Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
У канцы 1905 пачатку 1906 г. раэгарнулася палітычная барацьба розных партый і груп у сувязі з выбарамі ў I Дзяржаўную Думу. Урадавыя пазійыі адстойвалі манархічныя партыі, найбольш уплывовай з якіх быў чарнасоценны «Саюз рускага народа». Яго рэгіянальныя арганізацыі імкнуліся пашырыць свой уплыў сярод сялянства, рабочых. Яны карысталіся шырокай падтрымкай праваслаўных святароў. Агітацыя чарнасоценцаў карысталася поспехам у рэгіёнах са шматнацыянальным складам насельніцтва, да ліку якіх адносіліся беларускія губерні. У пачатку 1906 г. арганізацыі чарнасоценцаў дзейнічалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Оршы і інш. Актыўную агітацыю ў «мстмннорусском духе» ў час выбараў у I Дзяржаўную Думу праводзіла рэдакцыя газеты «Окранны Росслм». Задачу аб'яднання «рускіх» людзей ставіла перад сабой Паўночна-Заходняе рускае веча, якое было створана ў снежні 1905 г. у Вільні. Аднак нягледзячы на падтрымку мясцовай адміністрацыі і праваслаўнай царквы, крайне правыя ў час выбараў не атрымалі значнага поспеху.
У саюзе з чарнасоценцамі на выбарах у Думу ў беларускіх губернях выступалі акцябрысты і звязаныя з імі Прагрэсіўная партыя і Партыя прававога парадку. У пачатку 1906 г. акцябрысты беларускіх, прыбалтыйскіх і польскіх губерняў стварылі апазіцыйны да цэнтральнага кіраўніцтва партыі «Окрамнный союз 17 октября», які свае палітычныя пазіцыі фактычна акрэсліваў лозунгам неабходнасні абароны «рускага насельніцтва» заходніх губерняў ад уціску з боку палякаў і яўрэяў.
Вельмі актыўна выбарчую кампанію праводзілі кадэты. Яны прадстаўлялі сабой самую левую з легальных палітычных партый, выступалі з апазіцыйнымі заявамі ў дачыненні да ўрада, не скупіліся на абяцанні рабочым і сялянам. У беларускіх губернях кадэты ўступалі ў перадвыбарчыя аб'яднанні з польскімі, яўрэйскімі, літоўскімі арганізацыямі. У Мінскай губерні быў утвораны Прагрэсіўны блок, у які ўвайшлі кадэты, Польская незалежная партыя, Беларуска-літоўская
партыя, Перадвыбарчы камітэт землеўласнікаў Мінскай губерні. У Магілёве кадэты выступалі адным блокам з «Саюзам дасягнення раўнапраўя яўрэяў», а таксама ўваходзілі ў склад Віленскага яўрэйскага выбарчага камітэта.
У выбары актыўна ўкдючылася таксама Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі. Ёй удалося правесці сваіх прадстаўнікоў у склад выбаршчыкаў Віленскай і Гродзенскай губерняў. Непакоячыся з нагоды ўплыву партыі на каталіцкае насельніцтва, улады забаранілі яе сходы ў межах Віленскага генерал-губернатарства.
Сацыялістычныя, рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі і арганізацыі, якія спадзяваліся на новы рэвалюцыйны ўздым, выступілі з тактыкай байкоту выбараў у I Дзяржаўную Думу. Гэтай жа пазіцыі прытрымлівалася і Беларуская сацыялістычная грамада. Ініцыятыва байкоту належала бальшавікам. Меншавікі былі за выкарыстанне тых магчымасцей, якія даваў Маніфест 17 кастрычніка, за адмаўленне ад паўстання як сродку барацьбы. Арганізацыі РСДРП у Беларусі падтрымлівалі бальшавісцкую пазіцыю. Канферэнцыя Бунда ў лютым 1906 г. прыняла рашэнне аб байкоце Думы з мэтай яе дыскрэдытацыі. Лідары Бунда разлічвалі на падтрымку сваёй пазшыі з боку яўрэйскіх рабочых. Тактыка байкоту выбараў з боку левых партый прывяла да таго, што рабочыя буйных прадпрыемсгваў у Мінску, Мазыры, Пінску, Бабруйску, Гродне, Слоніме, Магілёве і некаторых іншых гарадах не ўдзельнічалі ў выбарах, нягледзячы на забарону гэтага з боку улад. Аднак у болыпасці выпадкаў гараджане і сяляне пайшлі на выбары.
Выбары ў I Дзяржаўную Думу адбываліся ва ўмовах масавых рэпрэсій з боку ўрада ў сувязі са снежаньскімі рэвалюцыйнымі выступленнямі. Урад абапіраўся на падтрымку з боку праваслаўнага духавенства і манархічных партый. Першымі ў выбарчую кампанію ўключыліся сяляне. Выбары былі для іх чатырохступеннымі. Спачатку сельская грамада выбірала сваіх прадстаўнікоў на валасны сход, які накіроўваў двух упаўнаважаных на павятовы сялянскі з'езд, што, у сваю чаргу, вызначаў выбаршчыкаў для ўдзелу ў рабопе губернскага сходу, дзе сумесна з прадстаўнікамі ад землеўласніцкага, гарадскога і рабочага з'ездаў выбіраліся дэпутаты ў Думу. Сяляне-выбаршчыкі ад кожнай губерні выбіралі аднаго дэпутата са свайго асяроддзя. Выбары выявілі нізкую палітычную свядомасць сялян, якія пайшлі на выбары, аднак многія з іх не бачылі сэнсу ўдзельнічаць у выбарчых сходах. На павятовых землеўласніцкіх выбарчых з'ездах перавагу атрымалі больш заможныя ўладальнікі.
Перамогу на выбарах у I Дзяржаўную Думу атрымалі кадэты. 3 36 дэпутатаў, выбраных ад беларускіх губерняў, прыхільнікамі кадэтаў былі 29 чалавек. У іх лік уключаны таксама прадстаўнікі Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі і сіяністаў. Астатнія дэпутаты былі сялянамі па сацыяльным паходжанні, з іх пяць адносілі сябе да беспартыйных, адзін да правых і адзін да сацыял-дэмакратаў.
Дзейнасць Дзяржаўнай Думы пачалася 27 красавіка 1906 г. У ходзе работы Думы пад уплывам восірай палемікі змяніліся палітычныя пазіцыі болыпаспі дэпутатаў ад беларускіх губерняў. Толькі 8 дэпутатаў уступілі ў фракцыю кадэтаў, 13 дэпутатаў прыхільнікаў Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі разышліся з кадэтамі па аграрным пытанні і далучыліся да фракцыі аўтанамістаў, 7 сялянскіх дэпутатаў лічылі сябе беспартыйнымі і ў залежнасці ад пазіцыі па абмяркоўваемым пытанні падтрымлівалі пры галасаванні кадэтаў, аўтанамістаў ці манархістаў. Паводле звестак Дэпартамента паліцыі, 8 дэпутатаў ад беларускіх губерняў лічыліся трудавікамі. У пачатку мая дэпутаты ад Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі стварылі самастойную тэрытарыяльна-нацыянальную групу «Тэрытарыяльнае кола», якую ўзначалілі князь 1. Друцкі-Любецкі, А. Лядніцкі, Ч. Янкоўскі.
Адным з найбольш вострых пытанняў у рабоце Думы стала аграрнае. Аўтанамісты з беларускіх губерняў Р. Скфмунт, Н. Сангайла, Б. Ялавецкі адстойвалі неабходнасць захавання памешчыцкай і сялянскай уласнасці на зямлю. Князь I. Дрункі-Любецкі, які падтрымліваў у Думе кадэтаў, выступіў супраць законапраекта сваіх аднапартыйцаў, лічыў немэтазгодным прымаць агульны для ўсёй Расійскай імперыі аграрны закон, падкрэсліваў асаблівае стаўленне беларускіх сялян да зямельнай уласнасііі. Прадстаўнікі Канстытуцыйна-каталіцкай партьті Літвы і Беларусі таксама эаяўлялі, што аграрнае пытанне павінна было вырашацца ў кожнай вобласці з улікам мясцовых традыцый. Для гэтага мэтазгодным было прадстаўленне ім аўтаноміі ці абласнога самакіравання.
У палітычных пытаннях польскія і беларускія аўтанамісты па сваіх пазіцыях у Думе былі блізкімі да кадэтаў. Для Беларусі і Літвы прадстаўнікі Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі патрабавалі мясцовага самакіравання.
Нязгоду Дзяржаўнай Думы і жаданне яе дэпутатаў звярнуцца непасрэдна да народа выклікала публікацыя ўрадам 20 чэрвеня 1906 г.
сваёй праграмы вырашэння аграрнага пытання, якая прадугледжвала перадачу малазямельным сялянам усіх прыгодных для земляробства казённых зямель, добраахвотны продаж памешчыцкай зямлі праз Сялянскі банк, павелічэнне дапамогі перасяленцам і інш. He чакаючы пратэсту дэпутатаў, Мікалай II указам ад 9 ліпеня 1906 г. распусціў Дзяржаўную Думу і прызначыў новыя выбары.
У канцы 1906 -пачатку 1907 г. разгарнулася барацьба вакол выбараў у II Дзяржаўную Думу. Улады імкнуліся не дапусціць у новы склад Думы экс-дэпутатаў. Спад рэвалюцыйнай барацьбы, узмацненне ўрадавых рэпрэсіўных мерапрыемстваў далі магчымасць умацаваць свае пазіцыі ў беларускіх губернях акцябрыстам і «Саюзу рускага народа». Прадстаўнікі дадзеных арганізацый у кастрычніку 1906 г. на з'ездзе ў Вільні ўтварылі «Рускі ўскраінны саюз». Фактычна гэта быў перадвыбарны блок, які выступіў пад лозунгам «Расія ддя рускіх і толькі рускія павінны кіраваць ёю». Сваю дзейнасць ён скіраваў супраць яўрэйскіх і польскіх уплываў у беларускіх губернях. «Рускі ўскраінны саюз» патрабаваў пазбавіць палякаў і яўрэяў выбарчых праў, не прызнаваў асобнасць беларускага народа, а беларускі нацыянальны рух лічыў польскай інтрыгай.
Кадэты на тэрыторыі Беларусі ў час выбараў страцілі падтрымку мясповых аўтанамістаў. Супраць пазіцыі кадэтаў у Думе выступілі сельскагаспадарчыя таварыствы ў Мінску і Вільні, а таксама Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, якая ў другой палове 1906 г. спыніла сваю палітычную дзейнасць. У перадвыбарчую кампанію на тэрыторыі Беларусі актыўна ўцягнуліся мясцовыя аўтанамісты, якія крытыкавалі палітыку ўрада па нацыянальным і канфесійным пытаннях, звязвалі вырашэнне ўсіх мясцовых праблем з дасягненнем шырокага самакіравання ў краі.
Сацыялістычныя партыі перагледзелі сваё стаўленне да выбараў у Думу. Ва ўмовах спаду рэвалюцыйнай барацьбы байкот выбараў страціў свой сэнс. 3 мэтай больш паспяховай канкурэнцыі з прадстаўнікамі манархічных партый у некаторых гарадах яны заключылі пагадненні аб вылучэнні агульнага кандыдата. У Мінску перадвыбарны блок утварылі мясцовыя арганізацыі РСДРП, Бунда, ППС, БСГ і шэрагу прафсаюзаў. Дзякуючы гэтаму аб'яднанню ф удалося ў студзені 1907 г. атрымаць перамогу на гарадскіх выбарах, вылучыць на губернскі сход сваіх выбаршчыкаў. Аднак вынікі выбараў былі адменены ўладамі.
Перамогу на выбарах у II Дзяржаўную Думу ад беларускіх губерняў атрымалі два блокі: з аднаго боку саюз акцябрыстаў і правама-
нархічных (чарнасоценных) арганізацый (15 месцаў), з друтога аўтанамісты (11 меспаў). Левыя (народніцкія і сацыял-дэмакратычныя) партыі ў Беларусі пацярпелі паражэнне. Наогул жа па Расійскай імперыі вынікі выбараў прынцыпова адрозніваліся левыя партыі і кадэты заваявалі большасць месцаў у Думе. Дума другога склікання аказалася больш радыкальнай, чым першая. Відавочна, што на сітуацыю ў Беларусі паўплываў нацыянальна-канфесійны фактар. Рускім і польскім нацыяналістычным арганізацыям пры дапамозе праваслаўнага і каталіцкага духавенства ўдалося больш паспяхова ўздзейнічаць на пазіцыі сельскіх выбаршчыкаў.
Дзейнасць Дзяржаўнай Думы другога склікання пачалася 20 лютага 1907 г. Галоўным у яе працы, як і ў Думе папярэдняга складу, стала аграрнае пытанне. Дэпутаты-аўтанамісты з Беларусі падтрымалі сваіх калег з Каралеўства Польскага, якія ўтварылі «Польскае кола» на чале з Р. Дмоўскім. Аўтанамісты па-ранейшаму звязвалі вырашэнне аграрнага пытання з атрыманнем шырокага мясцовага самакіравання. Нязгоду з імі выказвалі дэпутаты-сяляне з беларускіх, асабліва Мінскай, губерняў, якія з'яўляліся членамі «Рускага ўскраіннага саюза». Яны бачылі ў ініцыятывах аўтанамістаў імкненне падпарадкаваць уладзе польскіх землеўласнікаў праваслаўных сялян. Разам з тым сяляне-дэпутаты скардзіліся на малазямелле і лічылі неабходным дадаткова забяспечыць вясковых працаўнікоў зямлёй. Правыя дэпутаты з Беларусі не пагаджаліся таксама і з аграрнымі праектамі кадэтаў і трудавікоў, аднак іх пазіцыі не адлюстроўвалі настроі большасці сялянства.