• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Ускладненне эканамічных адносін на вёсцы, рост колькасііі пазямельных спрэчак, ігнараванне расійскім заканадаўствам спецыфічных умоў мясцовага жыцця, недахоп пісьменнасці ў сельскіх жыхароў, ведаў законаў і кампетэнный дзяржаўных устаноў стварылі спрыяльную глебу лля пашырэння дзейнасці вясковых адвакатаў. Імі станавіліся розныя адстаўныя асобы, мясцовыя яўрэі і нават больш-менш пісьменныя сяляне. Для многіх адвакацкая дзейнасць была асноўным заняткам, крыніцай даходаў. Сяляне-адвакаты пакідалі земляробчыя заняткі, пастаянна займаліся падрыхтоўкай судовых разбораў. Іх дзейнасць была шырокай і запатрабаванай сярод вясковага насельніцтва. Часам адвакаты самі ініцыявалі звароты сельскіх жыхароў у судовыя ўстановы.
    У сувязі з малазямеллем сялян вырас іх адыход на промыслы. Амаль палова сялян значную частку даходаў атрымлівалі не праз сельскагаспадарчыя заняткі. Сярод адыходных промыслаў пераважалі неземляробчыя, аднак паступова павялічвалася ўдзельная вага сельскагаспадарчага адыходу. Больш шырокае распаўсюджанне промыслы атрымалі ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Аднак у першыя паслярэформенныя дзесяцігоддзі беларускія сяляне праяўлялі невысокі адносна іншых рэгіёнаў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі ўзровень тзрытарыяльнай мабільнасці. У той час калі насельніцтва беларускіх губерняў складала 7,5 % гэтай часткі дзяржавы, беларусаў сярод адыходнікаў налічвалася каля 5 %. У 1860-х гг. штогод у беларускіх губернях пакідалі свае гаспадаркі і накіроўваліся на заработкі ў гарады, сельскагаспадарчыя раёны Расійскай імперыі і за мяжу ў сярэднім каля 61 тыс. чалавек, у 1890-я гг. звыш 400 тыс. чалавек.
    Выхадцы э вёскі мелі няшмат шансаў знайсці працу ў беларускіх гарадах з-за слабасці і невялікай патрэбы ў рабочых руках гарадской прамысловасці, а таксама канкурэнцыі з боку яўрэйскай беднаты. Яны
    	
    часцей знаходзілі сабе прымяненне на будаўнійтве чыгунак, прадпрыемствах Масквы, Пецярбурга, Адэсы і інш. Значным быў адыход на кароткачасовыя заробкі. Вызначалася нават пэўная рэгіянальная спецыялізацыя адыходу: вялікі паток насельніцтва з Віцебскай і ў меншай ступені з Віленскай губерняў накіроўваўся ў Пецярбургскую губерню, з Магілёўскай і Мінскай у Кіеўскую, Екацярынаслаўскую і Херсонскую, з Гродзенскай у Варшаўскую.
    Значным быў рух з мэтай перасялення на малазаселеныя землі Сібіры, Далёкага Усходу, Паўночнага Каўказа. 3 1896 па 1900 г. з беларускіх губерняў выехала 100,6 тыс. сельскіх жыхароў (для параўнання, з 1886 па 1895 г. 4,1 тыс. чалавек). Адлак нямала было «зваротнікаў». За апошнія пяць гадоў XIX ст. на радзіму вярнуліся 14,1 % перасяленцаў, якія не змаглі справіцца з цяжкасцямі адаптацыі ці нават не дабраліся да новага месца жыхарства. Імкненне сялян набыль зямлю праз перасяленне ў аддаленыя раёны краіны нярэдка нарастала пад уплывам агітацыі рэвалюцыянераў, а часам і ашуканцаў, якія за грошы складалі розныя спісы, хадайніцтвы і г. д. У справаздачы віцебскага губернатара за 1896 г. адзначалася: «ГІерасяленчы рух, які пачаўся ў Віцебскай губерні з восені 1894 г., у справаздачным годзе ахапіў амаль усю губернк) і набыў масавы характар... нягледзячы на пастаянныя тлумачэнні... вельмі многія з сялян, таемна распрадаўшы маёмасць... з усім сваім астатнім скарбам накіроўваліся на бліжэйшыя чыгуначныя станцыі. Партыі такіх самавольных перасяленцаў часам бывалі настолькі значнымі, што мясйовая паліцыя нярэдка была не ў стане спыніць іх рух і не магла перашкаджаць пасадцы перасяленцаў на цягнікі. Пры затрыманні такіх перасяленцаў і асабліва некаторых хадакоў, атрымаўшых у краі вядомасць як асабліва старанных і, канечне, не бескарыслівых агітатараў перасяленчага руху, былі выпадкі даволі буйных сутыкненняў з паліцыяй». Падкрэсліваючы далей карыснасць новага цыркуляра міністра ўнутраных спраў ад 20 студзеня 1896 г. аб новым парадку перасяленняў і неабходнасйі пасылаць папярэдне ад кожнай сям'і хадакоў, віцебскі губернатар асобна выказаў меркаванне: «Паездка ў Сібір людзей, асабіста зацікаўленых у выбары падыходзячага месца для жыцця сям'і, падзейнічала самым выцверажальным чынам на масы. Ілюзіі аб новым краі, створаныя перавялічанымі расказамі розных прайдзісветаў, разваліліся; якасць зямлі, бытавыя і кліматычныя ўмовы былі ацэнены належным чынам, і грамадная большасць хадакоў, расчараваныя ў Сібіры, вярнуліся дахаты і ўзяліся за ранейшыя свае заняткі, больш не падумваючы аб спусташальным перасяленні ў далёкую Сібір».
    Сялянскія перасяленні на ўсход Расіі і за мяжу прыводзілі да вымывання сярэдняй па заможнасці групы вясковага насельнііггва, якая складала асноўную масу мігрантаў. Пачынаючы з 1880-х гг. многія сяляне, асабліва заходняй часткі Беларусі, у пошуках заробку накіроўваліся за мяжу, галоўным чынам у Амерыку. У паведамленні гродзенскага губернатара віленскаму генерал-губернатару ад 20 кастрычніка 1890 г. адзначалася з'яўленне ў некаторых паветах эміграцыйнага руху сялян, пераважна католікаў, у Бразілію. Большасць ад'язджала тайна, без пашпартоў. Значная частка такіх мігрантаў праз некалькі гадоў вярталіся на радзіму, назапасіўшы сродкі для набыцця зямлі і пашырэння гаспадаркі. Паводле прыкладных падлікаў у Амерыку да пачатку Першай сусветнай вайны выехала звыш 500 тыс. беларусаў.
    Сельская грамада, рэгіянальныя асаблівасці яе функцыянавання ў Беларусі
    У паўсядзённым жыцці сялян шэраг важных функцый выконвала сельская грамада, ва ўсходняй частцы Беларусі абшчына, якая тут набыла новае жыццё пасля адмены прыгоннага права. У «Агульных палажэннях» акрэсліваліся асноўныя прынцыпы арганізацыі, пабудовы і функцыянавання сельскай грамады для былых памешчыцкіх сялян. 3 1867 г. гэтыя правілы самакіравання былі распаўсюджаны на былых дзяржаўных сялян. Кожны селянін у абавяэковым парадку прыпісваўся да сельскай грамады. У яе склад уваходзілі, як правіла, сяляне, якія раней належалі да аднаго маёнтка. Яе ўтварэнне і функцыянаванне характарызаваліся ў Беларусі рэгіянальнымі асаблівасцямі. Намінальна сельская грамада мела аднолькавую назву для ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Адрозненні датычыліся пытанняў землеразмеркавання і карыстання. У Віцебскай і Магілёўскай губернях, дзе пераважала абшчынная форма землекарыстання і землеўладання, сельская грамада мела кантроль за размеркаваннем і пераразмеркаваннем зямлі. У іншых рэгіёнах Беларусі сельская абшчына была прадстаўлена ў нязначных памерах. Фактычна абшчына выступала ўласнікам зямлі. У губернях, дзе панавала падворная форма землеўладання, быў абмежаваны ўплыў сельскай грамады на распараджэнне сялянскімі землямі. Тут яна не займалася пытаннямі пазямельнага ўладкавання. Выключэнне складалі пусташы, агульныя ўгоддзі. Ворыўнай зямлёй распараджаўся кожны гаспадар самастойна. У заходяіх і цэнтральных раёнах Беларусі грамада выступала ў болыпай ступені ў якасці формы сялянскага самакіравання.
    Урадавыя колы прыклалі намаганні для актывізацыі функцыянавання абшчыны на тэрыторыі Беларусі ў сувязі з уладкаваннем сялянства пасля адмены прыгоннага права. У гэтым кірунку спрабавалі дзейнічаць адміністрацыі віленскіх генерал-губернатараў М. М. Мураўёва і К. П. Каўфмана. У паслярэформенны перыяд актывізаваліся адміністрацыйна-паліцэйскія і фіскальныя функцыі грамады (абшчыны). Выбарныя органы грамады сталі ніжэйшым звяном адміністрацыйнага кіравання ў вёсцы на землях сялян усіх катэгорый. Адміністрацыйны кантроль над органамі самакіравання грамады ўзмацніўся ў канцы 70-х гг. XIX ст. з утварэннем павятовых устаноў па сялянскіх справах і асабліва з увядзеннем у пачатку XX ст. інстытута земскіх начальнікаў.
    Большасць абшчын у адміністрацыйных адносінах стваралі асобную сельскую грамаду. У канцы 70-х гг. XIX ст. доля абшчыннага землеўладання ў Магілёўскай губерні складала 83,7 %, у беларускіх паветах Віцебскай губерні 44,9 %. Паступова адбываўся пераход сялян ад абшчыннага да падворнага землеўладання, пры якім абшчына валодала толькі надзельнымі выганамі, лесам, рыбным ловам, пусткамі. Да канца 70-х гг. XIX ст. да падворнага землеўладання перайшлі 25 вёсак Чэрыкаўскага павета, да пачатку XX ст. 88 вёсак Віцебскага павета. У Беларусі на адну грамаду прыходзілася ў сярэднім 2-3 паселішчы, прыкладна 40 двароў.
    Абшчына выконвала істотныя эканамічныя, грамадскія (дабрачынныя), ідэалагічныя і іншыя функцыі. Выкуп зямлі праводзіла сельская абшчына. У яе межах сялянскія двары мелі права на часовае індывідуальнае карыстанне ворнай зямлёй і сенакосамі. Выганы знаходзіліся ў карыстанні ўсёй абшчыны. Галоўным прынцыпам абшчыннага землеўладання быў перыядычны перадзел угоддзяў пры ўмове адпаведнага патрабавання 2/3 гаспадароў абшчыны. Як правіла, перадзел адбываўся не часцей аднаго разу ў 10-15 гадоў. Да пачатку 90-х гг. XIX ст. перадзелы не рэгламентаваліся і рашэнні па гэтым пытанні ObiAi цалкам у кампетэнцыі сельскіх сходаў. У 1893 г. быў прыняты закон, паводле якога пастановы сходаў кантралявалі земскія начальнікі і зацвярджалі павятовыя міравыя э'езды. Члены абшчыны былі звязаны кругавой парукай за своечасовае выкананне казённых, земскіх і грамадскіх павіннасцей. У сельскай грамадзе захаду і цэнтра Беларусі, дзе панавала падворнае землекарыстанне, крутавая парука практыкавалася вельмі рэдка. Поўнасцю яна была ліквідавана ў 1903 г.
    У функцыянаванні грамады захаваліся элементы ўзаемадапамогі на выпадак стыхіі, хваробы ці страты дарослага работніка і кармільца
    ў гаспадарцы, размеркавання падаткаў, выканання павіннасцей і інш. На заможных гаспадароў грамадой накладваўся маральны абавязак ахвяраваць на сірот, удоў, адзінокіх старых і інш. Адмова накарміць жабрака ў вёсцы заўсёды выклікала ўсеагульнае абурэнне. У сельскай грамадзе спалучаліся дзве структуры афіііыйная і нефармальная. У афіцыйнай існавала іерархія кіраўнікоў: стараста, пісар, зборшчык падаткаў, дзясяцкі, соцкі і інш. У нефармальнай структуры дзейнічалі неафіцыйныя лідары, аўтарытэт якіх быў заснаваны на гаспадарчым і жыццёвым вопыце. Рашаючым элементам кіраўніцтва ў сельскай грамадзе выступаў агульны сход, арганізацыя і правядзенне якога былі заснаваны пераважна на шматвекавой традыцыі. Сяляне імкнуліся ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах грамады, паколькі яе рашэнні закраналі гаспадарчыя патрэбы практычна кожнай сям'і. Ігнараванне думкі і пастанаўленняў грамады ўспрымалася надзвычай адмоўна.