• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Беларускі нацыянальна-культурны рух
    Паводле аднаго вобразнага параўнання, нацыянальна-культурны рух Беларусі ўзрастаў паміж спрэчкамі расійскіх і польскіх шавіністаў за ідэалагічна-культурнае і эканамічнае панаванне на тэрыторыі краю. Гэтыя спрэчкі абудзілі ў пачынальнікаў беларускай нацыянальнай ідэалогіі пытанне: а хто такія беларусы?
    У 1817 г. з'явілася першая навуковая публікацыя, прысвечаная беларускай народнай культуры. У 1822 г. К. Ф. Калайдовіч надрукаваў у «Трудах обгцества любнтелей росснйской словесностн» артыкул «О белорусском наречмн», у якім адзначаў асобнасць беларускай мовы ад рускай. Вядомы чэшскі славіст П. Шафарык у 1842 г. выдаў даследаванне «Славянскі народапіс», дзе ўпершыню пазначыў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы. У сваёй кнізе «Путешествме по Полесью м Белорусскому краю» П. Шпілеўскі акрэсліў ідэю аб чысціні беларускай мовы, яе блізкасці да старажытнай славянскай, пазбаўленасці іншамоўных уплываў.
    Па ініцыятыве кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі ў 1863 г. была выдадзена кніга «Рассказы на белорусском наречнн», якая прызначалася для выкарыстання ў вучэбным працэсе ў народных вучылішчах. Яна была напісана на беларускай мове і ўяўляла сабой адзіную спробу выкарыстання ўрадавымі органамі мовы ў школе. У кнізе прысутнічала найбольш грунтоўная для XIX ст. канцэпцыя гісторыі беларусаў як асобнага народа, абгрунтаванне таго, што беларус незалежна ад канфесійнай прыналежнасці з'яўляецца беларусам, пералічаны яго адрозненні ад паляка. Напярэдадні паўстання 1863 г. урадавымі органамі распрацоўваліся праекты выкарыстання беларускай мовы ў школе ў мэтах адлучэння беларусаў ад ідэі польскасці.
    Беларусаў у XIX пачатку XX ст. можна ў пэўнай меры аднесці да ліку маладых нацый, якія мелі няпоўную сайыяльную структуру,дзе звычайна адсутнічалі ўласныя эліты, а нярэдка і сярэднія гарадскія слаі. «Маладыя» нацыі ў мінулым ці ніколі не сфарміроўвалі ўласныя палітычная структуры, ці іх традыцыі сярэдневяковай дзяржаўнасш былі разбураны на пачатку Новага часу. Акрамя беларусаў, у Расійскай імперыі да гэтай катэгорыі этнічных груп адносіліся ўкраінцы, літоўцы, эстонцы, латышы і інш. У сапраўднасці нельга вылучыць ідэальны тып «старой» ці «маладой» нацыі, ёсць мноства змешаных і пераходных форм з захаваннем рэшткаў уласных эліт і высокаразвітых культур.
    Беларусы выйшлі на першую фазу сваёй нацыянальнай эмансіпацыі ў пачатку XIX ст. поруч з украінцамі і літоўцамі і апярэдзілі фінаў, эстонцаў і латышоў. У пачатку XIX ст. інтэлектуальнае жыццё Беларусі развівалася пераважна пад уплывам польскай культуры. Цэнтрам яго, як і ў Літве, выступаў Віленскі ўніверсітэт. У асяроддзі яго выкладчыкаў і студэнтаў у 1810-х пачатку 1820-х гг. пачалі з'яўляцца
    парасткі ідэй будучага беларускага нацыянальнага адраджэння. Прафесары Віленскага ўніверсітэта М. Баброўскі, I. Даніловіч паклалі пачатак збірання і вывучэння помнікаў беларускага пісьменства XVIXVII стст. Для іх і блізкіх да іх па светапоглядзе віленскіх інтэлігентаў зразумелымі і папулярнымі былі ідэі аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага і дзяржаўнасці беларускай мовы. Яны садзейнічалі абуджэнню цікавасці да гісторыі, культуры, вуснай народнай творчасці беларусаў-студэнтаў сяброў таварыстваў філаматаў і філарэтаў, перш за ўсё Я. Чачота, Т. Зана і інш. Беларуская інтэлігенцыя таго часу фарміравалася пераважна з выхадцаў духавенства і збяднелай шляхты.
    10 снежня 1831 г. у Парыжы было створана Таварыства літоўскае і рускіх зямель, у склад якога ўваходзілі А. Міцкевіч, I. Дамейка. Мэтай таварыства было вывучэнне мінуўшчыны і гаспадаркі Беларусі, Літвы і Валыні, дэманстрацыя сусветнай супольнасці таго, што насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага застаецца «адным з народаў Еўропы...». У сярэдзіне XIX ст. адчувальным стаў уплыў беларускай ліберальнай думкі, прадстаўленай гурткамі А. Кіркора ў Вільні, В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, А. Вярыгі-Дарэўскага ў Віцебску. Асобныя творы на беларускай мове ў гэты час стварылі Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, А. Рыпінскі, У. Сыракомля. Беларуская мова стала асноўнай для творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. Творчасць і погляды гэтага кола інтэлігенцыі не заўсёды мелі акрэслены нацыянальны змест, але аб'ектыўна садзейнічалі развіццю нацыянальнай культуры і свядомасці.
    Сярод дэмакратычнай інтэлігенцыі ў 60-я гг. XIX ст. сфарміравалася адносна невялікая група, для якой абсалютна зразумелым было ўяўленне, што Беларусь мае ўсе ўмовы для самастойнага развіцця. Лідарам гэтай групы быў К. Каліноўскі, які ўскосна выкаэаў ідэю аб самастойнасці Беларуска-Літоўскай Рэспублікі. Першыя спробы нацыянальнай агітацыі былі вельмі эфемернымі і кароткачасовымі. Станаўленне беларускай інтэлігенцыі было цесна звязана з узнікненнем і развіццём нацыянальнага руху. Вялікае значэнне для абуджэння нацыянальнай самасвядомасці мела дзейнасць шматлікіх збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, лінгвістаў, гісторыкаў, этнографаў. У другой палове XIX пачатку XX ст. з'явіліся грунтоўныя працы I. Насовіча, М. Нікіфароўскага, Е. Раманава, Я. Карскага, М. Доўнар-Запольскага і інш., з выдання якіх пачалося развіццё навуковага беларусазнаўства. Стадыя нацыянальнай агітацыі, звязаная з распаўсюджаннем нацыя-
    нальнай свядомасці ў шырокія слаі насельніцтва, пачалася ў 80-х гг. XIX ст., найперш з дзейнасці народніцкай сацыяльна-рэвалюцыйнай арганізацыі «Гоман» і выдання аднайменнага гектаграфічнага часопіса (1884), беларускіх студэнцкіх арганізацый у Пецярбургу, Маскве. У публікацыях на старонках «Гомана» («Лісты аб Беларусі», «Пасланне да эемлякоў-беларусаў») дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне самастойнасці, асобнасці беларускага этнасу, асэнсаванне складанасці яго гістарычнага шляху і нацыянальнай кансалідацыі. Гоманаўцы сцвярджалі самастойныя задачы беларускага нацыянальнага руху і ідэю свабоднага федэратыўнага пагаднення Беларусі з іншымі народамі дэмакратызаванай Расіі, а таксама вылучылі перад інтэлігенцыяй задачы па пашырэнні нацыянальнай самасвядомасці. Дачыненне да выдання «Гомана» мелі студэнты ураджэнцы Беларусі А. Марчанка, X. Ратнер і інш.
    Фундаментам ідэалогіі беларускага вызваленчага руху стала публіцыстыка Ф. Багушэвіча. У прадмове да зборніка «Дудка беларуская», іншых творах ім дадзена гісторыка-філасофскае і мастацкае асэнсаванне лёсу беларускага народа, падкрэслена пераемнасць багатых дзяржаўна-палітычных традыцый Вялікага Княства Літоўскага з тагачаснымі задачамі сацыяльнага і палітычнага вызвалення і культурнага адраджэння беларускага народа.
    На пачатку 90-х гг. XIX ст. у Маскве і Пецярбургу дзейнічалі арганізацыі беларускага студэнцтва пад кіраўніцтвам А. Гурыновіча, М. Абрамовіча і інш. Вялікую ролю адыграла літаратурна-грамадская дзейнасць К. Каганца, А. Абуховіча і інш., краязнаўча-збфальніцкая праца Б. Эпімах-Шыпілы і г. д. Існавалі Гурток моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай, Кружок беларускай народнай прасветы і культуры. Былі спробы выпуску нелегальнай газеты «Свабода», заснавання Рэвалюцыйнай партыі Белай Русі. У 1902-1903 гг. на аснове гурткоў В. Іваноўскага, братоў A. і I. Луцкевічаў адбылася палігычная самаарганізацыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая некалькі пазней стала называнца Беларускай сацыялістычнай грамадой.
    Глыбокія якасныя змены адбыліся ў нацыянальным руху ў час рэвалюцыі 1905-1907 гг. Са з'яўленнем беларускамоўнага легальнага друку («Наша доля», «Наша ніва», пазней «Беларус», «Лучынка» і інш.), пашырэннем прафесійных, грамадска-культурных аб'яднанняў і гурткоў (Беларускі настаўніцкі саюз, Гродзенскі гурток беларускай
    моладзі, Беларускі музычна-драматычны гурток і г. д.), заснаваннем выдавецкіх суполак, нацыянальных тэатральных калектываў узраслі новыя формы і кірункі нацыянальна-культурнага руху. Пад уплывам «Нашай нівы», рэдакцыя якой пасля паражэння рэвалюцыі 19051907 гг. стала арганізацыйным цэнтрам нацыянальнага руху, зарадзіўся беларускі нацыянальна-рэлігійны рух.
    У 1913 г. у Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута А. Сапуноў пачаў чытаць курс лекцый па гісторыі Беларусі. В. Ластоўскі ў 1910 г. выдаў першы абагульняючы нарыс «Кароткая гісторыя Беларусі», дзе даў канцэптуальнае выяўленне нацыянальнай гісторыі. Y пачатку XX ст. этнічная свядомасць знайшла навуковае абгрунтаванне ў фундаментальнай працы Я. Карскага «Беларусы» (Т. 1-3.1903-1922), даследаваннях М. Доўнар-Запольскага і інш.
    Асэнсаванне агульнага гістарычнага мінулага, звязанага з Вялікім Княствам Літоўскім, спрыяла пашырэнню сярод часткі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, асабліва ў час Першай сусветнай вайны, ідэі стварэння беларуска-літоўскай дзяржаўнасці. Акрамя таго, беларускі нацыянальны рух, таксама як і ўкраінскі, літоўскі, пад уплывам польскага, яўрэйскага, расійскага сацыялістычных рухаў спрабаваў у мэтах перацягнення на свой бок сялянства аб'яднаць нацыянальныя і аграрна-рэвалюцыйныя задачы. Агульнарасійскія рэвалюцыйныя партыі нярэдка выступалі ў якасці паспяховых канкурэнтаў нацыянальных арганізацый, схіляючы да сябе многіх маладых прадстаўнікоў інтэлектуальных асяродкаў.
    Беларускі нацыянальны рух набыў больш масавы характар у час Першай сусветнай вайны. Сацыяльныя ўзрушэнні аказалі значны ўплыў на працэсы этнічнай кансалідацыі. Шматлікія арганізацыі бежанцаў адыгралі вялікую ролю ў абуджэнні нацыянальнай свядомасці. Цікавасць да беларускага руху актывізавалася сярод землеўласнікаў, вышэйшых чыноўнікаў, афіцэраў, кіраўніцтва праваслаўнай і каталіцкай цэркваў у Беларусі. Узрос нацыянальны рух і на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. У Вільні быў створаны Беларускі народны камітэт, адкрыты беларускія школы, настаўніцкая семінарыя ў Свіслачы і г. д.
    Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. паўстала надзённае пытанне аб утварэнні беларускай дзяржаўнасці. Яно знайшло і падтрымку значнай часткі беларускага насельніцтва, і шляхі рэалізацыі спачатку ў абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі, а затым у больш
    пэўным утварэнні БССР. Палітыка «беларусізацыі» 20-х гг. XX ст., якая рэалізоўвалася кіраўніцтвам савецкай Беларусі, непараўнальна паскорыла этнакультурныя працэсы і сцвердзіла пытанне аб існаванні беларускай нацыі як бясспрэчнае і незваротнае.