• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Першая музычная школа ў Беларусі была адкрыта ў Мінску ў 1894 г. У развіцці песеннага мастацтва прыкметную ролю адыграла Мінскае вучылішча арганістаў, заснаванае ў 1871 г. Вялікую ролю для станаўлення музычнага мастацтва мелі гастролі вядомых кампазітараў і музыкантаў С. Рахманінава, Ф. Шаляпіна і інш. Расло майстэрства
    мясцовых музыкантаў. 3 поспехам выступаў з канцэртамі на радзіме, у Кракаве, Франкфурце-на-Майне вядомы збіральнік народных песень і танцаў, кампазітар і скрыпач М. Ельскі. Шырокае прызнанне ў Беларусі мела творчасць гродзенскага арганіста I. Глінскага. У канцы XIX ст. пачалася музычная дзейнасць беларускіх кампазітараў М. Чуркіна і В. Залатарова.
    Архітэктура і горадабудаўніцтва
    У другой палове XIX ст. у архітэктуры Беларусі шырокае распаўсюджванне атрымалі грамадзянскае дойлідства, прамысловае будаўнійтва. З'явіліся новыя тыпы будынкаў заводы, вакзалы, гасцініцы, бальніцы і інш. Узвядзенне культавых будынкаў, сядзібна-паркавых ансамбляў прыкметна скарачалася. У гэты час панавала эклектыка. Рознастылёвасць у абліччы гарадоў залежала галоўным чынам ад мастацкіх густаў заказчыкаў. Эклектыка пераважала перш за ўсё ў пабудовах масавага прызначэння даходных дамах, навучальных установах, вакзалах, банках і інш. Большасць будынкаў, узведзеных у гэты перыяд, вызначалася лаканічнасцю дэкору, і гэтым беларуская архітэктура адроэнівалася ад рускай. Элементы готыкі прымяняліся пры пабудове касцёла Св. Роха ў Мінску, Халяўшчынскага касцёла ў Раўбічах. «Рускі» стыль знайшоў увасабленне ў будаўнінтве шэрагу праваслаўных храмаў (сабор Аляксандра Неўскага ў Барысаве, Ільінская царква ў Бешанковічах і інш.), а таксама ў жыллёвым і грамадзянскім дойлідстве (будынкі Віленскага вакзала, жаночай гімназіі і рэальнага вучылішча ў Мінску, гарадскога тэатра ў Магілёве, гарадской думы ўГомелі і інш.). Прыёмы неаготыкі былі выкарыстаны пры пабудове сядзіб у Расонах, Станькаве і інш. Рацыяналізм і прагматызм запатрабаванняў часу і жыцця перыяду разгортвання мадэрнізацыйных працэсаў, станаўлення і актыўнага развіцця буржуазных адносін выявіліся ў з'яўленні на мяжы ХІХ-ХХ стст. ггрынцыпова новага стылявога кірунку ў архітэктуры мадэрну. Новы стыль стаў адыходам ад пераймальніцтва і кампілятывізму папярэдняга перыяду развіцця дойлідства, звязанага з панаваннем эклектызму і гістарызму. Сацыяльнае сталенне прадпрымальніцкіх колаў выявілася таксама ў спробах самавызначэння і ў культуры, з'яўленні ў ёй пластоў, адпаведных іх ладу жыцця. На ўсталяванне мадэрну значны ўплыў аказа-
    ла фарміраванне капіталістычнага рынку, запатрабаванасць эстэтыкі, адпаведнай індывідуальным густам і звычкам заказчыка. Галоўным прынцыпам мадэрну стала адлюстраванне асаблівасцей сучаснасці ў нязвыклых стылявых формах. Яскравым прыкладам пабудовы ў стылі мадэрн быў сядзібны дом у в. Чырвоны Бераг.
    Выяўленчае мастацтва
    У другой палове XIX ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі не было мастацкіх навучальных устаноў. Адпаведную адукацыю атрымлівалі ў Пецярбургу, Маскве, Варшаве і інш. Прыкметную ролю ў развіоді беларускага мастацтва адыграла Віленская рысавальная школа, заснаваная ў 1886 г. Выяўленчае мастацтва ў гэты перыяд характарызавалася нарастаннем рэалістычных тэндэнцый, якія прыйшлі на змену класіцызму і рамантызму папярэдняга часу.
    У развіцці жывапісу Беларусі ў 60-90-х гг. XIX ст. адным з прыярытэтных з'яўляўся гістарычны жанр. Прызнаным майстрам гістарычных палотнаў стаў К. Альхімовіч. У маладыя гады ён удзельнічаў у паўстанні 1863 г. і ў сувязі з гэтым значную частку свайго жыодя правёў па-за межамі радзімы, атрымаў і ўдасканальваў мастацкую адукацыю ў Вільні, Варшаве, Мюнхене, Парыжы. У яго гістарычных кампазіцыях прысутнічаюць патрыятычныя матывы, выкліканыя асабістымі адносінамі да падзей мінулага. У сваіх работах К. Альхімовіч узнавіў многія сюжэты гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і паўстання 1863 г. Вядомасць атрымалі яго палотны «Пахаванне Гедыміна», «Пасля бітвы», «Хрысціянскія пакутнікі», «На этапе», «Смерць Глінскага ў турме» і інш. Працаваў К. Альхімовіч і ў бытавым жанры («Жніво», «Дажынкі» і інш.), і як графік (ілюстрацыі да твораў А. Міцкевіча, Ю. Славайкага). У гістарычным жанры засведчыў сябе сын вядомага кампазітара С. Манюшкі жывапісец Я. Манюшка. Найбольш вядомая яго карціна «Шлюб Зігфрыда». Вялікую цікавасць да гістарычнай тэматыкі, асабліва старажытнасцей Вялікага Княства Літоўскага, праяўляў Ф. Дмахоўскі. Яму належаць кампазіцыйныя партрэты беларуска-літоўскіх князёў, выкананыя ў тэхніцы літаграфіі, а таксама выявы гербаў Полацка і Віцебска.
    Значнае развіццё атрымаў бытавы жанр. У гэтым кірунку вылучаюцца работы Н. Сілівановіча. Выхаванец Пенярбургскай акадэміі
    мастацтваў, ён ніколі не парываў з радзімай. Многія яго працы звязаны з роднай вёскай Цынцавічы, што на Маладзечаншчыне. У іх ліку «Партрэт бацькі», «Партрэт яўрэя» і інш. Н. Сілівановіч удзельнічаў у стварэнні мазаічнай кампазіцыі «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. За гэту работу яму было прысвоена званне акадэміка. Мастак шмат падарожнічаў па Беларусі, адкуль прывозіў матэрыял для сваіх бытавых кампазіцый. Па матэрыялах паездак ім бьілі напісаны карціны «Дэеці ў двары», «У школу» і інш. У бытавым жанры пранаваў Д. Баркоўскі, але захаваліся нешматлікія яго работы. У іх ліку акварэльны эскіз карціны «Беларуская карчма». Як партрэтыст працаваў Б. Русецкі. 3 яго творчай спадчыны найбольш вядомы «Аўтапартрэт», «Жаночы партрэт» і інш. Амаль ва ўсіх відах і жанрах выяўленчага мастацтва пакінуў след А. Ромер. Ён быў выдатным жывапіспам, графікам, скульптарам, мастацтвазнаўцам. Удзельнічаў у паўстанні 1863 г., за што быў зняволены, а пасля жыў за мяжой. У 1874 г. вярнуўся на радзіму. Найбольш поўна здольнасці А. Ромера праявіліся ў партрэтным мастацтве. Ён стварыў вялікую колькасць партрэтаў сучаснікаў. Сярод яго работ вылучаюцца «Аўтапартрэт», «Партрэт бацькі», «Партрэт маці», «Партрэт скульптара Яцунскага» і інш.
    У развіцці жывапісу Беларусі ў другой палове XIX ст. важнае месца займаў пейзажны жанр. Выдатным яго прадстаўніком быў А. Гараўскі. Ужо студэнцкія яго работы ў Пейярбургскай акадэміі мастацтваў атрымалі прызнанне і былі адзначаны медалямі. Найбольш значныя карціны мастака прысвечаны роднай Міншчыне. Сярод іх «Вечар у Мінскай губерні», «Бераг ракі Свіслач», «Ліпы», «На Бацькаўшчыне» і інш. Будучы патрыётам Беларусі, А. Гараўскі шанаваў культуру і мову народа.
    Значны след у развіцці выяўленчага мастацтва Беларусі пакінуў выдатны графік, музыкант Н. Орда. У сувязі з удзелам у паўстанні 18301831 гг. ён вымушаны быў эміграваць. У Парыжы Н. Орда вучыўся кампазітарскаму майстэрству ў Ф. Шапэна, стаў аўтарам некалькіх паланэзаў. Яго музычныя здольнасці вельмі высока ацаніў Ф. Ліст. Але больш увагі Н. Орда надаваў выяўленчаму мастацтву. Пасля вяртання ў 1856 г. на радзіму з планшэтам і алоўкам абышоў амаль усю Беларусь. Пакінуў накіды і акварэльныя замалёўкі многіх гістарычных помнікаў і месцаў. Каля 40 акварэляў прысвяціў Гродну, 20 малюнкаў Мінску, шмат работ Магілёву і яго ваколіцам і г. д.
    Адным з буйнейшых мастакоў-графікаў з'яўляўся М. Андрыёлі. Удзельнік паўстання 1863 г., ён быў вымушаны, пазбягаючы заключэння ў турму, эміграваць. Жывучы ў выгнанні, стварыў шмат графічных лістоў, у якіх аддюстраваў падзеі паўстання. У 1871 г. вярнуўся з эміграцыі, але мусіў доўгі час жыць і працаваць у Варшаве. М. Андрыёлі многія работы прысвяціў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Асаблівую цікавасць выклікаюць «Смерць Кейстута», «Сутычка ліцвінаў з крыжаносцамі», «Гусляр» і інш.
    У 1890-я гг. адбываўся ўздым у развіцці мастацкага жыцця ў Беларусі, ствараліся прыватныя мастацкія школы ў Віцебску і Мінску. На гэты перыяд прыпадае пачатак творчай дзейнасці новага пакалення мастакоў Ю. Пэна, Ф. Рушчыца, Я. Кругера, В. Бялыніцкага-Бірулі.
    Умовы ўтварэння беларускай нацыі
    Еўрапейскія краіны ў XIX ст. у поўнай меры закранулі працэсы этнічнай эмансіпацыі народаў, росту нацыянальных рухаў. Іх істотнай перадумовай была сацыяльная мабілізацыя грамадства ў выніку разлажэння феадальна-саслоўнай сістэмы. Беларускі этнас прайшоў складаны шлях да станаўлення нацыі сучаснага тыпу. Супярэчлівасць гэтага шляху, ваганне працэсаў развіцця этнічнай свядомасці і нацыянальнай культуры паміж заходняй і ўсходняй цывілізацыямі абцяжарвалі вызначэнне інтэлігенцыяй свайго месца, гістарычных абрысаў нацыянальнай ідэі і ўвогуле самавызначэнне беларускай нацыі. Аб'ектыўна працэс яе фарміравання ў XIX пачатку XX ст. быў абумоўлены асаблівасцямі і характарам сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыі краіны, запаволенасцю мабілізацыі сацыяльнай структуры грамадства, кірункам і вынікамі палітыкі расійскага ўрада ў Беларусі, традыцыйнымі рысамі нацыянальна-культурнага развіцця, недастатковымі тэмпамі пашырэння пісьменнасці. Этнагенез беларусаў у XIX ст., асабліва ў яго апошнія дзесяцігоддзі, прайшоў у сваёй эвалюцыі праз шэраг складаных этапаў і на пачатку XX ст. значна паскорыўся і выйшаў на стадыю станаўлення нацыі сучаснага тыпу.
    Пасля падаўлення паўстання 1863 г. царызм канчаткова пазбавіўся ілюзій наконт польскіх культурна-палітычных уплываў на тэрыторыі Беларусі і перайшоў на шлях інтэнсіўнай русіфікацыі. Асноўныя гтрынцыпы гэтай палітыкі на новым этапе былі закладзены ў 1863-1865 гг. віленскім генерал-губернатарам М. М. Мураўёвым, з якім звязана
    жорсткае падаўленне паўстання 1863 г. Стваралася сацыяльная база новай палітыкі пашыралася расійскае землеўласніцтва. Спрыяльнай глебай для русіфікацыі ў афіцыйных колах лічылася таксама шматлікае беларускае праваслаўнае сялянства. У грамадска-культурным жыцці на тэрыторыі Беларусі месца польскай мовы паступова займала руская. Гэты працэс падмацоўваўся рэпрэсіўнымі мерапрыемствамі ўрада супраць шляхты, прадстаўнікоў польскага нацыянальнага руху, а таксама зменамі ў самім польскім грамадстве пад уплывам інтэнсіўнага росту буржуазных адносін. Школа цалкам была пераведзена на рускую мову навучання. Вышэйшыя навучальныя ўстановы і беларускамоўны друк адсутнічалі. Выкарыстанне беларускай мовы не дапускалася ні ў школе, ні ў дзяржаўных установах, ні ў друку, за выключэннем толькі этнаграфічных публікацый. Прычым і настаўнік, і праваслаўны святар, і дзяржаўны чыноўнік, і афіцыйная газета настойліва і паслядоўна даказвалі беларусам, што яны рускія і не маюць ніякіх адрозненняў, акрамя лакальна-дыялектных. Адпаведным чынам пісалася і беларуская гісторыя.