Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Ліберальная ідэалогія і рух у Беларусі.
Кансерватыўная плынь грамадскага жыцця.
Паўстанне 1863 г.
Т/* анец 50-х пачатак 60-х гг. XIX ст. вызначыдіся новым ІА.уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, які ахапіў Польшчу, Беларусь і Літву. Яго кульмінацыяй стала паўстанне 1863 г. Напярэдадні ў патрыятычным асяродку аформіліся два крылы, за якімі замацаваліся назвы «белыя» і «чырвоныя». «Белыя» выступалі супраць паўстання як сродку вырашэння задач нацыянальнага руху, разлічвалі дасягнуць асноўнай мэты аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. з уключэннем у яе склад Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны шляхам дыпламатычнага націску заходнееўрапейскіх краін на расійскі ўрад. У адрозненне ад Польшчы, дзе «белыя» склада-
ліся са шляхты і буйных прадпрымальнікаў, у Беларусі ў гэты лагер уваходзілі амаль выключна землеўласнікі. Сярод «белых» у Беларусі вылучаліся постаці Я. Гейштара, А. Аскеркі, В. Стажэнскага, А. Яленскага і інш. Прадстаўнікі гэтага лагера выступалі за рэфарматарскія меры вырашэння сялянскага пытання.
«Чырвоныя», у адрозненне ад «белых», імкнуліся да ўздыму нацыянальна-вызваленчага паўстання. Яны ўяўлялі сабой стракаты ў сацыяльных і палітычных адносінах блок. Па метадах дасягнення мэты і праграмных разыходжаннях «чырвоныя» падзяляліся на памяркоўных (правых) і радыкальных (левых). Памяркоўныя вядучую ролю ў паўстанні адводзілі шляхце і вырашэнню нацыянальнага пытання. Аграрную праблему яны прапаноўвалі вырашынь шляхам надзялення сялян зямлёй праз канфіскацыю часткі зямлі ў памешчыкаў з адпаведнай грашовай кампенсацыяй за коіпт дзяржавы. Радыкальныя «чырвоныя» прызнавалі вядучую ролю сялян у паўстанні і права на нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, літоўцаў, украінцаў. Падзел на «белых» і «чырвоных» быў характэрны для тагачаснага грамадска-палітычнага жыодя Беларусі і Літвы.
Адя падрыхтоўкі і кфаўніцтва паўстаннем «чырвоныя» вясной 1862 г. стварылі ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК). Летам 1862 г. у Вільні быў арганізаваны Літоўскі правінцыяльны камітэт (АПК), які непасрэдна займаўся падрыхтоўкай паўстання ў Беларусі і Літве і фармальна быў падначалены ЦНК. ЛПК быў створаны на аснове Камітэта руху, які ўзнік яшчэ восенню 1861 г. на чале з капітанам Генеральнага штаба расійскай арміі Л. Звяждоўскім. У склад ЛПК, акрамя Л. Звяждоўскага, уваходзілі Я. Козел-Паклеўскі, Б. Алускі, 3. Чаховіч, К. Каліноўскі і інш. У пачатку 1860-х гг. былі створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі: гродзенская, мінская, навагрудская і інш.
«Левую» частку паўстанцаў у Беларусі ўзначальваў Кастусь Каліноўскі (1838-1864). У час вучобы ў Пецярбургскім універсітэце ён з'яўляўся актыўным членам тайнага гуртка 3. Серакоўскага. Разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім К. Каліноўскі ў 1862-1863 гг. выдаваў на беларускай мове лацінскім шрыфтам газету «Мужыцкая праўда» (усяго выйшла сем нумароў). Газета растлумачвала сялянам характар адмены прыгоннага права, заклікала іх не верыць цару і «з мужыкамі з-пад Варшавы... і ўсёй Расіі» са зброяй у руках ісці здабываць «сапраўдную волю і зямлю». Разам з тым газета агітавала сялян вярнуцца ў грэка-каталіцкую (уніяцкую) веру, якая была скасавана на Полацкім царкоўным саборы ў лютым 1839 г. Фактычна «Мужыцкая праў-
да» выступала ў якасці неафіцыйнага друкаванага органа ЛПК. 3 кастрычніка 1862 г. К. Каліноўскі ўзначаліў ЛПК. Ён актыўна адстойваў інтарэсы Беларусі і Літвы перад кіраўніцтвам ЦНК, марыў аб стварэнні Беларуска-Літоўскай Рэспублікі.
Нагодай для пачатку паўстання на тэрыторыі Царства Польскага стала распараджэнне намесніка імператара аб правядзенні тут чарговага рэкруцкага набору. Насуперак закону, які прадугледжваў набор у рэкруты па жэрабю, у Царстве Польскім было вырашана забіраць у войска па папярэдне вызначаным спісе, куды ўвайшлі толькі гараджане, на якіх у сваёй барацьбе абапіраліся «чырвоныя». Адразу ж Цэнтральны напыянальны камітэт выступіў з пагрозай прымяніць сілу для супраціўлення правядзенню рэкруцкага набору.
Паўстанне было нечаканым для ўлад. Тактыка баявых дзеянняў, прынятая паўстанцамі, адрознівалася ад падзей 1830-1831 гг., калі расійскія войскі мелі справу з рэгулярнай арміяй, сфарміраванай польскім паўстанцкім урадам. У час паўстання 1863 г. расійскія ўзброеныя сілы сутыкнуліся з тактыкай партызанскай вайны. Асноўнай баявой адзінкай паўстанцаў выступаў невялікі атрад, выяўленне і знішчэнне якога ва ўмовах лясістай і балоцістай мясцовасці беларускіх губерняў было дастаткова складанай задачай. Заклапочанасць выклікалі і дыверсіі паўстанцаў у тыле расійскай рэгулярнай арміі. Занепакоенасць дапаўнялася верагоднасцю новай еўрапейскай вайны.
У самым пачатку Аляксандр II і яго акружэнне недаацанілі памеры паўстання. Цэнтральны нацыянальны камітэт, нягледзячы на недахоп зброі і невялікі вопыт арганізацыі баявых дзеянняў, меў надзейную агентуру, у тым ліку на пошце і чыгунцы, валодаў значнымі грашовымі сродкамі. Вялікі князь Канстанцін, намеснік Царства Польскага, некалькі пазней вымушаны быў прызнаць: «Рэвалюцыя, мяцеж і змова ахапілі ўсю нацыю. Яна ўся ў змове...». На тэрыторыі беларускіх губерняў удзельная вага шляхты сярод паўстанцаў была заўважна больш высокай, чым у Царстве Польскім.
Часовы паўстанцкі ўрад у Польшчы абвясціў волю і роўнасць усіх грамадзян, незалежна ад веравызнання і сацыяльнага паходжання. Сялянам былі абяцаны права на зямлю, якую яны апрацоўвалі, і пазбаўленне ад павіннасцей на карысць землеўласнікаў. У асобных зваротах да сельскага насельніцтва Беларусі, Літвы, Правабярэжнай Украіны размова ішла аб поўным іх вызваленні і надзяленні зямлёй, да яўрэяў аб добрасуседстве. Кіраўніцтвам паўстанйаў была эроблена спроба яднання шырокіх слаёў насельніцтва.
Паўстанне пачалося раней вызначанага патрыятычнымі арганізацыямі тэрміну, у студзені 1863 г. у Варшаве, што стала нечаканасцю таксама для рэвалюцыянераў Беларусі і Літвы. У спецыяльнай адозве ЦНК заклікаў насельніцтва Беларусі і Літвы далучыцца да руху. Паўстанне па сваіх задачах стала перш за ўсё нацыянальна-вызваленчым. 3 яго разгортваннем Англія, Францыя і Аўстрыя пачалі рыхтаваць дыпламатычную агрэсію супраць Расіі. Для папярэджання дыпламатычнага дэмаршу гэтых дзяржаў 12 красавіка 1863 г. былі выдадзены два царскія маніфесты аб амністыі ў Польшчы, Беларусі і Літве. Праз некалькі дзён, 17 красавіка, расійскаму ўраду былі ўручаны ноты з заклікам змяніць палітыку ў «польскім пытанні». Да гэтага дэмаршу далучыліся Іспанія, Партугалія, Англія, Швецыя, Нідэрланды, Данія, Турцыя і Папа Рымскі. 27 чэрвеня расійскаму ўраду былі ўручаны ноты ў больш рэзкай форме. Ва ўрадавых колах Расіі ноты расцэньваліся як папярэднікі новай вайны. 3 улікам гэтага ў раёне паўстання пачалася канцэнтрацыя расійскіх войскаў. Іх тут было сабрана значна больш, чым саміх паўстанцаў. Аднак дапамога еўрапейскіх дзяржаў аказалася вельмі ілюзорнай.
1 лютага 1863 г. ЛПК пасля дзесяцідзённага роздуму і ацэнкі сітуацыі звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам узняцца на ўзброеную барацьбу і падтрымаць паўстанне ў Польшчы. У сваім маніфесце ён прадубліраваў праграмныя дакументы польскага кіраўніцтва. Усе жыхары абвяшчаліся вольнымі і раўнапраўнымі. Ва ўласнасць сялян бязвыплатна перадавалі зямельныя надзелы, якімі яны карысталіся. 3 памешчыкамі за страту зямлі разлічвалася дзяржава. Беззямельныя сяляне надзяляліся трыма маргамі зямлі (2,1 га) пры ўмове, што яны прымуць удзел ва ўзброенай барацьбе. Рэкруцкая павіннасць замянялася трохгадовай усеагульнай вайсковай службай, аднаўлялася ўніяцкая царква. Аднак гэтыя меры паўстанцкага кіраўніцтва не задаволілі большасць сялянства. ЛПК абвясціў сябе Часовым урадам Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім, у кожную губерню прызначыў паўстанцкага ваеннага кіраўніка і імкнуўся разгарнуць узброеную барацьбу з апорай на сялянства.
Першыя паўстанцкія атрады ў заходніх паветах Беларусі э'явіліся ў канцы студзеня 1863 г. з Царства Польскага. Некаторыя камандзіры, якія імкнуліся пашырыць паўстанне на ўсход, спрабавалі прайсці праз Гродзенскую і Мінскую губерні. Самым буйным атрадам, які паспяхова рухаўся на ўсход, было злучэнне Р. Рагінскага.
Й20
Мясцовыя фарміраванні пачалі стварацца ў сакавіку красавіку. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай і Віленскай губерняў. У раёне Белавежскай пушчы паўстанцкі атрад стварыў В. Урублеўскі, які стаў военачальнікам Гродзенскай губерні. У Кобрынскім павеце ўзняў узброеную барацьбу Р. Траўгут будучы дыктатар паўстанцаў у Польшчы. У Навагрудскім павеце дзейнічаў атрад У. Борзабагатага, на Міншчыне А. Трусава і г. д. Аднак агульнага плана дзеяння паўстанцаў не было, адсутнічалі ўзаемадзеянне і ўзаемадапамога паміж атрадамі. Частка іх была знішчана царскімі войскамі яшчэ на стадыі фарміравання, іншыя бяздзейнічалі, не хапала зброі і г. д. Найбольшага поспеху дамогся атрад Л. Звяждоўскага, які ў ноч на 24 красавіка захапіў г. Горкі. Яго падтрымалі студэнты Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Атрад захапіў зброю, грошы і днём пакінуў горад. Пазней Горы-Горацкі інстытут быў закрыты з-за таго, што студэнты дапамагалі паўстанцам.
На тэрыторыі Війебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў паўстанне не атрымала развіцця. Да канца вясны на ўсходзе Беларусі яно было задушана. Толькі ў Гродзенскай губерні паўстанцы працягвалі ўпарта супраціўляцца. Найбольш буйныя сутычкі адбыліся каля мястэчка Мілавіды Слонімскага павета, дзе да 20 мая сабралася некалькі атрадаў паўстанцаў усяго каля 800 чалавек. Супраць іх было накіравана 5 рот салдат з гарматамі. Першы бой адбыўся 21 мая і прайягваўся некалькі гадзін. Урадавыя войскі не здолелі ўзяць лагер і вымушаны былі адступіць з вялікімі стратамі. На наступны дзень, ноччу, паўстанцы непрыкметна пакінулі лагер. У Гродзенскай губерні змагары карысталіся падтрымкай сялян, дзейнічалі пераважна дробнымі атрадамі, часта былі няўлоўнымі для ўрадавых войскаў.
Вясной 1863 г. наэіраўся найвышэйшы ўздым паўстання ў Беларусі і Літве. Але, нягледзячы на асобныя поспехі, паўстанцы нідзе не атрымалі рашучай перамогі. Яны перайшлі да тактыкі пазбягання адкрытых баёў з праціўнікам. Паўстанне атрымала шырокі рэзананс у Еўропе і Расіі. Некаторыя расійскія афіцэры і салдаты перайшлі на бок паўстанйаў, асобныя рэвалюцыянеры спрабавалі пашырыць узброеную барацьбу на цэнтральныя расійскія губерні, але няўдала. На тэрыторыі Беларусі з лютага па жнівень 1863 г. адбылося 46 баёў і сутычак паўстанцаў з урадавымі войскамі.