• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Сярод кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху адсутнічала адзінства, разгарнулася барацьба за ўладу. «Белыя», не жадаючы страчваць ініцыятыву, усталявалі кантроль над ЦНК, а затым пастараліся
    адхіліць «чырвоных» на чале з К. Каліноўскім ад кіраўніцтва паўстаннем у Беларусі і Літве. У Вільні «белымі» пры падтрымцы былога прадстаўніка Варшавы ў ЛПК Н. Дзюлерана быў створаны Аддзел кіравання правінцыямі Літвы, які варшаўскі цэнтр прызнаў адзіным кіруючым органам у Беларусі і Літве. ЛПК быў распушчаны. К. Каліноўскі, радыкалізм і аўтарытэт якога не задавальнялі «белых», быў адхілены ад кіраўніцтва і напраўлены паўстанцкім камісарам у Гродзенскую губерню. Тут ён разгарнуў актыўную дэейнасць па пашырэнні ўзброенай барацьбы і прыцягненні на свой бок сялян.
    Аддзел кіравання правінцыямі Літвы імкнуўся паралізаваць мерапрыемствы «чырвоных». Ад яго імя быў распаўсюджаны спецыяльны дэкрэт, якім абвяшчаліся несапраўднымі і адмяняліся «ўсе паўнамоцтвы і мандаты», выдадзеныя ЛПК. У склад мясцовых паўстанцкіх органаў былі ўведзены прыхільнікі «белых». Частка ўдзельнікаў патрыятычнага руху не была гатова весці самаахвярную барацьбу. Для іх больш прыцягальнай была рамантыка, жаданне заняць пасады ў рэвалюцыйных органах улады. Лік удзельнікаў у паўстанцкай адміністрацыі амаль раўняўся колькасці змагароў ва ўзброеных атрадах.
    Расійскім урадам былі кінуты буйныя сілы ддя падаўлення паўстання. У маі 1863 г. замест больш ліберальнага У. I. Назімава віленскім генерал-губерназ’арам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі быў прызначаны М. М. Мураўёў, які атрымаў прозвішча «вешальнік» за бязлітасную расправу з удзельнікамі паўстання. 3 яго прыеэдам узмацніліся рэпрэсіі, пачалося публічнае пакаранне смерцю ўдзельнікаў узброенай барацьбы, масавымі сталі высылкі без суда. Паралельна М. Мураўёў правёў шэраг мерапрыемстваў, якія павінны былі перацягнуць сялян на бок урада. Былі рэалізаваны значныя змены ва ўмовах адмены прыгоннага права ў беларускіх і літоўскіх губернях. Мясцовым органам улады забаранялася выкарыстоўваць супраць сялян узброеную сілу. Сялян сталі запрашаць да нагляду за «польскімі» памешчыкамі, паўстанцамі. Маёмасць рэпрэсіраваных змагароў часткова перадавалася сялянам. У сельскай мясцовасні з ліку сялян ствараліся ўзброеныя каравулы, у якія ўключаліся некалькі салдат на чале з унтэр-афіцэрам. Яны павінны былі правяраць праезджых, лавіць і пераследаваць паўстанцаў. За іх выдачу сялянам назначаліся грашовыя ўзнагароды. Была разгорнута эфектыўная антыпаўстанцкая прапаганда.
    Пачатак паўстання, мэты і лозунгі польскіх рэвалюцыянераў не знайшлі падтрымкі ў асноўнай часткі расійскай грамадскасці, выклікалі небывалы ўздым вялікадзяржаўнага шавінізму. Жорсткімі рэпрэ-
    сіўнымі мерамі адміністрацыя віленскага генерал-губернатара прымусіла многіх мясцовых памешчыкаў і вышэйшае каталіцкае духавенства адмовіцца ад падтрымкі паўстання, а таксама падаваць вернападданніцкія адрасы на імя імператара.
    У сваю чаргу, кіраўніцтва паўстаннем не зрабіла рэальных крокаў у бок сялянства з мэтай прыцягнуць яго ў шэрагі змагароў. Па сацыяльным складзе ўдзельнікаў паўстанне было шляхецкім. Сяляне не прынялі актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе. Іх было толькі 18 % сярод паўстанцаў, і гэта былі пераважна дзяржаўныя сяляне.
    У чэрвені 1863 г. былі арыштаваны многія члены Аддзела кіравання правінныямі Літвы, некаторыя пакінулі свае пасады і эмігравалі. У склад Аддзела былі ўведзены К. Каліноўскі і I. Малахоўскі. Кіраўніцтва паўстаннем зноў перайшло ў рукі «чырвоных». Прыхільнікамі К. Каліноўскага быў створаны падпольны ўрад «ЛітоўскаБеларускі чырвоны жонд», мэтай якога стала спроба адрадзіць паўстанне. У мясцовыя паўстанцкія арганізацыі былі прызначаны новыя кіраўнікі, але рэальных поспехаў дасягнуць не ўдалося. У канцы жніўня 1863 г. варшаўскае кіраўніцтва прыняло рашэнне аб спыненні ваенных дзеянняў. Асобныя паўстанцы ў Беларусі працягвалі барацьбу яшчэ восенню 1863 г. Летам 1864 г. была ліквідавана апошняя паўстанцкая арганіэацыя ў Навагрудскім павеце.
    К. Каліноўскі планаваў зноў узняць паўстанне вясной 1864 г., але ў студзені ён быў арыштаваны, а ў сакавіку пакараны смерцю на Лукішскай плошчы ў Вільні. Знаходзячыся ў турме, К. Каліноўскі напісаў і перадаў на волю «Лісты з-пад шыбеніцы». Гэты дакумент уяўляў сабой палітычны запавет беларускаму народу, у якім крытыкавалася русіфікатарская палітыка царскага ўрада ў Беларусі. Сялян К. Каліноўскі заклікаў адстойваць свае правы, прычым любымі сродкамі.
    Удзельнікі паўстання падвергліся жорсткім рэпрэсіям. Іх маёмасць была канфіскавана ці знішчана. Маёнткі памешчыкаў удзельнікаў паўстання забфаліся ў казну. Чыноўнікі мясновага паходжання былі звольнены са сваіх пасад. На тэрыторыі Беларусі і Літвы, па афіцыйных звестках, пакаралі смерцю 128 паўстанцаў, больш за 850 чалавек накіравалі на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек выслалі за межы Беларусі. Многія касцёлы і манастыры былі закрыты, польская мова выключана з грамадскага жыцця, навучальных і асветніцкіх устаноў. Пачалася палітыка ўзмоцненай русіфікацыі з мэтай знішчэння адрозненняў, якія існавалі ў Беларусі ў параўнанні з цэнтральнымі расійскімі губернямі.
    Падзеі паўстання 1863 г. прымусілі расійскі ўрад пайсці на больш выгадныя ддя сялян умовы адмены прыгоннага права ў Беларусі і Літве. Паўстанне садзейнічала ажыўленню апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы, абуджэнню беларускага нацыянальнага руху. Яно стала паваротным момантам у фарміраванні расійскай урадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.
    Сялянскі рух
    Пасля адмены прыгоннага права сялянства доўга заставалася дастаткова кансерватыўнай сацыяльнай сілай. Самая шматлікая група, якая складала каля 75 % насельніцтва Беларусі, працяглы час захоўвала традыцыйныя рысы сацыяльнай псіхалогіі, менталітэту і вельмі павольна паддавалася трансфармацыйным працэсам, звязаным са станаўленнем буржуазнага грамадства.
    Да рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. у асяроддзі сялянства захоўваліся рысы наіўнага манархізму, які спалучаўся з дастаткова пасіўнымі і малаарганізаванымі формамі сялянскага руху. Самымі пашыранымі з іх былі самавольнае выкарыстанне выганаў і выпасаў, высяканне лясоў, захоп ворыўных зямель, супраціўленне правядзенню межавых работ. Барацьбе за зямлю належала галоўнае месца. Другую пазіцыю па значнасці займалі выступленні супраць улад, але іх удзельная вага ў сялянскім руху ў Беларусі на працягу апошняй трэці XIX ст. зніжалася. Напружанымі былі сутычкі сялян з прадстаўнікамі ўлады пры выкананні судовых рашэнняў, пастаноў адміністрацыйных і міравых устаноў. Большасць сялянскіх выступленняў абмяжоўвалася прасторамі аднаго населенага пункта і была непрацяглай па часе. Даволі часта сяляне карысталіся легальнымі формамі супраціўлення пачыналі супраць памешчыкаў судовыя справы, падавалі скаргі і прашэнні ў розныя ўстановы.
    Народніцкі рух
    Пасля падаўлення паўстання 1863 г. арганізаваны рэвалюцыйны рух у Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гг. XIX ст. Асноўнымі яго дзеячамі сталі народнікі. Ідэолагі народніцтва шукалі шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі зыходзячы з асаблівасцей яе раз-
    віцця. Яны верылі ў магчымасць непасрэднага пераходу, мінуючы капіталізм, да сайыялістычнага ладу праз сялянскую абшчыну. Радыкальна настроеная інтэлігенцыя ўспрымала ідэі сялянскага сацыялізму як заклік да непасрэднага рэвалюцыйнага руху, а больш памяркоўная яе частка як праграму паступовых прагрэсіўных рэформ. Найвышэйшага ўздыму рэвалюцыйнае народніцтва дасягнула ў 70-я пачатку 80-х гг. XIX ст. і праявілася ў трох праграмах: прапагандысцкай (галоўны ідэолаг П. Лаўроў), бунтарскай (М. Бакунін), змоўніцкай (П. Ткачоў).
    Народніцтва знайшло сваё развіццё і сярод беларускай моладзі. Прыкметнае пашырэнне сацыялістычных ідэй на тэрыторыі Беларусі эвязана з дзейнаспю «чайкоўцаў» прапагандысцкіх гурткоў, якія існавалі ў пачатку 1870-х гг. у Пецярбургу і Маскве. Праз жыхароў Вільні А. Зундзялевіча і Я. Фінкельштэйна было наладжана сістэматычнае распаўсюджванне нелегальнай літаратуры на тэрыторыі Беларусі. Ла 1875 г. гурткі самаадукацыі, якія працавалі па праграме «чайкоўцаў», існавалі амаль ва ўсіх гарадах Беларусі. Тэарэтычныя пазіцыі членаў гэтых гурткоў былі ў той час вельмі размытымі, часта спалучалі ідэі радыкальных сайыяльных пераўтварэнняў з думкамі аб аўтаноміі Польшчы, неабходнасці весці прапаганду на яўрэйскай мове і інш.
    Выхадцы з Беларусі былі актыўнымі ўдзельнікамі агульнарасійскага руху. Сярод вядомых прапагандыстаў удзельнікаў хаджэння ў народ на пачатку 1870-х гг. былі ўраджэнцы Беларусі С. Кавалік, М. Судзілоўскі, К. Брэшка-Брэшкоўская і інш. Першыя гурткі народніцкага кірунку, што ўжо на пачатку 1870-х гг. дзейнічалі ў Беларусі, займаліся ў асноўным культурна-асветніцкай працай. У 1874-1884 гг. зямляцтвы і нелегальныя групы беларускіх студэнтаў існавалі ў многіх вышэйшых навучальных установах Расіі. Члены гэтых арганізацый нярэдка былі кіраўнікамі народніпкіх гурткоў у Мінску, Магілёве, Віцебску, Пінску, Гродне, Слуцку і іншых гарадах Беларусі.
    3 узнікненнем у Пецярбургу ў 1876 г. агульнарасійскай арганізацыі «Зямля і воля» народніцкі рух у Беларусі стаў развівацйа пад яе непасрэдным уплывам. Праграмныя ўстаноўкі землявольцаў перанялі члены віленскага гуртка I. Вітарта і А. Жангаловіча, горы-горацкага гуртка М. Выржыкоўскага, мінскага гуртка Я. Хургіна (1875-1877), магілёўскіх вучнёўскіх гурткоў (1877-1879). У 1877 г. у Мінску ўзнік гурток М. Велера. Адным з актывістаў створанага ў гэты час гуртка ў Магілёве быў Р. Ісаеў, які паэней стаў відным дэеячам народніцкага
    руху Ў Пецярбургу. Рэпрэсіі ўрада супрайь «Зямлі і волі» прымусілі народнікаў перагледзець тактыку барацьбы з самадзяржаўем. У 1879 г. адбыўся раскол арганізацыі на дзве «Чорны перадзел» і «Народную волю». Чорнаперадзельцы выступілі прыхільнікамі старой тактыкі, мелі галоўнай мэтай перадзел зямлі памешчыкаў паміж сялянамі. «Народная воля» адстойвала неабходнасць узмацнення палітычнай барацьбы супраць самадзяржаўя і прытрымлівалася тактыкі індывідуальнага тэрору.
    Большасць народніцкіх гурткоў у Беларусі першапачаткова падтрымала праграму «Чорнага перадзелу». Мінск стаў адным з цэнтраў гэтай арганізацыі не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Расійскай імперыі. Сюды двойчы прыязджаў лідар «Чорнага перадзелу» Г. Пляханаў. У Мінску ў 1881 г. працавала падпольная друкарня, дзе былі выдадзены некалькі нумароў пэнтральнага органа гэтай арганізацыі. Пагроза нравалу друкарні прывяла яе да самаліквідацыі. У пачатку 1882 г. «Чорны перадзел» распаўся. Большая частка прыхільнікаў гэтай арганізацыі перайшла на пазіцыі «Народнай волі». Значны аўтарытэт партыя атрымала пасля 1 сакавіка 1881 г., калі ўраджэнец Мінскай губерні I. Грынявіцкі забіў імператара Аляксандра II і сам пры гэтым загінуў.