Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Манархічныя партыі амаль з пачатку працы II Думы выказвалі незадаволенасць моцнымі пазіцыямі ў яе складзе левых партый і кадэтаў, патрабавалі яе роспуску і замены выбарчага закона. Вялікую актыўнасць у гэтым кірунку праяўляў «Рускі ўскраінны саюэ».
Рабочы, сялянскі і са.ідацкі рух вясноіі летам 1906 г., змены у іх дынаміцы і характары
Узмацненне рэпрэсіўных мерапрыемстваў з боку ўрада не спыніла рэвалюцыйнага руху, аднак значна яго аслабіла. Па закліку сацыялдэмакратаў рабочыя 13 гарадоў і мястэчак Беларусі 9 студзеня 1906 г. адзначылі гадавіну рэвалюцыі палітычнымі забастоўкамі, у якіх прынялі ўдзел каля 23 тыс. чалавек. У некаторых гарадах і мястэчках адбы-
лкя вулічныя дэманстрацыі і мітынгі. У лютым і сакавіку 1906 г. назіраўся рэзкі спад рабочага руху. Адносна высокім заставаўся ўзровень сялянскага руху, аднак і ён у студзені 1906 г. у параўнанні з папярэднім месяцам знізіўся ўдвая, яшчэ больш у лютым і сакавіку 1906 г.
У красавіку 1906 г. пачаўся новы ўздым рэвалюцыйнага руху. У 40 населеных пунктах Беларусі адбыліся першамайскія стачкі рабочых. Выступленні рабочых у большасці выпадкаў мелі наступальны характар, аднак актывізавалася перш за ўсё эканамічная барацьба, вылучаліся патрабаванні ўвядзення васьмігадзіннага працоўнага дня, павышэння заработнай платы, устанаўлення рабочага кантролю за наймам і звальненнем, аплаты забастовачнага часу і інш. Рабочы рух вясной і летам 1906 г. быў намнога слабейшым у параўнанні з адпаведным перыядам у 1905 г. Знізілася колькасць палітычных выступленняў, вулічныя дэманстрацыі наогул не праводзіліся.
У адпаведнасці з указам ад 4 сакавіка 1906 г. у Расійскай імперыі дазвалялася стварэнне прафесійных саюзаў наёмных работнікаў і служачых у прамысловасці і гандлі з мэтай абароны іх эканамічных інтарэсаў, паляпшэння ўмоў працы і побыту. Палітычная дзейнаспь прафсаюзаў, а таксама стварэнне іх аб'яднанняў забараняліся. На практыцы афіцыйна зарэгістраваць прафесійную арганізацыю нават пасля выдання ўказа аказалася няпроста. У Магілёўскай і Гродзенскай губернях за 1906 г. ні адзін прафсаюз не атрымаў дазволу на дзейнасць. У той жа час у Віцебску ў чэрвені ліпені 1906 г. пачалі легальную працу 13 прафесійных арганізацый. У Беларусі прафсаюзы дзейнічалі, як правіла, пад пэўным кантролем з боку РСДРП і Бунда.
У сялянскім руху ў маі ліпені 1906 г. назіраўся ўздым, нават большы, чым за аналагічны час у 1905 г. Пашыранымі формамі руху былі забастоўкі падзёншчыкаў, збіцнё прышлых работнікаў у панскіх маёнтках. У выніку барацьбы ўдалося дамагчыся ад памешчыкаў павелічэння падзённай аплаты ў сярэднім на 10-17 %. Больш актыўна, чым у 1905 г., у беларускай вёсцы гучалі палітычныя патрабаванні.
Антыўрадавая агітацыя вялася ў 1906 г. і ў гарнізонах Гродна, Брэста, Баранавічаў, Мінска, Гомеля і інш. Рэвалюцыйныя арганізацыі выдавалі адозвы да салдат, газеты «Солдатская доля», «Солдатская жнзнь». Асаблівую актыўнасць праяўлялі мясцовыя групы РСДРП. Летам 1906 г. адбыліся хваляванні ў 2-й сапёрнай брыгадзе ў Гродне, 151-м пяхотным Пяцігорскім палку ў Картуз-Бярозе і інш.
Беларускі нацыянальны pyx
у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг., роля БСГ
Час рэвадюцыйных падзей стаў важным этапам самавызначэння і арганізаныйна-палітычнага сталення беларускага нацыянальнага руху, магчымасці непасрэднай агітацыі сярод шырокіх слаёў насельніцтва. Беларуская сацыялістычная грамада выступіла яго лідарам. Яна адразу адгукнулася на падзеі рэвалюцыі. У гэты перыяд у яе дзейнасці спалучаліся сацьгяльныя і нацыянальныя матывы, аднак выразна дамінаваў сацыяльны кампанент. Ужо ў студзені 1905 г. БСГ выпусціла лістоўку «Царова жніво», у якой заклікала падтрымаць барацьбу пецярбургскіх рабочых. БСГ выступала за ліквідацыю самадзяржаўя і перадачу ўлады Канстытуцыйнаму сходу, выбранаму агульным, роўным і тайным галасаваннем. У сакавіку 1905 г. Грамада разам з эсэрамі арганізавала сялянскі з'езд, дэлегаты якога выказаліся за ўсенароднае ўзброенае паўстанне, пераход улады на тэрыторыі Беларусі да сейма-сходу народных прадстаўнікоў.
Вясной і летам 1905 г. БСГ актывізавала агітацыю сярод сялян, заклікала сельскагаспадарчых рабочых да забастовак. Акрамя таго, яна паступова пашырала сваю дзейнасць сярод рабочых прамысловых прадпрыемстваў, на якіх працавалі выхадцы з беларускай вёскі. У дні кастрычнійкай стачкі ў Мінску сярод рабочых працаваў I. Луцкевіч. У Вільні актыўна дзейнічала, выступала на мітынгах А. Пашкевіч (Цётка). Выдатным арганізатарам рэвалюцыйнай бараньбы праявіў сябе А. Бурбіс. У лістападзе снежні 1905 г. пад яго кіраўніцтвам у Мейшагольскай воласці Віленскага павета была створана «Мейшагольская рэспубліка». А. Бурбіс самаахвярна збіраў сходы, дзе заклікаў сялян не выконваць распараджэнні ўлад, сілай адбіраць у памешчыкаў зямлю. «Мейшагольская рэспубліка» па распараджэнні губернатара была разагнана казакамі. Самому А. Бурбісу ўдалося пазбегнуць арышту.
У пачатку студзеня 1906 г. II з'езд БСГ перагледзеў праграму партыі, паводле якой БСГ заявіла сябе арганізацыяй працоўнай беднаты Беларускага краю без адрознення нацыянальнай прыналежнасці. Такім чынам, яна фактычна абвяшчалася інтэрнацыянальнай краёвай партыяй, а не выключна нацыянальнай беларускай. Вылучалася патрабаванне тэрытарыяльна-дзяржаўнай аўтаноміі ў складзе Расійскай Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі для Беларускага краю з сеймам
у Вільні. У чэрвені 1906 г. адбылася канферэнцыя БСГ, на якой былі разгледжаны пытанні арганізацыйна-тактычнай дзейнасці партыі, а таксама прынята рашэнне аб адмове ад магчымага аб'яднання з ППС на Літве.
У верасні снежні 1906 г. БСГ выдавала свой першы перыядычны орган газету «Наша доля». Афіцыйным рэдактарам-выдаўцом з'яўляўся I. Тукеркес, фактычна газету рэдагавалі браты Антон і Іван Луцкевічы, Цётка і Ф. Умястоўскі. Нягледзячы на завуаліраванасць падачы матэрыялу для пераадолення цэнзурных бар'ераў, па сваім змесце, ідэйнай сутнасці газета насіла рэвалюцыйна-дэмакратычны, антыўрадавы характар. Чатыры з шасці выдадзеных нумароў «Нашай долі» былі канфіскаваны, а ў студзені 1907 г. яе выданне забаронена ўладамі.
3 лістапада 1906 г. кіраўнікі БСГ арганізавалі выданне новай штотыднёвай газеты «Наша ніва». У перадавым артыкуле першага нумара рэдакцыя абаэначыла сваю праграмную пазіцыю, якая заключалася ў абароне нацыянальных інтарэсаў прыгнечанага беларускага народа і яго аб'яднанні на аснове нацыянальнай ідэі. Аднак шматлікія матэрыялы, апублікаваныя ў газеце, сведчылі аб тым, што рэдкалегія арыентавалася перш за ўсё на працоўныя масы народа. Ідэйныя пазіцыі «Нашай нівы» сталі дамінантнымі ў беларускім нацыянальным руху, шмат у чым вызначальнымі для фарміравання беларускай ідэнтычнасці.
У канцы 1906 першай палове 1907 г. БСГ праводзіла нелегальную палітычную дзейнасць у абмежаваных памерах, у прыватнасці агітавала за свае ідэі сельскіх рабочых і сялян-падзёншчыкаў. Уплыў БСГ на рабочы рух у гарадах, за выключэннем Вільні і Мінска, амаль не адчуваўся. У падпольным выдавецтве «Грамада» ў Пецярбургу ў перыяд рэвалюцыі былі апублікаваны некалькі брашур рэвалюцыйна-дэмакратычнага зместу.
У ліпені 1906 г. у вёсцы Мікалаеўшчыне адбыўся нелегальны з'езд настаўнікаў Мінскай губерні, у якім актыўны ўдзел прыняў Якуб Колас. Удзельнікі з'езда вырашылі далучыцца да Усерасійскага саюза настаўнікаў, выказаліся за ўключэнне настаўнікаў у вызваленчую барацьбу з тым, каб «садзейнічаць хутчэйшаму падзенню самадзяржаўнага рэжыму». Прынялі зварот да настаўнікаў з заклікам уздэейнічаць на сялянства для яго прыцягнення да вызваленчага руху. З'езд быў выкрыты паліцыяй, а яго ўдзельнікі звольнены з пасад. Трое з іх, у тым ліку Я. Колас, трапілі пад суд.
На з'ездзе народных настаўнікаў у Вільні ў маі 1907 г. быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз, які выказаўся за дэмакратызацыю школы і выкладанне на роднай мове. Аналагічныя патрабаванні высунуў таксама з'езд настаўнікаў Вілейскага павета ў ліпені 1907 г. У 1906 г. у Вільні была створана беларуская выдавецкая суполка «Наша хата», у Пецярбургу выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца», якія зрабілі вельмі шмат для пашырэння нацыянальнай культурна-асветніцкай працы.
Прычыны паражэння Першай расійскай рэвалюцыі
і яе значэнне для Беларусі
У другой падове 1906 г. назіраўся спад рабочага руху, адбыдіся тодькі тры падітычныя стачкі. Эканамічная барацьба аднак працягвада быць выніковай, заканчвадася ў асноўным на карысць рабочых. У жніўні верасні 1906 г. прыбдізна напалову скарацілася колькаснь сялянскіх выступленняў. Сярод іх пераважала такая форма, як падпалы панскіх сядзіб і гумнаў з сабраным ураджаем. У кастрычніку снежні 1906 г. на тэрыторыі Беларусі адбылося толькі 16 сялянскіх выступленняў.
У пачатку 1907 г. паглыбіўся спад у рабочым руху. Палітычных выступленняў не было зафіксавана, выніковасць эканамічных знізілася. Прадпрымальнікі ўсё часцей аб'яўлялі лакаўты. ГІры адхіленні іх патрабаванняў з боку рабочых закрывалі прадпрыемствы. У выніку расло беспрацоўе, зніжалася колькаспь стачак і іх удзельнікаў. Толькі святкаванне 1 Мая выклікала хвалю аднадзённых забастовак.
У студзені сакавіку 1907 г. было зафіксавана 39 сялянскіх выступленняў, у наступныя тры месяцы іх колькасць вырасла да 84. Большасць з гэтых выступленняў адбылася ў Гродзенскай і Мінскай губернях. У Магілёўскай і Віцебскай губернях сялянскі рух у 1907 г. практычна спыніўся. Знізілася колькасць забастовак падзёншчыкаў, сярод форм сялянскага пратэсту пераважалі парубкі лесу, выпас жывёлы на панскіх землях, адмовы ад выплаты падаткаў і інш. Прыкметна павялічылася колькасць падпалаў. Фактычна вёска вярнулася да ранейшых, дарэвалюцыйных форм пратэсту.
У 1907 г. назіраліся стомленасць і расчараванне шырокіх народных мас рэвалюцыйным рухам, яго вынікамі. Ва ўмовах спаду сацыяльных пратэстаў урад вырашыў распусціць Думу і змяніць без яе зго-
ды выбарчы закон. Прычынай гэтага стала немагчымасйь наладзіць канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж урадам, які ўзначальваў П. Сталыпін, і Думай. Апошняя адхіляла ўсе ўрадавыя законапраекты. Падставай для разгону Думы стала сфабрыкаванае ўрадам абвінавачанне фракцыі сацыял-дэмакратаў у змове супраць існуючага дзяржаўнага ладу. 3 гэтай нагоды была створана думская камісія. Аднак, не чакаючы яе высноў, 3 чэрвеня 1907 г. Мікалай II распусціў Думу і адначасова насуперак палажэнням уласнага Маніфеста 17кастрычніка, а таксама Асноўных законаў Расійскай імперыі змяніў выбарчы закон. Паводле Маніфеста ад 3 чэрвеня, права адмяняць выбарчыя законы і выдаваць новыя захоўвалася за імператарам. Гэта падзея апазіцыйнымі сіламі была расцэнена як дзяржаўны пераварот і стала завяршэннем рэвалюцыі. У сувязі з разгонам II Думы і змяненнем выбарчага закона 70 % губерняў Расійскай імперыі заставаліся ці былі аб'яўлены на становішчы «ўзмоцненай аховы».