• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Паралельна частка сялян, пераважна ўладальнікі дробных гаспадарак, прадавалі замацаваную за імі зямлю. У 1907-1914 гг. было прададзена 16,3 % усёй хутарской і водрубнай зямлі. У сярэднім на аднаго прадаўца прыпадала каля 4,6 дзесяціны зямлі.
    Адной з важнейшых частак рэалізацыі Сталыпінскай аграрнай рэформы сталі марапрыемствы па вогнеўстойлівым будаўніцтве ў вёсках з мэтай стварэння перашкод ад спусташальных пажараў, якія былі нярэдкай з'явай і наносілі адчувальны ўрон. Толькі ў Мінскай губерні ў 1909 г. адбылося 1048 пажараў, у 1911 г. 1047, 1912 г. 846. Агульны кошт матэрыяльных страт ад іх склаў 4825 тыс. руб. На практыцы ў сувязі з вогнеўстойлівым будаўніптвам выдаваліся грашовыя пазыкі ддя яго рэалізацыі, наладжвалася вытворчасць адпаведных будаўнічых матэрыялаў, з мэтай асветы арганізоўваліся чытанні і курсы. Вогнеўстойлівае будаўніцтва, напрыклад, у Мінскай губерні на працягу 1906-1912 гг. было праведзена ў 769 населеных пунктах. Перш за ўсё, узводзіліся вогнеўстойлівыя дахі. Зрухі з вогнеўстойлівым будаўніцтвам назіраліся таксама ў Віленскай і Гродзенскай губернях. У верасні 1908 г. у Гродне былі адкрыты курсы для падрыхтоўкі інструктараў сельскага вогнеўстойлівага будаўніцтва, колькасць навучэнцаў на якіх дасягала 150 чалавек. Арганізоўваліся курсы, на якіх вучылі вырабу чарапіцы, цэглы, пабудове глінабітных дамоў і інш.
    У рамках Сталыпінскай аграрнай рэформы былі прыняты дадатковыя меры для правядзення гідратэхнічных работ, якія з 1909 г. рэалізоўваліся на сялянскіх землях, выдзеленых пад хутарскія гаспадаркі, за кошт дзяржавы. Будаваліся асушальныя каналы, вадасцёкі, масты, студні.
    Вялікую ролю ў мабілізацыі зямельнай уласнасці, арганізацыі яе куплі-продажу, у тым ліку пад хутарскія гаспадаркі, адыграў Сялянскі пазямельны банк. На працягу 1908-1915 гг. у беларускіх губернях банк выдаў пазыкі 71 805 гаспадарам на агульную суму 32,6 млн руб. Часта ва ўзаемадэеянні з земскімі органамі самакіравання аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка выдзялялі грашовыя сродкі на арганізацыю паказальных хутароў, аказанне агранамічнай дапамогі сялянам, стварэнне сельскагаспадарчых складоў, забеспячэнне вясковых жыхароў новай сельскагаспадарчай тэхнікай і палепшаным угнаеннем, арганізоўвалі бясплатныя чытанні з мэтай пашырэння агранамічных ведаў. Сялянскі пазямельны банк нават распрацаваў сістэму ільгот, якая выкарыстоўвалася пры выдачы і вяртанні грашовых пазык для сялянскіх гаспадарак.
    Перасяленне сялян у азіяцкую частку
    Расійскай імперыі. Далейшая спеуыялізацыя сельскай гаспадаркі
    Адным з важнейшых кірункаў рэалізацыі аграрнай рэформы стала мэтанакіраванае перасяленне часткі сялян у Сібір, на Далёкі Усход, у Казахстан, на Каўказ, у Сярэднюю Азію і іншыя ўскраінныя рэгіёны імперыі. Расійская ўрадавая палітыка ў перасяленчым пытанні ў гэты час была скіраваіта на павелічэнне перасяленняў, а адміністрацыйнае рэгуляванне хвалі міграныі мела мэту замацавання навасёлаў у Сібіры. У перыяд рэалізацыі Сталыпінскай рэформы ставілася задача засялення Сібіры добрымі гаспадарамі. Змены ўрадавай палітыкі адбываліся ў тым ліку пад уплывам геапалітычных фактараў, звязаных з неабходнасцю замацавання за Расіяй далёкаўсходніх ускраін, куды адбывалася самавольнае пранікненне кітайскіх, карэйскіх і японскіх перасяленцаў. Арганізацыя пераезду перасяленцаў была дасканала прадумана.
    Галоўнае ўпраўленне земляробства і землеўладкавання сваім цыркулярам ад 4 жніўня 1907 г. устанавіла правілы больш выніковага накіравання хадакоў і перасялення сялян на ўскраіны імперыі. Рэкамен-
    давалася пасылаць хадакоў ад той грамады, дзе планавала перасяліцца не менш за 10 сямей. Для больш трывалага замацавання перасяленцаў на новым месцы лічылася мэтазгодным ствараць пасёлкі з людзей, якія паходзілі з адной мясцовасці. У той жа час магілёўскі губернатар сваім цыркулярам ад 23 сакавіка 1907 г. абавязваў земскіх начальнікаў тлумачыць сельскім жыхарам неабходнасць крайне асцярожна адносіода да перасяленняў, паколькі, нягледзячы на ўрадавыя тарыфныя льготы, іх чакалі значныя ўласныя грашовыя выдаткі, звязаныя з пераездам і ўладкаваннем. У верасні 1911 г. Перасяленчым упраўленнем МУС у Вільні было створана Даведачнае рабочае бюро, якое распаўсюдзіла сваю дзейнасць на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую і Ковенскую губерні. Бюро павінна было садзейнічаць перасяленням, сезоннаму найму на працу мясцовага насельніцтва на Далёкім Усходзе. Перасяленчае ўпраўленне 22 лютага 1913 г. звяртала ўвагу на неабходнасць ільготнай перавозкі на Далёкі Усход спецыялістаў, рамеснікаў, якія пажадаюць перасяліцца, паколькі ў іх адчувалася вострая патрэба. Яно рыхтавала прапагандысцкія матэрыялы для мігрантаў. Папулярызацыі перасяленняў у Сібір служыла выпушчаная ў Мінску ў 1907 г. земскім начальнікам I. Струкоўскім «Кніжка для сялян аб тым, як па-сапраўднаму трэба перасяляцца ў Сібір».
    У ліпені 1907 г. была апублікавана нататка аб перасяленні ў Сібір сямі гаспадароў з вёскі Кабыльшчызны Барысаўскага павета. Спачатку яны як хадакі замацавалі за сабой зямельныя ўчасткі ў Сібіры, а на наступны год выехалі на новае месца разам з сем'ямі, распрадаўшы сваю зямлю і маёмасць. Дарога была цяжкай, у час пераезду яны пахавалі палову дзяцей. Прыбыўшы на новае месца, перасяленцы даведаліся, што іх землі ўжо перададзены іншым гаспадарам. Толькі патраціўшы шмат часу, удалося атрымаць іншыя ўчасткі, але значна горшыя. Арганізаваць на іх гаспадарку не ўдалося, і ўсе сем гаспадароў вярнуліся на радзіму, але тут абсалютна не мелі сродкаў для існавання. У карэспандэнцыях «Нашай нівы» нярэдка адзначалася, што ў Сібіры перасяленцам з Беларусі нялёгка, многія вяртаюцца праз год і больш. Атрымаць лепшы ўчастак зямлі можна было нярэдка праз «падзяку» мясцовым чыноўнікам.
    Перасяленні ў Сібір былі болып пашыраны ва ўсходніх раёнах Беларусі. 3 Гродзенскай губерні ў 1905-1914 гг. на ўсход Расійскай імперыі выехалі 14 434 чалавекі, з Віленскай 17 817 чалавек, Мінскай 66 652, Віцебскай 89 647, з Магілёўскай 166 246 чалавек. У 1908 г.
    Магілёўская губерня выйшла на другую пазіцыю ў Расійскай імперыі па колькасці перасяленцаў у Сібф (48 638 чалавек) пасля Палтаўскай (53 657 перасяленцаў). Віцебская (24 465 перасяленцаў) і Мінская (21 285 перасяленцаў) губерні займалі адпаведна дзясятую і дванаццатую пазіцыі. Астатнія беларускія губерні далі менш чым па 4 тыс. перасяленцаў кожная. У 1909—1913 гг. з беларускіх губерняў на ўскраіны Расійскай імперыі накіраваўся 25 951 перасяленец, а таксама 4396 хадакоў. За гэты час вярнулася на радзіму па розных прычынах, найперш з-за няўдалых спроб уладкавацца на новым месцы, 5406 перасяленцаў (20,8 % ад ліку перасяліўшыхся) і 3451 хадок (78,5 % ад колькасці хадакоў за абазначаны час). Для параўнання: з еўрапейскай часткі Расійскай імперыі ў гэты ж час на ўсход краіны накіраваліся 301 944 перасяленцы і 61 220 хадакоў, вярнуліся на радзіму 80 602 перасяленцы (26,7 %) і 44 044 хадакі (71,9 %). Беларускія губерні сумарна па колькасці перасяленцаў саступалі Палтаўскай губерні і складалі па ўдзельнай вазе 8,6 % ад агульнай перасяленчай плыні з еўрапейскай часткі Расійскай імперыі.
    Вынікі Сталыпінскай аграрнай рэформы
    д.ія Беларусі
    Пад уплывам рэформы адбыліся заўважныя зрухі ў развіцці сельскай гаспадаркі Беларусі. Замацаванне ў выніку Сталыпінскай аграрнай рэформы за сялянамі права прыватнай уласнасці на зямлю спрыяла інтэнсіфікацыі земляробства. Акрамя таго, значна вырасла прымяненне сельскагаспадарчых машын і палепшанага абсталявання, павялічылася вытворчасць працы, паскорылася развіццё гандлёвага земляробства, паглыбілася спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Пашырылася выкарыстанне шматпольнага севазвароту, ужыванне штучных угнаенняў, дасягненняў агранамічнай навукі. Сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала мабілізацыі зямельнай уласнасці, больш свабоднай яе куплі-продажу. Павялічыліся тэмпы скарачэння дваранскага землеўладання.
    Сталыпінская аграрная рэформа, якая значна паглыбіла дух прадпрымалыііцтва ў вёсцы, прымусіла землеўласнікаў пераўладкоўваць свае гаспадаркі з улікам зменлівай рыначнай кан'юнктуры. Аднак многія з іх не адчувалі магчымасці ці неабходнасці праводзіць рэарганізацыю сваіх маёнткаў на гандлёва-прамысловых пачатках, што
    павялічвала іх запазычанасць, неканкурэнтаздольнасць і паскарала ліквідацыю зямельных уладанняў. У 1905-1910 гг. аб'ёмы продажу зямельных угоддзяў у беларускіх губернях павялічыліся на 77,3 %. За гэты час аб'ёмы дваранскага саслоўнага землеўладання скараціліся на 7,2 %. Працэсы мабілізацыі землеўладання асабліва паскорыліся ў 1911-1914 гг. 3 пераходам сялян на хутары былі павялічаны плошчы пад пасевы траў і караняплодаў, а разам з тым палепшана малочная жывёлагадоўля. Вырошчванне садавіны ў заможных сельскіх гаспадароў набыло гандлёвы характар. Напрыклад, у 1914 г. у Магілёўскай губерні было нямала хутароў, сады пры якіх займалі 2-3 дзесяціны. Аднак меншае пашырэнне сярод сялян на хутарах атрымаў выраб таварнай гародніны.
    Правядзенне Сталыпінскай аграрнай рэформы паскорыла стварэнне кааператыўных таварыстваў сельскагаспадарчых, крэдытных і пазыкова-ашчадных кас і інш. У беларускіх губернях напярэдадні Першай сусветнай вайны налічвалася звыш 900 кааператыўных устаноў рознага тыпу.У выніку рэформы ў Беларусі назіраўся рост таварнасці сялянскай гаспадаркі.
    Значную ролю ў рэалізацыі Сталыпінскай аграрнай рэформы адыгралі земскія ўстановы, якія дапамагалі ў арганізацыі агранамічнай падтрымкі сялянства, забяспечвалі новай тэхнікай, стваралі сельскагаспадарчыя склады, займаліся будаўніцтвам і інш.
    Прычыны і мэты правядзення земскай рэформы ў беларускіх губернях, яе асаблівасці
    Земская рэформа, якая была праведзена ў 1864 г. у Расійскай імперыі, не мела пашырэння на тэрыторыі беларускіх губерняў. Толькі ў 1903 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях былі створаны ўпраўленні па справах земскай гаспадаркі. Новаўтвораныя ўстановы мелі асноўныя функцыі земскіх органаў, аднак былі пазбаўлены выбарнасці. Дадзеныя ўпраўленні займаліся пераважна пытаннямі аховы здароўя і народнай асветы, а таксама нярэдка сацыяльнай дапамогі насельніцтву. Установы дзейнічалі да 1911 г., калі ГІалажэннем ад 14 сакавіка 1911 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях былі ўведзены выбарныя земствы. Для гэтага Мікалаю II па патрабаванню П. А. Сталыпіна давялося на тры дні распусціць Дзяржаўную Думу