• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    У 60-70-х гг. XIX ст. у навуковае жыццё Беларусі прыйшлі такія вучоныя, як М. Кусцінскі, П. Шэйн, А. Семянтоўскі, I. Насовіч, Я. Завіша, Ю. Крачкоўскі, некалькі пазней М. Нікіфароўскі, Е. Раманаў, М. Доўнар-Запольскі, М. Янчук, А. Сапуноў і інш. Па даручэнні Рускага геаграфічнага таварыства I. Насовіч на аснове збору актаў і грамат Заходняй Русі XIV-XVIII стст. падрыхтаваў «Гістарычны слоўнік беларускай мовы». Вучоны шмат папрацаваў пры падрыхтоўйы «Слоўніка беларускай гаворкі», выдадзенага ў 1870 г. Аб'ектыўным даследчыкам матэрыяльнай культуры беларускага народа праявіў сябе Ю. Крачкоўскі. Ён напісаў кнігі «Нарыс быту заходнерускага селяніна», «Быт заходнерускага селяніна», на старонках якіх змешчана шмат рэдкіх назіранняў. Надзвычай апантана займаўся краязнаўствам магілёўскі губернатар А. Дэмбавецкі. Ён стаў ініцыятарам і рэдактарам выдання трохтомнай калектыўнай працы «Вопыт апісання Магілёўскай губерні...». Тут упершыню на прыкладзе аднаго рэгіёна была змешчана цэлая галерэя гісторыка-геаграфічнага, этнаграфічнага і культуралагічнага матэрыялу.
    Адну з першых праграм збірання помнікаў народнай творчасці стварыў П. Шэйн. 3 дапамогай шматлікіх карэспандэнтаў даследчык сабраў і выдаў вялікую колькасць фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў. Ён жа апублікаваў кнігі «Беларускія народныя песні», «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» і інш. Як карэспандэнт П. Шэйна пачынаў сваю навуковую дзейнасць М. Нікіфароўскі. У пачатку 1890-х гг. даследчык выступіў з самастойнымі працамі, прысвечанымі Віцебскай губерні. Самай буйной з іх з'яўляюцца «Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў побыту», выдадзеныя ў Віцебску ў 1895 г.
    Яркі след у развіцці беларускай навукі пакінуў Е. Раманаў. Ён падрыхтаваў пятнаццацітомнае выданне «Беларускі зборнік», з іх даследчык паспеў выдаць толькі дзевяць, астатнія часткова страчаны. By-
    чоньг арганізаваў выпуск трох тамоў «Магілёўскай даўніны», а таксама «Матэрыялаў па этнаграфіі Гродзенскай губерні», «Матэрыялаў па гістарычнай тапаграфіі Віцебскай губерні. Веліжскі павет» і інш.
    Вучоным-энцыклапедыстам па праву лічыцца А. Сапуноў, які падрыхтаваў працы «Рака Заходняя Дзвіна», «Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісненскага і Вялейскага паветаў Віленскай губерні», «Віцебская даўніна» і інш. Значны ўклад у вывучэнне беларускіх старажытнасцей унеслі таксама У. Завітневіч, Г. Татур, В. Шукевіч, А. Снітко, Н. Авенарыус і інш.
    Беларускія даследчыкі зрабілі шмат для развіцця і папулярызацыі прыродазнаўчых навук. 3-за адсутнасці вышэйшых навучальных устаноў, афіцыйных даследчыцкіх цэнтраў прыродазнаўчая думка была засяроджана ў прыватных лабараторыях, фізічных кабінетах класічных гімназій і рэальных вучылішч. Значную ролю ў пашырэнні навуковых ведаў на тэрыторыі Беларусі адыграла заснаванне ў студзені 1898 г. Віленскага аддзялення Рускага тэхнічнага таварыства (РТТ). Вядучыя пазіцыі ў яго дзейнасці займалі інжынеры-чыгуначнікі, перш за ўсё такія вядомыя вынаходнікі, як К. Андэрс, С. Бачманаў. Цесную сувязь з таварыствам падтрымліваў Саюз папяровых фабрыкантаў у Расіі, які заснаваў дырэктар Добрушскай папяровай фабрыкі А. Стульгінскі. ГІа ініпыятыве Саюза ітры РТТ была створана станцыя па выпрабаванні і даследаванні якасці паперы. А. Стульгінскі быў вядомым інжынерам, вынаходнікам, арганізатарам вытворчасці і грамадскім дзеячам. Па яго ініцыятыве ўпершыню ў Расійскай імперыі на Добрушскай папяровай фабрыцы быў уведзены васьмігадзінны працоўны дзень. А. Стульгінскі таксама стаў ініцыятарам пабудовы ў Добрушы першай на тэрыторыі Беларусі электрастанныі, якая пачала сваю вытворчаспь у 1889 г.
    Шырокую вядомасць і прызнанне ў навуковай грамадскаспі Еўропы ў канцы XIX ст. атрымалі працы ўраджэнца Беларусі Я. НаркевічаЕдкі. Вучоны доўгі час праводзіў эксперыменты ў сваім радавым маёнтку Наднёман. Ён вывучаў уплыў электрычнасці на расліны, праводзіў даследаванні па прыёме і перадачы электрычных сігналаў без дроту, прапанаваў метад кантролю фізічнага стану і здароўя чалавека, заснаваны на атрыманні электраграфічных адбіткаў, метад электратэрапіі паралізаваных і нервовых хворых.
    Першы ў Расійскай імперыі навуковы фізіка-матэматычны часопіс выдаваў К. Чаховіч, які быў членам вядучых навуковых таварыстваў, вынаходнікам канструкцый даследчых і дэманстрацыйных пры-
    лад, аўтарам прац па фізіцы электрычных і магнітных з'яў, оптыцы і спектраскапіі, метэаралогіі. Распрацоўшчыкам першага ў Расійскай імперыі вучэбнага курса практычнай механікі быў ураджэнец Рэчыцкага павета М. Ястрэмбскі. У маёнтку Нянькава Навагрудскага павета многія гады праводзіў даследаванні па заалогіі, батаніцы У. Дыбоўскі, працы якога мелі еўрапейскую вядомасць. Таленавітым даследчыкам быў ураджэней Гомельшчыны заслужаны прафесар Кіеўскага ўніверсітэта В. Ермакоў. Яго імя было шырока вядома навуковай грамадскасці Еўропы дзякуючы працам і адкрыццям у галіне матэматыкі. Ён быў выдатным педагогам, аўтарам многіх падручнікаў, а таксама заснавальнікам і выдаўцом першага ў Расійскай імперыі «Часопіса элементарнай матэматыкі». Вялікі ўклад у раэвіццё эвалюцыйнай палеанталогіі зрабіў У. Кавалеўскі, а яго брат А. Кавалеўскі стаў заснавальнікам эвалюцыйнай эмбрыялогіі. Паспяховае развіццё крыягеннай тэхнікі немагчыма было б без грунтоўных даследаванняў Ж. Урублеўскага. Яго брат Э. Урублеўскі зрабіў шмат для вывучэння хімічнага складу газаў.
    Станаўленне беларускай
    нацыянальнай літарат^ры
    У другой падове XIX ст. беларускае друкаванае слова было вельмі абмежавана ў патэнцыяльных магчымасцях убачыць свет на старонках перыядычных uj асобных выданняў. Аднак у літаратуры адбываліся працэсы, звязаныя з умацаваннем дэмакратычных тэндзнцый, прынныпаў крытычнага рэалізму. Адной з найбольш яркіх постацей беларускай літаратуры гэтага перыяду з'яўляейца Ф. Багушэвіч. У свае маладыя гады пісьменнік удзельнічаў у паўстанні 1863 г., што выклікала моцныя патрыятычныя матывы ў яго паэзіі. У пачатку 1890-хгг. Ф. Багушэвіч выдаў зборнікі «Дудка беларуская», «Смык беларускі». У яго паэзіі гучалі вострасацыяльныя матывы, тэма асэнсавання становішча простага чалавека, прыгнечанага селяніна, а таксама матывы найыянальнага адраджэння. Паэт верыў ва ўзнаўленне гістарычнай свядомасці народа, звяртаў увагу чытачоў на шматвяковую гісторыю беларускай дзяржаўнасці.
    У развіцці літаратуры асобнае месца займае рэвалюцыйная публіцыстыка К. Каліноўскага, але яна не мела непасрэднага ўплыву на грамадска-літаратурны працэс у Беларусі, паколькі знаходзілася пад за-
    баронай. Публіцыстыка К. Каліноўскага, змешчаная на старонках «Мужыцкай праўды», увасобленая ў «Лістах з-пад шыбеніцы», не пазбаўлена літаратурна-мастацкіх вартасцей і стала адлюстраваннем пэўнай палітычнай ідэі. Тэматычна яна была звязана з падзеямі паўстання 1863 г., што было характэрна для літаратурных твораў многіх іншых аўтараў.
    Паслядоўнікам Ф. Багушэвіча ў паэзіі стаў А. Гурыновіч. У перыяд вучобы ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце ён уваходзіў у склад і пэўны час узначальваў нелегальны «Гурток моладзі польска-літоўскабеларускай і маларускай». А. Гурыновіч верыў у жыодёвае прымяненне сацыялістычных ідэй, заклікаў да барацьбы з самадзяржаўем. Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах. Вядомы яго вершы «Дзякуй табе, браце Бурачок Мацею...», «Перш душылі паны...», «Што ты спіш, мужычок...», «Бор» і інш. А. Гурыновіч сабраў цікавы этнаграфічны матэрыял, зрабіў шмат запісаў беларускага фальклору.
    Прыкметны ўклад у развіццё беларускай літаратуры ўнёс Я. Аучына (I. Неслухоўскі). Ён пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Тэматычна яго творчасць была звязана пераважна з жыццём беларускай вёскі, галоўны яго герой селянін як найбольш варты прадстаўнік бацькаўшчыны і носьбіт сапраўднай маральнасці. Я. Лучына верыў у тэхнічны прагрэс, сілу асветніцтва. Яго пяру належыць нарыс «3 крывавых дзён», прысвечаны падзеям паўстання 1863 г. Я. Лучына займаўся збіраннем беларускага фальклору, перакладамі літаратурных твораў з польскай і рускай моў, быў добрым знаўцам айчыннай гісторыі і культуры. Беларускія вершы Я. Лучыны склалі кнігу «Вязанка», якая ўбачыла свет у Пецярбургу ў 1903 г.
    У агульнадэмакратычным кірунку развівалася творчасць А. Абуховіча, Ф. Тапчэўскага, аднак іх літаратурная спадчына засталася невялікай. У канцы XIX ст. пачынаецца творчая дзейнасць К. Каганца, Ядвігіна Ш., якая ў поўнай меры разгарнулася ў пачатку XX ст.
    Перыядычны друк
    У друтой палове XIX ст. ён быў прадстаўлены перш за ўсё афіцыйнымі выданнямі, такімі як «Губернскпе ведомостн», «Епархнальные ведомостн». Яны даводзілі чытачам урадавую думку, палітыку, але з гадамі на іх старонках усё часцей з'яўляліся краязнаўчыя, этнаграфічныя матэрыялы, публікацыі старажытных дакументаў на бела-
    рускай мове і інш. У 1886 г. пачала выходзіць першая прыватная газета «Мннскнй лмсток», якая праіснавала да 1902 г. Гэта выданне мела ліберальны кірунак, на яго старонках друкаваліся літаратурныя творы, рэцэнзіі, агляды культурнага жыцця. Змяшчаліся тут таксама даследаванні М. Доўнар-Запольскага, М. Янчука і інш. Газета садзейнічала яднанню мясцовай інтэлігенцыі, выступала ў якасці своеасаблівага арганізатара культурнага жыцця.
    Тэатр і музыка
    Пасля падаўлення паўстання 1863 г. былі забаронены тэатральныя пастаноўкі на польскай мове. Фактычна спыніліся сцэнічныя імпрэзы, якія наладжваліся В. Дуніным-Марцінкевічам. У 60-90-я гг. XIX ст. атрымалі пашырэнне аматарскія тэатральныя пастаноўкі. У 1892 г. ў Радашковічах была арганізавана спроба наладэіць спектакль на беларускай мове па п'есе Ядвігіна Ш. «Злодзей», але пастаноўка, якая мела дабрачынныя мэты, была забаронена ўладамі. Аматарскія тэатральныя гурткі існавалі ў Пінску, Слуцку, Полацку, Слоніме, Ашмянах і інш. Самадзейныя калектывы выкарыстоўвалі творы М. Гогаля, I. Катлярэўскага і інш. У 1880-90-х гг. аматарскія калектывы пачалі самаарганізоўвацйа ў больш буйныя аб'яднанні мастацка-творчыя гурткі і таварыствы, сярод якіх Мінскае музычна-літаратурнае таварыства, Гродзенскае літаратурна-музычнае таварыства, Полацкі музычнадраматычны гурток аматараў і інш. Найбольш значнай і шматбаковай была дзейнасць Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, час плённай працы якога прыпадае на пачатак XX ст. У 1890 г. у Мінску адкрыўся гарадскі тэатр. Першай пастаноўкай стаў драматычны спектакль «Сфінкс» А. Фелье ў выкананні аматараў. У тэатры выступалі оперныя, драматычныя і аперэтачныя калектывы. У гарадах Беларусі гастралявалі рускія і ўкраінскія драматычныя трупы. Асаблівым поспехам карысталіся Маскоўскі Малы тэатр, украінскія трупы пад кіраўніцтвам М. Крапіўніцкага і М. Старыцкага.