Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Выбарчы закон даваў міністру ўнутраных спраў права дзяліць павятовыя з'езды землеўласнікаў і гарадскіх выбаршчыкаў па нацыянальнай прыкмеце і такім чынам размяркоўваць колькасць выбаршчыкаў у інтарэсах «аховы праў карэннага рускага насельніцтва». Гэта было асабліва актуальна для заходніх ускраін, у тым ліку беларускіх губерняў, Расійскай імперыі. У прыватнасці, у Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай і шэрагу паветаў Віцебскай губерні з'езды землеўласнікаў былі падзелены на «рускае» і «польскае» аддзяленні. У Мінскай губерні першая гарадская курыя (больш заможныя гараджане) раздзялялася на тры аддзяленні: «рускае», «польскае» і «яўрэйскае». Кожнае з іх незалежна ад колькасці насельніцтва выбірала па адным выбаршчыку. У больш зручным становішчы аказвалася «руская» частка, куды адносілі праваслаўных беларусаў. Такім чынам, змены ў выбарчы закон забяспечвалі перавагу «рускага» насельніцтва Беларусі, куды адносілі праваслаўных беларусаў, немцаў, татар і інш.
Ліберальны рух. Аслабленне
рэвалюцыйных партый і арганізацый
Стратэгія і тактыка ліберадьных, народніцкіх і сацыял-дэмакратычных партый пасля рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. вызначаліся іх ацэнкай палітычнай сітуацыі, тых працэсаў, якія адбываліся ў краіне, перспектыў далейшай рэвалюцыйнай дзейнасці. Пасля 3 чэрвеня 1907 г. былі разгромлены шматлікія арганізацыі, якія ўзніклі ў гады рэвалюцыі. У Беларусі былі зачынены каля 40 буйных прафсаюзаў. Распаліся арганізацыі кадэтаў у Беларусі. Нешматлікія іх групы засталіся толькі ў Мінску, Вільні, Віцебску. Кіраўніцтва партыі кадэтаў звярнулася да мясцовых арганізацый з заклікам, каб яны не шукалі саюзнікаў ні злева, ні справа, ні сярод рэвалюцыйных сіл, ні сярод урадавых партый.
Намаганнямі палійыі былі разгромлены ці аслаблены арганізацыі РСДРП у Мінску, Гомелі, Віцебску, Оршы, Магілёве, Смаргоні і інш. Да канца верасня 1907 г. удалося аднавіць дзейнасць мінскай арганізацыі сацыял-дэмакратаў. Галоўнай формай работы партыйных устаноў стала вусная прапаганда і распаўсюджванне лістовак. Мінская сялянская арганізацыя пры РСДРП у другой палове 1907 г. вяла прапагандысцкую дзейнасйь у вёсках Навагрудскага і Ігуменскага паветаў.
Пасля паражэння рэвалюцыі паглыбілася рознае бачанне перспектыў і тактыкі далейшай дзейнасці ўнутры РСДРП. Бальшавікі выступалі пераважна за працяг актыўнай рэвалюцыйнай дзейнасці, захоўваючы яе нелегальныя формы. Пазней сярод іх мелі пэўнае пашырэнне ідэі «адзавістаў», якія лічылі бессэнсоўнымі легальныя формы працы ў прафсаюзах, рабочых клубах, прапаноўвалі адклікаць сацыял-дэмакратычную фракцыю ў III Дзяржаўнай Думе. Гэта пагражала партыі палітычнай ізаляцыяй. Лідары меншавікоў не верылі ў магчымасці нелегальнай дзейнасці і выступалі за легальнае існаванне сацыял-дэмакратыі, ліквідацыю падпольных арганізацый (ліквідатары). Ідэйнаарганізацыйны раскол у РСДРП завяршыўся ў 1912 г. афармленнем на Пражскай і Венскай канферэнцыях партый бальшавікоў і меншавікоў, кожная з якіх працягвала карыстацца назвай РСДРП. Бунд у гэтай сітуацыі выступіў саюзнікам меншавікоў. Бальшавікоў падтрымаў Палескі камітэт РСДРП, які дзейнічаў на аснове адной гарадской арганізацыі ў Гомелі.
У беларускіх губернях ліквідатарства прытрымліваліся, акрамя меншавікоў, бундаўскія арганізацыі. Галоўная ўвага імі адводзілася легальнай культурна-асветніцкай дзейнасйі ў нацыянальным духу, перш за ўсё арганізацыі клубаў, таварыстваў адукацыі, працы ў легальных прафсаюзах і інш. Асобныя лідары Бунда (Р. Абрамовіч, М. Лібер) падтрымлівалі ідэю спалучэння метадаў падпольнай і нелегальнай дзейнасці, аднак такая пазіцыя не была дамінантнай.
У ліпені 1907 г. адбыўся III Савет партыі эсэраў, які адзначыў, што пасля паражэння рэвалюцыі трэба «пачынаць спачатку» палітычную працу і вярнуцца да ранейшых форм і сродкаў барацьбы. Эсэры прынялі рашэнне байкатаваць выбары ў III Дзяржаўную Думу і абвясйдлі здраднікамі тых, хто ўдзелам у выбарах сыходзіў э рэвалюцыйнага шляху. Гэту пазіцыю цалкам падтрымаў VII з'езд Паўночна-Заходняй арганізацыі эсэраў, які прайшоў у ліпені 1907 г. Восенню 1907 г. палійыяй была заўважана дзейнасць ваенна-рэвалюцыйных арганізацый эсэраў у Вільні і Лідзе. Аднак большасць з тых эсэраўскіх арганізацый,
якія захаваліся ў паслярэвалюцыйныя гады, не праяўлялі актыўнасці, у тым ліку Паўночна-Заходні абласны камітэт, які нават не падтрымліваў сувязь з кіраўніцтвам партыі. Колькасць членаў мясцовых арганізацый была нязначнай. Некаторае іх ажыўленне назіралася ў 1911 пачатку 1912 г., але з крызіснага стану эсэры ў Беларусі ў гэты час не выйшлі.
Пасля 3 чэрвеня 1907 г. БСГ фактычна спыніла сваю нелегальную дзейнасць і партыя часова перастала існаваць. Лідары БСГ засяродзіліся на культурна-асветніцкай дзейнасці, перш за ўсё на выданні газеты «Наша ніва».
Дынаміка і характар
рабочага і ся.іянскага рухаў
Узмацненне рэпрэсіўных мерапрыемстваў у паслярэвалюцыйны час змяніла характар і памеры рабочага руху. Агульная колькасць удзельнікаў стачак у другой палове 1907 г. зменшылася больш чым у 4 разы ў параўнанні з першай паловай года. Найбольшы спад рабочага руху назіраўся ў 1909-1910 гг. Перш за ўсё ён закрануў палітычныя формы барацьбы. Практычна немагчымым стала правядзенне вулічных дэманстрапый, мітынгаў і маніфестацый. Крайне рэдка адбываліся і палітычныя стачкі. Першамайскія стачкі адзначаны ў 1908 г. у Смаргоні, Слоніме, Гродне і Хоцімску, а ў 1909 г. ніякіх палітычных выступленняў рабочых Беларусі не было. Шэраг выступленняў у 19071909 гг. быў звязаны з пратэстам работнікаў супраць спроб гаспадароў аднавіць дарэвалюцыйныя ўмовы найму. 3 чэрвеня 1907 г. да канца 1910 г. у стачках на тэрыторыі Беларусі прынялі ўдзел 22 тыс. рабочых, у 1911 першай палове 1914 г. 18,4 тыс. рабочых. Наёмныя работнікі Беларусі ў гэты час не ўдзельнічалі ў стачках салідарнасці, агульнарасійскіх палітычных выступленнях. Мітынгі і дэманстрацыі рабочых да пачатку Першай сусветнай вайны так і не аднавіліся. Толькі з 1913 г. больш наступальны характар набыў эканамічны рух рабочых.
Глыбокае расчараванне вынікамі рэвалюцыі, крах надзей на спрыяльнае вырашэнне аграрнага пытання моцна паўплывалі на сялянскі рух у Беларусі. Колькаспь выступленняў сельскіх жыхароў у 19081910 гг. у параўнанні з 1905-1907 гг. скарацілася больш чым у пяць разоў. У паслярэвалюцыйны час зменшылася ўдзельная вага выступленняў супраць улад і памешчыкаў. У межах дадзенага віду пратэстаў
скараціліся забастоўкі, факты супраціўлення паліцыі і ўладам, адмоў ад выканання павіннасцей, выплаты падаткаў, палітычных выступленняў, павялічылася доля выступленняў супраць сельскай буржуазіі і хуіарызацыі, падпалаў маёмасці, захопаў зямель, лугоў і пашы. Агульная колькасць сялянскіх выступленняў за 1911 першую палову 1914 г. склала 468 зарэгістраваных фактаў. Гэта некалькі больш, чым за аднолькавы па працягласці час другая палова 1907-1910 г. (357 выступленняў). Аднак якасны ўзровень сялянскіх выступленняў знізіўся. Крайне рэдкімі сталі забастоўкі сялян-падзёншчыкаў. Палітычных пратэстаў вясковых жыхароў Беларусі ў 1908-1914 гг. зафіксавана не было.
Грамадска-палітычны рух у Беларусі
ў час выбараў у III і IV Дзяржаўную Думу, дзейнасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў
У другой палове 1907 г. выбарчая кампанія ў III Дзяржаўную Думу была ў цэнтры ўвагі палітычных сіл і партый у Расійскай імперыі. 3 сацыялістычных партый толькі эсэры байкатавалі выбары. Іх пазіцыю раздзялялі анархісты. Бальшавікі, наадварот, імкнуліся выкарыстаць выбары для пашырэння сваёй дзейнасці, палітычнага ўплыву. У час перадвыбарчай кампаніі аслабленым быў ліберальна-апазіцыйны лагер. Кадэтаў у беларускіх губернях падтрымлівалі яўрэйскія нацыянальныя арганізацыі і, з пэўнымі агаворкамі, Краёвая партыя Літвы і Беларусі.
ІІрапольскія землеўласнікі і каталіцкія святары на з'ездзе ў ліпені 1907 г. утварылі «Польскі дэмакратычны саюз Беларусі». Яго заснавальнікі былі прыхільнікамі польскай нацыяналістычнай партыі «нарадовых дэмакратаў», лідарам якіх з'яўляўся Р. Дмоўскі. З'езд заклікаў дабівацца шырокага мясцовага самакіравання ў заходніх губернях з гарантыяй выбарчых праў «польскага» насельніцтва. «Польскі дэмакратычны саюэ Беларусі» пад сцягам абароны праў каталіцкай царквы намагаўся аб'яднаць пад сваім кіраўніцтвам сялян-католікаў.
Вельмі актыўна і наступальна ўключыліся ў выбары праваманархічныя партыі і арганізацыі, а разам з імі «Саюз 17 кастрычніка». У беларускіх губернях узмацніў дзейнасць «Рускі ўскраінны саюз», які ўзначальвалі архіепіскап Мінскі і Тураўскі Міхаіл, I. Паўловіч, Г. Шміт,
Д. Скрынчанка і інш. Для манархічных груповак Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Ковенскай губерняў і Царства Польскага была выпрацавана асобная выбарчая платформа, накіраваная на ўзмоцненую барацьбу супрапь палякаў і яўрэяў. Лідары «Рускага ўскраіннага саюза» праз газеты «Новое время», «Окрамны Росснй», «Ммнское слово», «Могмлевскмй вестннк», часопіс «Крестьянмн» і іншыя выданні патрабавалі русіфікацыі беларускіх губерняў, выступаючы за «адзіную і непадзельную Расію». Асаблівую ўвагу чарнасойенныя арганізацыі і акцябрысты надавалі працы сярод сялянства. Актывісты э «Саюза рускага народа», «Рускага ўскраіннага саюза», праваслаўных брацтваў абыходзілі вясковыя хаты і ўказвалі сельскім жыхарам, за каго падаваць галасы.
Вынік выбарчай кампаніі аказаўся фактычна запраграмаваным. 3 абраных ад беларускіх губерняў 36 дэпутатаў III Думы было 12 землеўласнікаў, 7 прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства, 5 чыноўнікаў, 11 сялян і 1 каталіцкі святар. 3 іх 19 чалавек увайшлі ў фракцыю думскіх правых, 7 памяркоўна-правых, 4 акцябрыстаў, адзін міраабнаўленцаў, 6 польска-літоўска-беларускай групы. У цэлым склад новай Думы адпавядаў урадавым інтарэсам, большасць атрымалі праўрадавыя партыі (61 %). Ад беларускіх губерняў прадстаўніцтва гэтага блока было больш значным 80,5 %.
Дзяржаўная Дума III склікання пачала сваю працу 1 лістапада 1907 г. Hi адна з думскіх фракцый не валодала большасцю месц. Парламенцкая большасць фарміравалася пры галасаванні ў залежнасці ад таго, з кім блакіраваліся акцябрысты з чарнасопенцамі або кадэтамі. Такое становішча было вельмі зручным для ўрада, давала яму магчымасць лавіравання і складала галоўную асаблівасць трэцячэрвеньскай сістэмы.