• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    АДМЕНА ПРЫГОННАГА ПРАВА. БУРЖУАЗНЫЯ РЗФОРМЫ 60-70-х гг. XIX ст.
    Аграрная рэформа 1Й61 г.
    Судовая рэформа.
    Ваіісковая рэформа.
    Шко.іьная рэформа.
    Рэформа гарадскога с.амакіравання.
    Цэнзурная рэформа.
    Аграрная рэформа 1861 г.
    Да сярэдзіны XIX ст. у Расійскай імперыі вызначыліся прыкметы разлажэння прыгонніцкай сістэмы. Яна перашкаджала развіццю буржуазных адносін, мадэрнізацыйным працэсам у гаспадарцы і грамадстве. Сяляне не мелі нармальных умоў для жыцця, выканання павіннасцей на карысць дзяржавы і сваіх уладальнікаў. Значная частка памешчыцкіх гаспадарак была нерэнтабельнай. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі памяншалі сялянскія надзелы, абезэямельвалі прыгонных. Імкненне павялічыць даходнасць гаспадарак праз узмацненне экс-
    плуатацыі сялянства сустракала яго супраціўленне. Да канца 50-х гг. XIX ст. узрос сялянскі рух. У 1858-1860 гг. у Беларусі адбыліся 42 хваляванні, 11 з якіх былі падаўлены з дапамогай вайсковай сілы. Спецыфічнай формай сялянскага супраціўлення напярэдадні адмены прыгоннага права стаў «цвярозы рух». Ён разгарнуўся на тэрыторыі Беларусі, Літвы і некаторых іншых частак Расійскай імперыі. Сяляне адмаўляліся набываць у сваіх памешчыкаў гарэлку гэта было дадатковай і даволі цяжкай для іх павіннасцю. Штогод селянін быў абавязаны выкупіць у свайго гаспадара вызначаную колькасць вёдраў гарэлкі, нават калі ён гэты напой не спажываў. Каталіцкія святары выкарысталі «цвярозы рух» для антырасійскай прапаганды напярэдадні паўстання 1863 г. Яны даводзілі сялянам, што расійскі ўрад вельмі зацікаўлены ў спойванні сялян.
    Расійскі ўрад вымушаны быў стаць на шлях практычнага ажыццяўлення адмены прыгоннага права. У студзені 1857 г. пад кіраўніцтвам Аляксандра II быў створаны Сакрэтны камітэт для абмеркавання мерапрыемстваў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем сялянскай рэформы. Упершыню аб сваім жаданні адмяніць прыгоннае права Аляксандр II заявіў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі маскоўскага дваранства: «...існуючы парадак валодання душамі не можа заставацца нязменным. Лепш адмяніць прыгоннае права зверху, чым дачакацца таго часу, калі яно само сабой пачне адмяняцца знізу». Яшчэ летам 1856 г. Аляксандр II у размове з віленскім генерал-губернатарам У. I. Назімавым выказаў думку аб неабходнасці ўнушэння дваранству адказнасці за справу вызвалення сялянства. У. I. Назімаву ўдалося арганізаваць выступленне віленскага, ковенскага, гродзенскага дваранства з ініцыятывай адмены прыгоннага права. Такі пачатак выклікаў стрымана-негатыўную рэакцыю з боку прадстаўнікоў дваранства шэрагу цэнтральных і паўднёвых губерняў Расійскай імперыі.
    У ходзе папярэдняга абмеркавання памешчыкі беларускіх губерняў прадэманстравалі рознае ўяўленне аб паслярэформенным уладкаванні сваіх гаспадарак, але былі амаль адзінадушнымі ў адмаўленні прапановы ўрада аб абавязковым продажы сялянству той ці іншай долі апрацоўваемай імі зямлі па фіксаваных дзяржавай нэнах. Яны звязвалі такі падыход з расійскім парадкам ураўняльнага землекарыстання і лічылі яго не адпавядаючым эканамічным запатрабаванням свайго, на іх погляд, больш развітога рэгіёна, дзе панавала падворнае землекарыстанне. Больш за тое, памешчыкі беларускіх і літоўскіх губерняў падкрэслівалі перакананне ў адасобленасйі свайго рэгіёна ад унутранай
    часткі Расіі. Яны прапаноўвалі такія спосабы арганізацыі зямельных адносін у маёнтках, якія б спрашчалі арэнду зямлі і прыцягненне батракоў у якасці вольнанаёмнай рабочай сілы. Акрамя абмеркавання сялянскай справы, памешчыкі выказваліся таксама за вяртанне польскай мовы ў дзяржаўныя ўстановы, адкрыццё Віленскага ўніверсітэта і інш.
    У адказ на адрасы, накіраваныя памешчыкамі Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай губерняў Аляксандру II, дзе выказвалася згода на вызваленне сялян, але без зямлі, 20 лістапада 1857 г. выйшаў рэскрыпт імператара на імя У. I. Назімава, які абвяшчаў пачатак падрыхтоўкі сялянскай рэформы. Для гэтай мэты былі створаны губернскія дваранскія камітэты. У лютым 1858 г. Сакрэтны камітэт быў перайменаваны ў Галоўны камітэт па сялянскай справе.
    Зварот да беларускіх і літоўскіх памешчыкаў у сувязі з пачаткам падрыхтоўкі рэформы быў абумоўлены большай уцягнутасцю рэгіёна ў рыначныя адносіны; перасцярогай урада ў сувязі з магчымым аб'яднаннем сялянскага руху з польскім нацыянальна-вызваленчым; зацікаўленасцю мясцовых памешчыкаў у ільготных умовах правядзення рэформы. Таксама было ўлічана суседства Польшчы і інфлянцкіх губерняў, дзе прыгоннае права ўжо адсутнічала.
    19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў «Палажэнне» і Маніфест аб адмене прыгоннага права. На беларускія губерні было пашырана дзеянне Агульнага і двух мясцовых палажэнняў. У Агульным палажэнні вызначаліся асабістыя і маёмасныя правы сялян, парадак утварэння сельскага кіраўніцтва, выканання сялянамі казённых, земскіх і грамадскіх павіннасцей. Паводле «Палажэнняў» памешчык заставаўся ўласнікам усёй зямлі. Аднак частка яе вылучалася сялянам для надзелу, які даваўся ім у карыстанне. Да заключэння выкупной здзелкі селянін знаходзіўся ў часоваабавязаным стане і мусіў выконваць на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці. Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі.
    Мясцовыя палажэнні вызначалі канкрэтны парадак землеўпарадкавання сялян і выканання імі павіннасцей. На Віцебскую і Магілёўскую губерні пашыралася «Палажэнне для губерняў вялікарасійскіх, новарасійскіх і беларускіх». У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях рэформа ажыццяўлялася паводле мясцовага палажэння для гэтых губерняў. Вылучэнне іх, а таксама Ковенскай губерні ў асобную групу было выклікана панаваннем тут падворнага землекарыстання, увядзеннем інвентароў і палітычнымі меркаваннямі, звязанымі з блізкасцю Поль-
    шчы. Рэдакцыйныя камісіі пры падрыхтоўцы заканадаўчых дакументаў аб адмене прыгоннага права стварылі для іх спецыяльны праект. Паводле яго планавалася пакінуць за кожным сялянскім дваром той зямельны надзел, які быў у яго карыстанні на момант вызвалення, а таксама ўстанавіць максімальны памер павіннасцей. Дакладнае вызначэнне памераў надзелу і павіннасцей павінна было быць зроблена пры складанні ўстаўных грамат.
    У беларускіх паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, дэе захавалася абшчыннае сялянскае землекарыстанне, памеры зямельных надзелаў устанаўліваліся наступным чынам: вышэйшы ад 4 да 5,5 дзесяцін, ніжэйшы 1/3 вышэйшага. Калі памер надзелу перавышаў вышэйшы, памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. За карыстанне поўным надзелам сяляне павінны былі плаціць аброк або адбываць паншчыну (40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год). У абшчынах захоўвалася кругавая парука для спраўнага выканання сялянамі павіннасцей.
    У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях сялянам перадавалася тая зямля, якой яны карысталіся да 1861 г. адпаведна інвентарам. Калі ў сялян зямлі было больш, чым паказана ў інвентары, або калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 зручных зямель, апошні меў права адрэзаць на сваю карысць 1/6 частку сялянскага надзелу. Памер павіннасцей устанаўліваўся не больш за: аброк 3 руб. з дзесяціны, паншчына 23 дні ў год. За выкананне павіннасцей сяляне неслі асабістую адказнаснь перад памешчыкам. Акрамя таго, прадугледжвалася стварэнне ў кожным павеце паверачных камісій, якія на працягу шасці гадоў пасля зацвярджэння ўстаўных грамат разбіралі спрэчкі і рознагалоссі паміж сялянамі і памешчыкамі. Аналага такога органа ў велікарускіх губернях не прадугледжвалася. Супраць гэтага праекта выступілі мясцовыя памешчыкі, пагражаючы поўным сваім разарэннем у выпадку яго прыняцця.
    Зямля трапляла ва ўласнасць селяніна праз выкуп. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавымі ддя ўсіх губерняў. Выкупная сума вызначалася такім чынам, што ў выпадку ўкладання яе ў банк пры ўмове 6 % гадавых памешчык павінен быў атрымліваць даход, роўны па памерах гадавому аброку. Усе лясы пакідаліся ва ўласнасці памешчыкаў. Сяляне маглі нарыхтоўваць дровы толькі з іх дазволу і, як правіла, у вызначаны час і за пэўную плату. Акрамя выкупных плацяжоў, сяляне вымушаны былі плаціць дзяржаўныя падаткі і зборы: падушны падатак, земскі падушны збор і з 1872 г. земскі пазямельны падатак
    на мясцовыя патрэбы. Сумарна падаткі і зборы ў разліку на адну дзесяціну перавышалі выкупныя плацяжы.
    Дзяржава для ажыццяўлення выкупной аперацыі давала сялянам доўгатэрміновую грашовую пазыку. Сяляне на 49 гадоў рабіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі выплачваць ёй доўг з улікам высокіх працэнтаў, так званыя «выкупныя плацяжы». Памер выкупу значна перавышаў фактычны кошт зямлі.
    Практычнае ажыццяўленне рэформы ўскладалася ўрадам на міравых пасрэднікаў, павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах прысутнасці. Міравым пасрэднікам, якія прызначаліся губернатарамі з ліку мясцовых памешчыкаў, падпарадкоўвалася сялянскае кіраванне некалькіх валасцей. Яны дастаткова сумленна выконвалі ўскладзеныя на іх абавязкі. Нярэдкімі былі скаргі з боку мясцовых памешчыкаў на дзейнасць міравых пасрэднікаў, якія выступалі ў вырашэнні спрэчных пытанняў на баку сялян.
    Азнаямленне з умовамі адмены прыгоннага права праводзілася ў цэрквах і касцёлах у прысутнасці паліцыі. Вялікай радасці рэформа ў сялян не выклікала, паколькі ім абяцалі толькі асабістую волю і то не адразу, а сваю зямлю яны павінны былі выкупляць у памешчыка. Асаблівае незадавальненне ў сельскіх жыхароў выклікаў двухгадовы пераходны перыяд, на працягу якога міравым пасрэднікам трэба было скласці ў кожным маёнтку ўстаўныя граматы. Паводде апошніх выэначаліся колькасць, памеры сялянскіх надзелаў і парадак іх паступовага пераходу на ўмовах выкупу ва ўласнасць сялян.
    Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты сялянствам, пашырыўся яго рух. Калі пачалося паўстанне 1863 г., урад імкнуўся прадухіліць далучэнне беларускіх сялян да паўстанцаў. Расійскі ўрад вымушаны быў пайсці на ўступкі сялянам. 1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязаных адносін у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губернях і інфлянцкіх паветах Віцебскай губерні. 2 лістапада 1863 г. указ быў пашыраны на Магілёўскую губерню і беларускія паветы Віцебскай губерні. Ім уводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў. Выкупныя плацяжы за надзельную зямлю паніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы, былі павялічаны зямельныя надзелы, за сялянамі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, вадапоі і г. д.), якімі яны карысталіся да рэформы 1861 г. У адрозненне ад унутраных губерняў Расійскай імперыі напаўтгрыгонніцкія адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны ў 1863 г. праз спыненне часоваабавязанага становішча сялян.