• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Выхад з сельскай грамады для селяніна быў няпростым. Для гэтага ў выпадку абшчыннага землеўладання патрэбна была згода сельскага сходу і аплата паловы выкупной пазыкі за зямлю пры паручыцельстве з боку грамады за выплату астатняй часткі. Пры падворным землеўладанні для выхаду дастаткова было згоды з боку гаспадара дома пры ўмове адмаўлення ці продажу сваёй долі надзелу, а наступны ўладальнік. павінен быў пагасіць выкупныя плацяжы.
    У 60-90-я гг. XIX ст. выразна выявіліся рысы паступовага распаду традыцыйнай беларускай вёскі. Пад уплывам развіцця капіталістычных адносін змянялася структура сельскагаспадарчай вытворчасці, адбывалася трансфармацыя памешчыцкіх гаспадарак у прадпрымальніцкія. Запатрабаванні жыодя сталі вызначальнымі для сялянскага асяродку, звычайнымі справамі для яго былі працоўная міграцыя, узрастаючая маёмасная дыферэнцыяцыя, работа па найме, а таксама ўзнікненне і пашырэнне сярод сельскіх жыхароў уяўлення, што зямля не адзіны сродак існавання і дабрабыту.
    ПРАМЫСЛОВАСЦЬ I ГАРАДЫ.
    ТРАНСПАРТ, ГАНДАЛЬ 1 КРЭДЫТ
    Развіццё прамысловасці.
    Фарміраванне гандлёва-прамысловаіі буржуазіі Беларусі.
    Колькасць, склад, гтановішча рабочых.
    Развіццё гарадоў.
    Транспарт і гандаль.
    Фарміраванне фінансава-крэдытнай сістэмы.
    Развіццё прамысловасці
    ТЛдругой палове XIX ст. назіралася павелічэнне ролі прамысловай вытворчасці ў эканамічным жыцці беларускіх губерняў. Прамысловасць Беларусі развівалася ў кірунку перапрацоўкі пераважна мясновай мінеральнай, лясной і сельскагаспадарчай сыравіны, аднак паступова некалькі змяніліся прыярытэты ў яе структуры. Аказаліся неканкурэнтаздольнымі металургічная, цукровая, суконная галіны вытворчасці. На працягу першых двух дзесяцігоддзяў пасля рэформы 1861 г. прамысловы рост быў запаволены. Па-ранейшаму па ўсіх паказчыках пераважалі дробная вытворчасць і мануфактура. У 18731875 гг. Беларусь была ахоплена прамысловым крызісам,
    : 9!) У
    які выявіў нізкую пакупную здольнасць селяніна галоўнага спажыўца тавараў. Крызіс закрануў пераважна дрэваапрацоўчыя і харчасмакавыя, дробныя і мануфактурныя прадпрыемствы. Крызіс 1881-1882 гг. зноў ахапіў харчасмакавую, дрэваапрацоўчую, сілікатную, гарбарную і тэкстыльную галіны. Працэс развіцця прамысловай вытворчасці значна паскорыўся ў 1880-90-я гг. За апошняе дзесяцігоддзе XIX ст. сярэднегадавы яе прырост складаў прыблізна 8,2 %, што ў два разы вышэй, чым у папярэднія дзесяцігоддзі. Прамысловае развіццё ў гэты перыяд выклікала інтэнсіўнае чыгуначнае будаўнійтва.
    У 1860 г. на Беларусі налічвалася 20 тыс. рамесніпкіх майстэрань, 7,8 тыс. немеханізаваных дробнакапіталістычных прадпрыемстваў, 140 мануфактур і 76 фабрык і заводаў. Большая частка рамеснійкай вытворчасці Беларусі была сканцэнтравана ў гарадах і мястэчках. За чатыры паслярэформенныя дзесяцігоддзі адбылося яе павелічэнне, што было абумоўлена перш за ўсё попытам сялянства, местачковага і гарадскога насельнштва на прадметы штодзённага ўжытку і паслугі. Хуткімі тэмпамі развіваліся новыя віды рамёстваў хімічныя, металаі дрэваапрацоўчыя. Павялічылася ўдзельная вага рамесных прадпрыемстваў з 23,2 (1860) да 55,3 % (1890). У канцы XIX ст. іх налічвалася звыш 58 тыс. Аднак доля рамесніцкіх майстэрань у агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці знізілася за паслярэформенны перыяд з 18,7 да 9,0 %, але заставалася даволі высокай у 1900 г. у металаапрацоўчай (31 %), хімічнай (29 %), дрэваапрацоўчай (19 %), сілікатна-будаўнічай (12 %) галінах. Звычайна майстэрні рамеснікаў былі невялікія. У іх працавалі самі гаспадары («майстры») з 2-3 наёмнымі рабочымі, а нярэдка і без іх. Падзел працы ў працэсе вытворчасці тут адсутнічаў, усе работы выконваліся ўручную. Збытам тавару спачатку займаўся сам рамеснік, потым з'явіліся скуіішчыкі, якія рэалізоўвалі вырабы і куплялі сыравіну для рамеснікаў. Паступова скупшчык ператвараўся ў дробнага прадпрымальніка, а залежныя ад яго рамеснікі у наёмных работнікаў. Рамяство ва ўмовах развіцця таварна-грашовых адносін перарастала ў дробную вытворчасць у форме простай кааперацыі.
    Да дробнакапіталістычных прадпрыемстваў прынята адносіць тыя, на якіх працавала 5-15 рабочых, адсутнічаў паравы рухавік, а таксама вадзяныя і ветраныя млыны, пільні і алейні (да 10 рабочых), вінакурні і піваварні з вытворчасцю да 25 тыс. вёдзер адпаведнага напітку ў год і іншыя прадпрыемствы, на якіх выраблялася прадукцыі менш чым на 1 тыс. руб. у год. У 1860 г. дробнакапіталістычная прамысловасць складала 9 % ад агульнай колькасці прадпрыемстваў і 62 % ад вырайоо’
    бленай прадукцыі, і да 1888 г. на яе прадпрыемствах выпрацоўвалася больш за палову прамысловых вырабаў Беларусі. Аднак у сувяэі з інтэнсіўным павелічэннем мануфактурна-фабрычнай вытворчасці ў канцы XIX ст. удзельная вага дробнакапіталістычнай паменшылася да 28,2 %, хоць доля яе ў той самы час па колькасці прадпрыемстваў павялічылася на 7 %.
    У другой палове XIX ст. адзначаўся рост мануфактурнай вытворчасці. Яе ўдзельная вага ў гэты перыяд павялічылася па аб'ёме вытворчасці з 7,2 да 15,1 %, па колькасці прадпрыемстваў з 0,2 да 0,7 %. У 1890 г. у Беларусі працавала 760 мануфактур, у тым ліку 193 дрэваапрацоўчыя, 185 сілікатных. Машынная вытворчасць у гэты перыяд развівалася найбольш інтэнсіўна. Колькасць фабрык і заводаў павялічылася ў 15 разоў і склала на канец XIX ст. 1137 прадпрыемстваў. Аб'ём вытворчасці на іх павялічыўся ў 37 раэоў, колькасць рабочых у 9. Да 1890 г. доля фабрычна-заводскай вытворчасці ў агульным аб'ёме прамысловасці склала 46,2 % (1860 г. 8,4 %), па колькасці прадпрыемстваў -1,1 % (1860 г. 0,1 %). Тэмпы росту аб'ёму вытворчасці і колькасці занятых наёмных работнікаў у мануфактурнай і фабрычна-заводскай прамысловасці ў 4-7 разоў перавышалі адпаведныя паказчыкі ў Apoe­Haft. Пачалі дзейнічаць запалкавыя фабрыкі ў Барысаве (1881) і Пінску (1882), тытунёвая ў Гродне (1862), папяровая ў Добрушы (1871) і інш. Пад канец XIX ст. адчувальным стаў уплыў замежнага, асабліва нямецкага, капіталу. Пераход ад ручной да машыннай вытворчасці ў Беларусі меў адметную асаблівасць. У адрозненне ад велікарускіх губерняў, ён разгортваўся не ў тэкстыльнай, а перш за ўсё ў харчасмакавай і металаапрацоўчай галінах.
    Шырокае чыгуначнае і прамысловае будаўніцтва садзейнічала паскоранаму росту вырабу сродкаў вытворчасці. Пры павелічэнні аб'ёму ўсёй прадукцыі па Беларусі ў 6,8 раза ў цяжкай прамысловасці вытворчасць вырасла ў 12 разоў. У канцы XIX ст. сродкі вытворчасці складалі 32 % усёй прамысловай прадукцыі Беларусі (для параўнання па Расійскай імперыі каля 40 %). Найбольш буйныя фабрыкі і заводы знаходзіліся ў гарадах. Аднак 2/3 фабрык і заводаў Беларусі і амаль палова занятых там рабочых былі сканцэнтраваны ў вёсцы. Гэта ў значнай ступені абумоўлена спецыялізацыяй беларускай прамысловасці і наяўнасцю ў сельскай мясцовасці таннай рабочай сілы.
    Узровень развіцпя прамысловасці ў Беларусі быў у цэлым ніжэйшы, чым у сярэднім па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. У1900 г. у Беларусі на душу насельніцтва прыпадала 8,69 руб. прамысловага
    абаротнага капіталу, тады як у Еўрапейскай Расіі 26,4 руб. Тэхнічнае пераўзбраенне прамысловасці Беларусі да канца XIX ст. не завяршылася. Па тэмпах і ўзроўні індустрыяльнага развіцця беларускія губерні адставалі ад найболып перадавых рэгіёнаў Еўрапейскай Расіі. Тут адсутнічалі буйныя прамысловыя цэнтры, значныя прадпрыемствы па вырабе сродкаў вытворчасці. Попыт на прамысловую прадукцыю ў першыя дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права быў не вельмі высокі. Аднак гэта не перашкаджала з'яўленню на тэрыторыі Беларусі ўнікальных вытворчасней: адна з нямногіх у Расійскай імперыі алоўкавая фабрыка ў Гродне атрымала ў 1889 г. на сусветнай выставе ў Парыжы ганаровы водзыў; у 1892 г. у Віцебску пачала дзейнічаць першая ў імперыі фабрыка акуляраў і аптычных прылад. У 1884 г. у Пінску быў адкрыты першы ў паўночна-заходняй частцы Расійскай імперыі суднабудаўнічы завод. Акрамя таго, паралельнае існаванне рамесніцкіх майстэрань, мануфактур і фабрык не сведчыла аб адсталасці прамысловага развіцця Беларусі, а было абумоўлена арыентацыяй на выкарыстанне пераважна сельскагаспадарчай сыравіны, перапрацоўка якой не патрабавала стварэння вялікіх прамысловых магутнасцей, а таксама структурай мясцовых працоўных рэсурсаў, наяўнасцю значнай колькасні танных працоўных рук.
    Фарміраванне гандлёва-прамысловай
    буржуазіі Беларусі
    Развіццё прамысловасні і гандлю садзейнічала фарміраванню прадпрымальніцкай дзейнасці і адпаведнага асяроддзя. Буржуазія колькасна пашыралася за кошт прадстаўнікоў розных саслоўяў, найперш дваранства і купецтва, а таксама мяшчан, саслоўя ганаровых грамадзян, сялян і інш. У другой палове XIX ст. агульная колькасць уладальнікаў прамысловых прадпрыемстваў узрасла э 28,2 тыс. у 1860 г. да 77,1 тыс. чалавек у 1900 г. Сюды ўключаны ўладальнікі як рамесніцкіх майстэрань, так і мануфактур, фабрык.
    У 60-х гг. XIX ст. 83 % мануфактур і фабрык Беларусі належала дваранам. 3 94 прадпрыемстваў, якія знаходзіліся ў іх уласнасіц, было 55 харчовых, прычым тут перавага аддавалася вінагарэлачнай, цукровай, мукамольна-крупяной вытворчасцям; 17 сілікатна-будаўнічых; 7 металаапрацоўчых і г. д. Купцы валодалі 16 % фабрык і мануфактур. Іх капіталы былі сканцэнтраваны ў асноўным у суконна-шарсцяной і харчовай вытворчасцях.
    Да канца XIX ст. удзельная вага дваранскіх прадпрыемстваў у мануфактурна-фабрычнай прамысловасці знізілася да 45 %, хоць колькасць іх складала 281. Па-ранейшаму асноўная маса прадпрымальнікаў з ліку вышэйшага саслоўя валодала харчовымі прадпрыемствамі (73,7 %). Сярод фабрык і мануфактур дваран 15,7 % былі дрэваапрацоўчыя, 4,6 % сілікатна-будаўнічыя. Купцам належала 189 (30 %) мануфактур і фабрык. Мяшчане валодалі 93 буйнымі прадпрыемствамі (15 %). Яны ўкладвалі свае капіталы ў першую чаргу ў гарбарна-абутковую і дрэваапрацоўчую вытворчасці.
    У канцы XIX ст. назіралася тэндэнцыя да зніжэння ўдзельнай вагі дваран сярод сярэдніх і буйных прамыслоўцаў і росту прадпрымальніцкай дзейнасці купцоў і мяшчан. У 1900 г. большая частка дваранпрамыслоўцаў валодала фабрыкамі і заводамі з колькасцю рабочых да 20 чалавек і толькі 23 % іх мелі адносна буйныя прадпрыемствы з колькасцю наёмных работнікаў звыш 51. Сярод купцоў пераважалі сярэднія і буйныя прамысловыя прадпрымальнікі, а дробных было менш. Мяшчане валодалі пераважна невялікімі фабрыкамі і заводамі (з колькасцю рабочых да 30 чалавек). Сярод буржуазіі асноўную масу складалі мясцовыя прадпрымальнікі.