• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Рэвалюцыя надала новы імпульс сацыяльным працэсам, пакінула адчувальны след у свядомасці шырокіх слаёў насельніцтва, выклікала змены ў дзяржаўна-палітычным уладкаванні Расійскай імперыі. Нягледзячы на абмежаванасць, былі ўведзены дэмакратычныя правы і свабоды, з'явіўся вопыт парламенцкай дзейнасці і палітычнай арганізацыі. Непасрэдным вынікам рэвалюцыйнай актыўнасці рабочых стала павелічэнне іх заработнай платы, скарачэнне праноўнага дня, зніжэнне штрафаў і ў канчатковым выніку з'яўленне сацыяльнага страхавання работнікаў. Былі легалізаваны прафсаюзы. Урад вымушаны быў пайсйі па шляху рэфармавання вёскі, былі адменены некаторыя саслоўныя абмежаванні для сялянства. Гады паміж рэвалюцыяй і Першай сусветнай вайной вызначыліся хуткім сацыяльна-эканамічным ростам беларускіх губерняў. Уплыў рэвалюцыі закрануў і сацыяльна-культурную сферу: пашырыліся магчымасці камунікацыі, болып дастутшымі для насельніцтва і запатрабаванымі сталі здабыткі культуры. У паслярэвалюцыйныя гады ў Беларусі, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы і абмежаванні для развіцця беларускай нацыянальнай культуры, імкліва расла колькасць школ, перыядычных выданняў, бібліятэк, з'явіўся кінематограф і інш.
    СТАЛЫПІНСКІЯ РЭФОРМЫ Ў БЕЛАРУСІ
    Мэты і задачы правядзення аграрнай рэформы.
    Скасаванне сельскай абшчыны. Пашырэіше хутароў і адрубоў. Перасяленне ся.іян у азіяцкую частку Расійскап імперыі.
    Далейшая спецыялізацыя сельскай гаепадаркі.
    Вынікі Сталыпінскай аграрнай рэформы для Беларусі.
    Прычыны і мэты правядзешія земскай рэформы ў беларускіх губернях, яе асаблівасці.
    Зкачэнне ўвядзення земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай іубернях.
    Мэты і задачы правядзення аграрнай рэформы
    4	грарнае пытанне займала цэнтральнае месца ва ўнутра2 >_най палітыцы ўрада Расійскай імперыі. Змяншэнне сялянскіх надзелаў, асабліва ў выніку сямейных раздзелаў, абеззямельванне часткі сялян суправаджаліся імклівым ростам насельніцтва. Развіццё гарадоў, урбанізацыйныя працэсы не былі настолькі інтэнсіўнымі, каб кампенсаваць павелічэнне колькасці насельніцтва ў вёсцы. Мабілізацыя зямельных рэсурсаў, продаж памешчыцкіх зямель адста-
    валі па сваіх памерах ад узрастаючай патрэбнасці ў забеспячэнні сялян зямлёй. Сітуацыя з павелічэннем шчыльнасці сельскага насельніцтва і змяншэннем яго забяспечанасці зямлёй сучаснікамі часта ўспрымалася як запусценне вёскі. Назіралася павелічэнне разрыву ў стандартах жыцця гарадскога насельніцтва і сялянства.
    Цяжкая сітуацыя ў вёсцы, рост незадаволенасці сялянства сталі прадметам абмеркавання шэрагу ўрадавых нарад на мяжы XIXXX стст., але не мелі пэўнага выніку. 3 вясны 1905 г. узмацніліся сялянскія хваляванні. У лістападзе 1905 г. у якасці тэрміновай меры расійскі ўрад адмяніў выкупныя плацяжы. На фоне ўзмацнення аграрных хваляванняў у сакавіку 1906 г. былі створаны землеўпарадкавальныя камісіі, аднак яны не мелі дастатковых і добра прадуманых паўнамоцтваў.
    Сталыпінская аграрная рэформа стала збіральнай назвай для шырокага комплексу мерапрыемстваў у сферы сельскай гаспадаркі, якія праводзіліся ўрадам Расійскай імперыі пачынаючы з 1906 г. На рэформу ўрадавыя колы ўскладвалі вялікія надзеі. Асноўнымі яе кірункамі былі скасаванне абшчыны, перадача надзельных зямель ва ўласнасць сялян, землеўпарадкаванне сялянскіх гаспадарак праз ліківідацыю цераспалосіцы, заахвочванне стварэння сялянамі-ўласнікамі хутарскіх і водрубных гаспадарак, стымуляванне куплі сялянамі прыватнаўласніцкіх зямель, перш за ўсё памешчыцкіх, праз розныя аперацыі Сялянскага пазямельнага банка, арганізацыя агранамічнай дапамогі (асветніцкія мерапрыемствы, стварэнне ўзорных гаспадарак, паказальных хутароў, гандаль сельскагаспадарчым абсталяваннем і ўгнаеннямі) і інш. Прадугледжвалася таксама скасаванне састарэлых саслоўных грамадзянска-прававых абмежаванняў, якія перашкаджалі эфектыўнай гаспадарчай дзейнасці сялян. Рэформа мела фактычна дзве мэты: у кароткатэрміновай перспектыве вырашэнне аграрнага пытання, перш за ўсё зямельнага, як прычыны масавай незадаволенасці і хваляванняў сельскіх жыхароў, у тым ліку праз перасяленні сельскіх жыхароў у Сібір і іншыя ўсходнія рэгіёны Расійскай імперыі, дзе было шмат слабазаселеных і неасвоеных зямель; у доўгатэрміновай устойлівае развіццё сельскай гаспадаркі, інтэграцыя сялянства ў рыначную эканоміку.
    Пачатак правядзення рэформы фактычна паклаў указ ад 9 лістапада 1906 г., які юрыдычна санкцыянаваў права выхаду сялян з абшчыны. Згодна з указам кожны селянін, які карыстаўся абшчыннай надзельнай зямлёй, мог патрабаваць яе замацавання ў асабістую ўлас-
    насць. Выхад з абшчыны адбываўся на працягу месяца з часу падачы заявы рашэннем большасці агульнага сходу сялян-гаспадароў. KaAi сельская грамада каму-небудзь такой згоды не давала, то дазвол на выхад з абшчыны мог даць земскі начальнік. Пры выхадзе з абшчыны за селянінам заставалася права карыстання землямі, якія заставаліся ў агульным уладанні: выганамі, ляснымі і іншымі ўгоддзямі. У кастрычніку 1908 г. указ ад 9 лістапада 1906 г. быў унесены на разгляд Дзяржаўнай Думы і пасля яе адабрэння зацверджаны ў новай рэдакцыі Мікалаем II у якасці Закона ад 14 чэрвеня 1910 г. Паводле новага закона для выхаду на хутары і адрубы ўжо не патрабавалася згода большасці сялян сельскай грамады. Дастаткова было дамовіцца з 1 /5 яе часткай.
    Скасаванне сельскай абшчыны.
    Пашырэнне хутароў і адрубоў
    Асноўнымі перашкодамі землеўпарадкавання індывідуальных зямельных гаспадарак на тэрыторыі беларускіх губерняў стала малазямелле сялянства, захаванне сервітутаў і наяўнасйь цераспалосіцы. Справы па размеркаванні сервітутаў і ліквідапыі йераспалосіцы былі вельмі працяглымі па часе і не вырашаліся, пакуль зацікаўленыя бакі не прыходзілі да згоды.
    Непасрэднай рэалізацыяй рэформы займаліся губернскія і павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі, якія былі створаны паводле ўказа Сената ад 4 сакавіка 1906 г. У маі 1911 г. урадам была прынята пастанова, якая істотна пашырала правы землеўпарадкавальных камісій. Яны атрымалі магчымасйь прымусова рассяляць на хутары і адрубы, не лічачыся з меркаваннем грамады. Вялікую практычную работу праводзілі каморнікі, у дапамогу якім прызначаліся межавыя тэхнікі. Значна садзейнічалі ажыццяўленню аграрнай рэформы земскія ўстановы.
    Выхад з абшчыны стаў першым мерапрыемствам у працэсе рэалізацыі рэформы. У Беларусі сельская абшчына ў пачатку XX ст. працягвала існаваць у Віцебскай і Магілёўскай губернях, у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай яе практычна не было. Разбурэнне абшчыны на тэрыторыі Беларусі ішло больш хуткімі тэмпамі, чым у іншых рэгіёнах Расійскай імперыі. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс адбываўся ў 1908-1909 гг. Да 1916 г. па Магілёўскай губерні з абшчыны выйшла
    бгогй
    56,8 % сялян-абшчыннікаў, у Віцебскай 28,9 %, у сярэднім па Расійскай імперыі 22 %. Беларускія губерні належалі да тых рэгіёнаў Расійскай імперыі, дзе землеўпарадкавальныя работы адбываліся паскоранымі тэмпамі.
    Хутары на тэрыторыі Беларусі ўяўлялі сабой аднадворныя сельскія паселішчы, калі на адасобленым участку зямлі знаходзілася ўся сялянская сядзіба або неабходная частка пабудоў і інвентару. Водруб уяўляў сабой адасоблены зямельны ўчастак, які выдзяляўся з абшчыннай зямлі ў асабістую сялянскую ўласнасць, але, у адрозненне ад хутароў, без пераносу сядзібы з вёскі на ўчастак. Адрубы мелі меншае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі, чым хутары. Вытокі стварэння хутарскіх гаспадарак на тэрыторыі Беларусі адносяцца да часу правядзення валочнай памеры. Непасрэднае пашырэнне яны атрымалі ўжо пасля адмены прыгоннага права, асабліва на мяжы ХІХ-ХХ стст.
    У Мінскай губерні ў выніку рэалізацыі аграрнай рэформы было створана 65 паказальных хутароў і звыш 1600 паказальных участкаў. Для сялян арганізоўваліся экскурсіі, вялася прапаганда перадавога вопыту праз газеты і часопісы. Будаваліся сельскагаспадарчыя склады, пракатныя зернеачышчальныя пункты, племянныя расаднікі жывёлы, пункты ветэрынарнай дапамогі, арганізоўваліся сельскагаспадарчыя, спажывецкія, малочныя кааператыўныя таварыствы і суполкі. У1914 г. на тэрыторыі Мінскай губерні дзейнічалі 87 зернеачышчальных пунктаў і машынапракатных станпый, у Віленскай 190. Сялянскім гаспадаркам аказвалася грашовая дапамога на агранамічныя мэты і тэхнічнае забеспячэнне. Для сялян арганізоўваліся курсы і лекцыі па пытаннях выкарыстання шматпольнага севазвароту, удасканаленай тэхнікі і ўгнаенняў, палепшаных сартоў насення і інш. Да 1906 г., напрыклад, у Віцебскай губерні не было ніводнага земляробчага таварыства і гурткоў. У 1913 г. тут ужо працавалі 20 сельскагаспарчых таварыстваў і 122 гурткі.
    У кожнай з губерняў вылучаліся свае мясцовыя асаблівасці мабілізацыі індывідуальнай зямельнай уласнасці сялян. У Магілёўскай губерні па колькасці створаных хутароў і адрубоў вылучаўся Аршанскі павет, у Мінскай Рэчыцкі і Бабруйскі паветы, у Гродзенскай Брэсцкі, Кобрынскі і Слонімскі паветы.
    У выніку рэалізацыі Сталыпінскай аграрнай рэформы на працягу 1907-1916 гг. на тэрыторыі беларускіх губерняў на сялянскай надзельнай зямлі было створана 113,8 тыс. хутароў і адрубоў агульнай плошчай 1147,2 тыс. дзесяцін зямлі. Гэта складала 10 % ад агульнай колькасці ся^023
    лянскіх двароў і 18,7 % плошчы надзельнага землеўладання беларускіх губерняў. Акрамя таго, значную дапамогу ў рэалізацыі аграрнай рэформы аказаў Сялянскі пазямельны банк, які для стварэння хутароў і адрубоў прадаў 228,7 тыс. дзесяцін уласных зямель. На гэтых угоддзях узнікла 13,5 тыс. гаспадарак. Сялянскім паэямельным банкам у 1907-1910 гг. было прададзена пад стварэнне хутарскіх гаспадарак у Віленскай губерні 66 % ад усёй рэалізаванай банкам зямлі, у Віцебскай 69,2 %, Гродзенскай 59,4, Мінскай 74,7, Магілёўскай 73,7 %. Сялянам была прададзена ў гэты час параўнальна невялікая колькасць казённай зямлі (5,4 тыс. дзесяцін), што дало магчымасць для стварэння 813 хутароў і адрубоў. Усяго на тэрыторыі беларускіх губерняў узнікла 128,1 тыс. адрубоў і хутароў. Тут удзельная вага сялянскіх гаспадарак, якія выйшлі на хутары і адрубы, была некалькі вышэй, чым у сярэднім па Расійскай імперыі. Працэс іх стварэння на тэрыторыі Беларусі быў больш просты і хуткі ў с'увязі з распаўсюджанасцю тут падворнага сялянскага землеўладання. У той жа час варта адзначынь, што больш за 60 % усіх хутароў і адрубоў, створаных на тэрыторыі беларускіх губерняў у 1907-1910 гг., прыходзілася на долю Віцебскай і Магілёўскай губерняў.