Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Першынство ў развіцці навуковага беларусазнаўства ў пачатку XX ст. меў Я. Карскі. Ён стаў заснавальнікам беларускай філалогіі, першым зрабіў перыядызацыю працэсаў этнагенезу беларусаў, аргументавана даказаў самабытнасць беларускай культуры. У 1903 г. Я. Карскі выдаў першы том сваёй працы «Беларусы», дзе даў аналіз беларускай вуснай народнай творчасці, паказаў сістэму яе жанраў, ідэйнатэматычны змест, мастацкія асаблівасці. У гэты час даследчык на сродкі Акадэміі навук аб'ехаў межы распаўсюджвання беларускіх гаворак, што дало магчымасйь змясціць у першым томе «Беларусаў» «Этнаграфічную карту беларускага племені».
Вялікі ўклад у вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі ўнёс М. Доўнар-Запольскі. Ён цікавіўся археалогіяй, вёў этнаграфічныя назіранні, запісваў фальклор, распрацоўваў праблему паходжання беларускай народнасці, пытанні гісторыі дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага. Выдаў працы «Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах» (1901), «Нарысы па арганізацыі заходнярускага сялянства ў XVI ст.» (1905). Даследаваў этнаграфію Беларусі, вывучаў і збіраў археалагічныя і этнаграфічныя матэрыялы вядомы фалькларыст, аўтар шматтомнай працы «Люд беларускі», гісторыка-этнаграфічнага даследавання «Віцебск і Віцебшчына» М. Федароўскі. У пачатку XX ст. да вывучэння матэ-
рыяльных і духоўных каштоўнасцей Беларусі прыступілі Д. Даўгяла, I. Сербаў, А. Сержпутоўскі, В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі і інш. Д. Даўгяла праявіў сябе як выдатны гісторык, археограф, архівіст, крыніцазнавец. З'яўляўся складальнікам і рэдактарам шэрагу тамоў «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў», удзельнічаў у выданні «Актаў Віленскай камісіі», «Археаграфічнага зборніка дакументаў».
У Віцебску былі створаны і дзейнічалі вучоная архіўная камісія (1909-1918), архіў старажытных актавых кніг Віцебскай і Магілёўскай губерняў (1862-1903). У 1909-1916 гг. ішло выданне перыядычнага зборніка дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Падзвіння «Полацка-Віцебская даўніна». У 1911-1922 гг. працавала Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута.
Прыхільнікаў і энтузіястаў вывучэння беларускай даўніны аб'ядноўвалі «Таварыства аматараў прыгожых масташ'ваў» (1898-1906), «Таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі» (1912). Апошняе падтрымлівала навуковыя кантакты з Археалагічнай камісіяй у Пецярбургу, Казанскім універсітэтам, Рускім геаграфічным таварыствам і інш. Дзейнічалі Магілёўскае таварыства вывучэння беларускага краю і Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні (1913), Гродзенскі царкоўна-гістарычны (пазнейгісторыка-археалагічны) камітзт (з 1904) і інш. У Мінску царкоўна-гістарычны камітэт выпускаў выданне пад назвай «Мінская старына». Заўважную навукова-асветнінкую працу праводзіў Мінскі царкоўна-археалагічны музей (1908-1915), асабліва калі яго кіраўніком быў археолаг, археограф і мастацтвазнаўца А. Снітка. Ён арганізоўваў экспедыцыі па выяўленні і збіранні помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Актыўную дапамогу яму аказваў вядомы культурны дзеяч А. Уласаў, які ўзвёў для музея спецыяльны будынак, арганізоўваў археалагічныя, фальклорныя і этнаграфічныя экспедыцыі. Намаганнямі I. Луцкевіча быў створаны Віленскі беларускі музей. Ён жа меў дачыненне да стварэння ў 1907 г. і дзейнасці «Таварыства аматараў навук», мэтай якога было даследаванне гісторыі і культуры Беларусі і Літвы.
У пачатку XX ст. прадоўжыў сваю актыўную навуковую дзейнасць фалькларыст, археолаг і этнограф Е. Раманаў. Да гэтага часу адносіцца выхад шэрагу выпускаў падрыхтаванага ім «Беларускага зборніка» (1886-1912). У выданні даследчык сабраў каштоўныя калекцыі вуснапаэтычных твораў розных жанраў. Е. Раманаў выдаў «Матэрыялы па этнаграфіі Гродзенскай губерні» (1911-1912), тры выпускі «Магілёўскай старыны» (1900-1903), «Пад польскім ігам» (1907). За сваё жыішё ён
абышоў і аб'ехаў амаль усю Беларусь, правёў раскопкі амаль тысячы курганоў і іншых археалагічных помнікаў, мноства аб'ектаў зафіксаваў у сваёй археалагічнай карце. Аб актыўнасні Е. Раманава як даследчыка сведчыць тое, што толькі ў 1907-1914 гг. ён апублікаваў 34 навуковыя працы па беларускай археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы. У 1902 г. па яго ініцыятыве ў Магілёве было створана «Таварыства па вывучэнні Беларускага краю».
Фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы збіраў I. Сербаў. Па даручэнні Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства, які аднавіў сваю дзейнасць у 1910 г., ён некалькі разоў выязджаў у археалагічна-этнаграфічныя экспедыцыі. У 1915 г. 1. Сербаў выдаў кнігу «Беларусы-сакуны», у якой даў гісторыка-этнаграфічную характарыстыку жыхароў Палесся. Пачынаючы з 1906 г. некалькі экспедыцый з мэтай вывучэння быта і культуры цэнтральнай часткі Палесся зрабіў А. Сержпутоўскі. Вынікам іх стала падрыхтоўка манаграфіі «Беларусы-палешукі (этааграфічны нарыс). Пабудовы, заняткі і павер'і сялян паўночнай палавіны Мазырскага і паўднёвай часткі Слуцкага паветаў Мінскай губерні (38 чарцяжоў і малюнкаў)». Народнае дойлідства беларусаў вывучалі А. Харуэін («Славянскае жыллё ў Паўночна-Заходнім краі») і М. Косіч («Аб пабудовах беларускага селяніна Чарнігаўскай губерні Мглінскага павета сяла Расухі, вёскі Барадзінкі»). Духоўнай культуры беларусаў прысвечана чацвёртая частка «Смаленскага этнаграфічнага зборніка» (1903), падрыхтаванага да друку У. Дабравольскім, а таксама праца М. Нікіфароўскага «Збор простанародных у Віцебскай губерні сказанняў аб нячыстай сіле».
Даследаванне народнай культуры, археалагічнай спадчыны рабіла абсалютна неабходным вывучэнне гісторыі Беларусі. Першай кнігай па айчыннай гісторыі стала «Кароткая гісторыя Беларусі», якую ў 1910 г. выдаў В. Ластоўскі.
Акрамя беларускіх даследчыкаў, да вывучэння быту і культуры беларускага народа звярталіся спецыялісты Акадэміі навук, Маскоўскага і Пецярбургскага ўніверсітэтаў, у сценах якіх працавалі такія вядомыя прадстаўнікі беларусазнаўства, як А. Шахматаў, А. Сабалеўскі, М. Янчук. У іх даследаваннях разглядаліся пытанні этнагенезу, развіцця мовы беларусаў.
Вялікі матэрыял па флоры Беларусі сабраў батанік-аматар К. Шафнагль, які вывучаў наваколле Ашмян, Смаргоні, Нарачы і інш. У Мінскай губерні вёў даследаванні батанік К. Прушынскі. Ён сабраў вялізны гербарны матэрыял. У 1907-1915 гг. мікрафлору Бе233 у)
ларусі вывучаў А. Ячэўскі. У пачатку XX ст. былі створаны два невялікія даследчыцкія цэнтры, у працы якіх удзельнічалі маладыя таленавітыя батанікі-даследчыкі. Пры агранамічным аддзеле Магілёўскага губернскага земства была створана лабараторыя па выкарыстанні і культываванні балот, а ў Мінску першая ў Расійскай імперыі балотная станцыя (1911). Апошняя выпускала зборнікі сваіх прац. Магілёўская лабараторыя штогод праводзіла геабатанічныя экспедыцыі. Арніталагічныя даследаванні на тэрыторыі Беларусі рабілі А. Фядэюшын, В. Біянкі, Я. Даманеўскі.
У аграрных навуках у Беларусі пачатку XX ст. ініцыятыва ў арганізацыі даследаванняў належала сельскагаспадарчым таварыствам. У 1903 г. на базе Мар'інагорскай сельскагаспадарчай школы было арганізавана доследнае поле. Адначасова з ім у Навагрудскім павеце створана Тугановіцкая доследная ферма для вывучэння ўплыву мінеральных угнаенняў на ўраджайнасць бульбы. Пазней ферма была рэарганізавана ў Навагрудскае доследнае поле Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Віленскім таварыствам у 1910 г. у мястэчку Беняконі Лідскага павета створана доследная станцыя, якая займалася прымяненнем новай тэхнікі, удасканаленнем мясцовых сартоў эернявых культур. Адначасова ў маёнтку Скокі былі арганізаваны Брэсцкае, Гродзенскае, Ваўкавыскае доследныя палі. У 1913 г. пачала дзейнасць Віцебская ветэрынарна-бактэрыялагічная лабараторыя, якая выдавала часопіс «Ветэрынарная хроніка Віцебскай губерні».
Трывалыя традыцыі дзейнасці на тэрыторыі Беларусі мелі медыцынскія таварыствы. На мяжы ХІХ-ХХ стст. яны існавалі ў губернскіх і шэрагу павятовых (Гомель, Брэст, Бабруйск) цэнтраў. Медыцынскія таварыствы займаліся вывучэннем санітарнага стану населеных пунктаў, распрацоўвалі меры па перадухіленні захворванняў іх жыхароў, распаўсюджвалі сярод насельніцтва санітарна-гігіенічныя веды. Пры актыўным садзейнічанні з боку таварыстваў у Мінску, Магілёве, Гродне, Бабруйску былі створаны мясцовыя аддзяленні Лігі барацьбы з сухотамі.
Перыядычны друк і выдавецкая справа
Развіццё друкаванага слова ў пачатку XX ст. адбывалася ў складаных умовах. Да 1906 г. беларускамоўны друк фактычна не існаваў. Тым не менш у гэты час у гарадах Беларусі выдавалася звыш 60 гаэет
і часопісаў. Акрамя афіцыйных губернскіх і епархіяльных ведамасцей, пачалі выходзіць грамадска-палітычныя і літаратурныя выданні. Пераважная іх частка выдавалася на рускай мове і ў Вільні і звязана пачаткам сваёй дзейнасці з перыядам рэвалюцыйнага ўздыму 19051907 гг. У 1913 г. у беларускіх губернях выдавалася ўжо звыш 100 газет і часопісаў, з іх толькі тры на беларускай мове. Большая частка неафіцыйных выданняў існавала непрацяглы час, нярэдка гэта былі адзін ці некалькі нумароў газет і часопісаў.
На тэрыторыі Беларусі быў прадстаўлены друк рознай палітычнай і нацыянальна-культурнай арыентацыі. Прысутнічалі выданні ліберальнай накіраванасці («Северо-западное слово» (1898-1905), «Северо-западный голос» (1905-1915), «Окрамна» (1907-1908), «Наше утро» (1912-1914) і інш.), а таксама праваманархічнай, чарнасоценнай «Белорусскнй вестнмк» (1904-1905), «Ммнское слово» (1906-1912), «Крестьяннн» (1906-1914), «Северо-западная жнзнь» (1911-1915) і інш. Акрамя таго, на тэрыторыі беларускіх губерняў выходзіла 28 выданняў на польскай мове, 12 на яўрэйскай, 13 на літоўскай.
Першым легальным перыядычным выданнем на беларускай мове стала газета «Наша доля», якая выходзіла з верасня да снежня 1906 г. Фактычна яна з'яўлялася органам друку нелегальнай Беларускай сацыялістычнай грамады. У праграмным артыкуле «Да чытачоў» выказвалася жаданне змагацца за сацыяльныя і нацыянальныя свабоды, адукацыю на роднай мове, сацыяльнае і кулыурнае адраджэнне краю. 3 шасці нумароў газеты чатыры былі канфіскаваны ўладамі. У студзені 1907 г. яе выданне было забаронена, а рэдактар I. Тукеркес прыгавораны да турэмнага зняволення.