Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
і Дзяржаўны Савет і прыняць адпаведны закон у надзвычайным парадку. Нягледзячы на тое што ўпраўленні па справах земскай гаспадаркі займаліся пытаннямі арганізацыі пераходу да працы новых выбарных устаноў, пераемнасці ў іх дзейнасці практычна не захавалася.
Рэвалюцыйныя падзеі 1905 г., як адзначалася вышэй, сталі каталізатарам распрацоўкі праектаў рэформ у Расійскай імперыі. Закранулі яны і пытанні мясцовага самакіравання. II. А. Сталыпін, які ўзначаліў Савет Мініетраў, лічыў магчымым пашырьшь кампетэнйыі земскіх органаў самакіравання, у тым ліку распаўсюдзіўшы іх дзейнасць на заходнія губерні. У верасні 1905 г. пры віленскім генерал-губернатары пачала працаваць камісія аб увядзенні земскіх устаноў у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях. Члены камісіі адзначалі, што стварэнне ўпраўленняў па справах земскай гаспадаркі ўзору 1903 г. аказалася няўдалым і не апраўдала сябе. Камісія прапанавала тэрмінова ўвесці ў заходніх губернях выбарныя земствы, якія павінны былі ўлічваць мясцовыя асаблівасці краю. Аднак такія меркаванні не адпавядалі ўрадавым уяўленням аб земствах і ў чарговы раэ пераканалі ўлады ў нясвоечасовасці правядзення тут рэформы мясцовага самакіравання.
Да пытання аб увядзенні выбарных земстваў у заходніх губернях урадавыя колы Расійскай імперыі звярнуліся непасрэдна ў 1909 г., KaAi абмяркоўваўся праект змен у парадку выбараў у Дзяржаўны Савет ад заходніх губерняў. Прычынай гэтага стала сітуацыя, калі ў сувязі з адсутнасцю выбарных земстваў у заходніх губернях выбары ў Дзяржаўны Савет праводзілі дваранскія сходы, дзе колькасна пераважалі католікі, «асобы польскага паходжання». Меркавалася, што з увядзеннем выбраных на аснове нацыянальных курый земстваў удасца пазбавіцца ад празмернага польскага прадстаўніцтва. Для забеспячэння перавагі асоб рускага паходжання замест саслоўных уводзіліся нацыянальныя курыі. Да «рускай» курыі было аднесена праваслаўнае беларускае сялянства, і такім чынам забяспечвалася яе перавага на выбарах. У Віленскай і Гродзенскай губернях не толькі дваранства, але і сялянства ў значнай ступені былі католікамі. Гэта давала тут перавагу «польскай» курыі і стала прычынай пазбаўлення названых губерняў выбарных земстваў.
Земскія ўстановы ствараліся на губернскім і павятовым узроўнях. Асобным пунктам Палажэння 1911 г. губернскі горад Мінск вылучаўся ў самастойную адзінку земскага самакіравання. Апарат земстваў складаўся з распарадчых і выканаўчых органаў. Распарадчым органам гу-
бернскага і павятовага земства быў земскі сход, выканаўчым земская ўправа. Земскі павятовы сход складаўся з галосных, якія выбіраліся павятовым выбарчым сходам і валаснымі сходамі, прадстаўніка ведамства землеўладкавання і земляробства, дэпутата ад духоўнага ведамства, гарадскога галавы, інспектара сельскай гаспадаркі. Губернскі земскі сход складаўся з галосных, якія выбіраліся павятовымі земскімі сходамі з ліку галосных гэтых сходаў, павятовых прадвадзіцеляў дваранства, старшынь павятовых земскіх упраў, прадстаўнікоў духоўнага ведамства, упраўлення землеўладкавання і земляробства. У беларускіх губернях у склад губернскіх земскіх сходаў уваходзіў таксама кіраўнік аддзялення Сялянскага пазямельнага банка.
Земскія сходы збіраліся звычайна раз у год, калі не было надзвычайных абставін. Яны абіралі на тры гады земскія ўправы, зацвярджалі земскі бюджэт, размяркоўвалі земскія павіннасці, вызначалі памер земскіх збораў, наладжвалі мясцовыя выставы, накіроўвалі ўраду праз губернатараў хадайніцтвы аб мясцовых патрэбах і інш. Праца і прапягласць земскіх сходаў рэгламентаваліся: губернскі сход мог працаваць не больш за 20 дзён, павятовы -10 дзён. Губернскія земскія сходы адкрываліся і закрываліся асабіста губернатарам, павятовыя мясцовым прадвадзіцелем дваранства. Іх пастановы перадаваліся губернатару, частка з іх ім жа і зацвярджалася, частка міністрам унутраных спраў. Да іх афіцыйнага зацвярджэння пастановы не маглі прымацца да выканання. Калі губернатар не зацвярджаў пастанову земскага сходу, пытанне перадавалася на разгляд іубернскай па земскіх і гарадскіх справах прысутнасці. Калі большасць членаў прысутнасці пагаджаліся з губернатарам, пастанова лічылася несапраўднай, калі не канфліктную сітуацыю разбіраў міністр унутраных спраў.
Паўсядзённай працай на пастаяннай аснове займаліся земскія ўправы. Старшыню губернскай управы зацвярджаў міністр унутраных спраў, павятовай губернатар. Указам ад 14 сакавіка 1911 г. прадугледжвалася, што ў заходніх, у тым ліку беларускіх, губернях старшыня і не менш за палову членаў земскіх упраў павінны былі быць асобамі рускага паходжання. Акрамя таго, абмяжоўвалася пра.дстаўніцтва ад сялян і павялічвалася ад праваслаўнага духавенства. Земскія ўправы займаліся пытаннямі развіцця адукацыі, сістэмы аховы здароўя, харчовага забеспячэння, будаўніцтвам і рамонтам мясцовых дарог, пашырэннем агранамічных ведаў, паляпшэннем саматужнай вытворчасці, арганізацыяй пазямельнага крэдыту і земскай статыстыкі, кіравалі мясйовымі дабрачыннымі ўстановамі і інш.
Значэнне ўвядзення земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях
Галосныя і служачыя земстваў беларускіх губерняў успрымалі іх дзейнасць як працу гаспадарча-эканамічнага органа, які павінен быў вырашайь мясцовыя праблемы. Гэтым яны адрозніваліся ад прадстаўнікоў земстваў цэнтральных расійскіх губерняў, што разглядалі свае функцыі пераважна як дзейнасць грамадска-палітычных устаноў і шмат часу праводзілі ў дыскусіях на адпаведныя тэмы. Адным з важнейшых кірункаў дзейнасці земстваў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў стала арганізацыя агранамічнай дапамогі сельскім жыхарам. У 1912 г. у Мінску былі створаны месячныя сельскагаспадарчыя курсы, а таксама адкрыты сельскагаспадарчы музей. У 1914 г. мінскім земствам былі арганізаваны экскурсіі сялян у Данію і Швецыю з мэтай азнаямлення з вопытам земляробчай працы. У 1913 г. пры Мінскай губернскай земскай управе было арганізавана культурнагідратэхнічнае бюро з мэтай правядзення меліяратыўных работ. У 1912 г. па ініцыятыве земства ў Віцебску былі адкрыты курсы па ільнаводстве. У гэты час ствараліся сельскагаспадарчыя земскія склады, зернеачышчальныя пункты, машынапракатныя станцыі, сельскагаспадарчыя таварыствы, пашыраўся кааператыўны рух.
Ад трэцяй часткі да паловы сваіх бюджэтаў земскія ўстановы беларускіх губерняў трацілі на развіццё адукацыі. У 1914 г. Мінскае губернскае земства выступіла з ініцыятывай адкрыпця настаўніцкіх семінарый у Бабруйску, Барысаве, Пінску, а таксама сельскагаспадарчага інстытута ў Мінску. Пры падтрымцы земства ў Мінску быў адкрыты настаўніцкі інстытут. У Віцебску ў 1913 г. пачалі працу ветэрынарназаалагічны музей і ветэрынарная бактэрыялагічная лабараторыя. Земскія ўстановы пакінулі эначны след у навуковым вывучэнні эканомікі краю, займаліся публікацыяй статыстычных матэрыялаў аб становішчы сялянскіх гаспадарак губерняў. Яшчэ больш роля земстваў узрасла ў перыяд Першай сусветнай вайны, асабліва ў арганізайыі дапамогі пацярпелым ад ваенных дзеянняў.
ЭКАНАМІЧНАЕ
I ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў 1907-1914 гг.
Уздым прамысловасці. Рост капцэнтрацыі вытворчасці.
Сельская гаспадарка. Сацыяльныя зрухі ў вёсцы.
Выбарчы закон ад 3 чэрвепя 1907 г. і асаблівасці яго ажыццяўлення ў Беларуеі.
Ліберальны рух. Аслабленне рэвалюцыйяых партыіі і арганізацый. Дынаміка і характар рабочага і сялянскага рухаў.
Грамадека-палітычны рух у Беларусі ў час выбараў
у III і IV Дзяржаўную Дуну, дзейнасць дэпутатау ад беларускіх губерняў. Беларускі нацыянальны рух. «Наша ніва».
Уздым прамысловасці.
Рост канцэнтрацыі вытворчасці
І~Т асля прамысловага крызісу пачатку XX ст. выраэна . I прасочвалася тэндэнцыя пашырэння перапрацоукі сыравіны, якая раней пастаўлялася на продаж у неапрацаваным выглядзе, актывізавалася развіодё дрэваапрацоўкі. 3 1910 г. пачаўся інтэнсіўны пад'ём прамысловай вытворчасці Беларусі, калі прырост аб'ёму вырабляемай пра-
дукцыі быў у 1,9 раза вышэй, чым за папярэдні васьмігадовы перыяд. У 1908-1913 гг. сярэднегадавы прырост прамысловай вытворчасці Беларусі складаў каля 14 %. Нягледзячы на імклівы эканамічны рост, удзельная вага прамысловай вытворчасці беларускіх і літоўскіх губерняў у агульнай суме прамысловай вытворчасці Расійскай імперыі за 1908-1912 гг. зменшылася з 1,9 да 1,7 %. На тэрыторыі беларускіх і літоўскіх губерняў, паводле даных прамысловага перапісу 1908 г., знаходзілася 9,9 % цэнзавых прамысловых прадпрыемстваў Расійскай імперыі, на якіх працавала 2,6 % занятых тут рабочых і выраблялася 2,2 % прадукцыі.
У апошнія дзесяпігоддзі XIX ст. узровень развіодя прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі быў вышэйшым, чым ва ўсходніх. Аб'ём вырабленай прадукцыі на душу насельніцтва ва ўсходняй частцы Беларусі на 34,6 % быў ніжэйшым, чым у заходняй. У пачатку XX ст. тэмпы развіцця прамысловасці ва ўсходняй частцы Беларусі былі значна большымі, і перад пачаткам Першай сусветнай вайны ўзровень развіцця ў абедзвюх частках Беларусі прыкладна зраўняўся.
Гады паміж рэвалюцыяй 1905-1907 гг. і Першай сусветнай вайной сталі часам імклівых перамен у сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі. Завяршэнне да пачатку XX ст. прамыслова-тэхнічнага перавароту знайшло працяг у далейшай тэхнічнай мадэрнізацыі фабрычназаводскай вытворчасці. Ва ўсіх галінах прамысловасці адбываўся рост энергаўзбраення праз выкарыстанне паравых, электрычных машын, рухавікоў унутранага згарання.
За 1908-1913 гг. у Беларусі на 27,2 % павялічылася колькасць буйных (цэнзавых) прадпрыемстваў, аб'ём вытворчасці на іх за гэты час вырас на 67,5 %. Паралельна імпульс да росту выявіла і дробная вытворчасць, якая арыентавалася перш за ўсё на мясцовага спажыўца і была звязана галоўным чынам са сферай абслугоўвання і вырабам тавараў масавага спажывання. Колькасць рамесна-саматужных прадпрыемстваў Беларусі ў 1908-1913 гг. павялічылася на 25,4 %, аб'ём вытворчасці на іх на 43,1 %, аднак удзельная вага ў прамысловасці знізілася з 49,6 да 47,3 %.
У 1908-1914 гг. прыкметна павялічылася роля акцыянернага капіталу. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі дзейнічалі 34 акцыянерныя прадпрыемствы, палова з іх узнікла ў 1908-1914 гг. Праз акцыянерны капітал у эканоміку Беларусі ішлі замежныя інвестыцыі. У прыватнасці, бельгійскім таварыствам належалі віцебскі трамвай і льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна». Французскі капітал валодаў шоў-