Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Скарачэнне памешчыцкага землеўладання ў беларускіх губернях адбывалася ў меншых памерах, чым у еўрапейскай частцы Расійскай
імперыі. 3 1877 па 1905 г. у Беларусі яно зменшылася на 10,8 %, а ў губернях еўрапейскай часткі Расійскай імперыі на 27,2 %. Гэта было вынікам урадавай пазямельнай палітыкі, а таксама таго, што землеўласнікі Беларусі хутчэй і лепш адаптаваліся да новых рыначных адносін. Паўплывала і тое, што беларускія іуберні адносіліся да рэгіёна болып ранняга развіцця капіталістычных адносін. Мабілізацыя зямельных рэсурсаў для свабоднай куплі-продажу стрымлівалася таксама наяўнасцю вялікай колькасці маяратаў, сервітутаў, цераспалосіцы, неакрэсленых пазямельных адносін памешчыкаў з сялянамі і іншымі групамі сельскіх жыхароў.
Першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права былі дастаткова складанымі для памешчыцкіх гаспадарак, аднак у 1880— 90-х гг., нягледзячы на стан аграрнага крызісу, яны ў большасці сваёй паступова пачалі прыстасоўвацца да рыначных адносін. Землеўласнікі вымушаны былі выкарыстоўваць удасканаленую тэхніку ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Яны паступова перайшлі на вырошчванне тэхнічных культур, травасеянне. Важнай і распаўсюджанай галіной вытворчасці памешчыцкіх гаспадарак беларускіх губерняў стала інтэнсіўная жывёлагадоўля, была створана вялікая колькасць конезаводаў. Болып як удвая тут павялічылася колькасць буйной рагатай жывёлы. 3 80-х гг. XIX ст. у памешчыцкіх гаспадарках дастаткова хуткімі тэмпамі развівалася малочна-таварная жывёлагадоўля.
Становішча сялянства
Сялянства ў другой палове XIX ст. па-ранейшаму ўтварала асноўную групу насельніцтва Беларусі. Пасля адмены прыгоннага права і амаль да пачатку XX ст. захаваўся яго падзел на шэраг катэгорый былыя памешчыцкія, дзяржаўныя, удзельныя, дваравыя і інш., якія адрозніваліся па характары надзельнага землеўладання, умовах выкупу, памерах нлацяжоў і інш. Гэтаму садзейнічала ўрадавая палітыка, а таксама традыцыйнасць светаўспрымання сельскага насельніцтва. Дзяржаўныя сяляне з'яўляліся больш заможнымі, чым былыя памешчыцкія, яны валодалі ў сярэднім большымі ўчасткамі надзельнай зямлі. Прыкладна ў роўным маёмасным становішчы з дзяржаўнымі знаходзіліся былыя ўдзельныя сяляне.
Трансфармацыя сялянства Беларусі ў 60-90-х гг. XIX ст. адбывалася пад уплывам эвалюйыі буржуазных адносін. 3 гэтым працэсам
звязаны сацыяльныя змены ў асяроддзі сялянства: паглыбленне маёмаснага расслаення, паскарэнне міграцыйных працэсаў сярод сельскіх жыхароў, з'яўленне новых рыс у менталітэце. Аднак дадзеныя змены адбываліся нераўнамерна ў прасторы і часе. Больш прыкметнымі яны сталі пачынаючы з 80-х гт. XIX ст., 1860-70-я гт. ніякіх істотных змен не прынеслі. У рэгіянальных адносінах буржуазная трансфармацыя сялянства найменш інтэнсіўна адбывалася ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, дзе панавала абшчынная форма землекарыстання.
Анахранізмам ранейшай эпохі ў былой памешчыцкай вёсны Беларусі былі сервітуты права сялян карыстанца некаторымі ўгоддэямі, якія юрыдычна належалі памешчыкам. Найбольшае распаўсюджанне яны атрымалі ў заходніх і цэнтральных раёнах, дзе ў 1860-х іт. імі карысталася 56 % сялянскіх двароў, якія мелі зямельныя надзелы. Сервітуты былі важнымі для функцыянавання гаспадаркі вясковых жыхароў, а ў сувязі з нарастаннем сялянскага малазямелля іх значэнне ўзрастала. У пачатку XX ст. сервітутнымі правамі працягвалі карыстацца каля 1/3 былых памешчыцкіх сялян.
Сялянства было абкладзена шэрагам прамых падаткаў і павіннасцей, якія падраздзяляліся на казённыя, земскія, грамадскія. Да першых адносіліся выкупныя плацяжы, дзяржаўны пазямельны падатак і падушны падатак, які збіраўся да сярэдзіны 80-х гг. XIX ст. Земскія павіннасці складаліся з грашовых збораў і натуральных павіннасцей дарожнай, падводнай, паліііэйскай. Грамадскія павіннасці таксама адбываліся ў грашовай і натуральнай формах. Да іх ліку адносіліся зборы на ўтрыманне валаснога праўлення і суда, сельскіх адміністрацыйных асоб, рамонт сельскіх запасных магазінаў і інш. Апрача прамых падаткаў, сяляне плацілі ўскосныя ў выглядзе дадатковай платы за тавары шырокага ўжытку.
Маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства айчыннымі гісторыкамі традыцыйна праводзілася на аснове класіфікацыі сялянскіх гаспадарак у залежнасці ад колькасці коней, якія ім належалі, і велічыні выкарыстоўваемай ворыўнай зямлі. Крытэрыямі такога іерархічнага ранжыравання сялянства былі наступныя: уладальнікі гаспадарак без коней і з адным канём адносіліся да ліку бедных; з двума коньмі да сярэдніх, з трыма і болып да заможных; гаспадары з колькасцю ворыўнай зямлі да чатырох дзесяцін да бедных, звыш васьмі дзесяцін да заможных, астатнія да сераднякоў. На аснове прыведзенага групавання стваралася сацыяльна-маёмасная іерархія сялянства. На мяжы ХІХ-ХХ стст. бяднейшая група налічвала больш за 60 % сялянства, сярэдняя па за-
можнасці каля 30, багацейшая каля 8-10 %. Аднак прыведзеныя крытэрыі і зробленая на іх аснове стратыфікацыя небездакорныя. Пад ціскам нарастаючага к канцу XIX ст. беззямелля сялянства вымушана было адыходзіць на промыслы, шукаць дадатковыя заработкі па-за межамі сваёй гаспадаркі, вёскі і г. д. Амаль палова сялян значную частку даходаў атрымлівалі не праз сельскагаспадарчыя заняткі. У сувязі з гэтым больш аб'ектыўнай з'яўляецца пабудова маёмаснай іерархіі сялянства праз улік агульнага даходу сялянскай гаспадаркі на душу насельнііггва. Але рэпрэзентатыўныя даныя гістарычных крыніц аб сукупных даходах вясковых жыхароў адсутнічаюць. Надзельная зямля, атрыманая ў 1860-х гг. па ўраўняльным прынцыпе, ужо к канцу 1870-х гг. была размеркавана нераўнамерна. Павялічылася колькасць беззямельных двароў. Малазямельныя і беззямельныя сяляне, вымушаныя наймацца да памешчыкаў або да заможных сялян, па сутнасці, рабіліся наёмнымі сельскагаспадарчымі рабочымі. У паслярэформенны перыяд працэсам маёмаснай дыферэнцыяцыі сялянства спадарожнічалі памяншэнне памераў вясковай сям'і, пашырэнне сямейных раздзелаў гаспадаркі. Вялікая роля ў апошніх працэсах належала жанчыне. У сярэдзіне XIX ст. у беларусаў пераважалі нераздзеленыя сем'і, прычым іх бацькоўская форма, якая была адналінейнай і трохпакаленнай: бацька, жанатыя сыны і іх сем'і. У канцы XIX ст. пераважала ўжо малая, нуклеарная сям'я. Сямейныя раздзелы дазваляліся адпаведна пісьмоваму прыгавору сельскай грамады, але большая іх частка адбывалася самавольна.
Беларускі селянін, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, ацяжаранасць падаткамі і павіннасцямі, пры ўмове дбайнага вядзення гаспадаркі нярэдка дасягаў істотных поспехаў у сваім змаганні за лепшае жыццё. Аб гэтым гавораць неадзінкавыя выпадкі набыцця сялянамі значных участкаў зямлі, з'яўлення з іх ліку групы так званых новых памешчыкаў. Заможныя сяляне вялі сваю гаспадарку, выкарыстоўваючы наёмную працу, нярэдка спалучалі таварнае земляробства і жывёлагадоўлю з ліхвярскімі аперацыямі. Такі селянін выступаў і як капіталіст-фермер, і як гандляр, і як ліхвяр. Гэта сведчыла пра тое, што на Беларусі быў магчымы працэс фермерскага («амерыканскага») шляху развіодя капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Палову набытай зямлі сяляне куплялі з выкарыстаннем крэдытаў Сялянскага пазямельнага банка.
Сяляне шырока арандавалі землі ў памешчыкаў. На мяжы XIXXX стст. у беларускіх губернях плошча зямель, арандаваных вясковымі
жыхарамі, складала каля 1/Зплошчы іх надзелаў. Найбольш пашыранай была арэнда за частку ўраджаю. Звычайна сяляне аддавалі ўладальніку зямлі 1/3 сабранага, але памер залежаў ад мясцовых умоў і ўрадлівасці зямлі.
За паслярэформенныя дзесяцігоддзі адбыліся перамены ў бытавых умовах жыцця беларускіх сялян. Замест курных пачалі шырока выкарыстоўвацца печы з комінамі. К пачатку XX ст. курныя хаты ўжо былі рэдкасцю. У вясковых дамах ва ўжытак уваходзілі газавыя лямпы. Нават не вельмі заможныя сяляне маглі сабе дазволіць набыць тканіну фабрычнай вытворчасш ці адэенне гарадскога фасону. Даматканую вопратку пачалі размалёўваць яркімі фарбамі, набьітымі ў крамах. У той жа час традыцыйнасць падыходаў да арганізацыі і вядзення гаспадаркі не дазваляла сялянам павысіць іх эфектыўнасць. У вялікай колькасці выпадкаў гаспадаркі былі малапрыбытковымі, не хапала сродкаў на амартызацыю пабудоў і інвентару. Па традыцыі сяляне перш за ўсё імкнуліся забяспечыць сябе збожжам, з мэтай чаго памяншалі памеры сенажацяў, а адпаведна і колькасць жывёлы. Гэта стварала безальтэрнатыўную сітуацыю, калі скарачэнне пагалоўя жывёлы вяло да недахопу арганічных угнаенняў і зніжэння ўраджайнасці, замяшчэнне якога патрабавала яшчэ большых плошчаў пад зернявыя культуры. Між тым рыначная кан'юнкгура вымагала большай спецыялізацыі на жывёлагадоўлі.
Светаўспрыманне беларускіх сялян мела істотныя адрозненні ад рускіх. Адно з найбольш выразных адносіны да працы. У народнай культуры беларусаў адсутнічае погляд на працу як на непрыемную неабходнасць, выконваемую толькі пад прымусам. Другім адрозненнем з'яўляўся значна большы ўзровень індывідуалізму, характэрны для беларускіх сялян. Сельская абшчына з яе кругавой парукай і перадзеламі зямлі, якая натуральна ўспрымалася рускімі сялянамі, была ўведзена пад націскам расійскага ўрада толькі ва ўсходніх раёнах Беларусі. У заходніх і цэнтральных раёнах панавала падворнае сялянскае земле-
карыстанне.
Захаванне буйнога памешчыцкага землеўладання, абеззямельванне сялян абумовілі і развіццё сялянскага руху Беларусі ў паслярэформенны час. Асноўнымі патрабаваннямі сялян былі вяртанне зямель.
адрэзаных памешчыкамі падчас адмены прыгоннага права, памяншэнне падаткаў і павіннасцей, пазбаўленне ад саслоўнага нераўнапраўя. Дынаміка сялянскіх выступленняў была нераўнамернай. Калі ў пер-
шыя гады пасля падаўлення паўстання 1863 г.
адбыўся
спад сялянскіх
пратэстаў, то ў 1870-х гг. назіраўся іх пад'ём. Акрэсленую вастрыню і размах сялянскі рух набыў у сярэдзіне 1880-90-х гг., калі побач з традыцыйнымі канфліктамі сялян з памешчыкамі з'явіліся новыя паміж сельскай буржуазіяй і беднатой. Як своеасаблівая форма пратэсту ўспрымаўся значны рух сялян за перасяленне ў Сібір і паўднёвыя расійскія губерні, адзначаны найперш у Магілёўскай, Віцебскай і асобных паветах Мінскай губерні. Паступова элементы арганізаванасці і самасвядомасці пранікалі ў сялянскае асяроддзе, адбіваліся на светапоглядзе селяніна, узмацнялі ў ім пачуццё грамадзянскасці. Стандартным адказам мясцовай адміністрапыі на сялянскія хваляванні было прымяненне воінскіх каманд.