• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Архітактура
    У пачатку XX ст. разам з рэтраспектыўна-эклектычным напрамкам атрымалі пашырэнне новыя архітэктурныя кірункі мадэрн і неакласіцызм. Сферай распаўсюджання эклекгыкі былі найперш будынкі масавага прызначэння гарадское жыллё, даходныя дамы, навучальныя і адміністрацыйныя пабудовы, будынкі гандлёва-фінансавага прызначэння і інш. Прыкладам прымянення эклектыкі ў архітэктуры можа служыць дом на рагу вуліц Валадарскага і Кірава ў Мінску. У неарускім стылі, які не атрымаў значнага пашырэння на тэрыторыі Беларусі, узведзены будынак аддзялення Сялянскага пазямельнага банка ў Віцебску.
    Рацыяналізм і прагматызм запатрабаванняў часу і жыцця перыяду разгортвання мадэрнізацыйных працэсаў, станаўлення і актыўнага развіцця буржуазных адносін выявіліся ў з'яўленні на мяжы XIXXX стст. новага стылявога кірунку ў архітэктуры мадэрну. Новы стыль стаў адыходам ад пераймалыгіцтва і кампілятывізму папярэдняга перыяду. Сацыяльнае сталенне прадпрымальніцкіх колаў выявілася ў спробах самавызначэння і ў культуры, з'яўленні ў ёй пластоў, адпаведных іх ладу жыцця. На ўсталяванне мадэрну значны ўплыў аказала фарміраванне капіталістычнага рынку, запатрабаванаснь эстэтыкі, адпаведнай індывідуальным густам і звычкам заказчыка. Пачатак па-
    шырэння мадэрну быў звязаны з адмаўленнем ад дэманстратыўнага капіравання гістарычных архітэктурных форм.
    Найбольш пашыраным кірункам мастацка-стылявога развіцця архітэктуры ў напрамку мадэрну стаў неакласіцызм. Заўважны ўплыў на фарміраванне беларускага неакласіцызму аказала творчасць мінскіх архітэктараў Г. Гая, С. Гайдукевіча (будынкі страхавой кампаніі, даходных дамоў у Мінску і інш.). Уздзеянне эстэтыкі мадэрну выявілася таксама ў неараманскім і неагатычным стылях. У цэлым для архітэктуры мадэрну ў Беларусі характэрна выкарыстанне стылізаваных дэкаратыўных элементаў готыкі, класіцызму, старажытнарускага і іншых стыляў. Элементы неараманскага стылю выкарыстаны пры ўзвядзенні будынка аддзялення Сялянскага пазямельнага банка ў Магілёве. У неагатычным стылі з рысамі мадэрну пабудаваны ў 19081910 гг. касцёл Сімяона і Алены ў Мінску паводле праекта архітэктара Т. Пайздэрскага пры ўдзеле У. Марконі і Г. Гая. У неагатычным стылі была выканана абсалютная большасць касцёлаў, пабудаваных у канцы XIX пачатку XX ст. У іх ліку касцёлы ў Вілейцы, Івянцы, Ракаве і інш.
    Развіццё эканомікі, рост прамысловасці выклікалі з'яўленне новай будаўнічай тэхнікі і матэрыялаў. У будаўніцтве пачалі выкарыстоўвацца чыгун, метал, жалезабетон, што адкрывала новыя магчымасці для ўзвядзення шматпавярховых дамоў.
    Беларускі тэатр і музыка
    Актывізацыя грамадскага жыцця ў пачатку XX ст., рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг., абвостраная цікавасць у населыгіцтва да надзённых сацыяльных пытанняў, рост нацыянальна-культурных рухаў самым непасрэдным чынам адбіліся на развіцці музычна-тэатральнага мастацтва Беларусі, выклікалі актывізацыю культурна-асветніцкага жыцця. Тэатр стаў трыбунай, з якой прапагандаваліся ідэі, сугучныя свабодалюбівым настроям у грамадстве, што мацнелі ў пачатку XX ст. На сцэне час ад часу ставіліся творы, якія садзейнічалі росту грамадскай свядомасці насельніцтва. З'яўленне нацыянальнага прафесійнага тэатра наклала моцны адбітак на фарміраванне этнічнай свядомасці беларусаў.
    У пачатку XX ст. Мінск, Віцебск, Магілёў, Бабруйск і іншыя гарады часта наведвалі рускія і ўкраінскія тэатральныя трупы. У Беларусі выступалі акцёрскія таварыствы, творчыя групы і калектывы Алек-
    241
    ж
    сандрынскага, Маскоўскага Малога, Пецярбургскага тэатраў, Літаратурна-мастацкага таварыства і інш. Беларускія гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю В. Камісаржэўскай, К. Варламава, А. Яблачкінай, В. Далматава і інш. Актыўна гастралявалі па беларускіх гарадах і мястэчках украінскія трупы П. Саксаганскага, О. Суслава, А. Сагайдачнага і інш. У рэпертуары рускіх і ўкраінскіх калектываў было шмат твораў М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, М. Горкага, М. Крапіўніцкага і інш.
    Адметнай з'явай у гэты час стала дзейнасць мясцовых тэатральных таварыстваў, напаўпрафесійных труп і аматарскіх калектываў. У Мінску працаваў тэатральны калектыў пры Таварыстве аматараў мастацтваў. На сцэне Мінскага гарадскога тэатра выступала мясцовая трупа П. Струйскага. У Гомелі дзейнічала таварыства артыстаў пад кіраўніцтвам А. Паляковай. Аматарскія калектывы існавалі пры клубах чыгуначных станцый, Народным доме ў Магілёве і інш. У іх рэпертуары пераважалі п'есы рускіх і ўкраінскіх аўтараў. У Беларусі ў складзе мясцовых калектываў высгупала нямала здольных акцёраў: М. Тарханаў, I. Загорскі, Л. Людвігаў, Н. Смірнова, Р. Неўскі і інш.
    На мяжы ХІХ-ХХ стст. атрымалі пашырэнне так званыя «беларускія вечарынкі» своеасаблівыя тэатральна-музычііыя паказы, на якіх дэкламаваліся творы пераважна беларускіх аўтараў ці ў перакладзе на беларускую мову, выконваліся народныя песні і танцы, ставіліся спектаклі. Адны з першых з іх адбыліся ў 90-х гг. XIX ст. у Радашковічах, у фальварку Карлсберг, які належаў вядомаму беларускаму нацыянальна-культурнаму дзеячу А. Снітку. У пачатку XX ст. беларускамоўныя тэатральныя прадстаўленні адбыліся ў Радашковічах, на хутары Пятроўшчына пад Мінскам. «Беларускія вечарынкі» сталі прадвеснікам з'яўлення беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра. Для яго станаўлення патрэбны былі п'есы беларускіх аўтараў. У значнай ступені гэты недахоп быў запоўнены творамі Я. Купалы («Паўлінка», «Раскіданае гняздо», «Прымакі»), К. Каганца («Модны шляхцюк», «Двойчы прапілі», «Старажовы курган», «У іншым шчасці няшчасце схавана»), Я. Коласа («На дарозе жыцця»), Л. Родзевіча («Блуднікі»), 3. Бядулі («Пастушкі») і інш. 3 1905 г. «беларускія вечарынкі» атрымалі вялікае пашырэнне ў гарадах, мястэчках і вёсках Беларусі. Некаторыя з іх узнікалі стыхійна, часам насілі выпадковы характар, іншыя перарасталі ў пастаянныя тэатральныя калектывы як, напрыклад, трупа пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага. Нярэдка наладж-
    валіся беларускія калядкі, паказвалася беларуская батлейка. Акрамя беларускіх аўтараў, выкарыстоўваліся таксама творы М. Крапіўніцкага, А. Чэхава, Э. Ажэшкі і інш.
    Яркай старонкай у гісторыі беларускага тэатра пачатку XX ст. стала дзейнасць Першай беларускай трупы, якую стварыў і якой кіраваў I. Буйніцкі. Гэта трупа ўзнікла на аснове «беларускіх вечарынак», што I. Буйніцкі праводзіў у сваім фальварку Палівачы Дзісненскага павета. Спачатку трупа наладжвала прадстаўленні ў навакольных вёсках. У 1907 г. сфарміраваўся яе сталы склад. У 1910 г. тэатр I. Буйніцкага пераўтварыўся ў прафесійны з уласным рэпертуарам. Глядач мог пазнаёміцца з народнымі песнямі і танцамі, вершамі, апавяданнямі, драматычнымі творамі беларускіх аўтараў. У складзе тэатра працавалі хор, танцавальная і драматычная трупы. 3 1910 г. трупа I. Буйніцкага сістэматычна гастралявала па Беларусі. Спектаклі паказваліся ў Мінску, Вільні, Слуцку, Капылі, Нясвіжы, Полацку і інш. У працы тэатра актыўна ўдзельнічалі Цётка (А. Пашкевіч), А. Бурбіс і інш. Сам I. Буйніцкі быў цудоўным танцорам, добрым акцёрам, рэжысёрам і арганізатарам. Аднак праз абмежаваныя матэрыяльныя магчымасці калектыў у 1913 г. спыніў сваю дзейнасць.
    Гастрольныя выступленні па Беларусі трупы I. Буйніцкага далі значны штуршок «беларускім вечарынкам», якія набылі масавы характар і шырокую геаграфію. Акрамя калектыву I. Буйніцкага, узнік віленскі Беларускі музычна-драматычны гурток, які ў студзені 1912 г. здзейсніў першую пастаноўку «Паўлінкі» Я. Купалы. К 1910 г. падобныя тэатральныя гурткі дзейнічалі ў Гродне, Мінску, Слуцку, Капылі, Полацку, Дзісне, Радашковічах, Пецярбургу, Варшаве і інш.
    Разнастайным было таксама музычнае жыццё. Оперныя трупы, аркестры, харавыя калектывы, ансамблі, салісты-спевакі знаёмілі жыхароў беларускіх гарадоў з рускай і замежнай музычнай класікай. У пачатку XX ст. з вялікім поспехам у Беларусі даваў канцэрты кампазітар і піяніст А. Скрабін, піяністы А. Зілоці, I. Гофман, В. Сафонаў, скрыпачы Л. Аўэр, М. Палякін, спевакі Л. Собінаў, М. Бацісціні і інш. Актыўна гастралявалі ўкраінскія музычна-драматычныя калектывы. 3 канца XIX ст. на тэрыторыі Беларусі пачалі адкрывацца музычныя школы.
    Бурны час пачатку XX ст., уздым нацыянальна-культурнага руху, пашырэнне нацыянальнай свядомасці беларускага народа садзейнічалі развіццю яго музычнай культуры, узбагачэнню яе творамі, насычанымі глыбокім грамадзянскім зместам. Поспехам карысталіся выступленні
    хора В. Тэраўскага ў Мінску, які праводзіў вялікую дзейнасць па прапагандзе беларускіх народных песень. Апрацоўкай іх займаліся В. Тэраўскі, Л. Рагоўскі, А. Грыневіч. У 1911 г. Л. Рагоўскі выдаў «Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хароў». Беларускія народныя матывы выразна прысутнічалі ў напісанай ім сюіце для сімфанічнага аркестра, якая з поспехам выконвалася ў Варшаве і Вільні. Кампазітар і дырыжор, Л. Рагоўскі высока ацэньваў народную творчасць як найвялікшую каштоўнасць духоўнай культуры. Ён напісаў кантату «А хто там ідзе?» на верш Я. Купалы. У1911 г. М. Чуркін апублікаваў свае апрацоўкі беларускіх народных песень для фартэпіяна. I. Шадурскім у 1912 г. была напісана беларуская музычная камедыя «Тарас на Парнасе».
    ПТАРАТУРЫ
    Абезгауз, 3. Е. Рабочмй класс Белорусснн в начале XX в, (1900-1913 гг.) / 3. Е. Абезгауз. Мннск : Наука м технмка, 1977. 168 с.
    Абезгауз, 3. Е. Развмтпе промышленностн н формпрованме пролетарната Белоруссйй во второй половмне XIX века / 3. Е. Абезгауз. Мннск : Наука н технмка, 1971. -180 с.
    Агурскйй, С. Очеркй по нстормм революцмонного двмженмя в Белорусшн (1863-1917) / С. Агурскйй. Мннск : Белорус. гос. нзд-во, 1928. 346 с.
    Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1917 г. / М. А. Ткачоў [і інш.]; пад рэд. М. А. Лазарука [і інш.]. Мінск : Нар. асвета, 1985. 464 с.
    Бейлькйн, X. Ю. Аграрный крнзнс конца XIX в. м структурная реконструкцмя сельского хозяйства Беларусм / X. Ю. Бейлькмн. Мннск : Белорус. наука, 2001.-190 с.
    Бейлькйн, X. Ю. Капмталмстмческая трансформацмя сельского хозяйства Беларусм в начале XX века (1901-1914 гг.) / X. Ю. Бейлькмн. Гомель : ЦНЙР, 2006. 296 с.
    Бейлькйн, X. Ю. Сельскохозяйственный рынок Беларусм 1861-1914 гг. / X. Ю. Бейлькнн ; науч. ред. М. О. Бмч. Мпнск : Наука н технмка, 1989. 288 с.