• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    3 канца 60-х гг. XIX ст. урад палічыў магчымым змянійь адносіны ў дачыненні да каталіцкай царквы і выдання польскай літаратуры. У сярэдзіне 1869 г. у беларускіх губернях аднавілі выданне кніг на польскай мове. У 70-х гг. XIX ст. з дазволу віленскага цэнзара былі апублікаваны 254 кнігі, галоўным чынам на рэлігійную тэматыку. У гэты час стала магчымым адкрываць губернскія сельскагаспадарчыя таварыствы, дзейнасць якіх абмяжоўвалася выключна эканамічнымі пытаннямі і ўносіла ўклад у падтрымку культурных традыцый дваранскіх сядзіб. Пры неабходнасці невялікія падачкі мясцоваму дваранству ўрадавымі коламі маглі быць растлумачаны як першы крок да.поўнага задавальнення іх памкненняў узамен на адмову змагацца за адраджэнне Польшчы.
    He адмяняючы ўведзеных абмежаванняў, урад вырашыў пазбягаць дзеянняў, што маглі б быць расцэнены як ганенні на каталіцкую ііаркву. Закрыццё касцёлаў і капліп адбывалася з вялікай перасцярогай. У мясцовым друку зменшыліся адкрытыя нападкі на католікаў. Аднак мясцовая адміністрацыя не адмовілася ад пільнага нагляду за каталіцкімі святарамі і за зместам іх пропаведзяў. Па-ранейшаму ксяндзам не дазвалялася пакідаць свае прыходы без дазволу мясцовых улад, забараняліся духоўныя працэсіі, якія былі ўстаноўлены каталіцкай царквой. Праяўленне некаторай лаяльнасці ў канфесійным пытанні было выклікана ўзнікненнем зацікаўленасці ўрада ў саюзе з мясцовым каталіцкім дваранствам для ўмацавання сваёй сапыяльнай апоры.
    У 70-х гг. XIX ст., насуперак існаваўшым абмежаванням, у заходніх, асабліва беларускіх, губернях тайна быў пашыраны доступ мясцовага каталіцкага дваранства да дзяржаўнай службы. Да пачатку 1880-х гг. у дзяржаўных установах Віленскай губерні прадстаўнікі мясцовага дваранства складалі ўжо каля 30 %. У 1869 г. з-пад юрысдыкцыі віленскага генерал-губернатара былі выведзены Віцебская і Магілёўская губерні, а ў 1870 г. Мінская, якія непасрэдна былі падпарадкаваны Пецярбургу. Такое адміністрацыйна-тэрытарыяльнае пераўладкаванне падавалася як сведчанне ліквідацыі прамой пагрозы новага паўстання на тэрыторыі Беларусі, агульнага палітычнага пацяплення. Аднак у выведзеных з-пад віленскага кіравання губернях не былі адменены абмежавальныя законы і распараджэнні ў дачыненні да католікаў і яўрэяў; яны па-ранейшаму знаходзіліся ў сферы ўплыву Віленскай навучальнай акругі.
    У час палітычнай рэакцыі пачатку 80-х гг. XIX ст. ва ўмовах узмацнення палітыкі вялікадзяржаўнага шавінізму ўрад і мясцовая адміністрацыя адышлі ад палітыкі папярэдніх гадоў. Каталіцкае дваранства зноў пачало ўспрымацца як ненадзейны саюзнік. Папярэдняя палітыка была аб'яўлена памылковай і расцэньвалася як здрада «рускай справе» ў Беларусі. Па загадзе віленскага генерал-губернатара I. С. Каханава ў 1884-1885 гг. большасць чыноўнікаў каталіцкага веравызнання зноў былі звольнены і заменены на рускіх. Да 1888 г. усе прадвадзіцелі дваранства з ліку мясіювых каталіцкіх землеўладальнікаў былі зменены на рускіх дваран, многія з якіх не мелі зямельнай уласнасці ў Беларусі.
    Былі спробы нават закрыць таварыствы сельскіх гаспадароў з прычыны таго, што там, на думку расійскіх улад, справамі кіравалі «польскія» землеўладальнікі. Мясцовыя ўлады ўзмацнілі дыскрымінацыйныя меры ў дачыненні да каталіцкага дваранства, не дапускалі парушэнняў абмежавальных законаў у сферы землеўладання і землекарыстання католікаў і яўрэяў.
    Адным з урадавых мерапрыемстваў, накіраваных на эмаганне з польскімі ўплывамі, сталі ганенні супраць таемных школ, колькасць якіх павялічылася з пачатку 80-х гг. XIX ст. У такіх школах, як правіла, без дазволу і ведама ўлад дзяцей сялян навучалі польскай мове і асновам каталіцкай веры. У 1892 г. быў выдадзены закон, паводле якога за адкрыццё таемных школ, іх матэрыяльную падтрымку і выкладанне ў іх прадугледжваўся буйны грашовы штраф ці турэмнае зняволенне да трох месяцаў. Аднак прымяненне закона, без выразнага абазначэння на яго старонках мэты змагання супраць польскамоўнай адукацыі, мела нечаканыя вынікі. Пад яго дзеянне траплялі часам школы з вы-
    кладаннем на літоўскай, ідыш і нават на рускай мове. У 1906 г. гэты заканадаўчы акт быў адменены.
    Ацэньваючы вынікі ўрадавай палітыкі па сегрэгацыі «польскага элемента», міністр фінансаў Расійскай імперыі М. Бунге ў канцы XIX ст. адзначаў: «Вынікі, якіх дасягнуў урад прынятымі мерамі, былі вельмі нязначнымі. Само абмежаванне дзейнасці палякаў на ніве дзяржаўнай службы засяродзіла іх дзейнасць на гаспадарцы, якая бясспрэчна зрабіла вялікія поспехі і з нядбайнай, панскай пераўтварылася ў эканамічную памешчыцкую».
    Асабліва недальнабачнай была нацыянальная палітыка расійскага ўрада пры імператарах Аляксандры III і Мікалаю II. У ёй прысутнічалі факт дыскрымінацыі шэрагу народаў і спробы іх русіфікаваць. Ва ўмовах разгортвання мадэрнізацыі краіны такая палітыка садзейнічала росту нацыянальных рухаў. Аднак да пачатку XX ст. асноўнымі іх праграмнымі лозунгамі, за выключэннем польскага і фінскага рухаў, былі культурна-аўтанамісцкія патрабаванні, барацьба за мясцовае самакіраванне і вырашэнне сацыяльных пытанняў.
    Другая палова XIX ст. стала перыядам напружанай дзейнасці расійскіх уладных структур па выпрацоўцы і рэалізацыі сістэмнай урадавай палітыкі, накіраванай на ўніфікацыю беларускіх губерняў адпаведна ўзору сацыяльна-эканамічнай сістэмы цэнтральных губерняў Расійскай імперыі. Паваротным момантам было паўстанне 1863 г., падаўленне якога патрабавала не толькі рэпрэсіўных мер, але і прэвентыўнай моцнай палітычнай волі па прадухіленні абвастрэння нацыянальна-палітычнай сітуацыі. Менавіта падзеі паўстання 1863 г. прымусілі расійскі ўрад перайсці да рашучай і паслядоўнай палітыкі русіфікацыі, рэалізацыя якой была скарэктавана разгортваннем мадэрнізацыйных працэсаў. Расійская ўрадавая палітыка на тэрыторыі беларускіх губерняў у другой палове XIX ст. вызначалася непараўнальна большай мэтанакіраванасцю, чым гэта адбывалася ў першай палове стагоддзя.
    СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
    Асаблівасці буржуазнаіі эвалюцыі сельекай гаспадаркі Беларусі. Аграрны крызіс 80-х гг. XIX ст.
    Эвалюйыя памешчыцкага землеўладання.
    Становішча сялянетва.
    Сельская грамада, рэгіянальныя асаблівасці яе функцыянавання ў Беларусі.
    Асабліваеці буржуазнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі
    I ^алоўным кірункам сацыяльна-эканамічнага развіцця 1 Беларусі ў другой палове XIX ст. было пашырэнне капіталістычных адносін. Першыя два парэформенныя дэесяцігоддзі адносяцца да ліку пераходных, калі адбывалася разбурэнне рэшткаў прыгонніцкай сістэмы ў сельскай гаспадарцы, завяршаўся працэс тэхнічнага перааснашчэння прамысловасці, ствараўся механізаваны транспарт і складаліся новыя, характэрныя для капіталістычнага грамадства сацыяльныя групы насельніцтва пралетарыят і прамысловая буржуазія.
    Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы адносіівда да канца XIX пачатку XX ст.
    Яго развіцйё адбывалася ва ўмовах мадэрнізаванай, але, па сутнасці, старой палітычнай сістэмы, пры захаванні самадзяржаўнага і саслоўнага ладу. Гэта накладвала пэўны адбітак на сацыяльна-эканамічныя працэсы як у Беларусі, так і ў парэформеннай Расійскай імперыі ў цэлым, абумовіла іх цяжкасці і супярэчнасці.
    Пасля адмены прыгоннага права асновай эканомікі Беларусі паранейшаму заставалася сельская гаспадарка, характэрнай рысай якой было спалучэнне капіталістычных адносін з рэшткамі прыгонніцтва. Наяўнасць буйнога памешчыцкага землеўладання вызначыла для Беларусі павольны, паступовы («прускі») шлях буржуазна-аграрнай эвалюцыі, пры якім буйная памешчыцкая гаспадарка надоўга захавала свае прыгонніцкія рысы. У 70-х гт. XIX ст. у Беларусі памешчыкам належала звыш 50 % усёй зямлі, а сялянам менш за 33 %. Буйныя памешчыкі валодалі дзясяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. У значнай колькасці сялянскіх двароў ва ўласнасці знаходзілася ад дзвюх да пяці дэесяцін. Разам з латыфундыямі памешчыкаў існавала цераспалосіца сялянскіх і памешчыцкіх зямель.
    Першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права сталі перыядам пакутлівага выспявання капіталістычных адносін, шырокага распаўсюджвання адпрацовачнай сістэмы, сутнасць якой заключалася ў апрацоўцы зямлі памешчыка селянінам сваім інвентаром за прадастаўленыя яму ў арэнду ворыўную зямлю і іншыя ўгоддзі. Адпрацовачная сістэма асабліва прыжылася ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. У Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях памешчыкі больш шырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых. Але і ў гэтых губернях адпрацоўкі займалі значнае месца, асабліва падчас збору збожжа і сенакосу. Трэба адзначыць, што ў цэлым тэхнічная ўзброенасць у земляробстве як у памешчыцкай, так і ў сялянскай гаспадарцы ў першыя паслярэформенныя дзесяцігоддзі амаль нічым не адрознівалася ад папярэдняга часу.
    Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове XIX ст. знайшло праяўленне найперш у пашырэнні вытворчасці таварнай прадукцыі, інтэнсіфікацыі і паглыбленні спецыялізацыі земляробства, павелічэнні выкарыстання машын і ўдасканаленых прылад працы, укараненні прадпрымальніцкіх форм арганізацыі гаспадаркі і пашырэнні выкарыстання вольнанаёмнай працы, удасканаленні агракультуры.
    У буйных маёнтках, на землях заможных сялян (часйей за ўсё купчых і арэндных) к канцу XIX ст. уводзілася шматпольная сістэма се^84^
    вазвароту, прымяняліся мінеральныя ўгнаенні, пашыралася выкарыстанне машын (малатарні, арфы) і палешпаных сельскагаспадарчых прылад (жалезныя плугі, бароны з жалезнымі зубамі). Па прымяненні машын Беларусь стаяла на адным з першых месцаў у Расійскай імперыі, хоць ва ўсёй сельскай гаспадарцы панавала ручная тэхніка. У дру* гой палове 90-х гг. XIX ст. у чатырох заходніх губернях (без Віленскай) палепшаную глебаапрацоўчую тэхніку (пераважна плугі) выкарыстоўвалі 17-25 % сялянскіх гаспадарак. Сяляне, галоўным чынам заможныя, набывалі простыя сельскагаспадарчыя машыны: малатарні, арфы, крупадзёркі, ільночасалкі, сячкарні.
    Асноўнай галіной земляробства ў Беларусі заставалася зерневая гаспадарка, якая ў 1860-70-я гг. складала галоўны кірунак рыначнай спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. За 60-90-я гг. XIX ст. сярэднегадавы чысты збор збожжавых культур тут павялічыўся ў 2,4 раэа, у той час як пасяўныя плошчы на тэрыторыі беларускіх губерняў выраслі толькі на 28,8 %.