Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
У сярэдзіне XIX ст. сфарміраваліся інтэлектуальныя асяродкі А. Кіркора ў Вільні, В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, А. Вярыгі-Дарэўскага ў Віцебску. Беларуская інтэлігенцыя, якая гуртавалася вакол іх, па грамадска-палітычных поглядах знаходзілася пераважна на ліберальных пазіцыях. Па нацыянальна-культурнай праграме прадстаўнікі названых асяродкаў з'яўляліся прыхільнікамі «краёвога», беларускага па сваёй сутнасці, патрыятызму. Адна з найбольш яркіх асоб беларускага лібералізму А. Кіркор зведаў нападкі з боку прадстаўнікоў як польскага грамадскага руху, так і расійскага. Першыя абвінавачвалі яго ў здрадзе польскім наныянальным інтарэсам, другія бачылі ў ім замаскіраванага ворага Расіі, які служыць польскім экстрэмістам. Адсюль відаць, у якіх умовах адбывалася нараджэнне беларускай плыні лібералізму.
У гэты ж час зараджаўся «заходнерусізм», які на самым пачатку свайго фарміравання як ідэалагічнай плыні меў пэўнуто ліберальную афарбоўку, што было звяэана са спробай з боку рускамоўнага грамадска-культурнага асяродку даказаць няпольскасць беларусаў і тым самым аб'ектыўна садзейнічаць актывізацыі вырашэння пытання аб іх этнічным самавызначэнні. Асноўныя прынцыпы ідэалогіі «заходнерусіэму» былі распрацаваны ў сярэдзіне XIX ст. I. Сямашкам, М. Каяловічам, а таксама знайшлі адлюстраванне на старонках часопіса «Вестннк Западной Росснн», які выдаваўся ў 60-70-я гг. XIX ст. К. Гаворскім. Зыходным пастулатам «заходнерусізму» было сцвярджэнне, што беларусы з'яўляюцца не самастойным этнасам, а заходнім адгалінаваннем рускага народа. Сярод прыхільнікаў гэтай ідэалогіі вылучыліся дзве плыні: больш памяркоўная, ліберальная (М. Каяловіч, А. Пшчолка), і кансерватыўная (К. Гаворскі). Прадстаўнікі першай прызнавалі рэальнасць існавання адметных этнакультурных рыс Беларусі, адзначалі самакаштоўнасць беларускай культуры, магчымасць яе вывучэння для ўзбагачэння агульнарускай, але лічылі справу фарміравання нацыянальнай супольнасці як палітычна шкодную. Прыхільнікі ліберальнай плыні «заходнерусізму» ўнеслі значны ўклад у вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі, развішіё яе статыстыкі, вывучэнне гаспадарчага жыцця; выкаэвалі прапановы па рэарганізацыі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, сістэмы падаткаабкладання. Нярэдка яны свядома імкнуліся сваёй дзейнасцю палепшыць дабрабыт насельніцтва, супрацьстаяць пашырэнню папулярных у той час сярод моладзі сацыялістычных ідэй. Сярод іх сустракаюцца імёны вядомых
даследчыкаў Я. Карскага, М. Нікіфароўскага і інш. Прадстаўнікі кансерватыўнай плыні лічылі этнічныя асаблівасці беларусаў лакальнадыялектнымі і вынікам польска-каталіцкай экспансіі, выступалі за іх знішчэнне для аднаўлення «рускага» характару краю.
Правядзенне буржуазных рэформ паслужыла штуршком для з'яўлення шэрагу праектаў і меркаванняў, у аснове якіх можна ўгледзець ліберальныя ідэі. Распаўсюджванне апошніх у беларускіх губернях у паслярэформенны перыяд было звязана не толькі з палітычным курсам самадзяржаўя, з няўвагай да думкі дваранства, але і з нацыянальным пытаннем, абмежаваннямі ў некаторых саслоўных правах мясцовага паланізаванага дваранства, маёмасных і грамадзянскіх правах католікаў, яўрэяў і інш.
У перыяд падрыхтоўкі адмены прыгоннага права большасць землеўладальнікаў Беларусі выказалася з кансерватыўных пазіцый за вызваленне сялян без зямлі з захаваннем іх абавязковай працы на памешчыкаў. Меншасць падзяляла ліберальную пазіцыю ў сялянскім пытанні. За перадачу сялянам зямлі ва ўласнасць за выкуп і пераўтварэнне сялянскіх гаспадарак у самастойныя выказваліся памешчык Магілёўскай губерні А. Мянжынскі, магілёўскі губернатар С. Галынскі. Апошні абгрунтоўваў неабходнасць перадачы сялянам зямельных надзелаў у памерах, якія б забяспечвалі іх жыццёвую патрэбу, з правядзеннем адначасовага іх поўнага выкупу. За ўтварэнне групы вольных арандатараў выступаў буйны землеўласнік В. Радзівіл; гродзенскія памешчыкі К. Аржэшка, А. Глязэр лічылі неабходным стварыць і ўмацоўваць слой заможных сялян. Ліберальных пазіцый у аграрным пытанні прытрымліваліся П. Баброўскі, М. Дубенскі, I. Зяленскі, А. Семянтоўскі. Але яны ўзнімалі больш шырокае кола эканамічных праблем паслярэформеннага развіцця Беларусі.
Грамадскія арганізацыі, якія пачалі актыўна стварацца ў 187090-х гг., сталі асноўнай сферай дзейнасці лібералаў. Ва ўмовах жорсткай цэнзуры, адсутнасці на тэрыторыі Беларусі незалежнай прэсы, вышэйшай школы і навуковых устаноў, невялікай колькасці перыядычных выданняў гэтыя аб'яднанні сваёй працай аб'ектыўна садзейнічалі пашырэнню новых, прагрэсіўных ідэй, стымулявалі самаарганізацыю грамадскіх сіл. У апошняй трэці XIX ст. на тэрыторыі Беларусі ўзнікла вялікая колькасць дабрачынных устаноў, праваслаўных брацтваў, таварыстваў цвярозасці і інш. Акрамя таго, у 1870-90-х гт. было створана 19 таварыстваў сельскай гаспадаркі, 5 медыцынскіх, 11 культурна-
асветніцкіх, 8 спартыўных аб'яднанняў і інш. Узніклі таксама крэдытныя, спажывецкія і вытворчыя кааператывы, якія к канцу стагоддзя ўсё больш разглядаліся мясцовай грамадскасцю як сродак змагання з пралетарызацыяй горада і вёскі. К канцу XIX ст. былі створаны касы і таварыствы ўзаемнай дапамогі рамеснікаў і рабочых у Мінску, Ашмянах, Смаргоні і інш.
Асяродкамі эканамічнага лібералізму ў Беларусі ў значнай ступені былі сельскагаспадарчыя таварыствы. Першымі і найбольш буйнымі з іх сталі заснаваныя ў 1876 г. Мінскае і Віцебскае. Яны аб'ядноўвалі мясцовых землеўладальнікаў, аграномаў, інжынераў і інш. На пасяджэннях таварыстваў абмяркоўваліся розныя эканамічныя пытанні і ствараліся практычныя праекты па развіцці гаспадаркі. Магілёўскі губернатар А. Дэмбавецкі, падзяляючы пазіцыі неабходнасці рэфармавання сельскай гаспадаркі, у сваіх апублікаваных працах даказваў, што ў Магілёўскай губерні трэба знішчыць абшчыну і даць беларускім сялянам магчымасць самастойна весці гаспадарку. Ён лічыў, што грамада не адпавядае іх звычаям, хоць у рускіх яна можа існаваць дзякуючы іх гістарычнаму імкненню да калектывізму.
У 1886 г. у Мінску пачала выдавацца першая ў Беларусі легальная неафіцыйная газета «Мінскі лісток». Яна ўяўляла сабой перыядычны орган пераважна ліберальнага кірунку, які аб'ядноўваў публіцыстаў адпаведнай пазіцыі. 3 газетай супрацоўнічалі вучоныя А. Багдановіч, М. Янчук, М. Доўнар-Запольскі і інш. Рэдакцыя «Мінскага лістка» прапагандавала ідэі аб развіцці спажывецкіх таварыстваў, таннага крэдыту, арцеляў, кас узаемнай дапамогі, папулярызавала дзейнасць дабрачынных арганізацый, выказвалася за пашырэнне грамадскага самакіравання, за права грамадства прымаць удзел у абмеркаванні розных пытанняў эканамічнага і палітычнага жыцця і г. д.
Асэнсаванне задач беларускай інтэлігенцыі з ліберальна-народніцкіх пазіцый давалася ў выдадзеных у 1882 г. «Лістах аб Беларусі», аўтар якіх выступіў пад псеўданімам Даніла Баравік. Ён выказваўся супраць радыкальных сацыяльных змен, лічыў найбольш мэтаэгоднай асветніцкую дзейнасць сярод народа, што зможа падрыхтаваць Беларусь да пераўтварэнняў.
Пашырэнню ліберальных ідэй садзейнічала праца мінскага Таварыства прыгожых мастацтваў, створанага ў канцы 90-х гг. XIX ст. Шмат увагі прадстаўнікі ліберальнай інтэлігенцыі надавалі арганізацыі народных чытанняў. У канцы XIX ст. яны спрабавалі працаваць з рабо-
чымі, пашыраць сярод іх культурна-асветніцкую дзейнасць, ствараць гурткі пісьменнасці, а таксама шмат зрабілі для росту грамадзянскай свядомасці наёмных работнікаў.
У хуткім часе пасля задушэння паўстання 1863 г., у канцы 1860-80-х гг., у польскім грамадсгве пашырылася новая ідэалагічная і грамадская плынь, якая атрымала назву «варшаўскі пазітывізм». Ён быў заснаваны на тэорыі «арганічнай працы», якая ставіла першачарговую задачу эканамічнага развіцця Польшчы для ўзбагачэння нацыі. Барацьба за нацыянальнае вызваленне адкладвалася на аддаленую перспектыву. Паказальнай стала брашура былога ўдзельніка віленскага грамадскага руху сярэдзіны XIX ст. I. Крашэўскага «Польская праграма», дзе ён прапанаваў шукаць кампраміснае пагадненне з расійскім урадам і ставіць бліжэйшую задачу «вытворчай працы» і народнага асветніцтва. Актыўнай прыхільніцай варшаўскага пазітывізму ў Беларусі была вядомая пісьменніца Э. Ажэшка. Яна аддавала перавагу развіццю гаспадаркі, узбагачэнню нацыі перад рэвалюцыйнай перабудовай грамадства. Прапагандавалі культ эканамічнага і тэхнічнага прагрэсу ў Беларусі вядомыя навукоўцы А. Ельскі, Я. Завіша, В. Шукевіч, Я. Карскі.
3 вялікай урачыстасцю ў 1879 г. у Кракаве адбылося святкаванне 50-гадовага юбілею літаратурнай творчасці I. Крашэўскага. Яно ператварылася ў патрыятычную маніфестацыю. На юбілеі сярод іншых прысутнічалі дэлегацыі Віленскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Паказальным было выступленне вядомага юрыста і грамадскага дзеяча У. Спасовіча, які заклікаў да пашырэння ў расійскім грамадстве ўсведамлення неабходнасці канстытуцыйнай рэформы. Ён быў выхадцам з Беларусі, адным з пачынальнікаў ліберальнага руху ў Расіі, прафесарам права. На працягу жыцця У. Спасовіч не парываў сувязі з грамадскім жыццём Беларусі і Польшчы.
У канцы 60-80-х гг. XIX ст., калі ў польскім грамадстве на першы план выйшлі эканамічныя задачы, у беларускім ва ўмовах узмоцненай русіфікатарскай палітыкі пашыраліся рускія грамадска-культурныя ўплывы, фарміраваўся беларускі нацыянальна-культурны рух. Аднак апошні ў 1860-90-х гг. рос пераважна ў межах і пад уплывам рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні. Лібералізм у Беларусі не стаў у той час канструктыўным рухам, часткай грамадскага жыцця, які аб'яднаў бы нацыянальную інтэлігенцыю, прадпрымальнікаў, па-рэфарматарску настроеных чыноўнікаў і інш.
Кансерватыўная плынь грамадскага жыцця
У 1860-90-х гг. кансерватыўная плынь у Беларусі знайшла праяўленне галоўным чынам у грамадскай думцы, публіцыстыцы. Яе прадстаўнікі не лічылі грамадска-палітычную дзейнасць сродкам дасягнення сваіх мэт, выказвалі самадастатковасць уласных зваротаў з прапановамі да ўрада. Акрамя таго, у Беларусі пасля падаўлення паўстання 1863 г. адсутнічалі дваранскія сходы, якія ў Расійскай імперыі традыцыйна выступалі ў якасці асяродкаў кансерватыўна настроенага дваранства. Для яго важным было захаванне саслоўна-карпаратыўных форм арганізацыі грамадскага жыцця. Кансерватары крытыкавалі змест ліберальных канцэпцый, заснаваных на прынцыпах натуральнага права, грамадскага дагавору, ставілі пад сумненне ідэі суверэннасці праў чалавека. У другой палове XIX ст. яны адмовіліся ад рэлігійнага абскурантызму, але разглядалі рэлігію ў якасці інструмента захавання ў грамадстве пэўнага маральнага стану. Парадак і стабільнасць вызначаліся як асноўныя каштоўнасці кансерватызму.