• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    3 лістапада 1906 г. да жніўня 1915 г. у Вільні выдавалася штотыднёвая газета «Наша ніва», якая склала цэлую эпоху ў фарміраванні беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, выпрацоўцы ідэалогіі найыянальнага руху. Газета была заснавана братамі A. і I. Ауцкевічамі, А. Уласавым, А. Пашкевіч (Цёткай) і інш. Выданне мела шырокую карэспандэнцкую сетку ва ўсіх кутках Беларусі, у многіх рэгіёнах Расіі, за мяжой. Вакол «Нашай нівы» аб'ядналіся аўтары розных веравызнанняў, палітычных поглядаў, якіх аб'ядноўвала жаданне нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Тут апублікавалі свае першыя творы многія беларускія пісьменнікі. Рэдакцыя стала месцам, куды прыходзілі мастакі, даследчыкі, музычныя і тэатральныя дзеячы і інш. Тэматыка і характар апублікаваных у газеце матэрыялаў былі вельмі
    разяастайнымі. Яна адгукалася на самыя розныя пытанні, асвятляла дзейнасць Дзяржаўнай Думы, судоў, паліцыі, правядзенне аграрных рэформ, жыпдё сялянства, наёмных работнікаў, культурныя навінкі і многае іншае. Рэдакцыяй «Нашай нівы» была пакладзена аснова сістэматычнага выдання беларускіх кніг. Як своеасаблівыя дадаткі да газеты выходзілі «Календары», брашуры, зборнікі. У 1914-1915 гг. рэдактарам-выдаўцом «Нашай нівы» быў Я. Купала.
    На беларускай мове ў 1912-1914 гг. выдаваліся часопісы, больш спецыялізаваныя па сваёй накіраванасці: літаратурны «Маладая Беларусь», сельскагаспадарчы «Саха», сатырычны «Крапіва», дзіцячы «Лучынка». Для беларусаў-католікаў у 1913-1915 гг. у Вільні выходзіла штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурна-мастацкая газета «Беларус». У чэрвені 1914 г. у Пецярбургу быў выдадзены адзіны нумар часопіса беларускай студэнцкай моладзі «Раніца».
    У 1908-1911 гг. у Вільні дзейнічала беларускае выдавецкае таварыства «Наша хата», у 1906-1914 гг. выдавеіхгвы «Мінчук», «Палачанін», «Саха», «Вясёлка». Аднак найбольш заўважны ўклад у развіццё беларускай выдавецкай справы ў той час унесла суполка «Загляне сонца і ў наша аконца», якая была створана вясной 1906 г. у Пецярбургу. Ужо ў 1906 г. яе намаганнямі былі выдадзены «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання», «Першае чытанне для дзетак беларусаў». Характэрнай асаблівасцю беларускага нацыянальнага друку была параўнальна слабая дыферэнцыяцыя супрацоўнікаў па грамадскапалітычнай прыкмеце. У адных выданнях працавалі разам і сацыялісгы, і лібералы, і будучыя хрысціянскія дэмакраты і інш. Усіх іх ядналі прыналежнасць да беларускага нацыянальна-культурнага руху, агульнасць яго задач.
    Развіццё літаратуры
    Літаратура займала вядучае месца ў беларускай нацыянальнай культуры ў пачатку XX ст. Яна паўплывала на развіццё іншых галін духоўнага жыцця. На яе станаўленні моцна адбілася дынаміка сацыяльных змен, якія ў той перыяд сталі ўсеабдымнымі. Галоўнымі тэмамі беларускай літаратуры гэтага часу былі сцвярджэнне праў народа на годнае гістарычнае развіццё, праблема нацыянальна-культурнага адраджэння Бацькаўшчыны, сацыяльнага разняволення і абароны
    чалавечай годнасці селяніна. Аднак адметнай рысай літаратуры ў пачатку XX ст. стала перавага нацыянальных матываў над усімі астатнімі сюжэтамі.
    Нацыянальна-патрыятычныя матывы выразна прысутнічалі ў творчасці Янкі Купалы, які ў гісторыю беларускай літаратуры ўвайшоў як адзін з яе пачынальнікаў, найбольш выдатных прадстаўнікоў. Першы верш Я. Купалы «Мужык» быў надрукаваны ў 1905 г., а першы зборнік вершаў «Жалейка» у 1908 г. Затым былі выдадзены зборнікі «Гусляр» (1910), «Шляхам жыцця» (1913). Моцнае выяўленне ў творчасці Я. Купалы знайшлі сацыяльныя матывы, перш за ўсё абарона праў працоўнага селяніна, выкрыццё яго прыгнечанага становішча. Да гісторыі народа ён звяртаепца ў творах «Курган», «3 мінуўшых дзён», «Магіла льва», «Бандароўна».
    Да ліку найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры пачатку XX ст. адносіцца Якуб Колас. Яго першае выступленне ў друку звязана з публікапыяй у 1906 г. на старонках газеты «Наша доля» верша «Наш родны край». Я. Колас вельмі актыўна друкаваў вершы ў «Нашай ніве». Першы зборнік «Песні-жальбы» выйшаў у 1910 г. У 1912 г. быў надрукаваны першы зборнік празаічных твораў Я. Коласа «Апавяданні», а ў 1914 г. «Родныя з'явы». У гэты час ён пачаў працу над сваімі класічнымі творамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка». У 1909 г. Я. Колас выдаў «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». За ўдзел у арганізацыі нелегальнага настаўніцкага з'езда быў прыгавораны да турэмнага зняволення, якое адбываў у мінскай турме (19081911). Я. Колас у сваёй творчасці спыняўся перш за ўсё на тым, што акружала беларускага мужыка, спадарожнічала яму ў жыцці. Часта ён звяртаўся да тэмы непаўторнай красы роднай зямлі, асэнсавання гістарычнага вопыту народа.
    Адным са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы справядліва лічыцца Максім Багдановіч. Яго першым значным мастацкім творам стала апавяданне «Музыка», апублікаванае ў 1907 г. на старонках «Нашай нівы». У гэтай жа газеце з'явіліся і першыя вершы М. Багдановіча «Над магілай» і «Прыйдзе вясна» (1909). Асноўную частку жыцця М. Багдановіч правёў па-за межамі Беларусі у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, дзе атрымаў адукацыю і пачаў цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі. Важнай падзеяй у жыцці паэта стала паездка ў Беларусь летам 1911 г., калі ён некалькі месяцаў пражыў у фальварку Ракуцёўшчына недалёка ад
    Маладзечна. Тут ён напісаў творы, якія пазней склалі паэтычныя цыклы «Старая Беларусь», «Места» і «Мадонны». У канцы 1913 г. у Вільні выйшаў адзіны прыжыццёвы збор твораў М. Багдановіча паэтычны зборнік «Вянок». У шэрагу вершаў («Слуцкія ткачыхі» (1912), «Новая мнтеллнгенцмя» (1914), «Пагоня» (1917) і інш.) ён звяртаўся да гістарычнага мінулага беларускага народа, вытокаў яго культуры.
    Літаратурная творчасць Цёткі (А. Пашкевіч) разгортвалася пад уплывам яе актыўнага ўдзелу ў рэвалюцыйным і беларускім культурнаасветншкім руху. Яе вершы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Пад штандарам» распаўсюджваліся як рэвалюцыйныя пракламацыі. У 1906 г, Цётка выдала ў Аўстра-Венгрыі зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду», «Скрыпка беларуская». У першым нумары газеты «Наша доля» быў апублікаваны яе твор «Прысяга над крывавымі разорамі». У гэты час у Пецярбургу выйшла яе ж «Першае чытанне для дзетак беларусаў». Гастралявала разам з тэатрам 1. Буйніцкага па Беларусі. У 1914 г. Цётка заснавала і рэдагавала першы беларускі часопіс для моладзі і дзяцей «Лучынка».
    Як крытык і літаратуразнавец у 1909 г. дэбютаваў на старонках «Нашай нівы» С. Палуян. Ён, як і М. Багдановіч, пражыў вельмі кароткае жыццё. Сваёй публіцыстыкай С. Палуян пакінуў цэласную канцэпцыю нацыянальнага адраджэння беларусаў, у аснове якой вызначэнне месца і ролі мовы ў грамадскім жыцці. У гэты час з'явіліся публіцыстычныя творы А. Навіны (А. Луцкевіча), В. Ластоўскага, Л. Гмырака.
    У 1910 г. апублікаваў у «Нашай ніве» свой першы твор на беларускай мове 3. Бядуля. У 1913 г. ён выдаў першы зборнік твораў «Абразкі». У «Нашай ніве» надрукавала свае першыя вершы таксама К. Буйло, а ў 1914 г. у Вільні выйшаў яе зборнік «Курганная кветка». 3 1912 г. пачаў друкаваць свае карэспандэнцыі, фельетоны М. Гарэцкі, у 1913 г. у «Нашай ніве» з'явілася яго першае апавяданне, а ў 1914 г. выйшаў зборнік твораў «Рунь». Газета «Наша ніва» аказала вялікі ўплыў на літаратурную дзейнасць Ц. Гартнага, які ў 1913 г. выдаў зборнік «Песні». Яго творчасць у гэты час была непарыўна звязана з рэвалюцыйнай дзейнасцю, удзелам у беларускім нацыянальным руху.
    Адным з заснавальнікаў беларускай прозы ў пачатку XX ст. быў Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі). У 1912 г. выйшаў з друку зборнік яго апавяданняў «Бярозка», а ў 1914 г. «Васількі», якія ў той час прынеслі аўтару шырокую вядомасць.
    Выяўленчае мастацтва
    Самым распаўсюджаным жанрам беларускага жывапісу ў пачатку XX ст. быў пейзаж. Сярод мастакоў у гэты час з'явіліся новыя імёны Ф. Рушчыц, Г. Вейсенгоф, К. Стаброўскі, В Бялыніцкі-Біруля. Ф. Рушчыц пасля заканчэння Пецярбургскай акадэміі мастацтваў працяглы час жыў у маёнтку Багданаў Ашмянскага павета. Тут ён напісаў свае лепшыя творы: «У свет», «Эмігранты», «Вадэяны млын», «Лясны ручай», «Зіма» і інш. Творы Ф. Рушчыца экспанаваліся на выстаўках у Пецярбургу, Варшаве. Мастак часта наведваў Вільню, дзе ўдэельнічаў у стварэнні тэатральных дэкарацый.
    Рознабаковасцю вызначалася творчасць жывапісца, графіка, скульптара Г. Вейсенгофа, які таксама быў выхаванцам Пецярбургскай акадэміі мастаіггваў. Вядомасць атрымалі яго работы «Прадчуванне», «Гусі», «Сплін», «Від Палесся» і інш. Пастаянным удзельнікам выставак у Парыжы, Мюнхене, Венецыі быў К. Стаброўскі. Шырокую вядомасць атрымала серыя яго палотнаў «Шэсце навальніцы». Адной з найбольш яркіх старонак у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва стала творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі. Яго карціны карысталіся вялікім поспехам. Іх набывалі вядомыя калекцыянеры і збіральнікі. На выстаўках у Парыжы, Вене палотны В. Бялыніцкага-Бірулі былі адзначаны медалямі. У 1908 г. яму было прысвоена званне акадэміка жывапісу. Цікавасць выклікаюць работы мастака «Вечныя снягі», «Сакавіцкае змярканне», «Зімовы пейзаж» і інш.
    Заўважны ўплыў на развіццё беларускага пейзажа аказалі рускія мастакі, якія пэўны час жылі і працавалі ў Беларусі. Свае работы «Асенні букет», «Дуэль» I. Рэпін стварыў у Здраўнёве пад Віцебскам. Многія творы напісалі ў Беларусі I. Шышкін, I. Пахітонаў, А. Мяшчэрскі і інш.
    Развіццё атрымаў і бытавы жанр у жывапісе. Найбольш буйным яго прадстаўніком стаў Ю. Пэн. Ім створана цэлая галерэя работ «Гадзіншчык», «Стары кравец», «Жабрак», «Стары салдат» і інш. Ю. Пэн арганізаваў прыватную мастацкую школу ў Віцебску, сярод таленавітых вучняў якой М. Шагал, С. Юдовін і інш. Мастацка-выкладчыцкай дзейнасцю ў Мінску займаўся Я. Кругер. Ім створаны шэраг палотнаў: «На суд прафесара», «Пісьманосец»,«Апавяданне», «Дзяўчынка ў чырвоным» і інш.
    Паскарэнне ў пачатку XX ст. сацыяльнай дынамікі, імкненне аператыўна адклікацца на падзеі тагачаснага грамадскага жыцця, ад-
    люстраваць іх абумовілі развіццё графікі як жанру выяўленчага мастацтва. Як графікі перш за ўсё праявілі сябе ў мастацтве К. Каганец, Я. Драздовіч. У іх творчасці беларускія найыянальныя матывы прасочваюцца найбольш выразна. К. Каганец пакінуў шэраг малюнкаў: «За сахою», «Маці», «Буслы», «На ростаньках» і інш. Ён стаў таксама адным з пачынальнікаў палітычнай карыкатуры. У 1910 г. К. Каганец зрабіў вокладку для кнігі Я. Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». Шматгранны талент Я. Драздовіча праявіўся ў афармленні кнігі К. Буйло «Курганная кветка», стварэнні партрэта Ф. Скарыны, эскізах графічных серый «Мір», «Ліда», «Крэва», «Галыйанскае гарадзішча». Асоба Я. Драздовіча ўнікальная ў мастацкім жыцці Беларусі пачатку XX ст. Ён праявіў сябе як графік, жывапісец, скульптар, дэкаратар, археолаг, фалькларыст, пісьменнік. У пастаянных пошуках мастацкіх рашэнняў ён звяртаўся да духоўнай спадчыны народа, яго гістарычных каранёў.