Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
лікія скаргі памешчыкаў на міравыя суды і органы сялянскага самакіравання. Землеўласнікаў не задавальняла зайягнутасць прыняцця рашэнняў міравымі і валаснымі судамі па іх скаргах у дачыненні да сялян. Земскім начальнікам, якія павінны былі быць дваранамі, падпарадкоўвалася ўсё сялянскае самакіраванне. Яны мелі права прыпыняць рашэнні сельскіх і валасных сходаў, маглі выносіць штрафы, аддаваць на кароткі тэрмін пад арышт. Пасады земскіх начальнікаў былі ўведзены на тэрыторыі Беларусі не адразу, а пасля атрымання першага вопыту дзейнасці новай улады на вёсцы. У Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях яны з'явіліся ў 1900 г., у Віленскай і Гродзенскай у 1904 г.
Судовая сістэма з самага пачатку правядзення рэформы захоўвала і некаторыя рысы папярэдняй эгюхі. Побач з агульнасаслоўнымі судамі дзейнічалі сялянскія валасныя суды, святары ў шэрагу выпадкаў судзіліся ў асобным парадку і г. д.
Вайсковая рэформа
Адной з першых пачалася рэалізацыя вайсковай рэформы. У1862 г. тэрмін службы ў рэгулярных падраздзяленнях расійскай арміі быў скарочаны да сямі-васьмі гадоў. Гэта адкрывала магчымасці для амаладжэння войска і стварэння рэзерву для мабілізацыі з ліку звольненых у запас, але захоўваўся саслоўны характар яго фарміравання. У 1864 г. Расійская імперыя была падзелена на вайсковыя акругі. Беларускія губерні былі ўключаны ў склад Віленскай акругі. Змянялася і пашыралася сетка ваенных навучальных устаноў, замест кадэцкіх карпусоў ствараліся ваенныя гімназіі, з 1864 г. юнкерскія вучылішчы.
3 1874 г. уводзілася ўсеагульная вайсковая павіннасць, аднак адбор прызыўнікоў вёўся, як правіла, па жэрабю і на службу трапляла прыкладна трэцяя частка мужчын адпаведнага ўзросту. Тыя, хто пазбягаў службы, залічаліся ў апалчэнне. Прызыву падлягалі мужчыны, не маладзейшыя за 20 гадоў. Афіцыйна ад службы ў войску вызваляўся старэйшы сын главы гаспадаркі. Тэрмін праходжання службы ў арміі скарачаўся: у сухапутных войсках складаў шэсць гадоў, на флоце сем. Пры наяўнасці пэўнага ўзроўню адукацыі маладыя людзі служылі менш. Пасля заканчэння вышэйшых навучальных устаноў тэрмін службы зніжаўся да шасці месяцаў, гімназій да паўтара года, пачатковых школ да чатырох гадоў. Ільготы па службе ў войску з'явіліся дадатковым стымулам для распаўсюджвання адукацыі. Звольненыя
ў запас траплялі ў мабілізайыйны рэзерв. 3 1875 г. непісьменных салдат абавязкова навучалі грамапе. Асноўная частка маладых людзей пасля службы ў войску вярталася на радзіму, але армейскі вопыт значна пашыраў іх далягляд, сказваўся на іх паводзінах, успрыняцці традыцыйнага вясковага жыодя.
Па новым Воінскім статуце 1888 г. устанаўліваўся 5-гадовы тэрмін службы ва ўсіх родах рэгулярнага войска і 13-гадовы тэрмін знаходжання ў запасе, з наступным залічэннем у апалчэнне. Прызыўны ўзрост павялічваўся з 20 да 21 года. Мерапрыемствы вайсковай рэформы былі праведзены найбольш паслядоўна, і яна аказалася самай удалай у параўнанні з іншымі буржуазнымі рэформамі 60-70-х it. XIX ст.
Школьная рэформа
На тэрыторыі беларускіх губерняў школьная рэформа праводзілася паводле Палажэння аб пачатковых народных вучылішчах і Статута гімназій і прагімназій 1864 г., якія былі заснаваны на прынцыпе агульнасаслоўнай адукацыі. Саслоўныя абмежаванні адмяняліся пры паступленні і ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Аднак склад навучэнцаў у сярэдняй і вышэйшай школах рэгуляваўся высокай аплатай за навучанне. У дадатак да прынятых палажэнняў цыркуляр ад 18 чэрвеня 1887 г. уводзіў афіцыйныя абмежаванні па прыёме ў гімназіі для асобных маламаёмасных груп насельніцтва, а выдадзены ў ліпені 1887 г. новы заканадаўчы дакумент устанавіў працэнтныя нормы паступлення ў сярэднія навучальныя ўстановы для яўрэяў. Разам з тым былі пашыраны магчымасці для адкрыцця жаночых сямікласных гімназій.
У выніку рэалізацыі школьнай рэформы значна пашырылася сетка пачатковых школ, якія было дазволена адкрываць грамадскім установам і прыватным асобам з падначаленнем іх саветам вучылішч. Адначасова над пачатковай школай узмацняўся адміністрайыйны нагляд. 3 гэтай мэтай у 1869 г. уводзілася пасада інспектара народных вучылішч, а ў 1874 г. дырэктара народных вучылішч. Асаблівая ўвага надавалася развіодю сеткі царкоўнапрыходскіх школ і школ граматы, падначаленых праваслаўнаму ведамству.
Паводле Статута 1864 г. уводзіліся два тыпы гімназій: класічныя і рэальныя. У класічных вялікая ўвага надавалася вывучэнню старажытных моў і дысцыплін гуманітарнага профілю, засваенне якіх давала
права паступлення ва ўніверсітэты без уступных экзаменаў. У рэальных гімназіях павялічвалася выкладанне прыродазнаўчых дысцыплін, замежных моў. Выпускнікі маглі паступаць у вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. У 1871 г. быў зацверджаны новы статут гімназій. Тэрмін навучання ў класічных гімназіях павялічваўся з сямі да васьмі гадоў, пашыралася выкладанне старажытных моў і матэматыкі. Рэальныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы, і тэрмін навучання ў іх скарачаўся з сямі да шасці гадоў. Права паступаць у вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы атрымлівалі толькі тыя, хто заканчваў сёмы дадатковы клас вучылішча.
Важнымі элементамі дзейнасці ўрадавых органаў у сферы адукацыі Беларусі 60-90-х гг. XIX ст. сталі штучнае стрымліванне развіцця вышэйшай і сярэдняй адукацыі і адначасова значнае павелічэнне колькасці пачатковых школ, адкрыццё шэрагу настаўніцкіх семінарый, дзе навучалася сельская моладзь. Нягледзячы на ўсе абмежаванні з боку ўрадавых органаў, школьная рэформа садзейнічала развіццю адукацыі і культуры.
Рэформа гарадскога самакіравання
Падрыхтоўка праекта рэформы гарадскога самакіравання расійскім урадам была пачата ў 1862 г., аднак толькі 16 чэрвеня 1870 г., пасля неаднаразовага абмеркавання папярэдніх варыянтаў, Аляксандрам II было зацверджана і набыло моц закона новае Гарадавое палажэнне. У аснову прынятага дакумента былі пакладзены прынцыпы бессаслоўнасці і выбарнасці, заснаванай на маёмасным цэнзе. Гарадская рэформа праводзілася паэтапна, найперш у буйных велікарускіх населеных пунктах. На нацыянальных ускраінах рэформа ажыццяўлялася з перасцярогай. На беларускія і літоўскія губерні яна была пашырана з 1875 г., на тэрыторыі Латвіі і Эстоніі у 1877 г., а ў польскіх губернях зусім не была рэалізавана. Рэформа на тэрыторыі беларускіх губерняў праводзілася пасля кансультацый Міністэрства ўнутраных спраў з губернскімі адміністрацыямі, з улікам мясцовых асаблівасцей. Кіраўнііігва губерняў выказалася за неабходнасць рэфармавання органаў гарадскога самакіравання, але лічыла абавязковым абмежаваць прадстаўніцтва ў іх яўрэйскага і польскага насельніцтва, пазбавіць магчымасці быць выбаршчыкамі палітычна нядобранадзейных асоб, прызначаць кіраўнікоў гарадскога самакіравання Міністэрствам унутраных спраў.
^60)
Ддя прыняцця рашэння аб пашырэнні Гарадавога палажэння на беларускія і літоўскія губерні ў 1872 г. была створана камісія на чале з міністрам унутраных спраў А. Цімашовым. У выніку працы камісіі з 25 красавіка 1875 г. Гарадавое палажэнне было распаўсюджана на тэрыторыю беларускіх губерняў. Першымі права на фарміраванне органаў гарадскога самакіравання паводле новага палажэння атрымалі губернскія цэнтры. Прадастаўленне дазволу павятовым цэнтрам і іншым гарадскім паселішчам расцягнулася на некалькі гадоў. Урад устрымліваўся ад адначасовага пашырэння рэформы з-за недаверу да палітычнай лаяльнасці насельніцгва, аднак сваю адмову тлумачыў недастаткова развітым эканамічным становішчам горада.
Структурна гарадское самакіраванне паводле праведзенай рэформы складалася з гарадскіх выбарчых сходаў, якія збіраліся кожныя чатыры гады для абрання галосных (галосны пасада ў органах гарадскога кіравання), а таксама гарадскіх дум і гарадскіх упраў. Для кантролю за дзейнасцю органаў гарадскога самакіравання ствараліся губернскія па гарадскіх справах установы. Правам голасу падчас выбараў галосных (членаў) думы карысталіся жыхары горада, якія дасягнулі 25-гадовага ўзросту і валодалі пэўным маёмасным цэнзам, не мелі запазычанасцей па зборах, не знаходзіліся пад судом і следствам, не былі пазбаўлены праў стану. 3 увядзеннем буржуазных прынцыпаў выбараў, звязаных з прымяненнем маёмаснага цэнзу, сацыяльная база выбаршчыкаў некалькі пашырылася, аднак яны складалі 4-6 % ад агульнай колькасці гараджан. Большасць гарадскога насельніцтва, якія не мелі неабходнага маёмаснага цэнзу рабочыя, рамеснікі, хатняя прыслуга і г. д., поўнасцю былі пазбаўлены права на ўдзел у выбарах у гарадскія думы.
Гарадскія думы фарміраваліся шляхам двухступеньчатых выбараў. Спачатку з ліку гараджан, якія валодалі адпаведным маёмасным цэнзам, ствараліся сходы выбаршчыкаў, якія затым выбіралі са свайго складу галосных гарадскіх дум. 3 улікам памераў выплачваемых гарадскіх падаткаў і адпаведна нерухомай маёмасці жыхары падзяляліся на тры групы. Кожная з іх выбірала ў думу аднолькавую колькасць галосных. Існавалі пэўныя абмежаванні ў карыстанні выбарчым правам і магчымасці быць абраным у дачыненні да яўрэяў, католікаў і жанчын. Выканаўчым органам гарадской думы, якой надавалася асноўная распараджальная роля ў структуры гарадскога самакіравання, была гарадская ўправа. Яна складалася з дзвюх-трох асоб, выбраных думай. Узначальваў управу гарадскі галава, які адначасова быў і старшынёй думы.
Дзеянне Гарадавога палажэння не датычылася прыватнаўласніцкіх гарадоў. Тут для вядзення гарадскіх спраў стваралася спрошчанае грамадскае кіраванне, якое складалася з гарадскога старасты і яго памочнікаў (па адным прадстаўніку ад кожнай саслоўнай групы насельніцтва). Гарадскога галаву ў губернскіх цэнтрах, а нярэдка і ў іншых гарадах прызначаў міністр унутраных спраў. Мяшчане дробных мястэчак прыпісваліся да мяшчанскіх таварыстваў гарадоў ui вялікіх мястэчак. У мястэчках з колькасцю мяшчанскіх двароў больш за 10 утваралася самастойная мяшчанская ўправа, выбіраўся стараста і яго памочнік. У тых населеных пунктах, дзе налічвалася больш за 50 мяшчанскіх двароў, мясцовая грамада магла хадайнічаць аб утварэнні мяшчанскай управы.
У час рэалізацыі рэформы былі істотна зменены функцыі органаў гарадскога самакіравання. Урадавыя структуры Расійскай імперыі ва ўмовах паскарэння ўрбанізацыйных працэсаў вымушаны былі перадаць частку сваіх паўнамоцтваў мясцоваму самакіраванню, паколькі былі не ў стане аператыўна вырашаць шматлікія сацыяльныя і гаспадарчыя праблемы. У той жа час яны імкнуліся трымаць любы від грамадскай дзейнасці пад жорсткім адміністрайыйна-паліцэйскім кантролем.