• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    У канцы 1881 пачатку 1882 г. з разрозненых народніцкіх гурткоў была створана адзіная рэгіянальная арганізацыя Беларусі і Літвы. Яна атрымала назву «Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі"». Яе кіруючая Цэнтральная група знаходзілася ў Вільні. Шматлікія правалы хутка паралізавалі яе дзейнасць, і да канца 1882 г. Цэнтральная група фактычна перастала існаваць. Засталіся асобныя гурткі, якія разгарнулі сваю дзейнасць сярод рабочай моладзі і навучэнцаў.
    У пачатку 80-х гг. XIX ст. узнікла беларуская народніцкая арганізацыя ў Пецярбургу. Ініцыятарам выступіла беларускае зямляцтва пры ўніверсітэце. У 1881 г. ім быў падрыхтаваны зварот «Да беларускай моладзі», у якім інтэлігенцыя і студэнцтва заклікаліся да шырокай грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі. 3 ліберальна-народніцкіх пазіный былі падрыхтаваны і надрукаваны на гектографе пад псеўданімам Даніла Баравік «Лісты аб Беларусі» (снежань 1882 г.). Даніла Баравік лічыў, што інтэлігенііыя павінна быць рухавіком народа на шляху яго прагрэсіўнага развіцця пры дапамозе сродкаў, якія адпавядалі ўмовам жыцця людзей і дапамагалі хуткаму фарміраванню самасвядомасці і грамадзянскай волі. 3 гэтага сцвярджэння ён выводзіў асноўную задачу інтэлігенцыі Беларусі культурна-асветніцкую, перш
    за ўсё вывучэнне быту, звычаяў, традыцый, культуры, гісторыі беларускага народа. У адказ на «Лісты аб Беларусі» ў студзені 1884 г. з'явілася «Пасланне да землякоў-беларусаў», падпісанае псеўданімам Шчыры беларус, дзе ставілася задача барацьбы за звяржэнне самадзяржаўя. На думку аўтара гэтага публіцыстычнага твора, неабходна было пазбавіцца ад усіх перашкод, якія стварала расійскае самаўладства на шляху да новых ідэй, нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення Беларусі. У гэты час з мэтай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі выступіла група «Гоман» у Пецярбургу, якая выпусціла два нумары аднайменнага перыядычнага органа. Арганізацыя ўтварылася па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам былых удзельнікаў Віцебскага рэвалюцыйнага гуртка А. Марчанкі і X. Ратнера. У склад групы ўваходзілі М. Стацкевіч, У. Крупскі і інш. Яны падтрымлівалі сувязі з гурткамі Мінска, Магілёва, Віцебска і Гродна.
    Гоманаўны ўпершыню заявілі аб асобнасці беларускай нацыі і самастойных задачах беларускага нацыянальнага руху. Аўтарамі-выдаўцамі «Гомана» ў якасііі цэнтральнай аб'яднальнай ідэі была прызнана задача абуджэння этнічнай самасвядомасці, нацыянальнага і саныяльнага вызвалення народа. «Вялікая і святая задача беларускай інтэлігенцыі, адзначалася ў першым нумары "Гомана", разварушыць магутныя сілы свайго народа, накіраваць прыпыненае прагрэсіўнае развіццё яго, даць яму магчымасць праявіць свой нацыянальны геній...».
    У другой палове 80-х пачатку 90-х гг. XIX ст. галоўнае месца ў народніцкім руху заняла яго ліберальная плынь, праграма якой мела рэфармісцкі характар і была разлічана на паляпшэнне становішча дробных вытворцаў пры захаванні асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу. У той жа час сярод сацыялістаў народніцкаіа кірунку ў канцы 1880-х гг. вылучыліся дзве плыні: сацыяльна-рэвалюцыйная (былыя нарадавольцы Я. Хургін, А. Бонч-Асмалоўскі, Я. Гальперын) і сацыял-дэмакратычная (I. Гурвіч, В. Сяліцкі, С. Трусевіч). Аднак гэта размежаванне на тым этапе не прывяло да выпрацоўкі новых праграм ці стварэння арганізацый.
    Рабочы рух. Распаусюджванне марксізму
    Першыя выступленні наёмных работнікаў у Беларусі адбыліся на будаўніцтве чыгунак у 60-х гг. XIX ст. Некалькі пазней, на мяжы 70-80-х гг. XIX ст., рабочыя Беларусі пачалі выкарыстоўвапь новую, па сутнасці пралетарскую форму барацьбы забастоўкі, арганізаваныя
    зноў жа найперш чыгуначнікамі. Цяжкае становішча рабочых, праняглы працоўны дзень, нізкая заработная плата, высокія і нерэгламентаваныя штрафы, адсутнасць страхавога і пенсійнага забеспячэння штурхалі рабочых на барацьбу ддя паляпшэння свайго становішча. Практычна ўсе выступленні рабочых на пачатковым этапе развіодя насілі абарончы характар і былі выкліканы эканамічнымі прычынамі. У 1885-1894 гг. на тэрыторыі Беларусі адбыліся 22 стачкі і 2 хваляванні рабочых, болыпасць якіх складалі акты пратэсту чыгуначнікаў. Мінскія рамесныя рабочыя ў гэты час стварылі першую ў краі стачачную касу, сродкі якой выкарысталі на падтрымку забастоўкі. Пашырэнне такіх кас стала зародкам з'яўлення прафесійных саюзаў. 3 сярэдзіны 1890-х гг. рабочыя Беларусі пачалі праводзіць маёўкі, святкаваць 1 Мая як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных. Першымі гэту акцыю правялі пралетарыі Мінска.
    Да часу першых забастовак рабочых Беларусі адносіцца стварэнне прапагандысцкіх гурткоў, якія спрабавалі займацца агітацыйнай дзейнасцю. Сярод наёмных работнікаў пашыраліся ідэі народніцкага сацыялізму, але ўжо ў 70-х гг. XIX ст. народнікі пачалі распаўсюджваць і папулярызаваць ідэі марксізму. Шмат для пашырэння марксізму ў Беларусі зрабілі польская партыя «Пралетарыят» і расійская група «Вызваленне працы», якія падтрымлівалі сувязь з сацыялістычнымі гурткамі на тэрыторыі Беларусі. Прапаганду марксізму ў Мінску ў 1884—1885 гг. праводзілі студэнт Дэрпцкага ўніверсітэта Э. Абрамовіч, былы чорнаперадзелец I. Гурвіч. Да ліку першых марксістаў у Беларусі належалі В. Сяліцкі, С. Трусевіч, Я. Спонці. Першапачаткова прапаганда марксізму ў рабочых гуртках ніяк не паўплывала на свядомасць мясцовых наёмных работнікаў, іх барацьба за паляпшэнне свайго становішча знаходзілася па-за межамі ўздзеяння сацыялдэмакратаў. Аднак паступова ў рух рабочых былі ўнесены элементы арганізаванасці.
    3 першых дзён існавання актыўную працу на тэрыторыі Беларусі праводзіла Польская сацыялістычная партыя (ППС), якая арганізацыйна аформілася ў 1893 г. У адрозненне ад еўрапейскіх сацыял-дэмакратычных партый ППС галоўнае месца ў сваёй дзейнасці адводзіла нацыянальнаму пытанню і дзеля дасягнення незалежнасці Польшчы гатова была ісці на крайнія метады барацьбы.
    Да канца XIX ст. актывізавалася дзейнасць сацыял-дэмакратычных гурткоў у Ашмянах, Брэсце, Віцебску, Мінску, Смаргоні і інш. Уздым рабочага руху садзейнічаў узмацненню кантактаў марксісцкіх груп роз-
    ных гарадоў і ўзнікненню рэгіянальных рабочых арганізацый. У красавіку 1896 г. адбыўся з'езд сацыял-дэмакратаў Вільні, Мінска, Смаргоні і інш., які абвясціў стварэнне Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі (ЛСДП), вызначыў яе праграму і тактыку. Разумеючы назву «Літва» ў гістарычным сэнсе і адносячы яе да Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губерняў, партыя ў сваіх праграмных дакументах выказалася за стварэнне самастойнай дэмакратычнай рэспублікі. У рэзалюцыях з'езда канстатавалася поўнае супадзенне палітычных інтарэсаў пралетарыяту Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны, але не ставілася пытанне аб узаемадэеянні з расійскім пралетарыятам. Супраць такіх установак ЛСДП выступіў адзін з яе арганізатараў С. Трусевіч, расцаніўшы іх як сепаратысцкія. У маі 1896 г. у Вільні па яго ініцыятыве прайшоў з'езд прадстаўнікоў Віленскай, Мінскай і Смаргонскай рабочых арганізацый і абвясціў стварэнне Рабочага саюза Літвы, які прыняў праграму партыі. Яе лідарам стаў С. Трусевіч. Рабочы саюз Літвы, у адрозненне ад ППС і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, лічыў нацыянальнае пытанне непрынцыповым, а гэта не садзейнічала яго ператварэнню ў масавую партыю. У 1900 г. Рабочы саюз Літвы аб'яднаўся з Сацыялдэмакратыяй Каралеўства Польскага і ўтварыў Сацыял-дэмакратыю Каралеўства Польскага і Літвы.
    Адной з асноў аб'яднання яўрэйскага нацыянальнага руху стаў марксізм, які трактаваўся ў адпаведнасці з традыцыйнымі ўяўленнямі аб асобай місіі яўрэйскага народа. Была вылучана ідэя аб спецыфіцы яўрэйскага пралетарыяту, крайне бяспраўнага, і ў сувязі з гэтым створаны Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд), які ўзнік у верасні 1897 г. на з'ездзе ў Вільні і стаў самай буйной сацыял-дэмакратычнай арганізацыяй Расіі. У канцы XIX ст. на тэрыторыі Беларусі пашырылі сваю дзейнасць сіянісцкія арганізацыі, яўрэйскія прафсаюзы, асветніцкія ўстановы.
    Ha I э'ездзе ў Мінску ў сакавіку 1898 г. было абвешчана стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). На з'ездзе былі прадстаўлены Пецярбургскі, Маскоўскі, Кіеўскі, Екацярынаслаўскі саюзы барацьбы за вызваленне рабочага класа, кіеўская «Рабочая газета» і Бунд. Пры вырашэнні мясцовых пытанняў кожная з прадстаўленых арганізацый захавала сваю аўтаномію. Дэлегаты выбралі ЦК партыі, у агульных рысах сфарміравалі яе задачы. У выніку арыштаў у сакавіку і ліпені 1898 г. РСДРП і Бунд страцілі свае цэнтральныя органы. Бунд у 1899 г. правёў свой II з'езд, дзе ўдалося ад-
    навіць дзейнасць кіраўніігтва, РСДРП у той час уступіла ў паласу ідэйна-арганізацыйнага крызісу, які завяршыўся правядзеннем II з'езда партыі ў 1903 г. Сацыялістычная ідэалогія стала таксама асновай узнікнення і арганізацыйнага афармлення беларускага нацыянальнага руху.
    Ліберальная ідэалогія і рух у Беларусі
    У XIX ст. на тэрыторыі Беларусі атрымалі пашырэнне ліберальныя ідэі. Адпаведны ім рух не меў значнага ўплыву на мясцовае грамадскапалітычнае жыццё і наогул быў у той час даволі абмежаваны і непаслядоўны. Асобныя ідэі, характэрныя для лібералізму, былі вядомы ў Беларусі ў канцы XVIII ст. (напрыклад, ідэі натуральнага права з іх сцвярджэннем свабоды індывідаў у адносінах да ўлад).
    Лібералізм не мае адназначнага вызначэння, тым больш што існуе шмат яго форм. Асноўнымі прынцыпамі, на якіх грунтуецца ліберальная тэорыя, з'яўляюода: сцвярджэнне свабод індывідаў у адносінах да ўлад, бяспека, права на ўласнасць. Лібералізм сістэма пераважна індывідуалістычная, якая дае чалавечай асобе і яе правам перавагу перад усім астатнім. Адпаведна ліберальнай тэорыі чалавек, асоба стаіць на першым месцы, а каштоўнасць грамадскіх груп ці ўстаноў вымяраецца выключна тым, у якой меры яны абараняюць правы і інтарэсы чалавека і спрыяюць рэалізацыі мэт асобных суб'ектаў.
    На фарміраванне ліберальнай ідэалогіі ў Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст. аказваў уздзеянне перш за ўсё Захад, і пераважна праз Польшчу; у другой палове XIX ст. значным стаў уплыў расійскага лібералізму. Па аналогіі з Расіяй у Беларусі асноўным носьбітам лібералізму была больш заможная шляхта, дваранства. Слабасць буржуазіі, нацыянальна-палітычны радыкалізм дробнай шляхты, палітычная інертнасць землеўласнікаў і большасці інтэлігенцыі, нешматлікасць і нацыянальная раз'яднанасць «сярэдніх» слаёў грамадства сталі прычынамі слабасці сацыяльнай базы лібералізму і, адпаведна, самога руху. Галоўным чынам праяўляўся эканамічны лібералізм, палітычныя ідэі дапаўнялі яго не вельмі выразна і пераважна ў час грамадскапалітычных зрухаў (напрыклад, у час паўстання 1863 г.). Ліберальная ідэалогія і рух Беларусі ў 60-90-х гг. XIX ст. мелі і пэўную нацыянальную афарбоўку: у іх асяроддзі можна вылучыць польскую, расійскую, яўрэйскую і ўласнабеларускую плыні, апошняя з якіх выйшла на шлях самавызначэння.