• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Яшчэ да выдання Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. быў выдадзены ўказ «Аб умацаванні пачаткаў верацярпімасні», які знайшоў працяг у палажэннях 7-й главы Звода асноўных дзяржаўных законаў ад 23 красавіка 1906 г. Паводле абазначаных заканадаўчых дакументаў праваслаўным дазвалялася пераходзіпь у іншыя веравызнанні, а прадстаўнікам іншых канфесій і замежным грамадзянам вольна займацца богаслужэннем у адпаведнасці з уласнымі канфесійнымі абрадамі. Гэта прывяло да з'яўлення ў Расійскай імперыі вялікай колькасці місіянераў, стварэння розных сект.
    Адразу пасля падпісання Маніфеста 17 кастрычніка да насельніцтва Беларусі дайшлі чуткі аб дараваных свабодах. У Мінску 18 кастрычніка на плошчы Віленскага вакзала быў арганізаваны мітынг, куды сабраліся каля 15-20 тыс. маніфестантаў. Мітынг быў расстраляны з санкцыі мінскага губернатара П. Курлова, загінула да 100 чалавек, паранена каля 300 чалавек. У сувязі з гэтымі трагічнымі падзеямі Мінскі кааліцыйны савет прыняў рашэнне аб працягу палітычнай забастоўкі і абвясціў ураду патрабаванне пачаць судовае следства супраць тых, хто меў дачыненне да крывавай бойні. Раніцай 18 кастрычніка адбыўся мітынг у Віцебску, удзельнікі якога патрабавалі ад улад пазнаёміць з тэкстам Маніфеста. У выніку мітынг быў разагнаны з прымяненнем агнястрэльнай зброі, 7 чалавек былі забіты, 4 паранены. У той жа дзень у Віцебску адбылася дэманстрацыя пратэсту. На наступны дзень амаль 40 тыс. жыхароў горада прынялі ўдзел у пахаванні забітых.
    Кастрычніцкая палітычная стачка ахапіла ў Беларусі 32 населеныя пункты, колькасць стачачнікаў толькі ў прамысловасці дасягнула 66 тыс. чалавек. Яна знайшла падтрымку ў вёсцы, але некалькі пазней у лістападзе, калі адбыліся 154 сялянскія выступленні. Найбольшы ўздым барацьбы ў вёсцы назіраўся ў снежні 286 выступленняў. У гэты час прыкметна павялічылася колькасць падпалаў панскіх маёнткаў, сутыкненняў з паліцыяй, палітычных сходаў і мітынгаў. Колькасць забастовак сельскагаспадарчых рабочых у той жа час знізілася. Восенню 1905 г. значныя выступленні салдат адбыліся ў Гродне, Бабруйску, Брэсце. Выступленне салдат прайшло ў снежні 1905 г. у Баранавічах. Адрак у цэлым хваляванні салдат мелі разрознены характар.
    Па закліку РСДРП, эсэраў і Бунда 7 снежня 1905 г. у Маскве пачалася ўсеагульная палітычная стачка, якая ў ноч на 10 снежня перарасла ва ўзброенае паўстанне. Усерасійскую стачку з 7 снежня аб'явілі чыгуначнікі, якую ў Беларусі першымі падтрымалі таксама чыгуначнікі. Адначасова Мінскі кааліцыйны савет, Гомельскі рэвалюцыйны, Пінскі, Мазырскі стачачныя камітэты заклікалі працоўных да палітычнай забастоўкі. У ноч на 9 снежня ў Мінску адбыліся арышты рэвалюцыянераў, у горадзе і губерні было аб'яўлена становішча надзвычайнай аховы, закрыта газета «Северо-Западный край», якая фактычна з'яўлялася перыядычным органам мясцовай групы РСДРП. У Баранавічах намаганнямі мясцовага стачачнага камітэта рух цягнікоў спыніўся 9 снежня. Праз тры дні горад быў аб'яўлены на ваенным становішчы. Сюды накіравалі карныя падраздзяленні, якім удалося праз некалькі дзён аднавіць чыгуначны рух. У Гомель таксама былі
    накіраваны вайсковыя сілы, якія падавілі стачку чыгуначнікаў. Снежаньская палітычная стачка ахапіла ў Беларусі 17 гарадоў і мястэчак, аднак нідзе справа не дайшла да ўзброенага паўстання. У цэлым размах рэвалюцыйнага руху ў снежні скарайіўся ў параўнанні з кастрычнікам у два разы.
    У канцы 1905 г. пад уздзеяннем Снежаньскага ўзброенага паўстання ў Маскве быў узмоцнены рэпрэсіўны апарат. Былі павялічаны штаты губернскіх жандарскіх упраўленняў, фарміраваліся атрады паліцэйскай варты. Толькі ў Мінскай губерні размяшчалася звыш тысячы чалавек паліцэйскай варты. У пачатку 1906 г. дадатковыя вайсковыя сілы былі накіраваны ў Віленскую губерню. У Гродзенскай губерні былі размешчаны 18 рот пяхоты, 3 эскадроны і паўсотня кавалерыі.
    Дыферэнцыяцыя грамадска-палітычных сіл.
    Кансерватыўныя партыі і саюзы, ліберальныя партыі, сацыял-дэмакратычныя арганізапыі ў Беларусі і характар іх дзейнасці
    Восенню 1905 г. на тэрыторыі Бедарусі пашырыді і ўзмацніді сваю дзейнасць агудьнарасійскія крайне манархічныя партыі і арганізацыі. Сярод найбольш актыўных і ўплывовых аказаліся Саюз рускага народа, Рускі народны саюз імя Міхаіла Архангела, Саюз рускага народа абнаўленчы, Усерасійскі Дубровінскі Саюз рускага народа, Усерасійскі нацыянальны саюз, якія ў грамадстве атрымалі больш вядомасць як чарнасопенцы. Найбольшы ўздым іх актыўнасці супаў з завяршальным этапам рэвалюцыі 1905-1907 гг. Аднак у хуткім часе папулярнасць і уплыў манархістаў у грамадстве пачалі заўважна зніжацца, а для самога манархічнага руху наступіў перыяд унутранага крызісу і расколу.
    Выданне Маніфеста 17 кастрычніка, дараванне асобньгх дэмакратычных свабод, разгортванне рэвалюцыйных падзей, уцягненне ў палітычныя працэсы шырокіх слаёў насельніцтва садзейнічалі росту іх грамадскай актыўнасці, неабходнасці самааарганізацыі і дыферэнцыяцыі палітычных сіл. У лістападзе 1905 лютым 1906 г. адбылося арганізацыйнае афармленне праваліберальнай партыі «Саюз 17 кастрычніка». На тэрыторыі Беларусі арганізацыі акцябрыстаў былі створаны ў Гродне, Вілейцы, Віцебску, Мінску, Бабруйску і інш. Найбольш актыўнай з іх была мінская, якая аб'яднала вакол сябе каля ты-
    сячы чалавек, у тым ліку сялян Мінскага павета. Яе ўзначальвалі чыноўнікі Г. Шміт, I. Чыгіроў, А. Бяляеў, святар В. Успенскі. Мясцовыя акцябрысты выдавалі штодзённую газету «Мннская речь». У беларускіх губернях акцябрысты, у адрозненне ад кіраўніцтва партыі, цалкам падтрымлівалі рэпрэсіўную ўнутраную палітыку ўрада, прытрымліваліся вялікадзяржаўнай ідэалогіі, чым збліжаліся з праваманархічнымі, чарнасоценнымі арганізацыямі. На з'ездзе «Саюза 17 кастрычніка» ў Маскве ў лютым 1906 г. дэлегаты ад беларускіх арганізацый разам з прыбалтыйскімі і польскімі не падтрымалі рэзалюцыю, у якой крытыкавалася ўнутраная ўрадавая палітыка. Адначасова яны заяўлялі аб неабходнасці хадайнічаць перад імператарам аб асобным адміністрацыйным прадстаўніцтве праваслаўнага насельніцтва заходніх губерняў у Дзяржаўнай Думе.
    У кастрычніку 1905 г. адбыўся ўстаноўчы з'езд Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі. Ён прыняў праграму і статут партыі, выбраў яе кіруючыя органы. Канчатковае афармленне партыі адбылося на другім з'ездзе ў студзені 1906 г. Пераважна ў партыю кадэтаў уваходзілі прадстаўнікі інтэлігенцыі, землеўласнікі, прадпрымальнікі, але нямала было выхадцаў з сацыяльных нізоў рабочых, сялян, рамеснікаў. Праграма кадэтаў прадугледжвала роўнасць усіх грамадзян перад законам. Яны выступалі за эвалюцыйны шлях развіцця грамадства, супраць гвалтоўных сацыяльных пераваротаў. Патрабавалі замены самадзяржаўя канстытуцыйна-парламенцкай манархіяй. Кадэты лічылі неабходным увядзенне ў Расійскай імперыі ўсеагульнага выбарчага права, ажыццяўленне дэмакратычных свабод, выступалі за права культурнанацыянальнага самавызначэння для ўсіх народаў, якія насялялі Расійскую імперыю, але пры ўмове захавання яе як унітарнай дзяржавы. Яны прапаноўвалі надзяліць зямлёй беззямельных і малазямельных сялян за кошт дзяржаўных, удзельных, кабінецкіх, манастырскіх, а таксама часткі прыватнаўласніцкіх зямель, выкупленых дзяржавай «па справядлівай» цане. Асноўная маса арганізацый кадэтаў на тэрыторыі Беларусі ўзнікла ў перыяд выбараў у I Думу. На працягу 1905-1906 гг. арганізацыі Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі былі створаны на тэрыторыі Беларусі: у Віцебску, Ашмянах, Гродне, Брэсце, Дрысе, Мінску, Магілёве, Капаткевічах і інш. У іх склад уваходзілі пераважна прадстаўнікі інтэлігенцыі, але таксама і землеўласнікі, чыноўнікі, заможныя сяляне. Колькасна асобныя з арганізацый кадэтаў (Мінск, Магілёў) дасягалі 300 чалавек.
    Напярэдадні выбараў у Дзяржаўную Думу, 7 лютага 1906 г., на ўстаноўчым сходзе ў Вільні было абвешчана стварэнне Канстытуцыйнакаталіцкай партыі Літвы і Беларусі. Яе арганізатарам і лідарам стаў віленскі каталіцкі епіскап барон Э. Роп. Праграма партыі ўтрымлівала патрабаванні абласнога самакіравання для Беларусі і Літвы, бясплатнай народнай школы з навучаннем на роднай мове і абавязковым вывучэннем рэлігіі, агучвала падтрымку стварэння хутарскіх гаспадарак і ліквідацыю цераспалосіцы.
    У канцы 1905 пачатку 1906 г. аформілася Краёвая партыя Літвы і Беларусі. Яна прадстаўляла тую частку грамадства, свядомасць якой укладвалася ў формулу: «Літвін па паходжанні, паляк па нацыянальнасці». Лідарамі ліберальнай плыні партыі выступалі Л. Абрамовіч, М. Ромер, Т. Урублеўскі. Яны падтрымлівалі сувязь з кадэтамі. Больш кансерватыўнае крыло арганізацыі ўзначальвалі буйныя землеўласнікі Э. Вайніловіч, I. Корвін-Мілеўскі, Р. Скірмунт. Апошні з іх у лістападзе 1905 г. апублікаваў зварот, які фактычна ўяўляў сабой праграму Краёвай партыі Літвы і Беларусі. Дакумент дэклараваў увядзенне грамадзянскіх свабод, краёвага самакіравання, прынпып недатыкальнасці прыватнай уласнасці.
    Выбары ў I і II Дзяржаўную Думу Расіі, дзейнасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў
    Рэвалюцыйны націск 1905 г., актывізацыя грамадскіх сіл, у тым ліку ліберальнай апазіцыі, прымусілі Мікалая II пайсці на саступкі і зацвердзіць 6 жніўня 1905 г. праект стварэння Дзяржаўнай Думы, якая павінна была папярэдне распрацоўваць і абмяркоўваць заканадаўчыя прапановы, якія затым перадаваліся ў Дзяржаўны Савет і далей на разгляд імператара. Праект быў распрацаваны ў Міністэрстве ўнутраных спраў пад кіраўніцтвам міністра A. Р. Булыгіна адсюль і яго назва. Праект Булыгінскай думы прадугледжваў шматступенчатыя выбары, высокі маёмасны і ўзроставы цэнз. Рабочыя, жанчыны, салдаты, навучэнцы, асобы, маладзейшыя за 25 гадоў, да ўдзелу ў выбарах не да'пускаліся. Фактычна праект Булыгінскай думы быў своеасаблівым манеўрам расійскага ўрада ва ўмовах уздыму рэвалюцыйных настрояў у краіне, аднак ён не меў поспеху. Абмежаваная ў сваіх паўнамоцтвах Дума, урэзаныя выбарчыя правы не задаволілі грамадства. Пад націскам кастрычніцкай палітычнай стачкі 1905 г. урад быў вымушаны перагледзець праект.
    Маніфестам 17 кастрычніка 1905 г. прадугледжвалася пашырэнне кола выбаршчыкаў інаданне Думе права заканадаўчай ініцыятывы. 11 снежня 1905 г. Мікалай II зацвердзіў указ «Аб змяненні Палажэння аб выбарах у Дзяржаўную Думу». Да трох ранейшых выбарчых курый землеўласніцкай, гарадской і сялянскай дабаўлялася яшчэ адна рабочая. У апошняй курыі выбарчым правам карысталіся рабочыя прадпремстваў, дзе колькасйь працуючых мужчын ва ўзросце звыш 25 гадоў перавышала 25 чалавек. У такім выпадку ў Беларусі толькі 10-15 % рабочых атрымалі выбарчае права.