Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
какруцільнымі фабрыкамі ў Мінску. Буйная нямецкая фірма «Фрыц Шульц» пабудавала ў Бабруйскім павеце лесапільна-фанерны завод, дзе працавалі больш за 400 рабочых. Нямецкі капітал заўважны быў у дрэваапрацоўцы. Аб'ём вытворчасці на прадпрыемствах, якія належалі замежным, змешаным па ўласнасці акцыянерным таварыствам, замежным грамадзянам, павялічыўся ў 11,6 раза. Нярэдка нават дробныя прадпрыемствы ўгарадах і мястэчках Беларусі, асабліва харчасмакавай галіны вытворчасці, належалі замежным грамадзянам.
Трэцяя частка валавой прадукцыі прамысловасці Беларусі прыпадала на лесанарыхтоўчую і дрэваапрацоўчую галіны. Паралельна з вывазам лясной сыравіны ў сырым выглядзе імкліва і найбольш дынамічна развівалася шматгаліновая перапрацоўка драўніны. Да ліку параўнальна развітых належала кардонна-папяровая вытворчасць. Найбольш буйнымі ў гэтай галіне былі Добрушская і Шклоўская папяровыя фабрыкі. 3 1902 г. у Гродне дзейнічала акцыянернае таварыства па вырабе канторскіх кніг. Наогул у Беларусі выраблялася 4,5 % папяровай прадукцыі Расійскай імперыі.
Значнага развіцця ў Беларусі дасягнула запалкавая вытворчасць, у якой пануючае становішча займаў буйны капітал. Запалкавыя фабрыкі дзейнічалі ў Пінску, Мазыры, Барысаве, Слоніме, Бабруйску і інш. У агульным аб'ёме запалкавай вытворчасці Расійскай імперыі 12 % належала беларускім прадпрыемствам. На долю мясцовых вытворчаспей прыпадала 18 % прадукцыі лесахімічнай прамысловасці Расійскай імперыі. Адным з буйнейшых быў Выдрыцкі завод сухой перагонкі драўніны ў Аршанскім павеце. Узнікалі таксама і спецыялізаваныя фабрыкі і асобныя цэхі па вырабе фанеры.
У гады імклівага прамысловага ўздыму напярэдадні ГІершай сусветнай вайны ўзмацніўся прыток каігіталаў у вытворчаснь будаўнічых матэрыялаў. Акцыянерным таварыствам «Валынь» быў пабудаваны цэментны завод у Ваўкавыскім павеце. Створаны акцыянернае таварыства кафляна-маёлікавых заводаў у Віцебску, акцыянернае таварыства цагельных заводаў у Гомелі і інш.
За 1908-1913 гг. на 30 % павялічыўся аб'ём вытворчасці на чыгуначных майстэрнях. Акрамя таго, на металаапрацоўчых прадпрыемствах Беларусі ў 2,4 раза вырасла вытворчасць нвікоў, дроту, нескладаных сельскагаспадарчых машын, абсталявання і інш. Металаапрацоўчая вытворчасць Беларусі выкарыстоўвала прывазную сыравіну, аднак попыт на прадукцыю быў настолькі вялікі, што выдаткі цалкам акупляліся. Асабліва вялікае значэнне тут набыла вытворчасць прадметаў
бытавога прызначэння. У гады прамысловага ўздыму ўзнікла фабрычная вытворчасць шпалераў у Мінску. Чатыры мясцовыя прадпрыемствы ў 1912 г. давалі 14,5 % прадукцыі шпалераў ва ўсёй Расійскай імперыі. Новай з'явай у прамысловым развіцці Беларусі стала імклівае развіццё перапрацоўкі льну. Буйныя льнопрадзільныя прадпрыемствы дзейнічалі ў Віцебску і Аршанскім павеце.
У пачатку XX ст. у прамысловай вытворчасці Беларусі з'явіліся манапалістычныя аб'яднанні і сіндыкаты. У 1905 г. быў створаны сіндыкат кафельных заводчыкаў у Копысі, у 1906 г. сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю ў Оршы, у 1911 г. сіндыкат «Продакон». У Мінску ў чэрвені 1905 г. арганізацыйна аформіўся «Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю». Здаралася, што беларускія прадпрымальнікі станавіліся ініцыятарамі стварэння агульнарасійскіх манапалістычных аб'яднанняў.
Сельская гаспадарка. Сацыяльныя зрухі ў вёсцы
Нягледзячы на поспехі ў развінці прамысловасці, Беларусь у пачатку XX ст. заставалася аграрным рэгіёнам Расійскай імперыі. Каля 80 % даходу прыносіла сельская гаспадарка. У 1907-1914 гг. сяляне Беларусі ў сваёй гаспадарчай дзейнасці пераважна сутыкаліся з тымі ж праблемамі, што і раней. Аднак адчувальнымі сталі і перамены. Так, агранамічная і тэхнічная дапамога з боку земскіх і ўрадавых устаноў, якая істотна павялічылася ў выніку правядзення Сталыпінскай аграрнай рэформы, станоўча паўплывала на культуру земляробства і жывёлагадоўлі. Актывізавалася роля Сялянскага пазямельнага банка. У 19071909 гг. ён выдаў сялянам беларускіх губерняў 5148 пазык, з дапамогай якіх былі набыты 183 310 дзесяцін зямлі. У 1910-1912 гг. колькасць пазык ужо павялічылася да 13 394, а набытых зямельных угоддзяў да 313 549 дзесяцін. Памеры зямельных уладанняў, якія належалі дваранам і чыноўнікам, за перыяд з 1897 па 1911 г. паменшыліся на 15,8 %. У гэты час зямельныя ўладанні сялян павялічыліся на 100,5 %. Тым не менш дваранам беларускіх губерняў у 1910 г. належала 36,1 % усіх зямельных уладанняў. Больш таго, нерухомая ўласнасць вышэйшага саслоўя тут памяншалася больш марудна, чым у іншых рэгіёнах Расійскай імперыі. Паступова, але заўважныя змены пачалі адбывацца ў бытавой культуры сялянства. Спачатку заможная яго частка, а за імі і іншыя мянялі лапці на боты, замест лучыны ўсё больш актыўна выкарыстоўвалі газоўку, саламяную страху замянілі на чарапічны дах.
Рост сялянскага зямельнага фонду, пашырэнне хутароў садзейнічалі паляпшэнню агракультуры. Усё болын уводзіліся чатырохпольныя севазвароты з пасадкай бульбы, а таксама шматпольныя з пасевам кармавых траў. Паляпшалася тэхнічнае абсталяванне гаспадарак. Нярэдкім было выкарыстанне жалезных плугоў розных сістэм, малатарань, веялак, сенакасілак і інш. Сохі, драўляныя плугі і бароны паступова выцясняліся палепшанымі прыладамі. У 1910 г. у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі жалезныя плугі складалі 46,9 % усіх прылад для ворыва, жалезныя бароны і бароны з жалезнымі зубамі 68,3 % іх агульнай колькасці, у сялянскіх адпаведна 36,4 і 34 %. У гэты перыяд расла ўраджайнасць (напрыклад, збожжавых культур у сярэднім на 25,7 %), прычым на прыватнаўласніцкіх землях больш высокімі тэмпамі, чым на надзельных. Варта згадаць, што ў Беларусі 1909,1910,1912 і 1913 гады былі ўраджайнымі.
Вядучай галіной сельскай гаспадаркі Беларусі заставалася земляробства, развіццё якога суттраваджалася пашырэннем пасяўных плошчаў, у першую чаргу за кошт павелічэння пасеваў тэхнічных і кармавых культур. Сярод іх вялікую долю займала бульба, пасевы якой у 1907-1913 гг. выраслі на 22 %. Павялічыліся таксама пасевы льну, але нязначна. На ўнутраным і знешнім рынках панізіліся цэны на льновалакно, і гэты фактар выклікаў пэўны застой у развіцці льнаводства. У 1907-1913 гг. на 8,9 % пашырыліся пасевы збожжавых, аднак іх удзельная вага ў агульнай плопічы пасеваў знізілася. Паралельна адбываўся рост ураджайнасні жыта у пачатку XX ст. на 18,7 % у сялян і на 22,9 % у памешчыцкіх маёнтках.
Назіраўся ўздым кааператыўнага руху. У 1907 г. на тэрыторыі беларускіх губерняў дзейнічалі 112 устаноў дробнага крэдыту, якія аб'ядноўвалі 54 168 чалавек. Да 1911 г. іх колькасць павялічылася да 447, а склад да 206 020 чалавек. Развівалася таксама сельскагаспадарчая і спажывецкая кааперацыя.
Змены ў эканамічных паводзінах сялянства ў пачатку XX ст. характарызавалі таксама рост іх укладаў у ашчадныя касы і павелічэнне памераў пазык, выдадзеных крэдытнымі і пазыкова-ашчаднымі таварыствамі. У 1906-1915 гг. колькасць ашчадных кніжак у сялян Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў павялічылася ў 2,5 раза, а сума грашовых укладаў амаль у 3 разы. Памер пазык, выдадзеных сялянам беларускіх губерняў, у 1907-1911 гг. павялічыўся ўЗ,9 раза. Грашовыя сродкі ішлі на набыццё зямлі, сельскагаспадарчых машын, інвентару. На беларускія губерні пашырала сваю дзейнасць Таварыства
садзейнічання ўздыму земляробства, сельскай гаспадаркі і народнай працаздольнасці, заснаванае ў 1908 г. Яно накіроўвала маладых здаровых сялян у Маравію, Данію, прыбалтыйскія губерні на практыцы асвойваць новыя прыёмы земляробства. Навучанне доўжылася 8 месяцаў. Пазней таварыства пачало арганізоўваць для сельскіх гаспадароў экскурсіі ў краіны і рэгіёны з перадавой сельскай гаспадаркай.
Пашыраліся рыначныя сувязі сельскай гаспадаркі Беларусі. У пачатку XX ст. вываз, напрыклад, ільновалакна павялічыўся на 18 %, мяса, птушкі і дзічыны у 2,1 раза. Беларусь стала дастаткова буйным экспарцёрам мяса, масла, сыра, яек, яблыкаў. Актыўнасць у продажы на знешні рынак сельскагаспадарчай прадукцыі стала праяўляць сялянства. Інтэнсіўна развівалася вінакурства. Колькасць бровараў павялічылася на 30,1 %. Мінская і Віленская губерні ў пачатку XX ст. вызначаліся развіццём мяса-малочнай жывёлагадоўлі, якая трывала арыентавалася на рынак. У гэтым кірунку Магілёўская і Віцебская губерні адставалі.
У той жа час значная частка сялян не магла забяспечьшь сваё існаванне ў поўнай меры, а тым больш раэвіццё ўласнай гаспадаркі, без дадатковых заробкаў па-за яе межамі. Паводле даных за 1907 г., каля 75 % сялян Гродзенскай губерні звярталіся да дадатковых заробкаў. «Ніхто не падумаў аб тым, што гэтыя людзі з даўных пор маюцца добра, а да таго яшчэ і самі стараннем прыбаўляюць к бацькаўскаму дабру: косяць на старане сена, калі свайго мала, купляюць салому, прыпускаюць больш скаціны, унаважываюць добра зямлю, дык і ня дзіва, што хоць у двух гаспадароў пароўну зямлі, ды адзін з паўвалокі яшчэ сабе купляе хлеб, а другі прадае збожжа.»
Выбарчы закон ад 3 чэрвеня 1907 г.
і асаблівасці яго ажыпцяўлення ў Беларусі
Выбарчы закон ад 3 чэрвеня 1907 г. павядічваў прадстаўніптва ў Дзяржаўнай Думе тых сдаёў наседьнштва, якія ўспрымадіся ўрадам як сацыядьная апора існуючага дзяржаўнага даду, перш за ўсё курыі земдеўдаснікаў. Яны атрымдіваді 51 % ад агудьнай кодькасці выбаршчыкаў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. Пашыраді свае выбарчыя правы заможныя гараджане. Адначасова значна скарачадася прадстаўнііггва ад рабочага класа. У той жа час у беларускіх губернях захоўвалася адносна большае, чым у еўрапейскай частцы Расійскай
імперыі ўцэлым, прадстаўніцтва ад сялянства. Гэта было звязана з імкненнем аслабіць на выбарах у Думу пазіцыі польскага, каталіцкага дваранства. Землеўласнікі атрымлівалі большасць па новай выбарчай сістэме толькі ў Мінскай і Магілёўскай губернях. Памешчыкі Віленскай губерні выбіралі толькі 48 % выбаршчыкаў, Віцебскай45,3 %, Гродзенскай -41,1 %. Па новым выбарчым законе ў асобных мясцовасцях Расійскай імперыі былі ўтвораны «рускія» курыі. Такое права было дадзена праваслаўнаму насельніцтву Віленскай і Ковенскай губерняў. Так, у Віленскай губерні праваслаўныя землеўласнікі атрымалі 47,2 % месцаў выбаршчыкаў.