Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Станаўленне новай
беларускай літаратурнай мовы
Асабдівасцю гэтага пранэсу, які адбываўся з пачатку XIX ст., была адсутнасць пераемнасці новай беларускай літаратурнай-мовы з пісьмовай старабеларускай мовай і яе складванне на народна-гутарковай аснове. Фарміраванне літаратурнай мовы ў гэты час адбывалася пераважна ў жанрах мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Пісьменнікі арыентаваліся на свае родныя гаворкі. Гэта не дазваляла развіваць усебакова слоўнік літаратурнай мовы, у якім, акрамя слоў, звязаных з паняццямі штодзённага побыту, іншыя пласты лексікі былі развіты слаба. He далі жаданых вынікаў і спробы скласці граматыку і правапіс беларускай мовы, якія пачалі рабіцца з сярэдзіны XIX ст. Граматыкі П. ПІпілеўскага 1846 г. і К. Нядзвецкага 1854 г. засталіся ў рукапісах. У 1862 г. у Варшаве мінскі маршалак А. Аскерка выдаў беларускі лемантар (буквар). Першай друкаванай кнігай на новай беларускай мове было выданне рэлігійнага зместу «Кароткі збор хрысціянскай навукі» (Вільня, 1835). Пры друкаванні беларускіх кніг выкарыстоўвалася пераважна лацінка. Гэтым алфавітам былі надрукаваны творы В. ДунінаМарцінкевіча, Ф. Багушэвіча, газета «Мужыпкая праўда», гутарка «Дзядзька Антон...» і інш. У канцы XIX ст. лацінку паступова пачала выцяснянь кірыліца. Пасля ўвядзення Закона аб свабодзе друку ў 1905 г. і з'яўлення беларускіх легальных выданняў, асабліва «Нашай нівы», фарміраванне літаратурнай мовы, выпрацоўка яе навуковай тэрміналогіі пайшлі хутчэй.
3 працэсам фарміравання беларускай нацыі звязана развіццё культуры Беларусі. Беларуская плынь у прафесійнай культуры Беларусі ўзрасла ад эпізадычных з'яў у першай палове XIX ст. да прыкметнага, шматграннага кірунку на пачатку XX ст.
Беларускія гісторыкі, этнографы на мяжы ХХ-ХХІ стст. нярэдка яшчэ спрачаліся аб характары, ступені завершанасці працэсу станаўлення беларускай нацыі, выказваючы часам сумненні, але не робячы йЖ
дэталёвага аналізу адзначанага працэсу. Тым не менш у пачатку XX ст. ступень этнічнай кансалідацыі, развіцця самасвядомасці, нацыянальна-культурнага руху беларусаў, фарміраванне адзінага эканамічнага рэгіёна ў Беларусі са сваімі адметнымі рысамі выйшлі на якасна новы ўзровень, які прынцыпова адрозніваўся ад папярэдніх этапаў станаўлення беларускай этнічнай супольнасці. Усё гэта дае падставы сцвярджаць, што ў пачатку XX ст. беларусы сталі маладой нацыяй сучаснага тыпу нараўне з літоўцамі, украінцамі, латышамі і інш.
БЕЛАРУСЬ НА МЯЖЫ ХІХ-ХХ стст.
Эканамічная і нацыянальная палітыка ўрада ў Беларусі.
Аграрная перанаселенасць, міграцыя вясковага населыііцтва. Прамысловы крьізіс у Беларусі 1900-1903 гг. Рост гарадоў.
Рост акцыянернага капіталу. Банкі Беларусі. Транспарт і гандаль. Павелічэнне колькасці рабочага класа, яго нацыянальны і сацыяльны склад. Станаўленне буржуазіі.
Рабочы рух, з’яўленне палітычных партый і арганізацый.
Польскі і яўрэйскі нацыянальныя рухі. Утварэнне і дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады.
Эканамічная і нацыянальная палітыка ўрада ў Беларусі
VТпачатку XX ст. быді зроблены асобныя паслабленні v ў функцыянаванні рэжыму абмежавальных законаў у дачыненні да яўрэяў і католікаў, але ён не быў скасаваны, нягледзячы на шматлікія крытычныя ацэнкі яго эфектыўнасці нават ва ўрадавых колах. Па прапанове Камітэта міністраў 27 студзеня 1901 г. была ўведзена максімальная норма зямельных уладанняў сялян-католікаў на тэрыторыі заходніх губерняў. Пры атрыманні дазволу на набыццё зямлі з улікам надзельнай і раней купленай нерухомай
16ПІ
маёмасці сумарна не павінна было быць больш за 60 дзесяцін зямлі на адну гаспадарку. У той жа час ва ўрадавых колах і сярод мясцовай адміністрацыі ў беларускіх губернях была пашырана думка аб агульным падыходзе да асоб каталіцкага веравызнання пры вырашэнні пытанняў уласнасні на нерухомую маёмасць, незалежна ад саслоўнай прыналежнасці.
Указам імператара ад 12 снежня 1904 г. дэклараваліся ўніфікацыя заканадаўства аб сялянах, перагляд сферы дзейнасці абмежавальнага заканадаўства, захаванне толькі тых абмежаванняў праў іншародцаў і «ўраджэнцаў асобных мясцовасцей імперыі», дзейнасць якіх была абумоўлена «надзённымі патрэбамі дзяржавы». 11 жніўня 1904 г. указам Мікалая II былі адменены «Часовыя правілы» 1882 г. аб яўрэях. Апошнім было дазволена сяліцца ў сельскай мясцовасці па-за межамі рысы аседласці, а таксама набываць там нерухомую маёмасць. Аднак гэта не перашкаджала расійскаму ўраду захаваць за сабой і мясцовай адміністрацыяй функцыі рэгулявання пазямельных адносін у заходніх губернях. У прыватнасці, дырэктар Дэпартамента паліцыі МУС у канфідэнцыяльным паведамленні віцебскаму губернатару Б. Гершаву-Флотаву ад 27 жніўня 1911 г. папярэджваў аб актывізацыі ў беларускіх і літоўскіх губернях незаконнай дзейнасці яўрэйскіх прадпрымальнікаў, якія «ў абход абмежавальных законаў скупляюць на чужое імя вялікую колькасць зямлі... бязлітасна знішчаюць лясы, усяляк спекуліруюць зямельнымі ўгоддзямі...».
Указам імператара ад 1 мая 1905 г. асобам польскага паходжання дазвалялася ў межах дзевяці заходніх губерняў арандаваць, набываць, прымаць у заклад зямельныя ўладанні ад асоб польскага паходжання. Акрамя таго, з адабрэння губернатара яны маглі па-за межамі гарадоў і мястэчак набываць нерухомую маёмасць у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы і «гаспадарчага акруглення меж», а таксама купляць зямельныя ўчасткі памерам не больш як 60 дзесяцін пад прамысловыя прадпрыемствы. 21 чэрвеня 1910 г. урадам было выдадзена дадатковае тлумачэнне да Закона ад 1 мая 1905 г., у сувязі з якім толькі генерал-губернатар і губернатар маглі вырашаць спрэчныя зямельныя справы. Цыркулярны дакумент нацэльваў, што выраз «асоба польскага паходжання» трэба разумець не ў этнаграфічным, а ў культурнапалітычным сэнсе. У дакуменце давалася спасылка на вызначэнне, зацверджанае 10 лістапада 1865 г. імператарам: «пад выразам "асоба польскага паходжання" трэба разумець не наогул католікаў, а толькі
йіб^
палякаў і тых заходніх ураджэнцаў, якія засвоілі польскую нацыянальнасць». У сувязі з гэтым канстатавалася, што «мясцовыя ўраджэнцы літоўцы, жмудзіны, беларусы і г. д. могуць быць прызнаны асобамі польскага паходжання, раз яны засвоілі польскую нацыянальнасць». I далей адзначалася, што «ўжыванне ў хатнім побыце польскай мовы давала дастаткова падстаў аднесці да ліку асоб польскага паходжання». У адпаведнасці з указам імператара Сенат 8 сакавіка 1910 г. пастанавіў, што асобы праваслаўнага веравызнання, лютэране, татары маглі набываць зямлю без прадстаўлення пасведчання ад генерал-губернатара ці губернатара.
Адзін з найбольш кансерватыўных расійскіх чыноўнікаў мінскі губернатар (1905-1907) П. Курлаў падкрэсліваў неадпаведнасць і неэфектыўнасць абмежавальных мерапрыемстваў у дачыненні да яўрэяў і католікаў: «Акрамя незадаволенасці, якая выклікана сярод яўрэяў, мерапрыемствы ўрада мелі і іншы кепскі бок, разбэшчваючы адміністрацыю, у руках якой былі сканцэнтраваны яўрэйскія справы, і падтрымліваючы сярод мясцовага насельніцтва варожасць да яўрэяў». У сваіх успамінах П. Курлаў адзначаў: «Азнаёміўшыся на практыцы са становішчам яўрэйскага пытання, я ггрыйшоў да пераканання, што палітыка ўрада ў гэтым пытанні немэтазгодная і цягне за сабой толькі адмоўныя вынікі... Роўным чынам выклікалі маё здзіўленне, пры азнаямленні на практыцы, адносіны ўрада да польскага і, адапаведна, каталіцкага пытанняў».
Пазітыўным крокам ва ўрадавай сацыяльнай палітыцы стала паступовае прымяненне страхавання для наёмных работнікаў. У 1903 г. была ўведзена рэгламентацыя адказнасці прадпрымальнікаў за няшчасныя выпадкі з рабочымі падчас працы. Пацярпелым ці членам іх сямей павінна была выплачвацца грашовая дапамога ў залежнасці ад ступені страты працаздольнасці. Наступным крокам у сферы страхавання рабочых стала прыняцце 23 чэрвеня 1912 г. пакета законаў аб забеспячэнні рабочых у сувязі з няшчаснымі выпадкамі і па хваробе. Грашовыя дапамогі і пенсіі па прычыне няшчасных выпадкаў выплачваліся па новым законе страхавымі таварыствамі, у склад якіх абавязкова ўваходзілі ўладальнікі прадпрыемстваў. Выплаты па хваробе здзяйсняліся бальнічнымі касамі, членамі якіх былі рабочыя і служачыя. Прадпрымальнікі павінны былі забяспечыць першую ўрачэбную дапамогу, аплаціць лячэнне. Уздым рабочага руху ў перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. прымусіў урадавыя органы больш
дзейсна клапаціцца і аб бытавых умовах працы і жыцця наёмных работнікаў. У прыватнасці, у цыркуляры Міністэрства фінансаў ад 22 лютага 1905 г. прапаноўвалася «вызначыць тыя мясцовыя меры, якія прамыслоўцы маглі б і згодны былі б прыняць супольна, тэрмінова для заспакаення разважлівай часткі рабочых у сэнсе магчымага паляпшэння іх быту».
У пачатку XX ст. ва ўрадавай палітыцы акрэслілася новая тэндэнцыя надання сялянству палітычных і грамадзянскіх праў. Указам імператара ад 5 кастрычніка 1906 г. асобы былых падатковых саслоўяў атрымалі права свабоды перамяшчэння па тэрыторыі дзяржавы, магчымасць атрымліваць бестэрміновыя пашпарты. Акрамя таго, указам для ўсіх расійскіх падданых, незалежна ад паходжання, але акрамя іншародцаў, дэклараваліся аднолькавыя ў дачыненні да дзяржаўнай службы правы, скасоўваліся ўсе асаблівыя саслоўныя перавагі па заняцці пасад. Сельскія абывацелі і прадстаўнікі іншых падатковых саслоўяў вызваляліся ад неабходнасці пры паступленні на дзяржаўную службу і ў навучальныя ўстановы прадстаўляць звальніцельныя пасведчанні, а таксама выконваць асабістыя натуральныя павіннасці, несці грамадскую службу на час вучобы і знаходжання на дзяржаўнай пасадзе. Адмянялася абавязковае выключэнне іх з адпаведных саслоўных таварыстваў пры паступленні на грамадзянскую службу, атрыманні чыну ці ордэна, па заканчэнні навучальнай установы, атрыманні вучоных ступеней і званняў, вышэйшых праў саслоўя. Яны атрымлівалі магчымасць добраахвотна вырашаць пытанне аб выхадзе з падатковага саслоўя і прылічацца да іншага саслоўнага таварыства адпаведна набытым правам. Сельскім абывацелям было дазволена захоўваць прыналежнасць да сельскай грамады нават пры ўмове прылічэння да іншага сельскага таварыства. Адначасова яны атрымлівалі магчымасць бесперашкодна адлічацца з сельскай грамады ў выпадку адмаўлення ад карыстання ці валодання зямельнай уласнасцю.