Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
У пачатку XX ст. практычна ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі дзейнічалі арганізацыі Бунда, які ўяўляў сабой параўнальна ўплывовую палітычную сілу ў межах аседласці яўрэяў. Ён карыстаўся падтрымкай значнай часткі рамеснікаў, рабочых і інтэлігенцыі, выступаў за звяржэнне самадзяржаўя і патрабаваў шырокіх дэмакратычных
свабод. Бунд быў цэнтралізаванай арганізацыяй, меў сетку прапагандыспкіх груп для вядзення агітацыі сярод рабочых. Партыя шмат зрабіла для абароны эканамічных і грамадзянскіх праў яўрэяў, але і імкнулася пашырыць свой уплыў на рабочых і сялян хрысціянскіх канфесій. Бунд разглядаў сябе як частку агульнарасійскай сацыялдэмакратыі, аднак патрабаваў экстэрытарыяльнай нацыянальнай аўтаноміі для яўрэяў. Ha II з'ездзе РСДРП (1903) Бунд намагаўся прызнання сябе ў якасці адзінага прадстаўніка яўрэйскага пралетарыяту. He атрымаўшы станоўчага рашэння, яго дэлегацыя заявіла аб выхадзе Бунда са складу РСДРП.
У 1901-1902 гт. у Вільні, Відебску і некаторых іншых населеных пунктах Беларусі ўзніклі арганізацыі сіяністаў-сацыялістаў «Паалей-Цыён». Першапачаткова яны не мелі пэўнай праграмы і арганізацыйных сувязей паміж сабой. Асобныя з іх аб'яўлялі сябе марксісцкімі, іншыя народніцкімі ці выступалі за сацыял-рэфармізм. Значная частка арганізацый сіяністаў-сацыялістаў імкнулася да стварэння самастойнай яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне.
Зімой 1902-1903 гг. на базе нацыянальна-асветніцкіх гурткоў беларускай вучнёўскай і студэнцкай моладзі была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада. Яе стваральнікамі і кіраўнікамі выступілі браты Антон і Іван Луцкевічы, Э. Пашкевіч, А. Бурбіс, К. Каганец (К. Кастравіцкі), В. Іваноўскі і інш. У снежні 1903 г. адбыўся I з'езд Грамады, дзе яна характарызавалася як сацыяльна-палітычная арганізацыя беларускага працоўнага народа, атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі, каб «усе народы мелі найбольшую свабоду». Было вырашана дабівацца для Беларусі краёвай аўтаноміі з сеймам у Вільні. У праграме партыі, якая абмяркоўвалася на з'ездзе, выкарыстоўваліся праграмныя палажэнні ППС, Бунда, эсэраў. БСГ у сваёй дзейнасці абапіралася на беларускую вёску, апелявала да вясковай інтэлігенцыі, сялян, сельскагаспадарчых рабочых, выступала за ліквідацыю прыватнай уласнасці на зямлю, увядзенне васьмігадзіннага працоўнага дня, дзяржаўнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і інш.
На мяжы ХІХ-ХХ стст. вызначэнне этнічнай прыналежнасці беларускім сялянствам ускладнялася наяўнасцю некаторых стэрэатыпаў, звязаных з неабходнасцю засваення рускай ці польскай моў, з якімі асацыявалася магчымасць сацыяльнага поспеху. Для многіх сялян
уяўлялася бясспрэчнай перавага рускай і польскай культур над іх вясковай культурай і простай мовай. Гэта часам выклікала насмешлівае стаўленне да ўсяго свайго вясковага, асабліва сярод тых, хто змог узняода па сацыяльнай лесвіцы. У той жа час дзеячы беларускага нацыянальнага руху апелявалі да этнічнай культуры, мовы простага народа як да важнейшых каштоўнасцей, абгрунтоўвалі неабходнасць адраджэння іх высокага статусу. Нацыянальная агітацыя ўскладнялася таксама недастатковай развітасцю сродкаў камунікацыі.
Тэма
РЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ПАДЗЕІ 1905-1907 гг. У БЕЛАРУСІ
Пачатак рэвалюцыі. Уздым выступленняў рабочых, ся.іян і салдат у студзені вераені 1905 г.
Кастрычніцкая наіітычная стачка ў гарадах і мяетэчках Беларусі. Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. Курлоўскі расстрэл у Мінску. Дыферэнцыяцыя грамадска-палітычных сіл. Кансерватыўныя партыі і саюзы, ліберальныя партыі, сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ў Беларусі і характар іх дзейнаеці.
Выбары ў I і II Дзяржаўную Думу Расіі, дзейнасць дэпугатаў ад беларускіх іуберняў.
Рабочы, сялянскі і еалдацкі рух вясной летам 1906 г., змены ў іх дынаміцы і характары.
Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг., роля БСГ.
Прычыны паражэння Перпіай расійскай рэвалюцыі і яе значэнне для Беларусі.
Пачатак рэвалюцыі.
Уздым выступленняў рабочых, сялян і салдат у студзені верасні 1905 г.
Жканцы 1904 г. у Расійскай імперыі абвастрылася палітычная барацьба. Абвешчаны ўрадам, які ўзначальваў П. Д. Святаполк-Мірскі, курс на давер да грамадства прывёў да актывізацыі апазіцыі. У верасні 1904 г. адбыла-
ся Парыжская канферэнцыя, у якой прынялі ўдэел прадстаўнікі найбольш уплывовага ліберальнага «Саюза вызвалення» і шэрагу рэвалюцыйных партый, у тым ліку Беларускай сацыялістычнай грамады. На канферэнцыі абмяркоўвалася пытанне аб сумеснай барацьбе супраць самадзяржаўя. У лістападзе 1904 г. па ініцыятыве «Саюза вызвалення» адбыўся Земскі з'езд, які высунуў патрабаванні народнага прадстаўніцтва і прадстаўлення насельніцтву грамадзянскіх свабод. Рэвалюцыйныя партыі падтрымалі патрабаванні ліберальнай апазіцыі. У лістападзе снежні 1904 г. у палітычную барацьбу ўступіла рабочая арганізацыя «Сход рускіх фабрычна-заводскіх рабочых СанктПецярбурга», якую ўзначальваў святар Г. Гапон. Кфаўніцтва гэтай арганізацыі 2 студзеня 1905 г. вырашыла пачаць забастоўку на Пуцілаўскім заводзе, якая 7-8 студзеня перакінулася на іншыя прадпрыемствы Пецярбурга.
Пачатак рэвалюцыі непасрэдна звязаны з расстрэлам 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу масавага мірнага шэаця рабочых, якія накіроўваліся да Зімовага палаца з петыцыяй аб паляпшэнні свайго становішча. Гэта падзея адразу ж знайшла водгук на тэрыторыі Беларусі, дзе студзеньскія палітычныя стачкі, у якіх удзельнічалі больш за 33 тыс. рабочых, ахапілі 25 гарадоў і мястэчак. Акрамя таго, адбыліся 22 вулічныя дэманстрацыі, 44 масавыя сходы, якія часам суправаджаліся ўзброенымі сутычкамі з паліцыяй і вайсковымі патрулямі. 3 улікам усіх выступленняў антыўрадавы рух ахапіў 30 гарадоў і мястэчак. Ужо 11-17 студзеня прайшлі акцыі пратэсту ў Мінску. Яны ахапілі большасць фабрык і заводаў горада, прыватныя друкарні і рамесніцкія майстэрні. 3 12 студзеня пачаліся сходы і мітынгі ў Гомелі. 16 студзеня забастоўка тут набыла агульнагарадскі размах, аднак да яе не далучыліся рабочыя самага вялікага прадпрыемства чыгуначных майстэрань. Усяго ў горадзе баставала каля 4 тыс. чалавек. Большасцю выступленняў кіравалі мясцовыя арганізацыі РСДРП і Бунда, якія на кааліцыйнай аснове стваралі стачачныя камісіі. У Смаргоні па закліку такой камісіі 13 студзеня забаставала каля 3 тыс. чалавек. Агульнагарадскія стачкі адбыліся таксама ў Гродне, Брэсце, Мазыры, Ашмянах і інш.
У лютым сакавіку 1905 г. хваля палітычных выступленняў знізілася, пераважалі забастоўкі з эканамічнымі патрабаваннямі. Новы ўздым палітычнага рабочага руху быў звязаны са святкаваннем 1 Мая. У красавіку чэрвені ён ахапіў 56 гарадоў і мястэчак Беларусі. Колькасць удзельнікаў палітычных забастовак дасягнула 100 тыс. чалавек. Больш настойлівай у гэты час стала і эканамічная барацьба пра-
цоўных. У многіх выпадках наёмныя работнікі дабіваліся скарачэння працоўнага дня да 9-10 гадзін, істотнага павелічэння заработнай платы і інш. Летам 1905 г. адбыліся палітычныя стачкі ў Мінску, Гомелі, Бабруйску, Брэсце, Гродне.
Разгарнуўся таксама сялянскі рух. У студзені сакавіку 1905 г. адбыліся 53 сялянскія выступленні. Іх колькасць павялічылася ў параўнанні з 1901-1904 гг., калі штогод адбывалася ў сярэднім 28 выступленняў. Аднак іх формы засталіся большай часткай традыцыйнымі, пераважалі парубкі панскіх лясоў. У чэрвені 1905 г. адбылося ўжо 175 сялянскіх выступленняў. Першым найбольш буйным з іх была стачка сялян-падзёншчыкаў і парабкаў у чэрвені 1905 г., якая ахапіла амаль усе маёнткі Навагрудскага павета. Шырокі размах набылі забастоўкі сельскагаспадарчых рабочых у Мінскім, Бабруйскім, Рэчыцкім, Слуцкім, Брэсцкім паветах і інш.
У ліпені 1905 г. салдаты Баранавіцкага чыгуначнага батальёна ў Мінску арганізавалі пратэст супраць адпраўкі іх на Далёкі Усход. Сацыял-дэмакраты вялі агітацыю сярод салдат у гарнізонах Бабруйска, Брэста, Гродна і некаторых іншых гарадоў.
Кастрычпіцкая па.іітычная стачка
ў гарадах і мястэчках Беларусі.
Маніфест 17 кастрычніка 1905 г.
Курлоўскі расстрэл у Мінску
Восенню 1905 г. назіраўся чарговы ўздым рабочага руху. У кастрычніку 1905 г. адбыдася падітычная стачка, якая ахапіда амадь усю Расійскую імперыю. Актыўна яе падтрымалі чыгуначнікі спыніўся рух цягнікоў на 26 магістралях. Стачка суправаджалася мітынгамі, сходамі, дэманстрацыямі. У Беларусі рэвалюцыйны рух падтрымалі перш за ўсё чыгуначнікі і рабочыя буйных прадпрыемстваў. Арганізавана разгортваліся падзеі ў Мінску. 6 кастрычніка тут былі заўважаны першыя спробы правесці дэманстрацыі, якія былі разагнаны паліцыяй. Новы імпульс рабочы рух у Мінску атрымаў, калі да стачкі далучыліся чыгуначнікі. 11 кастрычніка спыніўся рух на Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы, 12 кастрычніка на Лібава-Роменскай. Для кіраўніцтва стачкай быў створаны камітэт, куды ўвайшлі прадстаўнікі РСДРП, Бунда і эсэраў. 3 12 кастрычніка штодзённа на прывакзальнай плошчы
і ў памяшканні вакзала адбываліся мітынгі. На іх былі сфарміраваны патрабаванні ўвядзення васьмігадзіннага працоўнага дня, свабоды слова, друку, сходак, саюзаў, усеагульнага выбарчага права, бясплатнага навучання, медыцынскай дапамогі і г. д.
Амаль адначасова э рабочымі і навучэнцамі Мінска ў стачку ўключыліся чыгуначнікі Оршы, рабочыя Гомеля. 13 кастрычніка стачка ў Гомелі стала ўсеагульнай. Увесь час у горадзе адбываліся мітынгі і дэманстрацыі. 14 кастрычніка ў выніку сутычак дэманстрантаў і паліцыі загінула 7 рабочых. У стачачную барацьбу ўключыліся таксама і чыгуначнікі Пінска, Баранавічаў, Лунінца. Для кіраўніцтва рухам выбіраліся стачачныя камітэты. 17-19 кастрычніка да стачкі далучыліся рабочыя Магілёва, Віцебска, Гродна, Брэста.
Кастрычніцкая палітычная стачка прымусіла ўрад пайсці па шляху рэфармавання дзяржаўнага ладу. 8 кастрычніка 1905 г. кіраўнік ураду С. Ю. Вітэ выступіў перад імператарам з прапановамі рэформ. Мікалай II даручыў С. Ю. Вітэ падрыхтаваць тэкст Маніфеста, які быў падпісаны 17 кастрычніка. У дакуменце прадугледжвалася прадстаўленне насельніцтву свабоды слова, сумлення, саюзаў і сходаў. Пашыралася кола тых, хто мог удзельнічаць у выбарах у Дзяржаўную Думу. Фактычна ствараўся парламент з правам заканадаўчай ініцыятывы, без адабрэння якога не мог мець сілу ні адзін закон. За імператарам захоўвалася права распускань Думу і накладваць вета на яе рашэнні. Акрамя Дзяржаўнай Думы, Маніфест змяніў функцыі і іншых вышэйшых дзяржаўных устаноў імперыі. Указам ад 19 кастрычніка 1905 г. Савет Міністраў пераўтвараўся ў пастаянна дзеючы орган, які быў адказны перад імператарам. Дзяржаўны Савет указам ад 20 лютага 1906 г. станавіўся фактычна верхняй палатай парламента. 3 гэтага часу палова членаў Савета і яго кіраўніцтва прызначаліся імператарам, астатняя частка выбіралася земствамі, дваранскімі сходамі і з ліку прадстаўнікоў ад універсітэтаў.