Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
У апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. узровень развіцця прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі быў вышэйшым, чым ва ўсходніх. Аб'ём вырабленай прадукцыі на душу насельніцтва ва ўсходняй частцы Беларусі на 34,6 % быў ніжэйшым, чым у заходняй. У пачатку XX ст. тэмпы развінця прамысловасці ва ўсходняй частцы Беларусі бьілі значна большымі, і перад пачаткам Першай сусветнай вайны ўзровень развіцця ў абедзвюх частках Беларусі прыкладна зраўняўся. Паказальна, што ў гграмысловым сектары эканомікі Беларусі былі сканцэнтраваны значна меншыя капіталы, чым у гандлі.
Сярод 44 беларускіх гарадоў на мяжы ХІХ-ХХ стст. налічваліся 4 губернскія цэнтры, 31 павятовы і толькі 9 пазаштатных, ці беспавятовых, гарадоў. Указам імператара ад 6 чэрвеня 1904 г. да ліку беспавятовых гарадоў было аднесена мястэчка Смаргонь. У 1914 г. удзельная вага гарадскога насельніцтва ў беларускіх губернях склала 13,4 %, у межах 35 паветаў 10,9 %. Гэты паказчык ужо быў некалькі ніжэй за сярэдні па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі14,4 %. Больш высокая ўдзельная вага гарадскога насельніцтва была характэрнай для Гродзенскай (18,1 %) і Віцебскай (16,7 %) губерняў. Найменшая ступень урбанізаванасці назіралася ў Мінскай губерні (9,8 %). Колькасць гараджан Беларусі ў 1863 г. склала 335,6 тыс. чалавек, а ў 1914 г. 974,6 тыс. чалавек. У 1913 г. тры беларускія гарады Мінск, Віпебск і Гомельмелі колькасць насельніцтва звыш 100 тыс. чалавек. Некаторыя мястэчкі і чыгуначныя станцыі па ўзроўні развіцця набліжаліся да гарадоў.
Развішдо гарадоў садзейнічала актывізаныя сацыяльна-эканамічнага жыодя ў Беларусі. У пачатку XX ст. значнымі прамысловымі цэнтрамі сталі Мінск, Віцебск, Гродна, Пінск, Гомель, Бабруйск, Барысаў і інш. Аднак у большай ступені гарады Беларусі заставаліся адміністрацыйна-гандлёвымі цэнтрамі. Па стане на 1900 г. у беларускіх гарадах вырабляўся толькі 31 % прамысловай прадукцыі. Фабрычназаводская прамысловасць па-ранейшаму размяшчалася пераважна ў сельскай мясцовасці бліжэй да сыравіны і таннай сялянскай рабочай сілы. Акрамя таго, сказвалася традыцыя, калі першыя мануфактуры і фабрыкі ў Беларусі ўзнікалі ў сельскай мясцовасці, у памешчыцкіх маёнтках, далей ад канкурэнцыі з боку рамесніцкіх арганізацый.
Да 80 % гарадскіх будынкаў складалі аднапавярховыя жылыя дамы. Паводле даных на 1910 г., вадаправод дзейнічаў у сямі гарадах Беларусі Мінску, Віцебску, Магілёве, Гродне, Гомелі, Мазыры, Слоніме.
Рост акцыянернага капіталу. Банкі Беларусі.
Транспарт і гандаль
У канцы XIX пачатку XX ст. актывізацыя прамысдовага развіцця Беларусі забяспечвалася ў вялікай ступені за кошт прьшягнення крэдытных рэсурсаў з-за меж рэгіёна. Беларускія аддзяленні Дзяржаўнага банка ўклалі ў фінансавыя аперапыі ў восем разоў больш сродкаў, чым збіралі на месцы на бягучых рахунках і ўкладах. Філіялы маскоўскіх і пецярбургскіх банкаў у Беларусі толькі 58 % аперацый праводзілі за кошт мясцовых фінансавых рэсурсаў. Акрамя таго, прамысловы ўздым 80-90-х гг. XIX ст. у значнай ступені быў абумоўлены прытокам замежнага капіталу, што тлумачыць з'яўленне сучасных вытворчасцей пры дастаткова адсталай сельскай гаспадарцы і нізкай пакупальніцкай здольнасці селяніна.
Да пачатку XX ст. у Беларусі склалася сістэма банкаўска-крэдытных устаноў. Яна дастаткова эфектыўна абслугоўвала патрэбы дзяржаўных арганізайый і эканомікі. У губернях дзейнічалі аддзяленні Дзяржаўнага банка, якія таксама ажыццяўлялі крэдытаванне на камерцыйнай аснове для прадпрымальнікаў. Аднак яны ў адпаведнасці з урадавай палітыкай устрымліваліся ад крэдытавання землеўласнікаў каталіцкага веравызнання, атаксама яўрэйскіх прадпрымальнікаў. Прыватны банкаўскі капітал у Беларусі быў прадстаўлены Мінскім камерцыйным банкам і філіяламі расійскіх акцыянерных банкаў, перш за ўсё пецярбургскіх і маскоўскіх: Руска-Азіяцкага, Азоўска-Данскога, Злучанага і інш. У 1912 г. Мінскі камерцыйны банк пасля няўдалых спроб вывесці яго з крызісу быў ліквідаваны, а актывы ўстановы перайшлі да Азоўска-Данскога банка. Беларускія губерні займалі першае месца ў Расійскай імперыі па колькасці банкірскіх кантор, якія з'яўляліся пасрэднікамі паміж буйным банкаўскім і прамысловым капіталам. Некаторыя банкірскія канторы канцэнтравалі значныя грашовыя сродкі. У прыватнасці, кантора Поляка і Вейсбрэма акумулявала ў 1913 г. 39,5 % улічаных грашовых абаротаў Мінска. У пачатку XX ст. у Магілёве было зарэгістравана таварыства «Банкірскі дом Ф. Ратнер і Ко», якое мела капітал у памеры 250 тыс. руб. Уладальнікаў дробных прадпрыемстваў, майстэрань, дробных гандляроў, землеўласнікаў аб'яд-
ноўвалі таварыствы ўзаемнага крэдыту. У 1914 г. іх колькасць у Беларусі дасягала 74. Дзейнічала мноства дысканцёраў, якія выступалі ў ролі пасрэднікаў для банкаў і карысталіся іх крэдытам. Аднак у сувязі з імклівым эканамічным уздымам напярэдадні Першай сусветнай вайны ўсе вольныя грашовыя сродкі на мясцовым рынку паглыналіся прамысловасцю ці рэалізацыяй прадуктаў вытворчасці. Гэта прывяло да разарэння часткі дысканцёраў ці да пераходу іх у сферу прамысловасці, гандлю. Толькі нямногія працягвалі займацца пасрэдніцкімі грашовымі аперацыямі.
У 1895 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 255 ашчадных кас, да 1913 г. іх колькасць павялічылася да 422. За два дзесяцігоддзі, з 1895 да 1915 г., сума ўкладаў павялічылася ў 8 разоў, у тым ліку грашовых у 7 разоў, у працэнтных паперах у 12,6 раза. Тэмпы росту ўкладаў у ашчадныя касы на тэрыторыі Беларусі былі вышэйшымі, чым наогул па Расійскай імперыі. Па родзе сваіх заняткаў найбольшую колькасць укладчыкаў грашовых сродкаў складалі тыя, хто займаўся земляробствам і сельскай прамысловасцю (у 1914 г. 43,1 % укладчыкаў і 49,4 % укладзеных сродкаў), грамадзянскай і прыватнай службай (адпаведна 17,3 і 17,0 %), гарадскімі промысламі (7,7 і 6,7 %), гандлем (7,5 і 7,4 %).
На мяжы ХІХ-ХХ стст. больш інтэнсіўнымі сталі гандлёва-эканамічныя сувязі беларускіх губерняў з суседнімі рэгіёнамі Расійскай імперыі і замежнымі краінамі, уплыў на фінансава-гаспадарчую дзейнасць міжнародных палітычных працэсаў. У пратаколе пасяджэння Другой мінскай раскладачнай прысутнасці ад 9 лістапада 1912 г. адзначалася пазітыўнае ўздзеянне росту вытворчасці жалеза на поўдні Расійскай імперыі на становішча адпаведнай галіны на тэрыторыі беларускіх губерняў. Аднак узгадвалася, што ўскладненне палітычнай сітуацыі на Балканах у 1912 г. адразу ж адмоўна паўплывала на гандлёвыя аперацыі на расійскіх біржах, прывяло да стрыманай крэдытнай палітыкі банкаў, што, у сваю чаргу, негатыўна адбілася на мясцовай гандлёва-прамысловай дзейнасці.
Беларусь на агульнарасійскім і замежным рынку выступала як пастаўшчык драўніны і тавараў, якія былі звязаны з яе перапрацоўкай, запалак, фанеры, паперы, а таксама прадуктаў сельскай гаспадаркі, перш за ўсё жывёлагадоўлі, крухмалу, спірту і інш. Аптовы гандаль у Беларусі ўсё больш кантраляваўся агульнарасійскімі манапалістычнымі аб'яднаннямі, акцыянернымі таварыствамі, буйнымі гандлёвымі дамамі. На беларускім рынку былі прадстаўлены такія аб'яднанні, як «Продамет», «Кампанія Зінгер», нафтапрамысловае
і гандлёвае таварыства «Мазут» і інш. У рознічным гандлі таксама атрымалі пашырэнне манапалістычныя формы гаспадарання. Сярод гандляроў гумавымі вырабамі, газай, паперай, запалкамі, цукрам, мясам, соллю ўтвараліся сіндыкаты, калі прадстаўнік буйнога гандлёвага капіталу даваў у крэдыт тавар дробным гандлярам і тыя знаходзіліся ад яго ў залежнасці. Дзейнасць такіх аб'яднанняў прыводзіла да іх кантролю над цэнамі тавараў першай неабходнасці, што выклікала клопат мясцовых улад, органаў гарадскога кіравання. Са значным спазненнем на тэрыторыі Беларусі пачаў развівацца біржавы гандаль. У 1909 г. у Мінску ўзнікла лясная біржа, напярэдадні Першай сусветнай вайны гандлёвая біржа ў Віцебску. Захоўвалі сваё значэнне ярмаркі, што выступалі ў якасці асноўнай формы эканамічных сувязей паміж сялянамі і рамеснікамі.
У пачатку XX ст. працягнулася чыгуначнае будаўніцтва. У 1902 г. чыгунка прайшла праз Віцебск, Жлобін, Магілёў. У 1907 г. была здадзена ў эксплуатацыю чыгуначная лінія Полацк Сядлец. Для гэтага часу характэрна будаўніцтва чыгуначных адгалінаванняў ад асноўных магістралей для абслугоўвання мясцовых патрэб. Былі пабудаваны веткі Асіповічы Старыя Дарогі Урэчча, Вярэйцы Градзянка, Васілевічы Хойнікі. Адлачасова ішлі мадэрнізацыя ўжо існаваўшых чыгуначных ліній, будаўніцтва дадатковых пуцей, станцый і прыпыначных пунктаў. Беларусь па насычанасці чыгункамі па стане на 1913 г. у 1,8 раза пераўзыходзіла сярэднія паказчыкі па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. Пашырылася тэлефонная сувязь. У 1910 г. ёю маглі карыстацца жыхары 12 беларускіх гарадоў. Пэўная ўвага была нададзена развіццю воднага транспарту. У беларускіх губернях напярэдадні Першай сусветнай вайны на 1 тыс. квадратных вёрст прыходзілася 46 вёрст водных шляхоў (па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі 19 вёрст). Новым сродкам транспарту стаў аўтамабіль.
Павелічэнне колькасці рабочага класа, яго нацыянальны і сацыяльны склад.
Станаўленне буржуазіі
Крызісныя з'явы ўносілі карэктыву ў дынаміку колькасці рабочых. У перыяд крызісу 1901-1903 гг. беспрацоўе сярод рабочых Беларусі дасягнула 18,8 %. За 1904 г. у параўнанні з папярэднім годам колькасць наёмных работнікаў зменшылася на 4 %, у 1905 г. яшчэ на 2,2 %.
Пэўнае ажыўленне прамысловай вытворчасці ў 1906 г. выклікала рост колькасці рабочых на 2,5 %. На працягу 1907 г. колькасць рабочых зноў паменшылася ў параўнанні з 1906 г. на 3,7 %. У 1908 г. у многіх галінах вытворчасці назіралася заўважнае ажыўленне.
Агульная колькасць пастаянных наёмных работнікаў у Беларусі напярэдадні Першай сусветнай вайны складала 519 тыс. чалавек, у тым ліку 55 тыс. рабочых, занятых у фабрычна-заводскай прамысловасці, 94 тыс. на дробных прамысловых прадпрыемствах і ў саматужна-рамесніцкай вытворчасці, 40 тыс. на чыгуначным транспарце, 200 тыс. у сельскай гаспадарцы, каля 86 тыс. будаўнікоў, чарнарабочых, рабочых лесанарыхтовак, 44 тыс. наёмных работнікаў у сферах гандлю, сувязі, камунальнага і бытавога абслугоўвання. Рабочыя складалі ў 1913 г. каля 5,6 % насельніцтва Беларусі, для параўнання па Расійскай імперыі 8,8 %. Удзельная вага наёмных работнікаў Беларусі ў складзе расійскага пралетарыяту была дастаткова невысокай 2,7 %. Структура рабочага класа Беларусі мела заўважныя адрозненні ад яго структуры па Расійскай імперыі, перш за ўсё вызначалася меншай удзельнай вагой фабрычна-заводскіх рабочых сярод наёмных работнікаў і ў агульнай масе насельніцтва. Апошні колькасны паказчык па Беларусі складаў каля 0,6 %, па Расійскай імперыі 2,0 %. Нават сельскагаспадарчы пралетарыят Беларусі меў невысокі паказчык удзельнай вагі сярод аналагічнай групы расійскіх рабочых 3,2 %. Сярод рабочых, якія ў 1911 г. у Расійскай імперыі накіроўваліся на заробкі на будаўнічыя і дарожныя работы, 2,2 % складалі выхадцы з Віцебскай губерні (53,9 тыс. чалавек), 1,6 % Магілёўскай (40,6 тыс. чалавек). Больш значным было прадстаўніцтва беларускіх губерняў сярод землякопаў. Тут у 1911 г. 9,1 % рабочых было з Віцебскай губерні, 2,6 % Віленскай, 2,4 Гродзенскай, 2,0 Магілёўскай, 1,7 % з Мінскай.