• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    У той жа час кансерватары, як і лібералы, выступалі за правядзенне шырокай культурна-асветніцкай працьі сярод сялянства, пашырэнне перадавога вопыту вядзення гаспадарак. Яны прапаноўвалі лічыць сялянскі надзел недатыкальнай і неадчужальнай маёмасцю сельскай грамады, імкнуліся прадухіліць стварэнне абеззямеленага пралетарыяту, бескантрольныя міграцыі сельскіх жыхароў, затрымаць капіталістычную эвалюцыю паслярэформеннай вёскі, выказваліся за захаванне патрыярхальных адносін у сялянскай сям'і, а таксама дваранскай апекі над сельскімі жыхарамі. Адпаведныя настроі былі асабліва моцнымі ў кансерватыўных колах грамадскасці беларускіх губерняў.
    У другой палове 1860-х гг. кансерватыўнае дваранства Беларусі выступала за ануляванне аграрных цыркуляраў віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва, ліквідацыю інстытута міравых пасрэднікаў. Прагматычна, у мэтах аптымізацыі мясцовага эканамічнага жыцця прадстаўнікі кансерватыўных колаў Беларусі нярэдка выказваліся за пашырэнне праў яўрэяў і католікаў. Яны выступалі прыхілыгікамі шырокага мясцовага самакіравання, дзе галоўную ролю павінны былі адыгрываць заможныя і адукаваныя слаі грамадства. Характэрнай рысай кансерватыўнай ідэалогіі заставалася рэлігійнасць. Перавага надавалася праваслаўнай царкве, аднак кансерватыўныя колы ўстрымліваліся ад рэзкіх выпадаў супраць каталіцтва.
    Беларусь у 60-90-х гг. XIX ст. стала арэнай вострага нацыянальнапалітычнага супрацьстаяння, актыўнага пошуку і выпрабавання расійскімі ўладамі сродкаў вырашэння «польскага» і «яўрэйскага» пытанняў. Менавіта гэты фактар шмат у чым выэначыў характар і змест грамадска-палітычнага жыцця на тэрыторыі беларускіх губерняў, а таксама ролю мясцовых арганізацый у агульнарасійскім рэвалюцыйна-дэмакратычным руху. Напрамак мясцовага грамадска-палітычнага жыодя стаў найбольш дынамічным, стымулюючым матывам змен сацыяльна-палітычных настрояў розных пластоў насельніцтва беларускіх губерняў, станаўлення пачаткаў грамадзянскай супольнасці.
    КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ У 1860-90-я гг.
    ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ
    Асвета і адукацыя.
    Развіццё навуковаіі думкі.
    Станаўленне беларускай нацыяна.іьнай літаратуры.
    Перыядычны друк.
    Тэатр і музыка.
    Архітэктура і горадабудаўніцтва.
    Выяўленчае мастацтва.
    Умовы ўтварання беларускай нацыі.
    Тэрыторыя фарміравання беларускай нацыі.
    Беларускі нацыянальна-культурны рух.
    Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы.
    Другая палова XIX ст. (1860-90-я гг.) стала новым этапам у развіцці культуры Беларусі. Яго адметныя рысы вызначылі змены ў грамадска-палітычных умовах, перш за ўсё пераход да разгорнутай русіфікацыі, актывізацыю мадэрнізацыі ўсіх бакоў жыцця, якую суправаджалі інтэнсіўныя нацыянальна-культурныя працэсы, фарміраванне сучаснай беларускай нацыі, а таксама з'яўленне элементаў грамадзянскай супольнасці.
    Асвета і адукацыя
    Змена прыярытэтаў ва ўрадавай палітыцы пасля падаўлення паўстання 1863 г. у першую чаргу адбілася на развіцці асветы і адукацыі. У 1863 г. былі прыняты «Часовыя правілы для народных школ у губернях Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай», паводле якіх прадугледжвалася выкладанне ўсіх дысцыплін у народных вучылішчах толькі на рускай мове. Русіфікатарскі кірунак, кантроль пачатковай школы з боку праваслаўнай царквы прадугледжвала рэалізацыя на тэрыторыі беларускіх губерняў школьнай рэформы 1864 г. У 1866 г. на тэрыторыі Віленскай навучальнай акругі дзейнічала 1251 навучальная ўстанова, з іх 130 падпарадкоўваліся Міністэрству народнай асветы, 956 духоўнаму ведамству. Да канна XIX ст. колькасць школ значна павялічылася. Паводле даных 1899 г., на тэрыторыі Беларусі налічвалася 989 народных вучылішч, 5814 царкоўнапрыходскіх школ. Больш чым у 7 разоў узрасла колькаснь навучэнцаў у іх. Тут не ўлічаны тайныя польскія і беларускія школы, рэпрэзентатыўныя звесткі аб якіх адсутнічаюць, а таксама яўрэйскія школы.
    Аснову сістэмы адукацыі Беларусі ў 1860-90-х гг. складала пачатковая школа, якая ў сельскай мясцовасці была прадстаўлена народнымі вучылішчамі, царкоўнапрыходскімі школамі і школамі граматы, у гарадахпрыходскімі павятовымі і гарадскімі вучылішчамі. Ад 60 да 85 % усіх навучальных устаноў у беларускіх губернях складалі царкоўнапрыходскія школы і школы граматы. Вучобай у вясковых пачатковых школах было ахоплена каля 44 % дзяцей школьнага ўзросту. Падрыхтоўка настаўнікаў для іх ажыццяўлялася ў настаўніцкіх семінарыях. Першая ў Расійскай імперыі семінарыя пачала дзейнічаць у Маладзечне ў 1864 г., затым у Полацку (1872), Нясвіжы (1875), Свіслачы (1876). Навучальна-выхаваўчы працэс у іх быў арганізаваны для падрыхтоўкі адданых дзяржаве і манархіі вясковых настаўнікаў, здольных пашыраць і папулярыэаваць русіфікатарскую палітыку ў народзе. На самай справе рэальнае значэнне настаўніцкіх семінарый далёка не заўсёды ўкладвалася ў афіцыйны кірунак і было значна шырэйшым. Сярод выкладчыкаў семінарый было шмат даследчыкаў і папулярызатараў матэрыяльнай і духоўнай спадчыны беларускага народа, такіх як М. Нікіфароўскі, Ю. Крачкоўскі і інш., а многія выпускнікі адзначыліся актыўным удзелам у рэвалюцыйным і нацыянальна-вызваленчым руху.
    ^38) 	
    Сетка сярэдніх навучальных устаноў у беларускіх губернях павялічылася з 21 у 1863-м да 45 у 1899 г. За гэты перыяд колькасць вучняў у іх узрасла з 3,4 да 10,4 тыс. чалавек. Практычна ўсе сярэднія навучальныя ўстановы Беларусі былі сканцэнтраваны ў гарадах. У 60-90-х гт. XIX ст. на тэрыторыі Беларусі ва ўсіх губернскіх цэнтрах, а таксама ў Брэсце, Гомелі і Слуцку дзейнічалі мужчынскія гімназіі. У Бабруйску і Мазыры працавалі прагімназіі, рэальныя вучылішчы у Мінску, Магілёве, Пінску, жаночая гімназія у Гомелі. Пашырылася сетка прыватных навучальных устаноў, у тым ліку жаночых. Да канца стагоддзя яны з'явіліся ў Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Мазыры, Слоніме, Слуцку-
    Пасля закрыодя ў 1864 г. Горы-Горацкага земляробчага інстытута расійскі ўрад больш не дапускаў адкрыцця вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі, нягледзячы на шматлікія хадайнійтвы мясцовай грамадскасці аб адкрыцці ў тым ці іншым горадзе ўніверсітэта ці інстытута. Гэта было выклікана тым, што ўрадавыя колы непакоіліся аб патэнцыяльнай магчымасці пераўтварэння вышэйшай навучальнай установы ў нэнтр нацыянальна-вызваленчага руху. Моладзь Беларусі атрымлівала вышэйшую адукацыю пераважна ва ўніверсітэтах і інстытутах Пецярбурга, Масквы, Кіева, Харкава, Дэрпта, Варшавы і інш.
    Паскарэнне мадэрнізапыі эканамічнага жыцпя ў другой палове XIX ст. выклікала неабходнасць станаўлення сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. У 1860-я гг. на тэрыторыі Беларусі ў 21 народным вучылішчы ў элементарным выглядзе было арганізавана навучанне рамёствам. Згодна з «Палажэннем» ад 31 мая 1872 г. пры гарадскіх вучылішчах маглі стварацца рамесныя класы. У 1872 г. было адкрыта Горацкае рамеснае вучылішча пры механічным заводзе, у 1878 г. Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае вучылішча. 3 1878 г. пачала падрыхтоўку земляробаў і жывёлаводаў Мар'інагорская казённая сельскагаспадарчая школа. Найбольш актыўна рамесныя класы і вучылішчы пачалі стварацца ў 1890-х гт.
    Адукацыйна-асветніцкім цэнтрам Беларусі і Літвы выступала Вільня. Тут у 1864 г. адкрылася адна з буйнейшых у Расійскай імперыі публічная бібліятэка. Яе кніжны фонд дасягаў 200 тыс. кніг і папаўняўся за кошт бібліятэк канфіскаваных уладанняў удзельнікаў паўстання 1863 г., навучальных устаноў, зачыненых касцёлаў і манастыроў і г. д. Агульнадаступныя бібліятэкі былі створаны ў Гродне (1863) і Мін-
    П39^
    ску (1900), музеі у Магілёве (1867 і 1899) і Віцебску (1895). Унікальныя музейныя калекцыі, сямейныя архівы, карцінныя галерэі і бібліятэкі захоўваліся ў сотнях землеўласніцкіх рэзідэнцый Беларусі. Пазней скарбы пераважнай іх часткі трапілі за межы Беларусі, у тым ліку намаганнямі саміх уладальнікаў і іх нашчадкаў.
    Развіццё навуковай думкі
    У другой палове XIX ст. развіццё навуковай думкі ў Беларусі насіла супярэчлівы і складаны характар. У сярэдзіне 1860-х гг. адбылася змена пакаленняў вучоных. ІПмат у чым гэта было абумоўлена пераглядам прыярытэтаў у грамадска-культурным развіцці Беларусі пасля падаўлення паўстання 1863 г., а таксама асабістымі абставінамі даследчыкаў.
    Пазітыўны ўплыў на вывучэнне старажытнасцей у Беларусі аказала дзейнасць Маскоўскага археалагічнага таварыства, створанага ў 1867 г. ГІа ініцыятыве заснавальніка таварыства графа А. Уварава сталі праводзіцца археалагічныя з'езды, арганізацыя якіх стымулявала і кансалідавала палявыя навуковыя даследаванні, садзейнічала іх прафесіяналізацыі. Асаблівую актыўнасць усіх даследчыкаў беларускіх старажытнасцей выклікала падрыхтоўка і правядзенне IX Археалагічнага з'езда ў Вільні ў 1893 г. Вялікую ролю ў вывучэнні мовы, фальклору, матэрыяльнай культуры Беларусі адыграла Паўночна-Заходняе аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства. Яно працавала нядоўга з 1867 па 1875 г. і было створана з афіцыйнымі мэтамі абгрунтавання поглядаў на Беларусь як на неад'емную частку Расійскай імперыі, аднак згуртавала мясцовыя даследчыцкія сілы і заклала трывалы падмурак навуковага беларусазнаўства. Значную ролю ў гэтым кірунку адыграла дзейнасць Аддзялення рускай мовы і славеснасці Расійскай акадэміі навук, а таксама Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і прыродазнаўства пры Маскоўскім універсітэце, Вольнага эканамічнага таварыства і інш. Намаганнямі перш за ўсё даследчыкаўэнтузіястаў была апублікавана вялікая колькасць гістарычных крыніц, у тым ліку «Акты, относяшмеся к нстормн Южной й Западной Россмн», «Акты, нздаваемые Вмленской археографмческой коммссней» і інш.
    У 60-80-х гг. XIX ст. прадоўжыў сваю шматгранную навуковую і грамадскую дзейнасць А. Кіркор. На старонках выдання «Жмвопнс-
    ная Россня» ў 1882 г. даследчык апублікаваў працы «Літоўскае Палессе» і «Беларускае Палессе» пра гісторыю і прыроду Беларусі, матэрыяльную і духоўную культуру беларускага народа. А. Кіркор напісаў нарыс развіцця беларускай літаратуры ў межах даследавання «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў», некаторы час выдаваў газету «Внленскнй вестннк», затым з'яўляўся адным са стваральнікаў газеты «Новое время» ў Пецярбургу.