Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
У другой палове XIX ст. назіраецца развіпцё гандлёвага прадпрымальніцтва. Састаў прадпрымальнікаў паводле саслоўнага паходжання і сацыяльна-эканамічнага становішча істотна пашырыўся. Да канца XIX ст. гандаль і іншая прамысловая дзейнасць у асноўным заканадаўча звязваліся з прыналежнасцю да купецкага саслоўя. Кошт гільдзейскіх дакументаў разам з прамысловымі пасведчаннямі і іншымі зборамі дасягаў досыць значнай сумы. Купецкае званне ўспрымалася як сінонім буйной буржуазіі. Пасля прыняцця закона аб дзяржаўным прамысловым падатку стала неабавязковым запісвацца ў купецкае званне, каб набыць прамысловае пасведчанне і займацца гірадпрымальніцтвам. Яго саслоўныя перавагі набылі шмат у чым дэкаратыўны характар. Але для купейтва Беларусі вельмі актуальнай заставалася адзіная рэальная карпаратыўная ільгота, якая пазбаўляла ад неабходнасйі прыпіскі, што было абавязковым, напрыклад, для сялян і мяшчан. Гэта іншы раз вызваляла ад аб'ёмнай валакіты па адмацаванні ад сваёй грамады, што асабліва істотна было для мясцовай яўрэйскай буржуазіі, бо давала права на жыхарства па-за межамі рысы аседласці.
Паводле перапісу насельніцтва 1897 г., купцы складалі 0,22 % (18,3 тыс. чалавек) насельніцтва пяці беларускіх губерняў. Гэты паказ-
чык вельмі нязначна перавышаў сярэдні па Расійскай імперыі 0,2 %. Сярод купецтва Беларусі пераважную большасць складалі асобы, якія прызнавалі ў якасці роднай мовы яўрэйскую. Па губернях удзельная вага гэтых асоб размеркавалася наступным чынам: Віленская 77,7 %, Віцебская 84,85, Гродзенская 81,4, Магілёўская 90,79, Мінская 86,02 %. Наступнай па колькасці была група купцоў, якая вызначыла роднай рускую мову. Па губернях лічбавыя паказчыкі ў адпаведным парадку размеркаваліся наступным чынам: 16,5 %; 10,6; 11,08; 5,81; 11,22 %. Трэцім па велічыні стаў купецкі асяродак з беларускай мовай у якасці роднай: 0,2 %; 1,98; 2,17; 1,22; 2,54 %. Польскую мову прызналі роднай адпаведна па губернях 3,15 %; 0,68; 0,13; 0,26; 0,85 % купцоў. Найбольшая колькасць рускамоўных купцоў пражывала ў заходняй частцы Беларусі, а тыя, якія прызналі ў якасці роднай яўрэйскую, ва ўсходняй.
Купецтва не ўяўляла сабой усю буржуазію Беларусі. Многія прадпрымальнікі лічылі для сябе больш мэтазгодным набываць гадавыя і паўгадавыя пасведчанні на права займацца ганддем і промысламі, але не выкуплялі гільдзейскія дакументы. Статыстыка набытых прамысловых дакументаў улічвала і дробнае прадпрымальніцтва (развозны, разносны гандаль і г. д.). Напрыклад, у 1895 г. у Мінскай губерні было выдадзена 14 239 гадавых дакументаў, у тым ліку 2529 (17,8 %) купецкіх; 1054 паўгадавыя, з іх 136 (12,9 %) гільдзейскіх. Па Магілёўскай губерні ў 1895 г. было прададзена гандлёва-прамысловых пасведчанняў і білетаў 12 772 гадавыя (2530 (19,8 %) купецкіх) і 818 паўгадавых (130 (15,9 %) гільдзейскіх). Дакументы выкуплялі не толькі купцы, але і мяшчане, часам сяляне і інш.
Па эканамічнай магутнасці буржуазія беларускіх губерняў уступала гандлёва-прамысловым прадпрымальнікам некаторых суседніх прыбалтыйскіх і правабярэжных украінскіх губерняў. У Беларусі гацдлёвая буржуазія па велічыні зваротных капіталаў перавышала прамысловую. У гандлі было сканцэнтравана 76,08 % зваротных капіталаў, у прамысловасці 23,92 %. У сярэднім па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі гэтыя суадносіны былі прадстаўлены адпаведна 62,97 і 37,03 %. Тым не менш к канцу XIX ст. некаторыя сем'і прадпрымальнікаў валодалі цэлымі галінамі вытворчасці ў Беларусі. Напрыклад, купцу Шэрашэўскаму належала тытунёвая вытворчасць у Гродне, купцам Якабсону і Ліўшыцу машынабудаванне ў Мінску і г. д. Прадпрымальнікі-купцы разам з мяшчанамі паступова сталі валодаць усёй тытунёвай вытворчасцю Беларусі. Ім належала таксама
89 % ільноперапрацоўчых прадпрыемстваў, 84 % друкарань і слясарных майстэрань, 73 % запалкавых прадпрыемстваў і г. д.
Да канца XIX ст. працэс станаўлення гандлёва-прамысловай буржуазіі Беларусі як сацыяльнай групы не завяршыўся. Кансалідацыі буржуазіі перашкаджалі саслоўныя перагародкі паміж яе прадстаўнікамі, а таксама іх нацыянальна-рэлігійныя адрозненні. Беларуская нацыянальная буржуазія ў другой палове XIX ст. знаходзілася на стадыі фарміравання і складала найбольш слабую групу мясцовага прадпрымальніцкага асяродку.
Колькасць, склад, становішча рабочых
Яшчэ да правядзення аграрнай рэформы 1861 г. у прамысловасці Беларусі налічвалася 41,5 тыс. наёмных работнікаў, у тым ліку 3,1 тыс. фабрычных і 4,7 тыс. мануфактурных. У 60-70-я гг. XIX ст. павелічэнне колькасці пралетарыяту ў Беларусі адбывалася адносна невысокімі тэмпамі. У далейшым, асабліва ў 1890-я гг., рост колькасці рабочых паскорыўся. Новай з'явай стала ўзнікненне групы спадчынных рабочых. У канцы XIX ст. яны складалі каля 20 % ад агульнай колькасці прамысловага пралетарыяту Беларусі. На мяжы ХІХ-ХХ стст. у прамысловасці Беларусі працавала 237 тыс. рабочых, што складала прыкладна 3 % ад агульнай колькасці насельніцтва. На чыгунках колькасць рабочых дасягала 25 тыс. чалавек. Разам з іншымі сферамі народнай гаспадаркі агульны паказчык пастаянных наёмных работнікаў дасягаў у той час 460 тыс. чалавек. Пралетарыят папаўняўся за кошт збяднелых мяшчан, рамеснікаў, гандляроў, а таксама збяднелага сялянства, якое з-за існаваўшай у той час рысы аседласці яўрэяў і адносна невялікіх магчымасцей гарадской прамысловасці не магло знайсці працу на прадпрыемствах гарадоў і мястэчак Беларусі і шукала найму на працу ў сельскай і лясной гаспадарцы, а таксама на транспарце і прамысловых прадпрыемствах, размешчаных у вёсках. Яўрэі складалі болынасць сярод гарадскога прамысловага пралетарыяту Беларусі. Паводле даных перапісу насельніцтва 1897 г., сярод рабочых беларускіх губерняў, якія былі заняты ў прамысловасці, гандлі, на транспарце, у якасці прыслугі і падзёншчыкаў, 17,1 % былі беларусы, 10,1 рускія, 10,2палякі, 60 % яўрэі. У той час сярод рабочых 86,8 % складалі ўраджэнцы той жа губерні, дзе знаходзілася месца працы, 5 % былі выхадцамі з іншых беларускіх губерняў.
Становішча рабочых было розным у залежнасці ад галіны і характару вытворчасці, велічыні прадпрыемства. На яго таксама ўплывалі саслоўныя, канфесійныя, этнічныя адрозненні работнікаў. На больш буйных і тэхнічна абсталяваных прадпрыемствах, як правіла, лепшымі былі ўмовы працы, некалькі вышэй заработная плата. Напрыклад, на Добрушскай папяровай фабрыцы (паперні) у 1894 г. упершыню ў Расійскай імперыі быў уведзены васьмігадзінны праноўны дзень. На прадпрыемстве працавала бальніца, дзе за кошт адміністрацыі аказвалася медыцынская дапамога, дзейнічала фабрычная ашчадная каса, бясплатнае вучылішча. Лепшымі былі ўмовы працы на чыгунцы. Але гэтыя прыклады былі хутчэй выключэннем. На пераважнай частцы прадпрыемстваў Беларусі, найперш дробных, у рамесных майстэрнях для эканамічнага выжывання ў канкурэнтнай барацьбе выкарыстоўваліся больш жорсткія метады эксплуатацыі наёмных работнікаў, прымяняліся жаночая і дзіцячая праца, быў больш працяглы працоўны дзень, які часта дасягаў 13-14 гадзін, і меншая заработная плата. Матэрыяльнае становішча вельмі многіх рабочых было цяжкім: яны жылі ў жабрацкіх умовах, адсутнічалі пенсійнае забеспячэнне і сацыяльнае страхаванне, былі высокія і адвольныя штрафы.
Нарастанне магчымасці сацыяльнага канфлікту паміж рабочымі і ўладальнікамі прадпрыемстваў патрабавала крокаў па рэгламентацыі іх адносін. Першапачаткова становішча рабочых у фабрычна-заводскай вытворчасці не рэгулявалася ніякімі заканадаўчымі дакументамі. Пачатак быў пакладзены Законам ад 29 чэрвеня 1882 г., паводле якога забаранялася праца на фабрыках і заводах дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў, а таксама начная работа непаўналетніх і жанчын. Працоўны дзень дзяцей ва ўзросце 12-15 гадоў абмяжоўваўся 8 гадэінамі. Для нагляду за тым, як прадпрымальнікі прытрымліваюцца фабрычнага заканадаўства, была створана інспекцыя. Яе кампетэнцыя на практыцы звычайна абмяжоўвалася цэнзавымі прадпрыемствамі тымі, дзе працавала не менш за 30 рабочых пры адсутнасці паравога рухавіка ці не менш за 16 пры яго наяўнасйі. Фактычна са сферы дзейнасці інспекцыі і прымянення фабрычна-заводскага заканадаўства выпадала асноўная частка дробных па сваіх памерах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. У 1884 г. беларускія губерні былі аднесены да Віленскай фабрычнай акруті.
Законам ад 3 чэрвеня 1885 г. на шкоднай вытворчасці забараняліся начныя работы жанчын і непаўналетніх ва ўзросце да 17 гадоў. Закон ад 3 чэрвеня 1886 г. устанаўліваў парадак прыёму на працу і звальнен-
ня рабочых. Кожнаму з іх пры найме выдавалася разліковая кніжка. Забаранялася разлічвацца ўмоўнымі знакамі, хлебам, таварамі і іншымі прадметамі, а таксама браць з рабочых працэнты за пазычаныя грошы. He дазвалялася браць з наёмных работнікаў плату за медыцынскую дапамогу, асвятленне майстэрань і выкарыстанне абсталявання. Накладаць штрафы можна было толькі за няякасную прану, прагулы і парушэнне парадку. Агульная сума штрафаў не павінна была перавышаць трэцяй часткі заробку, а іх адлічэнні накіроўваліся на выплату дапамогі рабочым. Пашыраліся функцыі фабрычнай інспекцыі; на яе былі ўскладзены задачы кантролю за выкананнем норм заканадаўства, разгляд скаргаў рабочых, урэгуляванне працоўных канфліктаў. Забастоўкі не дазваляліся. Фабрычная інспекцыя ўстанаўлівала максімум платы з рабочых за найманне жылля, карыстанне лазнямі, а таксама пералік і кошт важнейшых тавараў у крамах пры фабрыках і заводах. Закон уводзіўся ў дзеянне паступова: з 1894 г. пашыраўся на Гродзенскую губерню, з 1896 г. на Віленскую і Віцебскую, з 1897 г. на Магілёўскую і Мінскую губерні. У 1894 г. былі прыняты новыя правілы, паводле якіх на фабрычных інспектараў ускладаліся дадатковыя абавязкі, звязаныя з аглядам і апісаннем фабрык і заводаў, тэхнічным кантролем, зборам статыстычных звестак і інш. Аднак колькасць фабрычных інспектараў была нязначнай, на кожнага з іх на мяжы ХІХ-ХХ стст. прыходзілася ў сярэднім 80 прадпрыемстваў і каля 5500 рабочых. У такіх умовах іх кантроль не мог быць дастаткова дзейсным і сістэматычным.
Законам ад 2 чэрвеня 1897 г. для дарослых рабочых устанаўліваўся максімальны працоўны дзень не болей за 11,5 гадзін, замацоўваліся нядзельныя і святочныя адпачынкі на працягу года. Штогадовыя адпачынкі для рабочых заканадаўствам не прадугледжваліся. Наогул фабрычна-заводскае заканадаўства Расійскай імперыі ўтрымлівала шмат невыразных фармулёвак, што нярэдка дазваляла прадпрымальнікам абыходзіць яго, вырашаць працоўныя канфлікты на сваю карысць.