Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Фабрычна-заводскія рабочыя сялянскага паходжання ў пачатку XX ст. захоўвалі сувяэь з сельскагаспадарчымі заняткамі. Дастаткова часта наёмныя работнікі мелі ў сваім уладанні кавалкі зямлі ў вёсцы. Сяляне, накіроўваючыся на заробкі, якія працягваліся гадамі, нават на фабрыкі і заводы ў гарадах, звычайна не мянялі сваёй саслоўнай прыналежнасці. Многія кадравыя рабочыя буйных гарадскіх прадпрыемстваў заставаліся па сваім сацыяльным стане сялянамі. Часовы адыход у горад не патрабаваў выключэння з сельскай грамады, абавязковай ліквідацыі вясковай гаспадаркі. Адыход на промыслы, пошук дадатко-
вых заробкаў паступова прывучалі сельскіх жыхароў да неабходнасці ўлічваць кан'юнктуру рынку працоўнай сілы, шукаць інфармацыю аб месцах найбольшага попыту на наёмных работнікаў, разлічваць аптымальныя маршруты адыходу з мэтай больш эфектыўнага найму.
У канцы XIX пачатку XX ст. у эканоміцы Расійскай імперыі назіралася эвалюцыя арганізацыйных форм прадпрымальніцтва ад адзінаасобнага прадпрыемства да гандлёвага дома (поўнага таварыства ці таварыства на веры) і ад апошняга да акцыянернай кампаніі (у выглядзе таварыства на паях ці акцыянернага таварыства). Для беларускіх губерняў была характэрна істотна больш высокая за сярэднюю па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі ўдзельная вага прадпрыемстваў з індывідуальнай формай уладання 82 %. Колькасныя суадносіны індывідуальных і асацыіраваных уладальнікаў змяняліся на карысць апошніх па меры ўзрастання аб'ёму вытворчасці.
У Беларусі гандлёвая буржуазія па велічыні зваротных капіталаў псраважала над прамысловай. У гандлі было сканцэнтравана 76,08 % зваротных капіталаў, у прамысловасці 23,92 %. У сярэднім па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі гэтыя суадносіны былі прадстаўлены адпаведна 62,97 і 37,03 %. Купцы і мяшчане паступова выцяснялі з прамысловасці дваран, якія ў пачатку XX ст. саступілі ім свае вядучыя пазіцыі. Ва ўласнасці купцоў і мяшчан знаходзілася тытунёвая вытворчасць Беларусі, 89 % ільноперапрапоўчых прадпрыемстваў, 84 % друкарняў і слясарных майстэрань, 73 % запалкавых прадпрыемстваў. Удзел мяшчан заходніх губерняў у арганізацыі фабрычназаводскай сферы вытворчасці ў пачатку XX ст. быў вышэй за сярэдні па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. Прамысловы перапіс 1908 г. выявіў рэзкае ўзрастанне ў параўнанні з абследаваннем 1900 г. удзельнай вагі мяшчан заходніх губерняў сярод мясцовых прамысловых прадпрымальнікаў, а таксама мяшчан-прадпрымальнікаў Расійскай імперыі. Мяшчанам належалі пераважна дробныя прадпрыемствы. Заходнія губерні вылучаліся слабым удзелам сялянства ў прамысловым прадпрымальнінтве.
Прадпрымальнікі Беларусі сталі ініцыятарамі стварэння агульнарасійскага запалкавага сіндыката, які сканцэнтраваў вытворчасйь і рэалізацыю запалак у Расійскай імперыі і нават за мяжой. У чэрвені 1905 г. у Мінску пры аддзяленні Паўночнага камерцыйнага банка быў заснаваны Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, які выступіў адным з заснавальнікаў у 1907 г. Рускага таварыства запалкава-
га гандлю. Прадпрымальнікі Беларусі ўваходзілі таксама ў склад Саюза лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга краю, які быў створаны ў 1907 г. У 1905 г. быў заснаваны сіндыкат кафельных фабрыкантаў у Копысі Магілёўскай губерні, у 1906 г. сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю ў Оршы, у 1911 г. сіндыкат «Продакон», які кантраляваў вытворчасць канвертных фабрык Брэста, Вільні і Адэсы.
Купейтва Беларусі прымала ўдзел у заснаванні і дзейнасці акцыянерных таварыстваў, выступала ў якасці прадстаўнікоў і агентаў замежных акцыянерных аб'яднанняў, а таксама арганізацый з іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі. Сярод немясцовага паходжання першагільдзейскіх капіталаў Масквы ў 1898 г. каля 80 % складалі капіталы ўраджэнцаў заходніх губерняў. Вялікую цікавасць купцы Беларусі праяўлялі да банкаўскай сферы, а таксама да прамысловых і страхавых кампаній. Стабільным заставаўся ўдзел беларускіх прадпрымальнікаў у рэалізацыі дзяржаўных заказаў у сферах гарадскога будаўніцтва і пашырэння сеткі шляхоў зносін. Дастаткова слаба мясцовыя прадпрымальнікі ўдзельнічалі ў будаўніцтве чыгунак. Яны на мяжы ХІХ-ХХ стст. абмяжоўваліся падрадамі на земляныя работы, пастаўкамі будаўнічых матэрыялаў, стварэннем інфраструктуры каля чыгуначных шляхоў.
Рабочы рух, з’яўленне
палітычных партый і арганізацый
На мяжы ХІХ-ХХ стст. назіралася актывізацыя рабочага руху. У 1898-1900 гг. у Беларусі было зарэгістравана 178 забастовак, дзе пераважалі эканамічныя патрабаванні. Большасць з іх адбылася v Віцебску, Гомелі, Мінску, Гродне і ахоплівала пераважна дробныя прадпрыемствы. Агульная колькасць удзельнікаў забастовак дасягала 6,4 тыс. чалавек. Канфлікты з уласнікамі прадпрыемстваў і ўладамі ў час эканамічных выступленняў нярэдка выліваліся ў вулічныя дэманстрацыі і маніфестацыі, асабліва ў сувязі са святкаваннем 1 Мая. У 1899-1900 гг. у Беларусі адбыліся тры палітычныя забастоўкі, дзевяць дэманстрацый. Амаль усе яны насілі напаўстыхійны характар. Рабочыя часам выкарыстоўвалі жорсткія метады барацьбы супраць прадпрымальнікаў і штрэйкбрэхераў. Сацыяльную напружанасць вы-
карыстоўвалі ў сваёй дзейнасці рэвалюцыянеры, прадстаўнікі сацыялдэмакратычных арганізацый, нацыянальных партый.
Эканамічныя складанасці пачатку XX ст. выклікалі рост беспрацоўя, адмоўна паўплывалі на рынак працы і ўмовы найму работнікаў. Прадпрымальнікі памяншалі аплату працы рабочым, павялічвалі працягласць працоўнага дня, дыктавалі свае ўмовы найму, звальнялі тых, хто пратэставаў. Ва ўмовах нарастання сацыяльнай напружанасці ў дзейнасці ўрадавых органаў выявіліся пэўныя хістанні ў вырашэнні рабочага пытання, што знайшло праяўленне ў так званым «паліцэйскім сацыялізме» (зубатаўшчыне). Найбольш дальнабачныя паліцэйскія чыноўнікі разумелі, што рэпрэсіўныя метады не прыносяць поспеху. Яны прапаноўвалі ўрадавым органам ускласці на сябе клопат пра задавальненне элементарных эканамічных і культурнаасветніцкіх патрабаванняў рабочых з мэтай ізаляцыі іх ад агітацыі рэвалюцыянераў і ліквідацыі глебы для антыўрадавай дзейнасці. Ініцыятарам такой тактыкі выступіў начальнік Маскоўскага ахоўнага аддзялення С. Зубатаў, які разлічваў, што ў выпадку рэалізацыі яго прапаноў рабочыя адмовяцца ад палітычных форм барацьбы. Сярод арыштаваных у Мінску асобных бундаўцаў С. Зубатаў знайшоў сваіх прыхільнікаў, якія згадзіліся праводзіць адпаведную прапагандысцкую дзейнасць сярод рабочых. Найболын актыўнай сярод іх была М. Вільбушэвіч, якая ў 1900 г. дзейнічала ў Гродне, а з пачатку 1901 г. у Мінску. Тут зубатаўцаў апекаваў начальнік губернскага жандарскага ўпраўлення палкоўнік Васільеў.
У маі 1901 г. мінскія зубатаўцы ўмяшаліся ў забастоўку рабочых слясарных майстэрань і з дапамогай палкоўніка Васільева прымусілі іх гаспадароў выканаць патрабаванне наёмных работнікаў увесці 12-гадзінны працоўны дзень. Першы поспех дазволіў зубатаўцам на пэўны час стаць галоўнымі арбітрамі ў канфліктах паміж прадпрымальнікамі і рабочымі. Тактыку «палшэйскага сацыялізму» падхапіла створаная ў ліпені 1901 г. у Мінску Яўрэйская незалежная рабочая партыя (ЯНРП), якая фактычна паралізавала дзейнасць мясцовай арганізацыі Бунда. ЯНРП арганізоўвала культурна-асветніцкія вечары, чытанні, лекцыі. У 1902 г. арганізацыі гэтай партыі аформіліся ў Вільні і Адэсе. Аднак урад не прыняў рэкамендацыі С. Зубатава, які быў адпраўлены ў адстаўку, а без яго падтрымкі летам 1903 г. ЯНРП самараспусыілася. Пад кіраўнііггвам Бунда рабочы рух у Беларусі ў 1903 г. набыў больш выраэны палітычны характар.
У канцы 1901 пачатку 1902 г. у выніку аб'яднання шэрагу народніцкіх груп і гурткоў узнікла Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Адразу ж арганізацыі эсэраў пачалі актыўную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, дзе фактычна знаходзіўся адзін з цэнтраў стварэння самой партыі. Арганізацыі эсэраў напярэдадні рэвалюцыйных падзей 19051907 гг. праявілі актыўнасць у Мінску, Віцебску, Гомелі, Бабруйску і шэрагу іншых гарадоў. Вясной 1904 г. для каардынацыі іх гтрацы быў створаны Паўночна-Заходні абласны камітэт. Самай заканспіраванай часткай партыі эсэраў была яе Баявая арганізацыя. Кіраўнікі гэтай арганізацыі Р. Гершуні (1901-1903) і Е. Азеф (1903-1908), якія сваім месцам нараджэння ці рэвалюцыйнай дзейнасцю былі звязаны з Беларуссю, адносіліся да ліку самых уплывовых членаў партыі.
Працэс выпраііоўкі адзінай праграмы, кансалідацыі эсэраў як партыі ў першыя гады яе існавання ішоў складана. Праграма партыі была прынята на яе з'ездзе ў канцы 1905 пачатку 1906 г. Сялянству эсэрамі адводзілася асаблівая роля. У захаванасці традыцый грамады ў вёсцы яны бачылі адну з перадумоў шляху да сацыялізму. Працоўнае сялянства і пралетарыят эсэры адносілі да адзінага рабочага класа. Усвядоміць ім сваё адзінства павінна была дапамагчы інтэлігенцыя. Эсэры выступалі за дасягненне шырокіх палітычных праў і свабод, увядзенне васьмігадзіннага працоўнага дня, звяржэнне самадзяржаўя, усталяванне ў Расіі дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі і інш. Яны патрабавалі сацыялізацыі зямлі, што азначала адмену прыватнай уласнасці на яе і перадачу ўсёй зямлі ў распараджэнне цэнтральных і мясцовых органаў самакіравання. Карыстанне зямлёй павінна было быць ураўняльна-працоўным у адпаведнасці са спажывецкай нормай на аснове прыкладання ўласнай гграцы. Акрамя іншых форм і метадаў барацьбы, эсэры прыэнавалі індывідуальны тэрор эфектыўным сродкам палітычнай дзейнасці.
Польскі і яўрэйскі нацыянальныя рухі.
Утварэнне і дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады
Пашырэнне сацыялістычнай ідэалогіі, яе палітызацыя вызначылі змены ў арганізацыйных формах рэвалюцыйнага руху ў Расійскай імперыі. На мяжы ХІХ-ХХ стст. замест арганізацыйна неаформленых марксісцкіх гурткоў прыйшлі сацыял-дэмакратычныя партыі, струк-
тура якіх вызначалася цэнтралізацыяй, абавязкам іх членаў актыўна ўдзельнічаць у працы арганізацыі. Узнік новы тып аб'яднанняў нацыянальныя палітычныя партыі Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), Бунд, БСГ і інш.
Актыўную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі праводзіла Польская сацыялістычная партыя (ППС). Партыя паслядоўна прытрымлівалася праграмнага патрабавання стварэння незалежнай польскай дзяржавы. У сувязі з гэтым не ўдалося наладзіць дзейснае супрацоўніцтва з РСДРП, СДКПіЛ, Бундам. У пачатку XX ст. кіраўніцтва імкнулася пераўтварыць ППС у масавую палітычную партыю. Ha VI з'ездзе ППС у чэрвені 1902 г. былі створаны пяць партыйных акруг, якія мелі пэўную самастойнасць. Сярод іх была Літоўская акруга, больш вядомая як ППС на Літве. Кіраўніцтва акругі для павышэння эфектыўнасці дзейнасці павінна было ўлічваць нацыянальна-культурную адметнасць Беларусі і Літвы. У 1902-1903 гт. ППС былі выдадзены тры брашуры на беларускай мове, чым выявілася яе імкненне мець ініцыятыву ў разгортванні прапагандысцкай дзейнасці сярод беларусаў. Кіраўніцтва партыі непакоіла магчымасць нацыянальна-культурнай і палітычнай эмансіпацыі беларусаў. Яно імкнулася цалкам падначаліць сабе беларускі палітычны рух. Адзін з лідараў ППС Л. Васілеўскі не бачыў перспектыў у развіцці беларускай культуры. Для ажыццяўлення сваіх планаў кіраўнікі ППС разлічвалі на створаную ў 1904 г. на базе гродзенскай арганізацыі партыі Сацыялістычную партыю Белай Русі. Яе лідарамі сталі М. Фальскі, Ф. Завадскі і інш. Партыя спрабавала наладзіць супрацоўніцтва з БСГ з мэтай далейшага іх аб'яднання, але гэтыя планы не былі рэаліэаваны. У канцы 1905 г. Сацыялістычная партыя Белай Русі перастала існаваць. Ha VIII з'ездзе ППС у лютым 1906 г. было дазволена дзейнічаць самастойна ППС на Літве. У хуткім часе ППС на Літве аб'ядналася з Літоўскай сацыялдэмакратычнай партыяй. Агульная партыя атрымала назву Сацыялдэмакратычнай партыі Літвы, якая ўжо не мела арганізацыйных сувязей з ППС.