Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
На тэрыторыі беларускіх губерняў працэс надання сялянству палітычных і грамадзянскіх праў набыў спецыфічную афарбоўку ў адпаведнасці з мясцовай этнаканфесійнай сітуацыяй і неабходнасцю ўлічваць традыцыйныя ўстоі беларускай вёскі. Сялянства захоўвала свае адметныя саслоўныя рысы, нягледзячы на нівеліроўку ў заканадаўстве ўнутрыі міжсаслоўных меж. Больш таго, у паслярэформенныя дзесяцігоддзі адбылася кансалідацыя розных груп сялянства ў межах аднаго саслоўя. 3 другога боку, паглыбленне ў канцы XIX па^464^
чатку XX ст. сацыяльна-маёмаснага размежавання сялянства Беларусі, пашырэнне яго міграцыйнай і сацыяльнай актыўнасці аб'ектыўна садзейнічалі разлажэнню яго як саслоўя і пераўтварэнню ў сацыяльнапрафесійную групу, звяэаную з сельскагаспадарчай вытворчасцю, выхадцы з якой папаўнялі шэрагі класаў буржуазнага грамадства.
Аграрная перанаселенасць, міграцыя вясковага насельніцтва
У канны XIX ст. беларускія губерні па глыбіні аграрнай перанаселенасці пераўзыходзілі ўзровень еўрапейскай часткі Расійскай імперыі ў 1,6 раза. Адносная аграрная перанаселенасць была выклікана вычарпанасшо магчымасцей панаваўшай у той час экстэнсіўнай сістэмы арганізацыі сельскай гаспадаркі і характарызавалася недахопам зямлі, выйсце з якога было магчымым шляхам пераходу да інтэнсіўнага вядзення гаспадаркі ці перасяленняў у раёны з наяўнасцю вялікіх абшараў вольных зямель.
На мяжы ХІХ-ХХ стст. у міграцыйныя працэсы было ўключана 1455,4 тыс. жыхароў і ўраджэнцаў беларускіх губерняў (каля 17,0 % іх насельнііггва). Тут не ўлічаны тыя, хто накіроўваўся на сезонныя адыходныя промыслы. Паводле даных перапісу насельнодгва 1897 г., 685,7 тыс. ураджэнцаў беларускіх губерняў пражывалі ў Расійскай імперыі па-за межамі сваёй роднай губерні. Асноўная іх маса (82,9 %, 568,2 тыс. чалавек) пасялілася ў еўрапейскай частцы дзяржавы, 9,4 % (64,5 тыс. чалавек) у прывісленскіх губернях, 4,9 % (33,9 тыс. чалавек) у Сібіры і на Далёкім Усходзе, 2,1 % (14,4 тыс. чалавек) на Каўказе, 0,7 % (4,7 тыс. чалавек) у Сярэдняй Азіі.
На мяжы ХІХ-ХХ стст. напрамак і памеры міграцыйных рухаў насельнііггва Беларусі змяніліся. Гэта было абумоўлена перш за ўсё структурнымі зменамі ў фарміраванні рынку працоўнай сілы ў Расійскай імперыі і ў падыходах да вызначэння прыярытэтаў па міграцыйным пытанні ва ўрадавай палітыцы. Міграцыі працоўных былі выкліканы найбольш эканамічнымі прычынамі. Бурны рост насельніцтва ва ўмовах экстэнсіўнага развінця эканомікі, асабліва сельскай гаспадаркі, прывёў да ўзмацнення міграцыйных працэсаў.
Разам з перасяленнем на пастаяннае месца жыхарства адзіны ў сваёй аснове працэс пашырэння тэрытарыяльнай мабільнасці насельнііігва адлюстроўвалі адыходныя промыслы, якія ўяўлялі сабой часовую за-
(iesSX
нятасць сельскіх жыхароў за межамі ўласнай гаспадаркі, у тым ліку наёмную працу ў гарадах, работу на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах свайго ці іншых рэгіёнаў краіны, часовы адыход на працу за мяжу. Па сваім характары яны падзяляліся на земляробчыя і неземляробчыя. Да ліку першых адносіліся сезонныя сельскагаспадарчыя работы, да другіх праца ў сферах прамысловасці, будаўнінтва, гандлю, абслугоўвання. Беларускія губерні па памерах пашырэння адыходных промыслаў адставалі ад многіх іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі. Невялікія аб'ёмы пашырэння адыходніцтва ў Беларусі тлумачыліся нязначным попытам на рабочую сілу ў мясцовых гарадах і мястэчках, аддаленасцю беларускіх губерняў ад важнейшых рынкаў найму, невысокім узроўнем кваліфікацыі адыходнікаў і слабымі традыцыямі адыходу. У канцы XIX ст. па ўсіх беларускіх губернях скарацілася ўдзельная вага сельскагаспадарчых работ у агульнай структуры промыслаў. Такая тэндэнныя знайшла працяг у пачатку XX ст., калі адыходнымі промысламі было занята 6,5 % сельскага насельніцтва Беларусі, а з улікам толькі працаздольнай яго часткі каля 13 %. Адыходныя промыслы не толькі прыносілі пэўны грашовы прыбытак, але суправаджаліся пазнаннем сялянамі іншых традыцый, ладу жыцця, пашыралі іх светапогляд.
Сельскія жыхары перасяляліся ў Сібір і на Далёкі Усход, як правіла, на пастаяннае жыхарства, што адрознівала гэты кірунак міграцыі ад руху насельніцтва ў межах еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, які насіў пераважна характар часовага адыходу на заробкі. Разгортванне міграцый беларускага сялянства за Урал прыпадае на час, калі расійскі ўрад перайшоў да заахвочвальных мерапрыемстваў у перасяленчай палітыцы. Да гэтага этапу міграцыі на ўсход краіны з тэрыторыі Беларусі не мелі масавага характару, разгортваліся час ад часу, як правіла пашыраючыся на некалькі суседніх паветаў, прычым нярэдка пад уздзеяннем чутак і агітацыі. Аграрныя міграцыі ў Сібір ахоплівалі пераважна рускае, беларускае і ўкраінскае сялянства, і гэта адпавядала стратэгічным мэтам расійскага ўрада ў азіяцкай частны краіны. У апошнія гады XIX ст. істотна павялічылася колькасць перасяленцаў з беларускіх губерняў у Сібір. Удзельная вага іх з Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай і Ковенскай губерняў, якая да 1895 г. складала менш за 1 % ад агульнай колькасці сібірскіх перасяленцаў, у 1898 г. павялічылася да 14,7 %, што складала большую частку выхадцаў з нечарназёмнай паласы еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. Перасяленні ў Сібір былі больш пашыраны ва ўсходніх ра-
ёнах Беларусі. 3 Гродзенскай губерні за 1885-1904 гг. выехалі за Урал 13 672 чалавекі, з Віленскай 21 643, Мінскай 24 838, Віцебскай 56 361, Магілёўскай 58 223 чалавекі. Рэгіянальнае адрозненне ў разгортванні міграцыйных працэсаў стала яшчэ больш выразным у наступнае дзесяцігоддзе. 3 Гродзенскай губерні ў 1905-1914 гг. на ўсход Расійскай імперыі выехалі 14 434 чалавекі, з Віленскай17 817 чалавек, Мінскай 66 652, Віцебскай 89 647, Магілёўскай -166 246 чалавек.
На мяжы ХІХ-ХХ сгст. масавай стала міграцыя беларускага сялянства за мяжу, якая ахапіла спачатку Віленскую і Гродзенскую губерні і атрымала характар часовага адыходу. Законы Расійскай імперыі не прызнавалі магчымасці эміграцыі, было забаронена адмаўленне ад расійскага грамадзянства, караліся тыя, хто не вяртаўся на радзіму паводле распараджэнняў урадавых органаў. Расійскім заканадаўствам прызнавалася законным толькі часовае знаходжанне падданага краіны за мяжой. Большасць эмігрантаў пакідалі краіну нелегальна. Гэта было абумоўлена адсутнасцю афіцыйных звестак аб маршрутах выезду, страхам застацца адзінокім на шляху ў Амерыку і трапіць пад урадавыя рэпрэсіі, наяўнасцю вопытных нелегальных агентаў і адсутнасцю адказных урадавых органаў. Аднак ад легальных шляхоў эміграцыі ў першую чаргу адштурхоўвала складаная, забюракратызаваная і дарагая па кошпе працэдура атрымання эамежнага пашпарта.
У канцы XIX пачатку XX ст. у шэрагу населеных пунктаў Беларусі дзейнічалі тайныя агенты, якія актыўна агітавалі сялян на працу за мяжу, найперш у Амерыку, якая вабіла працоўных эмігрантаў магчымасцю атрымання больш высокай аплаты працы, шансам зарабіць сродкі для паляпшэння матэрыяльнага дабрабыту і ўмацавання гаспадаркі на радзіме. Эміграцыя з Усходняй Еўропы, у тым ліку і з Беларусі, адбывалася пераважна праз парты Германіі. Для гэтага былі добра распрацаваны маршруты руху эмігрантаў. Для кожнай губерні, павета існавалі асобныя месны збору. У наладжванні перапраўкі эмігрантаў былі задзейнічаны мясцовыя жыхары. Ніхто з іх не адважваўся дапамагаць паліцыі змагацца супраць нелегальнай эміграцыі, паколькі баяліся помсты з боку агентаў і суседзяў, занятых у прыбыльным промысле. Да пачатку Першай сусветнай вайны расійскім уладам не ўдалося не толькі спыніць тайную эміграцыю, але нават і скараціць яе памеры.
Суседняя Германія фактычна была зацікаўлена ў эмігрантах з Расійскай імперыі. Германскія параходныя таварыствы атрымлівалі значныя прыбыткі ад пасажырскага транзіту. Беларусы-эмігранты
па паходжанні з'яўляліся пераважна сялянамі, якія не мелі ўласнай гаспадаркі, былі малазямельнымі, ці беззямельнымі, ці членамі шматдэетных заможных сямей. На заробкі ў Амерыку накіроўваліся пераважна мужчыны ва ўзросце 18-40 гадоў, звычайна на 3-4 гады. Працавалі яны ў ЗША на прамысловых прадпрыемствах ці рудніках. Большасць эмігрантаў пражывалі ў антысанітарных умовах, у трушчобах, на гарадскіх ускраінах. Усё гэта нярэдка побач з адсутнасцю належнай аховы працы адмоўна сказвалася на фізічным стане эмігрантаў. Выхадцы з Беларусі фактычна займалі адну з ніжэйшых прыступак сярод рабочых, занятых у амерыканскай прамысловасціЭмігранты часта атрымлівалі на працы траўмы, часам гінулі. Умовы працы былі вельмі цяжкія. Толькі прыбыўшых эмігрантаў агенты і наймальнікі называлі ў той час «грынеры» (зялёныя). Эксплуатацыя іх праводзілася самым жорсткім чынам.
3 сярэдзіны першага дзесяцігоддзя XX ст. працоўная эміграцыя ў Амерыку набыла ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях масавы характар. Толькі з Віленскай губерні за 1908-1910 гг. выехалі за мяжу 17,7 тыс. чалавек. Заробленыя сродкі эмігрантамі, якія вярталіся дамоў, укладаліся ў паляпшэнне ці пашырэнне гаспадаркі. Акрамя таго, рэмігранты атрымлівалі карысны працоўны вопыт, іншае грамадзянскае ўсведамленне і павагу да чужой уласнасці, закона. Рэдка эмігранты пакідалі сельскую гаспадарку і пачыналі займацца гандлем, промысламі. Перасяленні на хутары ў час правядзення Сталыпінскай рэформы сталі магчымымі ў значнай ступені праз прьшягненне грашовых сродкаў «амерыканцаў». Працоўная эміграцыя ў краіны Захаду ахапіла каля 600-800 тыс. сельскіх жыхароў Беларусі.
Прамысловы крызіс у Беларусі 1900-1903 гг.
Рост гарадоў
Першыя гады XX ст. вызначыліся прамысловым крызісам. Папярэднікам эканамічнага стаў грашовы крызіс, які пачаўся ў сярэдзіне 1899 г. У 1900 г. эканамічная кан'юнктура ў Расіі значна пагоршылася. Падзенне цэн доўжылася да 1902 г., калі эканамічны крызіс дасягнуў найбольшай глыбіні. У Беларусі крызіс праявіў сябе перш за ўсё ў грашова-крэдытнай сферы, захапіў гандаль лесам, які быў цесна звязаны з агульнарасійскім і замежным рынкам. Прамысловасць ён закрануў пазней і ў меншай ступені. Некаторае ажыўленне ў прамысловасці
Беларусі назіралася ўжо з другой паловы 1902 г. Пасля прамысловага крызісу пачатку XX ст. выразна прасочвалася тэндэнцыя пашырэння перапрацоўкі сыравіны, якая раней пастаўлялася на продаж у неапрацаваным выглядэе, актывізавалася развіццё дрэваапрацоўкі.