Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Рэалізацыя абмежавальных мерапрыемстваў на практыцы характарызавалася шэрагам складанасцей. Тэрмін «асоба польскага паходжання» ў дакументах не заўсёды меў акрэслены змест, што дазволіла значнай колькасці польскіх арыстакратаў абысці закон дзякуючы сувязям пры двары імператара ці ва ўрадавых структурах. Тыя рускія землеўласнікі, якія на ільготных умовах набылі канфіскаваныя маёнткі ці казённыя землі, не мелі права заключаць іпапечныя дамовы з палякамі і яўрэямі, аддаваць ім уладанні ў арэнду ці наймаць у якасці кіраўнікоў. Гэта ставіла рускіх землеўласнікаў, якія кепска ведалі мясцовыя ўмовы вядзення гаспадаркі, у нязручныя эканамічныя ўмовы. У выніку нямногія затрымліваліся надоўга ў сваіх новых уладаннях. Акрамя таго, абмежавальныя мерапрыемствы садзейнічалі памяншэнню кошту зямлі, скарачэнню яе вольнай куплі-продажу, маргіналізацыі часткі каталіцкіх землеўласнікаў, вылучэнню сярод іх тых, хто займаўся разумовай працай, быў схільны да ўспрымання шкодных для расійскай дзяржавы ідэй. У той жа час уведзеныя абмежавальныя мерапрыемствы ў дачыненні да асоб польскага паходжання і яўрэяў не ўлічвалі ўсяго багацця форм зямельных адносін у заходніх губернях і запатрабавалі ў будучым выдання шматлікіх тлумачэнняў. Акра-
мя таго, католікі і яўрэі на тэрыторыі беларускіх губерняў знаходзілі шматлікія абыходныя шляхі набыцця зямельных уладанняў.
У мэтах пашырэння рускага землеўладання ў 1866 г. было заснавана таварыства пакупнікоў маёнткаў у заходніх губернях з устаўным капіталам 5 млн руб. Сваю задачу таварыства рэалізоўвала вельмі павольна, паколькі знаходзілася няшмат жадаючых з ліку асоб рускага паходжання набываць зямлю на публічных таргах. Секвестраваныя маёнткі ў заходніх губернях траплялі пад распараджэнне Міністэрства дзяржаўнай маёмасці, якое прадавала іх на ільготных умовах без таргоў. Аднак ужо ў 1875 г. Камітэт міністраў Расійскай імперыі вымушаны быў прызнаць, што «маёнткі, набытыя рускімі, прыйшлі да заняпаду, таму што ўладальнікі іх часта мяняліся, весці гаспадарку самастойна не жадалі». Пасля таго як былі вычарпаны магчымасці ільготнага распродажу зямель, Міністэрства дзяржаўнай маёмасці з 1887 г. перастала выдаваць пасведчанні на права атрымання ільгот і пазык пры куплі зямлі на тэрыторыі заходніх губерняў. Адначасова было скасавана і таварыства пакупнікоў маёнткаў.
За наступныя некалькі дзесяцігоддэяў пасля прыняцця Закона 1865 г. толькі невялікай колькасці дваран-католікаў па асабістым рашэнні імператара было дазволена набыць зямлю. Абсалютная большасць з іх непасрэдна працавалі на зямлі, некаторыя атрымалі дазвол за ўдзел у руска-турэцкай вайне 1877-1878 гг. Да канца XIX ст. у канцылярыі імператара назбіралася вялікая колькасць хадайніцтваў на набыодё зямлі ад католікаў беларускіх губерняў. 3 сакавіка 1899 г. міністру ўнутраных спраў было даручана непасрэдна прымаць станоўчыя рашэнні па такіх справах, але пры ўмове, што прасіцелі самі будуць гаспадарыць на зямлі. Аднак колькасць зямлі, што знаходзілася ва ўласнасці прасіцеля, разам з набываемай не павінна была перавышаць 60 дзесяцін на сям'ю.
Дваране-католікі знаходзілі спосабы абысці эабарону на набынцё зямлі. Нярэдка яны куплялі ўладанні на імя акцыянерных таварыстваў або падстаўных асоб, часам давалі пазыкі рускім землеўласнікам пад заклад маёнткаў і фактычна станавіліся іх уласнікамі. 3 мэтай недапушчэння гэтага былі прыняты новыя правілы ад 27 снежня 1884 г.
Пэўным адступленнем ад абмежавальных мерапрыемстваў у дачыненні да яўрэяў стаў указ ад 8 снежня 1867 г., паводле якога яўрэям было дазволена з'яўляцца арандатарамі або аканомамі млыноў і заводаў пры маёнтках у заходніх губернях. Гэта мера садзейнічала актывізацыі эканамічнага жыцця на тэрыторыі Беларусі. Аднак у пачатку
80-х гг. XIX ст. урад вярнуўся да паслядоўнай палітыкі абмежаванняў. У маі 1882 г. яўрэям у межах аседласці было забаронена пастаянна жыць па-за гарадамі і мястэчкамі, а таксама арандаваць, прымаць у заклад і кіраваць нерухомай маёмасцю. Адносна эфектыўнасці прымянення падобных абмежавальных мерапрыемстваў буйны землеўласнік Мінскай губерні Э. Вайніловіч адзначаў: «Яўрэі, якіх застаў у вёсках закон 1882 года, пражывалі на так званых запушчаных пляцах і ўчастках, якія засталіся за памешчыкам пасля надзялення сялян; яны там пражывалі як трымальнікі патэнтных ці беспатэнтных кабакоў, якія здаваліся ў арэнду заўсёды па пісьмовых дамовах. Пасля 3 мая 1882 г. вотчыннаму ўладальніку пустэчаў і карчомных пабудоў заставалася адно з двух: ці прыбраць яўрэя э пабудоў і сядзібы, ці ігнараваць эакон і дазволіць яўрэю жыць на ранейшых умовах. Большасць уладальнікаў выбрала гэты другі выхад не толькі па прычыне дабрадушнасці і спагады да пастаўленых па-эа законам, што, аднак, часта магло мець месйа, паколькі нярэдка некалькі пакаленняў так званых шынкароў зжылося і несла службу столькім жа пакаленням вотчыннікаў». Часта высяленне яўрэя было немагчымым з прычыны фінансавай залежнасці вотчынніка ад шынкара як крэдытора ці паслужлівага фактару. На практыцы аказвалася, што гэта было адзінапрымальнае выйсце для землеўласніка, паколькі ў іншым выпадку ён вымушаны быў гадамі судзіцца з арандатарамі.
У 1887 г. забарона на набыццё зямлі ў сельскай мясцовасці (за выключэннем Магілёўскай губерні) распаўсюджвалася на замежных грамадзян. Прынятыя меры былі скіраваны на прадухіленне канкурэнцыі для мясцовых памешчыкаў з боку яўрэйскай буржуазіі і іншаземцаў з мэтай захавання буйнога латыфундыяльнага землеўладання. Абмежавальныя законы ў дачыненні да рассялення яўрэяў прывялі таксама да іх штучнай канцэнтрацыі ў гарадах і мястэчках Беларусі, колькаснай перавагі яўрэяў сярод гарадскога пралетарыяту і гандлёва-прамысловага насельнііггва. Яны адбіліся на ўзроўні канцэнтрацыі прадпрыемстваў і дэфармавалі структуру прамысловай і гандлёвай буржуазіі, пралетарыяту, затрымлівалі іх кансалідацыю як сацыяльных груп. Законы перашкаджалі вольнай куплі-продажу зямлі, садзейнічалі захаванню дваранскага землеўладання ў беларускіх губернях.
Увядзенне абмежаванняў для яўрэяў у межах аседласці спалучалася з выданнем у 60-70-х гг. XIX ст. шэрагу законаў, якія дазвалялі вольны выбар месца жыхарства для іўдзеяў з вышэйшай адукацыяй, вучонымі ступенямі, а з 1879 г. для памочнікаў аптэкараў, дантыстаў,
фармацэўтаў і інш. Пазней гэтыя законы нярэдка парушаліся адміністрацыяй губерняў. У 1887 г. была ўведзена працэнтная норма для паступлення яўрэяў спачатку ў сярэднія, а потым і вышэйшыя навучальныя ўстановы ў памеры 10 % у межах аседласці, 5 па-за яе межамі, 3 % у сталіцах. У пачатку 80-х гг. XIX ст. актывізавалася яўрэйская эміграцыя з Расійскай імперыі, якая віталася ўрадам. Тым, хто пакідаў межы краіны, было забаронена вяртацца назад.
Кантынгент чыноўнікаў у Беларусі другой паловы XIX ст. фарміраваўся ў асноўным за кошт прысланых з унутраных губерняў Расіі дзяржаўных служачых. Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. П. Баброўскі адзначаў, што многія пасады ў вышэйіпай адміністрацыі Гродзенскай губерні займалі рускія чыноўнікі, якія «не зліваюіціа з мясцовым чыноўніцтвам». Для апошняга заставаліся сярэднія і ніжэйшыя пасады ў адміністрацыі. 3 1863 па 1865 г. у беларускіх губернях было прызначана на службу звыш 4600 новых чыноўнікаў. Пераважная большасць іх з'яўляліся ўраджэнцамі цэнтральных губерняў Расійскай імперыі. 3 мэтай «утрымання» запрошаных чыноўнікаў на новым месцы ім на ільготных умовах прадаваліся казённыя і канфіскаваныя маёнткі, устанаўліваліся павышаныя аклады. Так, у 1866-1873 гг. у Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губернях 300 чыноўнікаў купілі 320 зямельных уладанняў агульнай плошчай 146,3 тыс. дзесяцін. Наогул, служба ў заходняй частцы Расійскай імперыі лічылася найбольш выгаднай і прывілеяванай. Указам імператара ад 5 сакавіка 1864 г. устанаўлівалася 50-працэнтная надбаўка да аклада рускім чыноўнікам у беларускіх і Ковенскай губернях за кошт кантрыбуцыйных збораў з памешчыцкіх уладанняў. Праўда, далёка не заўсёды прынятыя ільготы апраўдваліся. Нярэдка губернатары скардзіліся на тое, што прыезджыя чыноўнікі часта не мелі высокіх маральных і прафесійных якасцей. Ахвочымі да прапанаваных прывілеяў былі чыноўнікі авантурыстычнага складу, і гэта стварала аўтарытэт расійскім уладам сярод мясцовага грамадства.
Да канца 60-х гг. XIX ст. на тэрыторыі беларускіх губерняў больш паслядоўна, чым у Царстве Польскім, былі праведэены мерапрыемствы па звальненні ці пераводзе ў іншыя месцы «асоб польскага паходжання» з адміністрацыйных, судовых, навучальных устаноў.
Па нацыянальным складзе, у адпаведнасці з данымі перапісу насельнштва 1897 г., сярод тых, хто ў беларускіх губернях у якасці асноўнага занятку абазначыў працу ў адміністрацыі, судзе, паліцыі, 32,3 % складалі беларусы, 48,3 рускія, 12,1 палякі, 1,2 % яўрэі і інш. Тут улічана толькі самадзейнае насельнштва, без членаў сямей. Сярод чы-
ноўнікаў, якія знаходзіліся на грамадскай і саслоўнай службе, удзельная вага беларусаў была значна вышэй 48,0 %, рускіх налічвалася 25,9 %, палякаў 9,9, яўрэяў 9,1 %.
Урадавая палітыка ў дачыненні да дваранства Беларусі змянялася ў залежнасці ад нацыянальна-канфесійнай прыналежнасці яго прадстаўнікоў, пашырэння польскага нацыянальнага і рэвалюцыйна-дэмакратычнага рухаў у Расійскай імперыі, змен у адносінах дваранства да ўрадавых мерапрыемстваў, а таксама стаўлення ўрада да сялянства і асабліва ад рэалізацыі рэформы 1861 г. і аграрнага заканадаўства.
Першыя гады пасля падаўлення паўстання 1863 г. вызначаліся недаверам расійскай улады да каталіцкага дваранства, рэпрэсіўнымі мерамі, некаторым абмежаваннем саслоўных праў. Мясцовае дваранства было падзелена ўрадам на часткі. Большасць дваранства каталшкага веравызнання, палякі лічыліся нядобранадзейнымі ў палітычных адносінах, меншасць праваслаўнага веравызнання, нямецкія памешчыкі, дваране прыбалтыйскага паходжання былі прызнаны апорай самадзяржаўя.
Імкненне ўрада пазбавіцца ад палітычна нядобранадзейнай і эканамічна беднай часткі вышэйшага саслоўя, выключыць дробную шляхту, прымусіць яе плаціць падаткі, выконваць рэкруцкую павіннасць прывяло да выдання ўказа ад 19 кастрычніка 1831 г. аб «разборы шляхты», паводле якога ўтвараліся ў пэўным сэнсе штучныя і, як аказалася, часовыя саслоўныя групы для не зацверджанай у дваранстве шляхты аднадворцаў і грамадзян заходніх губерняў. У 1857 г. быў выдадзены ўказ «Аб уладкаванні быту асоб з былой шляхты, не зацверджаных у дваранстве і прапусціўшых тэрміны для запісу ў аклад», паводле якога абазначаныя асобы павінны былі быць прылічаны ў залежнасці ад месца пражывання да дзяржаўных сялян, ці да вольных людзей, ці да мяшчанскага саслоўя. Магчымасці прыпіскі да аднадворцаў ці грамадзян ужо не існавала.