратыфікацыі насельніцтва і інш. Пры працы са статыстычнымі крыніцамі трэба таксама ўлічваць, што на іх надзейнасць паўплывала непасрэдная сувязь статыстычных даных з інтарэсамі людзей, сацыяльна-эканамічнай сферай іх дзейнасці. Гэтым выклікана нярэдка наўмысная фальсіфікацыя крыніц рэспандэнтамі. Часам такое адбывалася ад простага няведання, неразумення сутнасці запытваемых паказчыкаў.
Улік насельнінтва ў Расійскай імперыі да 1860-х гг. вёўся інтуітыўна, ацэначна. Пасля арганізацыі ЦСК пачалі публікавацца даныя аб коль-
касці насельніцтва і яе зменах. Асноўнымі формамі ўліку жыхароў у другой палове XIX пачатку XX ст. былі адміністрацьійна-паліцэйскі і царкоўны перапісы. Неўпарадкаванасць на месцах, слабы кантроль дакладнасці збіраемых звестак, адсутнасць спецыяльнай падрыхтоўкі ў зборшчыкаў даных, ведамасная раз'яднанасць і ў сувязі з гэтым часта розныя праграма і методыка збору дэмаграфічных паказчыкаў з'яўляліся характэрнымі рысамі адміністрацыйна-паліцэйскага ўліку насельніцтва. Напрыклад, аб дваранстве звесткі назапашваліся ў губернскіх і павятовых дваранскіх сходах, аб мяшчанах у гарадской думе, аб святарах у духоўнай кансісторыі і г. д. Розныя даныя аб саслоўным складзе жыхароў, характары іх заняткаў, маёмасным становішчы праз мясцовыя органы збіраліся ў дэпартаментах міністэрстваў унутраных спраў, фінансаў, дзяржаўных маёмасцей, герольдыі і інш. Матэрыялы для статыстыкі дасылаліся праз павятовую паліцыю. Яна давала інфармацыю нярэдка па сваім разуменні, не абцяжарваючы сябе ўдакладненнем і кантролем звестак. Царкоўны ўлік праводзіўся праваслаўным, каталіцкім, іўдзейскім, мусульманскім, пратэстанцкім духавенствам адпаведна веравызнанню насельніцтва. Фіксаваліся дата нараджэння і смерці чалавека, яго саслоўная прыналежнасць.
Найбольш каштоўныя, разнастайныя, адносна дакладныя звесткі ўтрымліваюць матэрыялы Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 28 студзеня 1897 г. Да яго правядзення неаднаразова ў розных частках Беларусі рабіліся спробы арганізацыі дэмаграфічных перапісаў. У 1874 г. Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства вёў падрыхтоўку перапісу жыхароў гарадоў Віленскай губерні. Магілёўскі губернатар у 1886 г. ставіў пытанне аб перапісе насельніцтва ў губерні з мэтай удакладнення адбывання вайсковай павіннасці.
Перапіс насельніцтва 1897 г. быў грандыёзным па задуме, але недастаткова падрыхтаваным. Жыхары не мелі дакладнага ўяўлення аб яго мэтах і задачах. Малалікім быў кантынгент прафесійных статыстыкаў, не хапала перапісчыкаў. Арганізацыю абследавання зімой ускладнялі моцныя маразы. Праверка даных перапісу ў сельскай мясцовасці праводзілася не шляхам паўторнага абходу двароў, а на вясковых сходах. Апрацаваная частка матэрыялаў дэмаграфічнага абследавання апублікавана ў пагубернскіх выданнях і спецыяльных зборніках («Распределенме рабочмх м прнслугм по группам занятмй н по месту рождення на основанші данных первой всеобіцей пере-
пмсн населення Росснйской нмпернн 28 января 1897 года», «Чмсленность м состав рабочнх в Россмм на основаннм данных Первой всеобіцей перегшсн населення Росснйской нмпернп 1897 г.»). Падчас перапісу фіксаваліся звесткі аб усіх жыхарах, незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці. У лісты для апытання ўносіліся даныя аб саслоўнай прыналежнасці ці стане жыхароў, месцы нараджэння, прапіскі і пастаяннага пражывання, адносінах да гаспадара і главы сям'і (сваяк, прыслуга, наёмны работнік і інш.), занятках (асноўных і дадатковых), пісьменнасці, роднай мове. Перапіс улічваў гаспадаркі і прадпрыемствы, дзе прымянялася наёмная праца, а таксама асобна людзей, занятых працай па найме. Даныя абследавання падчас публікацыі былі разнесены па 25 табліцах, але яны не ўтрымлівалі поўнай інфармацыі, якая трапіла ў перапісныя лісты. Выдадзеныя па асобных губернях матэрыялы перапісу пры іх аднолькавай праграме публікацыі ўсё ж у дачыненні да некаторых табліц нераўнацэнныя. Напрыклад, у выданнях па Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губернях звесткі аб размеркаванні насельніцтва па месцы нараджэння дадзены па зводных саслоўных групах, а ў публікацыях па Віленскай і Віцебскай губернях гэта інфармацыя болып падрабязная па асобных саслоўях. Тым не менш матэрыялы перапісу ўяўляюць сабой больш дакладныя ў параўнанні са статыстыкай XIX ст. звесткі, якія дазваляюць характарызаваць сацыяльна-саслоўную, полаўзроставую структуру, а таксама структуру занятасці насельніцтва Беларусі.
Звесткі асобных табліц апублікаваных матэрыялаў перапісу насельнштва 1897 г. выклікаюць крытыку некаторых даследчыкаў. Асаблівую ўвагу ў гэтым сэнсе заслужыла статыстыка размеркавання насельніцтва па даных аб іх роднай мове. Збор даных аб размеркаванні насельніптва па народнасцях на падставе звестак аб роднай мове аб'ектыўна апраўдвае тое, што падчас правядзення перапісу для значнай часткі жыхароў былі неэразумелымі паняцці «нацыя» і «нацыянальная прыналежнасць». У бытавым разуменні яны замяняліся канфесіяналізмамі, лакальнай ідэнтыфікацыяй. У той час нават у навуковай літаратуры не было выпрацаваных крытэрыяў вызначэння нацыянальнай прыналежнасці, але інфармацыя аб роднай мове, несумненна, больш аб'ектыўна сведчыла аб нацыянальнасці, чым канфесійная прыналежнасць. Распрацоўка табліц аб роднай мове адпавядала міжнародным стандартам таго часу, і гэты паказчык выкарыстоўваўся пры правядзенні дэмаграфічных абследаванняў у еўрапейскіх краінах.
Сярод матэрыялаў аграрнай статыстыкі значную каштоўнасць маюць даныя абследаванняў землеўладання і землекарыстання. У 1877, 1887 і 1905 гг. ЦСК былі праведзены перапісы зямельнай уласнасці еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. Падчас першага абследавання ўлічваліся прозвішча, саслоўная прыналежнасць ці званне землеўласніка, колькасць зямлі, якая яму належала, а ў сельскай грамадзе колькасць двароў, жыхароў і характар землекарыстання (падворны ці абшчынны). Вынікі перапісу па беларускіх губернях змешчаны ў пятым выпуску «Статнстнкн поземельной собственнностн н населенных мест Европейской Росснн» (1882). У публікацыі прыведзены даныя аб колькасці і памерах зямельных уладанняў, падзеленыя па саслоўях і катэгорыях уладальнікаў. Праграма абследавання 1887 г. у асноўным супадала з праграмай папярэдняга, але распрацоўка яго вынікаў для публікацыі была больш вузкай, і ў сувязі з гэтым апублікаваныя матэрыялы праведзенага абследавання па шэрагу важных паказчыкаў аказаліся несупастаўляльнымі з данымі статыстыкі землеўладання 1877 г., а таксама 1905 г. Акрамя таго, перапіс 1887 г. улічваў як зручныя землі сялянскіх надзелаў, так і няўдобіцы, чаго не было падчас абследавання 1877 г. Перапіс 1905 г. быў задуманы з мэтай выяўлення змен, якія адбыліся ў структуры землеўладання з 1877 г., таму яго праграма паўтарала праграму перапісу 1877 г. Апублікаваныя матэрыялы абодвух абследаванняў дазваляюць характарызаваць іерархію землеўласнікаў па іх саслоўнай прыналежнасці і велічыні маёмасці, грамадскія працэсы сярод сялянства, памеры яго сацыяльнай дыферэнцыяцыі адпаведна велічыні землеўладання і землекарыстання. Яны даюць магчымасць аналізаваць пастаўленыя пытанні асобна па кожным з храналагічных зрэзаў, аднак іх супастаўленне ў дынаміцы абцяжарана тым, што ў даных за 1877 г. прыводзіцца статыстыка землеўласнікаў, а за 1905 г. уладанняў.