• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Надзельныя землі не дазвалялася прадаваць да часу выплаты выкупной пазыкі. Гой, хто купляў гэту зямлю, станавіўся членам сельскай грамады, для чаго патрэбна была згода з боку сельскага сходу. Зямельнае пытанне было найбольш вострым у паслярэформеннай вёсцы. Сяляне часам куплялі памешчыцкую зямлю, але яна прадавалася, як правіла, вялікімі кавалкамі, і патрэбна была згуртаванасйь аднавяскоўцаў для куплі ў складчыну. Нярэдкімі станавіліся выпадкі, калі сяляне самавольна захоплівалі асобныя кавалкі памешчыцкай зямлі, і далёка не заўсёды землеўласнікам удавалася даказаць у судзе сваю праўду. Асабліва частай такая сітуацыя была, калі аднавяскоўцы калектыўна абаранялі свае набыткі.
    Адмена ітрыгоннай залежнасці памешчыцкіх сялян Беларусі і перавод іх на абавязковы выкуп вызначылі неабходнасць пазямельнага ўладкавання іншых катэгорый сельскага насельніцтва. Другой па колькасці катэгорыяй сялянства пасля памешчыцкіх былі дзяржаўныя. Яны складалі, паводле рэвізіі 1858 г., 19,5 % сялянства Беларусі. Казённыя сяляне плацілі дзяржаве грашовы аброк, былі асабіста вольныя, па ўласным меркаванні распараджаліся сваёй рабочай сілай. Дзяржаўныя сяляне прызнаваліся суб'ектамі грамадзянскага і публічнага права і ў той жа час мелі няпэўнае прававое становішча, залежалі ад дзяржавы, патэнцыяльна маглі быць падораны дваранам разам з землямі, на якіх знаходзіліся. У маі 1867 г. быў выдадзены Закон аб рэформе дзяржаўнай вёскі Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны. Паводле яго землеўладкаванне дзяржаўных сялян праводзілася на той жа аснове, што і былых памешчыцкіх. Згодна з законам, а таксама правіламі для складання люстрацыйных актаў ад 20 кастрычніка 1867 г. іх пераводзілі на абавязковы выкуп і прылічалі да сялян-уласнікаў, у адрозненне ад казённага сялянства велікарускіх губерняў, Левабярэжнай і Паўднёвай Украіны, дзе надзельная зямля знаходзілася толькі ў іх пастаянным карыстанні.
    За дзяржаўнымі сялянамі Беларусі захоўвалася зямля, якая знаходзілася ў іх карыстанні да часу правядзення рэформы 1867 г. Велічыню надзельных зямельных участкаў і суму выкупных плацяжоў вызначалі люстрацыйныя камісіі. Для складання і зацвярджэння люстрацыйных актаў у Віленскай і Гродзенскай губернях устанаўліваўся тэрмін 3 гады, у Мінскай 4, у Віцебскай і Магілёўскай 6 гадоў. Штогадовыя выкупныя плацяжы вызначаліся зыходзячы з памераў павялічанага на 10 % аброчнага падатку. Тэрмін пагашэння выкупнога доўгу складаў 46 гадоў. Ніякай пазыкі ад казны дзяржаўныя сяляне не атрымлівалі. Выкупныя плацяжы адпавядалі мясцовым рыначным цэнам на зямлю і былі гтрыкметна ніжэй, чым у былых памешчыцкіх сялян. На захадзе і ў цэнтры
    Беларусі вызначэнне велічыні і меж надзелаў, выкупу дзяржаўных сялян было эавершана ў пачатку 1870-х гг. У Віцебскай і Магілёўскай губернях рэалізацыя рэформы была скончана ў сярэдзіне 1870-х гг.
    Асобную катэгорыю прыгонных складалі ўдзельныя сяляне. У канцы 50-х гг. XIX ст. яны налічвалі ва ўсходняй частцы Беларусі 0,7 % вясковых жыхароў. У сувязі з паўстаннем расійскі ўрад у чэрвені 1863 г. вымушаны быў удзельных сялян перавесці на абавязковы выкуп. Выкупная сума ў іх вызначалася аналагічна як і ў былых памешчыцкіх людзей, аднак удзельныя сяляне атрымалі крыху большыя надзелы, якія каштавалі ім танней.
    У ліпені 1864 г. быў апублікаваны ўказ аб пазямельным уладкаванні вольных людзей, якія з'яўляліся асабіста свабоднымі, але былі абавязаны плаціць падушны аброк ці адпрацоўваць за зямлю. Яны жылі ў Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай губернях і складалі каля 0,6 % сельскага насельніцтва. Напярэдадні адмены прыгоннага права многія з вольных людзей былі абеззямелены. У катэгорыю «без зямлі» было пераведзена мноства прыгонных сялян. Паводле ўказа 1864 г. вольныя людзі, абеззямеленыя памешчыкамі пасля лістапада 1857 г., надзяляліся зямлёй з правам выкупу на тых жа ўмовах, што і памешчыцкія сяляне; пазбаўленыя зямлі да 1857 г. заставаліся на 12 гадоў у якасці арандатараў. Апошнія ў 1882 г. атрымалі права выкупіць зямлю ці заключыць новыя арэндныя дагаворы.
    Згодна з Законам ад 9 чэрвеня 1886 г. на тэрыторыі Беларусі, Правабярэжнай Украіны і Літвы была праведзена чыншавая рэформа. Чыншавікоў пераводзілі на абавязковы выкуп. Да іх ліку адносіліся тыя, хто карыстаўся памешчыцкай зямлёй на ўмовах бестэрміноваспадчыннай арэнды з фіксаванай грашовай платай. Для доказу права спадчыннай арэнды чыншавікі павінны былі падаць пэўныя дакументы. Рэалізацыя рэформы зацягнулася, у пачатку XX ст. разгляд чыншавых спраў быў далёкі ад завяршэння. Законам 1893 г. права выкупіць зямлю было дадзена праваслаўным арандатарам.
    Вызваленне сялян ад прыгону, правядзенне аграрных пераўтварэнняў, нягледзячы на сваю пэўную абмежаванасць, адкрылі шлях для капіталістычнай мадэрнізацыі вёскі. Адчувальным фактарам, які паўплываў на іх змесг і кірунак, стала актывізацыя нацыянальна-вызваленчага руху ў пачатку 1860-х гг. Перавод на выкуп памешчыцкіх, а затым і дзяржаўных сялян Беларусі, у адрозненне ад унутраных і некаторых іншых рэгіёнаў Еўрапейскай Расіі, стварыў больш спрыяльныя ўмовы для сацыяльна-эканамічнай трансфармацыі беларускай вёскі.
    Судовая рэформа
    Адмена прыгоннага права, буржуазнае развіццё Расійскай імперыі абумовілі неабходнасць правядзення шэрагу рэформ: земскай (1864), судовай (1864), гарадскога самакіравання (1870), вайсковай (1862,1874), школьнай (1864), а таксама некаторых пераўтварэнняў у галінах фінансаў, цэнзуры. У Беларусі гэтыя рэформы былі праведзены пазней і са значнымі адхіленнямі ад агульнарасійскіх норм.
    3 усіх буржуазных рэформ 1860-80-х гг. найбольш паслядоўнай была судовая. У яе аснову былі пакладзены: бессаслоўнасць суда, спаборніцтва бакоў, галоснасць судаводства і незалежнасць суддзяў. Былі створаны спецыяльныя інстытуты прысяжных павераных (адвакатаў), прысяжных засядацеляў (суддзяў-непрафесіяналаў), якія ўдзельнічалі ў крымінальных працэсах і выносілі канчатковае рашэнне аб вінаватасці ці невінаватасці падсуднага. Аснову судовай рэформы склалі чатыры законы, якія былі зацверджаны 20 лістапада 1864 г.: «Заснаванне судовых устанаўленняў», «Статут грамадзянскага судаводства», «Статут крымінальнага судаводства», «Статут аб пакараннях, якія накладваюода міравымі суддзямі». Паводле судовай рэформы дакладна вызначаліся судовыя інстанцыі і размяжоўваліся іх функцыі. Сама сістэма судоў была ў значнай ступені спрошчана. Ддя разгляду дробных злачынстваў і нязначных іскаў быў створаны міравы суд са спрошчаным судаводствам. Міравыя суддзі выбіраліся на сходах земскіх і гарадскіх галосных. Іх рашэнні маглі быць абскарджаны ў павятовым міравым судзе. Стваралася стройная сістэма судовых устаноў: акруговыя суды, судовыя палаты, Сенат. Для ўсіх саслоўяў уводзіўся адзіны акруговы суд.
    Пачатак судовай рэформы ў Расійскай імперыі на тэрыторыі Беларусі быў сустрэты з большым энтузіязмам, чым у іншых рэгіёнах. Гэта праявілася ў шматлікіх допісах, накіраваных мясцовымі пракурорамі, судовымі работнікамі ў Пецярбург. Трэба ўлічваць, што тут каля 250 гадоў дзейнічаў Статут ВКЛ1588 г., які меў пэўны ўплыў на падрыхтоўку новых судовых статутаў 1864 г. і абвяшчаў амаль тыя ж прынцыпы права. Дваранства беларускіх губерняў прапаноўвала ўвесці тут судаводства па правілах Статута 1588 г. Аднак у Пецярбургу, а таксама ў акружэнні віленскага генерал-губернатара ў сувязі з падзеямі паўстання 1863 г. і ўвядзеннем ваеннага становішча перавагу атрымаў погляд аб несвоечасовасці пашырэння норм судовай рэформы на тэрыторыю беларускіх губерняў. Ваеннае становішча на ўсёй тэрыторыі Беларусі было адменена ў 1870 г., пасля гэтага стала магчымай рэалізацыя тут
    рэформы. На думку генерал-губернатара A. Л. Патапава, судовая рэформа павінна была зблізіць заходнія губерні з астатняй часткай імперыі, выклікаць у мясцовага насельніцтва пачуццё павагі да законаў Расійскай імперыі. Указам імператара ў чэрвені 1871 г. Сенату было загадана пачаць увядзенне міравых судовых устаноў у заходніх губернях.
    У беларускіх губернях рэалізацыя судовай рэформы пачалася ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Аднак паколькі тут адсутнічалі земствы, якія выбіралі суддзяў, прэтэндэнты на гэту пасаду прызначаліся міністрам юстыцыі з ліку лаяльных да ўрада памешчыкаў; у Беларусі ў параўнанні з цэнтральнымі расійскімі губернямі быў паніжаны маёмасны і адукацыйны цэнз. У беларускіх губернях міравыя суддзі зацвярджаліся тэрмінам на тры гады. Ддя адбору кандыдатаў у міравыя суддзі складаліся спецыяльныя часовыя камісіі. Займаць пасады суддзяў забаранялася асобам «польскага» паходжання. Такім чынам, Беларусь адраэу была пазбаўлена адной з галоўных рыс рэформы выбарнасці суддзяў. Дзейнасць міравых судоў тут у пэўнай ступені насіла палітычны характар, што было звязана з разглядам спраў аб забароне навучання сялян польскай грамаце, выкарыстання польскіх нацыянальных сімвалаў і інш.
    Вышэйшыя судовыя інстанцыі акруговыя суды, судовыя палаты, а таксама пракуратура, інстытуты прысяжных павераных і засядацеляў у Беларусі былі ўведзены ўказам імператара ад 9 лістапада 1882 г. Акруговыя суды былі створаны тут у лістападзе 1883 г. Яны засноўваліся ў губернскіх гарадах і складаліся з крымінальнага і грамадзянскага аддзяленняў.
    Старшыні і члены судоў вышэйшай інстанцыі прызначаліся імператарам па прапанове міністра юстыцыі. Больш высокай апеляцыйнай інстанцыяй для Гродзенскага і Мінскага акруговых судоў была Віленская судовая палата, для Віцебскага Пецярбургская, Магілёўскага Кіеўская судовая палата. Аднак не абышлося без выключных норм для заходніх губерняў. Іх адміністрацыям было дадзена права выкрэсліваць са спісаў прысяжных засядацеляў асоб, якія іх не задавальнялі. Для яўрэйскага прадстаўніцтва былі ўведзены працэнтныя нормы. Да гэтага часу ўрад звузіў межы судовай рэформы, асабліва адносна незалежнасці суддзяў. У 1878 г. разгляд спраў аб дзяржаўных (палітычных) злачынствах быў перададзены з суда прысяжных у судовыя палаты і ваенныя суды.
    У працэсе рэалізацыі рэформы дзейнасць некаторых міравых суддзяў выклікала незадаволенасць улад. У 1889 г. быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў, якія прызначаліся губернатарамі, міністрам унутраных спраў. Зацвярджэнню гэтага інстытута папярэднічалі шматf57^