• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Як і раней, аграрнае пытанне займала значнае месца ў працы III Думы. Акцябрысцка-чарнасоценная большасць цалкам падтрымала ўказ ад 9 лістапада 1906 г., правядзенне Сталыпінскай аграрнай рэформы. Дэпутаты ад беларускіх губерняў, якія адносіліся да думскіх правых, выказвалі меркаванне, што ўказ ад 9 лістапада даў адзіны магчымы шлях вырашэння аграрнага пытання і выратавання ад рэвалюцыі. Болыпасцю III Думы 8 мая 1909 г. быў адобраны праект закона згодна з указам ад 9 лістапада 1906 г.
    Правыя дэпутаты ад беларускіх губерняў падтрымалі вялікадзяржаўную нацыянальную палітыку ўрада. Асабліва гэта праявілася пры раэглядэе ў Думе «Палажэння аб пачатковых вучылішчах». Яны вы-
    казваліся за тое, каб руская мова была адзінай мовай навучання ў беларускіх губернях, не дапускалі магчымасці выкарыстання польскай, беларускай, яўрэйскай моў. Бурныя дыскусіі выклікала абмеркаванне пытання аб увядзенні выбарных земстваў у заходніх губернях. Праўрадавыя дэпутаты, у тым ліку з беларускіх губерняў, большасцю галасоў падтрымалі праект рэформы. Яны акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці правядзення выбараў у земскія органы самакіравання па нацыянальных курыях, што дазволіла б не дапусціць манаполію польскага прадстаўніцтва. Аднак адобраны Думай законапраект быў адхілены Дзяржаўным Саветам. У такім выпадку Мікалай II на тры дні распусціў Дзяржаўную Думу і Дзяржаўны Савет і ў надзвычайным парадку падпісаў законапраект.
    Лідарамі кампаніі па выбарах у IV Дзяржаўную Думу, якія адбыліся восенню 1912 г., выступалі праваманархічныя сілы і праваслаўныя брашвы. Характэрнай рысай дадзенай выбарчай кампаніі, у параўнанні з папярэднімі, быў найбольш выразны абсентэізм выбаршчыкаў. Абыякавасць праявілі дробныя землеўласнікі. Ад беларускіх губерняў былі абраны дэпутаты, якія па сваёй партыйна-палітычнай прыналежнасці размеркаваліся наступным чынам: 27 мандатаў прыхільнікі праваманархічных (чарнасоценных) партый і арганізацый, 6 акцябрысты і 6 -лібералы. Дзейнасць IV Думы пачалася 15 лістапада 1912 г. Правыя дэпутаты ад беларускіх губерняў неаднаразова крытыкавалі ўрад за адсутнасць праграмы дзеянняў, лічылі, што шлях думскага і канстытуцыйнага развіцця прывядзе да гібелі манархіі. Некаторыя з іх (Г. Замыслоўскі, К. Акаловіч) патрабавалі ад урада рашучых мер супраць «засілля» палякаў і яўрэяў у заходніх губернях. Спробы кадэтаў аб'яднань думскую апаэіцыю з мэтай ціску на ўрад для рэалізацыі праграмы рэформ не мелі поспеху.
    Беларускі нацыяна.іьны рух. «Наша ніва»
    Вызначальнай рысай урадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі пасля падаўлення рэвалюцыі стаў вялікадзяржаўны імперскі шавінізм, ідэолагі і мясцовыя прапагандысты якога не дапускалі існавання самастойнай беларускай нацыі. Падзел яе праводзіўся па канфесійнай прыкмеце: праваслаўны рускі, католік паляк. Звод Асноўных дзяржаўных законаў Расійскай імперыі ад 23 красавіка 1906 г. дапускаў навучанне ў народных школах на роднай мове вучняў, аднак сваім ра-
    шэннем Дзяржаўная Дума аднесла беларусаў і ўкраінцаў да рускіх і палічыла неабходным вучыць іх па-руску. Дума вырашыла таксама перавесці выкладанне Закона Божага ў школах для беларусаў-католікаў з польскай мовы на рускую, тым самым падштурхнуўшы іх запісвацца палякамі.
    У такіх умовах беларускі нацыянальны рух вымушаны быў адстойваць сваё права на існаванне, абараняцца ад наніску расійскіх манархістаў і польскіх нацыяналістаў. Сферай яго актыўнасйі была перш за ўсё культурна-асветніцкая дзейнасць. Фактычна ролю ідэйнага і арганізацыйнага цэнтра руху для многіх беларускіх культурна-асветніцкіх таварыстваў выконвала «Наша ніва», якая стала галоўнай мішэнню для цкавання, розных нападак і абвінавачванняў з боку расійскай і польскай рэакцыйнай прэсы. Насуперак абмежаванням папулярнасць і сувязі з падпісчыкамі ў «Нашай нівы» раслі. Яна знаходзіла водгук сярод вясковых і гарадскіх чытачоў.
    Да рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. беларускі нацыянальны рух ахопліваў пераважна нешматлікіх прадстаўнікоў вучнёўскай і студэнцкай моладзі. За час рэвалюцыі і пасля яе да руху далучылася пэўная частка сялянства, рабочых, аднак па сваім сацыяльным складзе ён заставаўся дэмакратычным, практычна без падтрымкі прадстаўнікоў сацыяльнай эліты. Толькі асобныя з іх аказвалі фінансавую падтрымку беларускаму нацыянальнаму руху, засноўвалі ў сваіх маёнтках беларускія школы. У прыватнасці, княгіня М. Радзівіл аплаціла выданне шэрагу беларускамоўных кніг, аказвала фінансавую падтрымку навучэнцам. Уладальніца маёнтка ў Сенненскім павеце Т. Гардзялкаўская падтрымлівала «Нашу ніву», адкрыла беларускую школу, фінансавала выданне зборніка Я. Коласа.
    Лідары беларускага руху першачарговую ўвагу надавалі нацыянальна-культурнаму адраджэнню, пашырэнню сферы ўжытку беларускай мовы. Тэарэтычным абгрунтаваннем і практычнай рэалізацыяй гэтай задачы займалася «Наша ніва». На старонках выдання прапагандаваліся нацыянальная свядомасць, ідэі еднасці беларусаў як праваслаўных, так і католікаў. У той жа час выдаўцы «Нашай нівы» выразна дыстанцыяваліся ад мясцовай дваранскай, шляхецкай інтэлектуальнай эліты, разлічвалі на фарміраванне новай інтэлігенцыі, перш за ўсё з ліку выхадцаў з сялянства, народных нізоў.
    У 1910 г. намаганнямі нашаніўцаў пачаў выходзіць «Беларускі каляндар», які быў дастаткова папулярным сярод вясковых жыхароў. Тыраж яго дасягаў 20 тыс. экзэмпляраў. На аснове сельскагаспадарчага
    аддзела «Нашай нівы» ў 1912 г. стаў выдавацца часопіс «Саха», рэдактарам якога быў А. Уласаў. 3 выданнем супрайоўнічалі вучоныя-спецыялісты і гаспадары-практыкі, якія давалі свае парады і каментарыі па ўсіх галінах сельскай гаспадаркі. «Саха» атрымала прызнанне і ўзнагароды на сельскагаспадарчых выстаўках у Вільні і Мінску. У 1913 г. рэдакцыяй «Нашай нівы» ў Мінску стаў выдавацііа літаратурны штомесячнік для моладзі «Лучынка», які рэдагавала Цётка. У Вільні ў студзені 1913 г. пад рэдакныяй А. Бычкоўскага і Б. Пачобкі пачала выходзіць беларускамоўная штотыднёвая газета «Беларус». Друкавалася яна лайінкай. Газета імкнулася пераадолепь рэлігійны раскол беларусаў, давесці, што «ўсе яны адно племя, адэін народ». У цэлым у 19081914 гг. былі выдадзены 77 беларускамоўных кніг агульным тыражом 226 660 экзэмпляраў.
    У 1909 г. былі створаны «Гродзенскі гурток беларускай моладзі» і беларускі гурток сярод студэнтаў Юр'еўскага ўніверсітэта, у 1911 г. Беларускі музычна-драматычны гурток. Узніклі таксама Беларускі літаратурна-навуковы гурток студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта, Гурток беларусаў у Капылі, Гурток аматараў «Нашай нівы» ў Мінскай духоўнай семінарыі, пашырэнне атрымалі аматарскія і прафесійныя беларускія тэатральныя пастаноўкі і многае іншае. Намаганнямі I. Луцкевіча пры рэдакцыі «Нашай нівы» паступова ствараўся Беларускі музей, дзе былі сабраны многія ўнікальныя экспанаты. Усе гэтыя арганізацыі, культурна-асветніцкія мерапрыемствы былі звязаны паміж сабой духоўна і з'яўляліся сведчаннем росту творчых і інстытуцыянальных кантактаў прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, разгортвання беларускага найыянальна-культурнага руху.
    Тэма
    КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ПАЧАТКУ XX ст.
    Умовы і асаблівасці культурнага развіцця Беларусі.
    Асвета і адукацыя.
    Навуковыя даеледаванні. Развіццё беларусазнаўства.
    Перыядычны друк і выдавецкая гправа.
    Развіццё літаратуры.
    Выяўленчае мастацтва.
    Архітэктура.
    Беларускі тэатр і музыка.
    Умовы і асаблівасці
    культурнага развіцця Беларусі
    Кудьтура Беларусі ў пачатку XX ст. развівалася пад уплывам дынамічных сацыяльных перамен. Нарастанне пратэсных настрояў, актывізаныя грамадскага жыцця, рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг., безумоўна, наклалі адбітак на многія пласты культуры, асабліва тыя, што чэрпалі свае сюжэты з тагачаснай сацыяльнай рэчаіснасці, аператыўна рэагавалі на змены грамадскіх настрояў. Яны пакінулі свой заўважны след нават тады, калі адбылася стабілізацыя палітычнага рэжыму ў Расійскай імперыі
    ў 1907-1914 гг., непараўнальна ўзмацніўся ўрадавы ціск на грамадства, на дзейнасць палітычных партый і грамадскіх арганізацый, пашырыліся апатычныя настроі сярод многіх з іх у бачанні перспектыў сацыяльных пераўтварэнняў, здзяйсненні рэвалюныйных планаў. Палітычны ціск на грамадства і рэпрэсіі ў дачыненні да рэвалюцыйных партый супалі з імклівым эканамічным уздымам, пэўным ростам матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Апошняе стала адным з фактараў таго, што нават сярод сацыяльна актыўных наёмных работнікаў на першы план выйшлі эканамічныя патрабаванні, жаданне атрымаць сацыяльныя гарантыі.
    Актывізацыя нацыянальна-культурных рухаў, перш за ўсё беларускага, напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг., узмацненне іх сувязі з сацыялістычнымі партыямі змяніліся імкненнем іх удзельнікаў абмежаванца пераважна легальнымі формамі і сродкамі дзейнасці, з'яўленнем сярод асобных прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі песімістычных настрояў у бачанні перспектыў нацыянальна-культурнага адраджэння. Мадэрнізацыя розных бакоў жыцця ў сферы культуры выявілася ва ўніфікацыі, якая ў дадзеным выпадку суправаджалася ўзмоцненай русіфікацыяй. Апошняя стала адным з галоўных кірункаў і клопатаў расійскай урадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі. Тым не менш, нягледзячы на гэтыя складаныя і супярэчлівыя сацыяльна-палітычныя працэсы, сярод многіх груп беларускага грамадства не знікла жаданне і гатоўнасць да перамен. Змяніліся густы і запатрабаванасць многіх сфер культуры, асабліва гэта закранула адукацыю і навуку, грамадскую думку, літаратуру, выяўленчае мастацтва. Імкліва пашыраліся тыя яе элементы, якія арыентаваліся на масавага спажыўца. Цікавасць да культурнага жыцця, да яго здабыткаў пачаў праяўляць селянін. У той жа час адной з галоўных прыкмет класавай прыналежнасці і адрозненняў дзелавой эліты стаў спорт. Удзел у дзейнасці клубаў, заняцце спортам дапамагалі ўстанаўліваць трывалыя нефармальныя сувязі ў дзелавой сферы. Асабліва гэта датычылася стварэння яхт-клубаў. Сваімі статутнымі мэтамі многія з іх ставілі пашырэнне здаровага ладу жыцня, правядзенне тэматычных вечарын і выстаў. Цікавасць сярод гарадскіх жыхароў у той час выклікаў веласпорт. У пачатку XX ст. у іарадах Беларусі вялікую папулярнасць мелі аматарскія літаратурныя, музычныя, тэатральныя таварыствы, якія арганізоўвалі публічныя лекцыі, канцэрты, літаратурна-драматычныя вечарыны. Шырока практыкавалася адкрыццё бібліятэк, чайных, пра-