Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Развіццё гарадоў
Тэмпы ўрбанізацыі ў Беларусі былі адчувальнымі. Гарадское насельніцтва ў абсалютных лічбах за другую палову XIX ст. павялічылася ў 2,2 раза. Яго рост перавышаў тэмпы росту насельніцтва наогул.
Колькасць гараджан Беларусі ў 1858 г. склала 293,6 тыс. чалавек (9 % ад агульнай колькасці жыхароў), а ў 1897 г. 655,1 тыс. чалавек (10,3 %). Каля 500 тыс. чалавек у канцы XIX ст. жылі ў мястэчках Беларусі. Больш значнымі тэмпамі працэсы ўрбанізацыі праходзілі ў 1860-х першай палове 1880-х гг., калі гарадское насельніцтва павялічвалася за кошт шляхты, абеззямеленага сялянства і выгнаных з сельскіх паселішчаў яўрэяў. У друтой палове 1880-х 1890-я гг. назіралася змяншэнне тэмпаў росту гарадоў, што было звязана з іх перанаселенасцю, складанасцямі пераарыентацыі іх гандлёва-прамысловай спецыялізацыі на агульнарасійскі рынак. У цэлым на развіццё ўрбанізацыйных працэсаў у Беларусі другой паловы XIX ст. неспрыяльна паўплываў тагачасны стан эканомікі Беларусі, ва ўмовах якога найлешіі развіваліся дробныя гарады і буйныя мястэчкі. У іх канйэнтравалася значная частка неземляробчага насельніцтва Беларусі. Структура вытворчасці ў такіх паселішчах найбольш адпавядала мясцоваму ўкладу жыцця. Беларускія гарады мелі перавагу над расійскімі ў сферы гандлю, які тут быў больш інтэнсіўным.
Мясцовае сялянства вельмі насцярожана ставілася да «гарадской цывілізацыі», выступала за кансервацыю патрыярхальнасці беларускай вёскі. Назіралася раз'яднанасць сацыяльна-дэмаграфічных працэсаў у гарадах і вёсках Беларусі. Урадавая палітыка садзейнічала гэтаму. Абмежаванні ў рассяленні яўрэяў прывялі да іх штучнай канцэнтрацыі ў гарадах і мястэчках Беларусі і дэфармавалі нацыянальны і часткова саслоўны склад насельніцтва. Гэта сітуацыя ўскладнялася адноснай слабасцю і невялікімі патрэбамі гарадской прамысловасці ў наёмнай рабочай сіле. Сотні тысяч беларускіх сялян вымушаны былі знаходзіць сабе працу на прадпрыемствах і гаспадарках у сельскай мясцовасці ці перасяляцца ў іншыя рэгіёны Расійскай імперыі. У другой палове XIX пачатку XX ст. існавала сялянская традыцыя пагардлівых адносін да гарадскога жыцця. На старонках «Мінскага лістка» наогул сцвярджалася, што горад не патрэбны селяніну.
Развіццё гарадоў мела рэгіянальныя асаблівасціУ пачатку 1860-х гт. узроўнем урбанізацыйных працэсаў вылучаліся захад і ўсход Беларусі. Самым значным па колькасці насельніцтва горадам быў Магілёў. У наступныя дзесяцігоддзі, асабліва калі распачалося чыгуначнае будаўнійтва, больш інтэнсіўна ішоў працэс развіішя гарадскога жыцця ў цэнтры і пазней на поўдні Беларусі. К пачатку XX ст. буйнейшымі гарадскімі цэнтрамі сталі Мінск, Віцебск, Гомель. Гарады Беларусі вылучаліся на фоне ўсёй Расійскай імперыі выразнай функцыяй ганддё-
вых цэнтраў. Гарадскі гандаль тут быў больш разнастайным, на што паўплывалі выгаднае геаграфічнае становішча гарадоў і актыўная прадпрымальніцкая дзейнасць яўрэяў.
Эканамічная інтэграцыя беларускіх гарадоў у сістэму агульнарасійскага рынку прыкметна пачала рэалізоўваода ў 80-90-х гг. XIX ст. У выніку пераарыентацыі гаспадарчых сувязей Беларусі з Польшчы на Расію была страчана фактычна традыцыйная структура гарадскіх цэнтраў, узнікла новая, арыентаваная на агульнарасійскія эканамічныя патрэбы. Адна з прычын гэтага інтэнсіўнае чыгуначнае будаўніцтва. Беларускія гарады станавіліся важнымі вузламі пасрэдніцкага гандлю. Іх значэнне ў дадзенай сферы было вышэй, чым у прамысловай, гандаль прыносіў большыя прыбыткі. Прамысловасць Беларусі наогул развівалася ў адпаведнасці з попытам мясцовага рынку, без уздзеяння мэтанакіраванай урадавай палітыкі.
Яшчэ адной асаблівасцю ўрбанізацыйных працэсаў у Беларусі ў XIX пачатку XX ст. э'яўлялася адсутнасць тут буйных гарадскіх цэнтраў. У канцы XIX ст. толькі ў Мінску і Віцебску налічвалася ад 50 да 100 тыс. жыхароў, а Брэст, Гродна, Гомель, Магілёў мелі ад 20 да 50 тыс. чалавек насельніцтва. Адной з прычын, якія перашкаджалі развіцшо гарадоў на мяжы стагоддзяў, была сістэма зямельных адносін. У адрозненне ад велікарускіх губерняў, зямельная ўласнасць гараджан Беларусі мела вялікія памеры. У Мінску каля 85 % будынкаў знаходзілася на чужой арандаванай зямлі, у Віцебску прыблізна 87 %. Адпаведна расійскаму заканадаўству тэрміны зямельнай арэнды звычайна не перавышалі 12 гадоў і неабавязкова было ўзнаўляць дагаворы аб арэндзе. Гэта ставіла арандатараў у залежнасць ад землеўласнікаў, прычым апошнія ў выпадку парушэння кантракта мелі права на яго скасаванне, і будынкі арандатараў пераходзілі да землеўладальнікаў. У сувязі з гэтым прадпрымальнікам былі патрэбны дадатковыя фінансавыя выдаткі для папярэдняга набыодя зямлі.
Попыт і кошт гарадскіх зямель у Беларусі былі высокімі. Да пачатку XX ст. у Беларусі захоўваліся прыватнаўласніцкія гарады. Сярод іх Сянно, Нясвіж, Друя.
Мястэчкі займалі прамежкавае становішча паміж горадам і вёскай. Яны былі ўнікальнай з'явай для Расійскай імперыі. Мястэчкі не мелі заканадаўча аформленага дакладнага вызначэння. Гэта была спецыфічная з'ява, характэрная для заходніх губерняў Расійскай імперыі. На тэрыторыі Беларусі было сканцэнтравана каля 40 % мястэчак ад іх агульнай колькасці ў краіне. У Беларусі налічвалася, паводле даных
на 1863 г., 418 мястэчак, а к пачатку XX ст. іх колькасць скарацілася да 322. Страчвалі свае функцыі больш дробныя з іх. Расійскі ўрад не імкнуўся падтрымліваць мястэчкі, надаваць гэты статус буйным вёскам. Пад уплывам развіцця рыначных адносін некаторыя мястэчкі прыходзілі ў заняпад, іншыя (іх налічвалася каля трэці) уздымаліся да ўзроўню паселішчаў гарадскога тыпу. 3 іх 14 маглі прэтэндаваць на атрыманне статусу горада, паколькі мелі больш за 5 тыс. жыхароў, шматгаліновую прамысловую вытворчасць з гадавым абаротам звыш 100 тыс. руб. і гандаль з абаротам больш за 200 тыс. руб. Большасць мястэчак Беларусі мела характар гандлёвых цэнтраў. Яны адставалі ад гарадскіх паселішчаў па тэмпах развіцця прамысловасці. Тут у большай ступені было прадстаўлена беспрацоўе, наяўнасць лішніх рабочых рук. Мястэчкі арыентаваліся на мясцовы сялянскі рынак, які патрабаваў танных тавараў, пераважна рамесніцка-саматужнай вытворчасці. Вытворчая структура мястэчак у найбольшай ступені адпавядала вёсцы.
У 80-х гг. XIX ст. з'явілася неабходнасць размежавання мястэчак і сельскіх паселішчаў у сувязі з забаронай у 1882 г. яўрэям сяліцца паза межамі гарадоў і мястэчак. Апошнія мелі пераважна прыватнаўласніцкі характар і шматэтнічны склад насельніцтва. 82,5 % мястэчак Беларусі ў пачатку 60-х гг. XIX ст. знаходзілася на памешчыцкіх землях, астатнія -на дзяржаўных, у той час як вёскі стаялі пераважна на сялянскіх землях. У 1863 г. для мяшчан замест падушнага падатку быў уведзены падатак з нерухомай маёмасці. Разам з мяшчанамі гэты падатак павінны былі плацінь таксама і іншыя жыхары (у тым ліку сяляне) мястэчак. Акрамя таго, пасля 1875 г. з'явілася местачковае мяшчанскае самакіраванне. Мястэчкі адыгрывалі значную ролю ў эканамічным жыцці. Каля паловы ўсіх занятых у сферы прамысловасці Беларусі каннэнтравалася ў мястэчках, у гарадах прыкладна 30 %, у сельскіх населеных пунктах каля 18 %.
За другую палову XIX ст. толькі адно паселішча Беларусі атрымала афіцыйны статус горада. Гэта Горкі (1861), хоць шэраг мястэчак па сваіх памерах і гандлёва-прамысловым значэнні не ўступалі некаторым гарадам, а часам і пераўзыходзілі іх. Расійскі ўрад не спяшаўся надаваць гарадскі статус населеным пунктам Беларусі. Тыя, што былі афійыйна прызнаны гарадамі, звычайна выконвалі пэўную адміністрацыйную функцыю. Сярод 44 беларускіх гарадоў налічваліся 4 губернскія цэнтры, 31 павятовы і толькі 9 пазаштатных, ці беспавятовых, гарадоў.
У гарадскіх цэнтрах Беларусі на працягу другой паловы XIX ст. паступова паляпшаліся бытавыя ўмовы жыцця і прадпрымальніцтва. Тут з'явіліся брукаваныя вуліцы, электраасвятленне, тэлефонная сувязь і г. д. Ужо з 1860 г. уздоўж шашэйных і чыгуначных дарог працягнуліся тэлеграфныя правады, якія злучылі многія населеныя пункты. 3 1874 г. у Беларусі пачалі дзейнічаць водаправод (у Мінску), з 1889 г. электраасвятленне (пры Добрушскай папяровай фабрыцы), з 1898 г. трамвай (у Війебску), які тут быў пушчаны раней, чым у Маскве і Пецярбургу.
У канцы XIX ст. на тэрыторыі Беларусі з'явіўся тэлефон. У 1882 г. быў дадзены дазвол на будаўніцтва тэлефонных ліній уладальніку гомельскага маёнтка I. Паскевічу. У Мінску ў 1890 г. была наладжана тэлефонная лінія для службовага карыстання. Першая ў Беларусі тэлефонная станцыя грамадскага карыстання была створана ў 1896 г. у Мінску.
Транспарт і гандаяь
Да 60-х гг. XIX ст. асноўнымі шляхамі зносін у Беларусі э'яўляліся водныя, шашэйныя і грунтавыя дарогі, якімі карысталіся для арганізацыі ўнутранага і замежнага гандлю. Водныя шляхі ў беларускіх губернях складалі ў сярэдзіне XIX ст. 5399 вёрст, паштовыя дарогі 3816, шашэйныя дарогі1109 вёрст. Водныя шляхі ўтваралі рэкі басейнаў Дняпра, Заходняй Дзвіны і Нёмана, што Днепра-Бугскім, Агінскім і Бярэзінскім каналамі злучаліся ў адзіную транспартную сетку. У рачным суднаходстве за 60-90-я гг. XIX ст. значна ўзрасла роля параходаў. У 1900 г. на рэках Беларусі налічваліся 194 паравыя і 590 непаравых суднаў. Шырокая сетка паўнаводных рэк, спляценне прытокаў Дняпра, Заходняй Дзвіны, Нёмана эабяспечвалі надзейную сувязь тэрыторыі Беларусі з сумежнымі рынкамі. За гэты ж перыяд прыкметна палепшылася якасць і павялічылася працягласць шашэйных дарог. У пачатку XX ст. у разліку на 100 кв. вёрст Беларусь іх мела ў два разы больш, чым у сярэднім па Еўрапейскай Расіі. Асаблівае значэнне мелі Пецярбургска-Кіеўская і Маскоўска-Варшаўская шашэйныя дарогі.
На эвалюныю структуры гарадскіх паселішчаў, далейшае развіццё гандлёва-прамысловай дзейнасці ісготны ўплыў аказала чыгуначнае будаўніцтва. Акрамя вырашэння ваенна-стратэгічных задач, яно адпавядала патрэбам агульнарасійскага рынку. Аднак правядзенне чыгуначных магістралей не ўлічвала патрэб развіцця беларускага ўнутранага рынку, структуры гарадскіх паселішчаў, змяніла транзітнае
становішча Беларусі ў гандлі Расіі з заходнімі краінамі. У сувязі з інтэнсіўным развіццём чыгуначнага транспарту істотна скарацілася будаўніцтва сухапутных шляхоў. Толькі ў канцы XIX ст. пачалася пракладка новых шашэйных дарог. Першая чыгунка праэ Беларусь прайшла ў 1862 г. Гродзенскі кавалак пабудаванай Пецярбургска-Варшаўскай магістралі склаў 50 вёрст. У 1866 г. было завершана будаўніцтва РыгаАрлоўскай чыгункі, якая прайшла праз паўночны ўсход Беларусі (Дзвінск Полацк Віцебск). У лістападзе 1871 г. быў адкрыты рух на беларускім адрэзку (праз Оршу, Барысаў, Мінск, Баранавічы) чыгуначнай магістралі Масква Брэст. Праз два гады была здадзена ў эксплуатацыю Лібава-Роменская чыгунка, якая прайшла праз Маладзечна Мінск Бабруйск Гомель. У 1880-х гг. пачаўся рух на палескіх чыгунках, якія складаліся з невялікіх участкаў (Вільня Баранавічы Лунінец, Гомель Лунінец Пінск Жабінка, Баранавічы Слонім Ваўкавыск Беласток). Да палескіх чыгунак былі далучаны ўчасткі, якія звязалі Брэст з Украінай, Гомель з Бранскам. У 1896 г. скончылася будаўніцтва лініі Асіповічы Старыя Дарогі, а ў 1902 г. Пепярбургска-Адэскай магістралі, якая пралягла праз Віцебск, Оршу, Магілёў, Жлобін. Да 1880-х гг. чыгункі на тэрыторыі Беларусі будавалі прыватныя акцыянерныя таварыствы з удзелам замежнага капіталу. За апошнія два дзесяцігоддзі XIX ст. у сувязі з рэарганізацыяй сістэмы чыгуначнага транспарту Расійскай імперыі ўсе асноўныя чыгункі Беларусі сталі дзяржаўнымі. За казённы кошт у далейшым вялося будаўніцтва новых шляхоў зносін.