• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    вядзенне народных чытанняў і гулянняў. Папулярнасць атрымалі падтрымка дабрачынных таварыстваў, удзел у дэейнасці мясцовых аддзяленняў Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа і інш.
    Беларусы вызначаліся ў еўрапейскай частцы Расійскай імперыі найболыпай удзельнай вагой тых, хто быў заняты ў сельскай гаспадарцы, і мінімальнай у прамысловасці. Аднак працэс станаўлення класаў і сацыяльных груп буржуазнага грамадства ў Беларусі да Першай сусветнай вайны не завяршыўся. На тэрыторыі беларускіх губерняў ён значна ўскладняўся этнаканфесійнымі і саслоўнымі асаблівасцямі розных груп насельнііггва, абмежавальнымі мерапрыемствамі ўрада. Рабочы клас, які дынамічна рос, складаўся ў значнай ступені з сялян, якія не парывалі свае сувязі з вёскай. Спадчынных рабочых было вельмі мала. Фабрычна-заводскі пралетарыят меў невысокую ўдзельную вагу сярод насельніцтва. У другой палове XIX пачатку XX ст. у Беларусі паступова складвалася новая сацыяльная група прадггрымальнікаў. Аднак дадзены працэс стрымлівалі спецыфічная структура мясцовага эканамічнага жыцця, раз'яднанасць вытворчасцей і капіталаў па дробных прадпрыемствах. Склад і колькасць чыноўніцтва і інтэлігенцыі Беларусі як сацыяльна-прафесійных груп адлюстроўвалі кірунак і выніковасць урадавых мерапрыемстваў. У сувязі з ускладненнем задач па іх рэалізацыі, пашырэннем сацыяльна-культурнай сферы адбыліся рост дадзеных груп, папаўненне за кошт адукаваных выхадцаў з падатковых саслоўяў. Інтэлігенцыя Беларусі, нягледзячы на параўнальна невялікую колькаспь, шматнацыянальны склад, абмежаваныя магчымасці сацыяльнай актыўнасці і самарэалізацыі на радзіме, выступіла носьбітам сацыяльна-культурнай складаючай трансфармацыйных працэсаў. Адной з галоўных спецыфічных рыс фарміравання гэтай групы стала страта пераемнасці паміж яе рознымі пакаленнямі.
    Глыбокія якасныя змены ў фарміраванні беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі адбыліся ў час і пасля рэвалюцыі 1905-1907 гг. 3 пашырэннем легальнага і з'яўленнем беларускамоўнага друку, распаўсюджваннем прафесійных, грамадска-культурных аб'яднанняў і гурткоў, заснаваннем выдавецкіх суполак, нацыянальных тэатральных калектываў узраслі новыя формы і кірункі інтэлектуальнага жыцця. На гэтым этапе беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, аднак, не ўдалося атрымаць дастатковы ўзровень сацыяльнай сталасці для рэалізацыі ў поўнай меры сваіх дзяржаўна-палітычных і культурна-асветніцкіх ідэалаў.
    Асвета і адукацыя
    На мяжы ХІХ-ХХ стст. сацыяльна-культурныя змены ў Беларусі набылі заўважны дынамізм. Значную зацікаўленасць у атрыманні адукацыі выявілі сяляне. Акрамя таго, змясціліся рэгіянальныя прыярытэты пашырэння пісьменнасні. У апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. найбольшымі поспехамі вызначаліся заходнія раёны Беларусі, у пачатку XX ст. па тэмпах пашырэння пісьменнасці на першы план выйшлі Магілёўская і Віцебская губерні.
    У канцы XIX ст. заходнія раёны Беларусі заўважна апераджалі ўсходнія па ўзроўні пісьменнасйі насельнінтва. У пачатку XX ст. сітуацыя змянілася. Па стане на 1911 г. на першае месца па ўдзельнай вазе вучняў пачатковых школ сярод насельніцтва выйшла Магілёўская губерня (5,6 %), а ў Гродзенскай яна складала 4,4 %, у Віленскай 3,9 %. Удзельная вага навучэнцаў у агульнай колькасці насельніцтва ў Мінскай губерні павялічылася за 1898-1913 гг. з 3,5 да 6,0 %.
    Вучні пачатковых школ Беларусі ў 1910 г. склалі 4,6 % ад агульнай колькасці насельнііггва. Тут пранавалі 6926 школ і вучыліся 391 606 хлопчыкаў і дзяўчат. Апошнія складалі 26,4 % вучняў пачатковых школ. У 1894-1898 гг. у беларускіх губернях было адкрыта 497 школ, у 18991903 гг. 1157, у 1904-1908 гт. 2054, а за два гады 1909-1910 гг. 1776. Ва ўсіх без выключэння беларускіх губернях у 1907-1910 гг. назіраўся школьны бум. Колькаснь адкрываемых штогод у гэты перыяд навучальных устаноў у тры сем разоў перавышала аналагічны паказчык за папярэднія гады.
    Пэўную альтэрнатыву пачатковым школам, якія дзейнічалі афіцыйна, стваралі «тайныя» школы. Яны запаўнялі недахоп у навучальных установах, у магчымасці засвоіць хаця б элементарную грамату. «Тайныя» школы адрозніваліся ў залежнасні ад нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці вучняў і іх бацькоў. Сярод праваслаўнага насельніцтва былі распаўсюджаны руска-беларускія школы. У Гродзенскай губерні, дзе была значнай удзельная вага каталіцкага насельніцтва, атрымала пашырэнне «тайнае» польскае навучанне.
    Паспяхова развівалася і сетка сярэдніх навучальных устаноў. У 1908 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 10 мужчынскіх і 12 жаночых гімназій, 1 камерцыйнае, 5 рэальных вучылішч, 1 мужчынская прагімназія, а таксама 16 мужчынскіх і 47 жаночых прыватных навучальных устаноў. У іх сценах вучылася 22 810 чалавек. Паводле даных
    на 1914 г., у Беларусі ўжо працавалі 13 мужчынскіх і 17 жаночых гімназій, 7 рэальных і 1 камерцыйнае вучылішча, а таксама 21 мужчынская і 63 жаночыя прыватныя навучальныя ўстановы. Усяго ў іх атрымлівалі адукацыю 31 328 чалавек.
    Пашыралася таксама і сетка спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. У яе рамках рыхтавалі ніжэйшых спецыялістаў для сельскай гаспадаркі, рабочых для чыгуначных рамонтных майстэрань, агульнатэхнічнага профілю (сталяроў, токараў, слесараў і інш.). У 1914 г. на тэрыторыі Беларусі працавалі 18 рамесных аддзяленняў з 741 навучэнцам, а таксама 52 ніжэйшыя прафесійныя ўстановы, дзе розным прафесіям навучаліся 3,6 тыс. чалавек. Асобнае месца займалі сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы фельчарскія школы, настаўніцкія семінарыі. Падрыхтоўка сярэдняга медыцынскага персаналу праводзілася ў Магілёўскай і Гродзенскай фельчарска-акушэрскіх школах. У пачатку XX ст. дзейнічала і некалькі прыватных медыцынскіх навучальных устаноў, а таксама праводзілася падрыхтоўка аптэкарскіх работнікаў. Вышэйшых навучальных устаноў да рэвалюцыйных падзей 1917 г. на тэрыторыі Беларусі, нягледзячы на неаднаразовыя грамадскія ініцыятывы па іх адкрыцці, не было.
    Рост колькасці навучальных устаноў на мяжы ХІХ-ХХ стст. быў запатрабаваны зменай адносін розных пластоў насельніцтва да магчымасці атрымаць адукацыю. Змяніўся таксама змест паняцця «пісьменны чалавек», расла ступень адукаванасці сялян. Сярод іх сталі часцей сустракацца людзі, якім удалося атрымаць сярэднюю і часам вышэйшую адукацыю. Карэспандэнт «Нашай нівы» М. Крапіўка ў лістападзе 1906 г. падкрэсліваў пашырэнне сярод сялянства ўсведамлення першаступеннай важнасці атрымання адукацыі для таго, каб «палегшіыць цяжкое жыццё ўсіх працуючых». Авалоданне адукацыяй уплывала на паводзіны людзей, садзейнічала іх рацыяналізацыі, арыентацыі на дасягненне максімальнага выніку.
    Імклівае пашырэнне сеткі навучальных устаноў, рост запатрабаванасці ў адукацыі суправаджаліся ўзмацненнем абмежавальных мерапрыемстваў у дачыненні да асобных груп насельніцтва. Урадавым палажэннем 16 верасня 1908 г. уводзіліся працэнтныя нормы пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы для яўрэяў: 3 % у сталіцах, 5 у іншых рэгіёнах імперыі па-за межамі рысы аседласці, 10 % у 9 заходніх губернях. Праз год аналагічныя абмежаванні былі прыняты пры паступленні ў сярэднія навучальныя ўстановы:
    5 % у сталічных навучальных установах, 10 у іншых мясцовасцях, 15 % для рысы аседласці.
    У пачатку XX ст. урадавыя органы і грамадскасць перайшлі да рэалізацыі практычных мерапрыемстваў па ўвядзенні ўсеагульнай пачатковай адукацыі. У 1908 г. Дзяржаўная Дума прыняла закон аб паступовым, на працягу 10 гадоў, увядзенні ўсеагульнай абавязковай пачатковай адукацыі. Падобныя праекты абмяркоўваліся ў беларускіх губернях у больш ранні перыяд. Мінскі гарадскі галава К. Э. Чапскі 3 снежня 1898 г. звярнуўся да кіраўніцтва Міністэрства народнай асветы з прапановай увесці ў Мінску бясплатнае абавязковае пачатковае навучанне, але яна не была падтрымана.
    У беларускіх губернях назіраліся несупадзенне параўнальна невялікіх расходаў дзяржавы на развіцйё адукацыі і часам вышэйшы за сярэдні па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі працэнт ахопу дзяцей школьнага ўзросту рознымі формамі адукацыі. Адно з тлумачэнняў гэтай з'явы больш высокая актыўнасць і зацікаўленасць прыватных асоб, укладанне імі, у тым ліку сялянамі, асабістых сродкаў у навучанне грамаце дзяйей.
    У сувязі з імклівым ростам колькасці пачатковых навучальных устаноў востра паўстала пытанне аб падрыхтоўцы настаўнікаў. У пачатку XX ст. былі адкрыты пяць новых настаўніцкіх семінарый: дэве мужчынскія Рагачоўская (1909), Гомельская (1915) і тры жаночыя Аршанская (1911), Барысаўская (1915), Бабруйская (1916). Акрамя таго, былі арганізаваны тры настаўніцкія інстытуты Віцебскі (1910), Магілёўскі (1913), Мінскі (1914), якія не давалі вышэйшай адукацыі, па змесце і аб'ёме навучальных праграм набліжаліся да ўзроўню гімназій і рэальных вучылішч. У настаўніцкіх інстытутах рыхтавалі педагогаў для пачатковых школ, гарадскіх вучылішч. Настаўнікамі маглі быць таксама выпускнікі праваслаўных духоўных семінарый Мінска, Магілёва, Вінебска.
    Для пашырэння асветы інтэлігенцыя Беларусі выступала ініцыятарам стварэння грамадскіх бібліятэк. У пачатку XX ст. такія ўстановы былі адкрыты ў Мінску, Віцебску, Полацку, Оршы, Бабруйску. Найбольш буйной з іх была Мінская публічная бібліятзка імя А. Пушкіна, якая ўзнікла ў 1900 г. Акрамя грамадскіх бібліятэк, дзейнічалі бібліятэкі розных ведамстваў, асветніцкіх таварыстваў, вайсковых частак, размешчаных на тэрыторыі Беларусі.
    Навуковыя дас.іедаванні.
    Развіццё беларусазнаўства
    На мяжы XIX—XX стст. новы імпульс атрымала вывучэнне археалогіі і традыцыйнай культуры Беларусі. На гэтым этапе быў зроблены важкі ўклад у аднаўленне сапраўднай карціны гісторыка-культурнага шляху беларусаў, сцвярджэнне самабытнасці іх як народа з арыгінальнай культурай, складанай і супярэчлівай гісторыяй. Археалагічныя помнікі беларуска-літоўскага памежжа вывучаў В. Шукевіч. Ён вёў таксама запісы мясцовага фальклору. Частку археалагічных знаходак В. Шукевіч змяшчаў у сваім хатнім музеі, частку ахвяраваў іншым музеям. Матэрыяльную і духоўную культуру старажытнай Беларусі даследаваў У. Завітневіч. У пачатку XX ст. ён працягнуў вывучэнне археалагічных помнікаў Мінскай губерні, перш за ўсё курганоў дрыгавічоў. Глыбока гісторыю Полацкай зямлі даследаваў Д. Леанардаў. He страшла навуковага значэння да сёння яго праца «Полацкі князь Усяслаў і яго час» (1912-1916).