• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Працягласць чыгунак да пачатку XX ст. амаль зраўнялася з даўжынёй суднаходных рэк. Велічыня грунтовых (шашэйных) (без палявых) дарог к канцу XIX ст. дасягала прыкладна 100 тыс. км. Віленская, Гродзенская і Магілёўская губерні ўваходзілі ў лік дзесяці найбольш забяспечаных гэтымі дарогамі губерняў Расійскай імперыі. Аднак адчувалася слабая разгалінаванасць асноўных магістралей, існавала патрэба ў дадатковых чыгуначных станцыях, прыпыначных пунктах, што стрымлівала развіцпё мясцовага гандлю, з'яўленне новых гарадскіх цэнтраў. Аб гэтым сведчылі шматлікія хадайніцтвы прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі, землеўласнікаў, прадпрымалыгікаў і інш. У 1889 г. расійскім урадам былі ўзняты чыгуначныя тарыфы да ўзроўню мытных з мэтай перашкоды пранікненню замежных прамысловых тавараў. Прыняцце гэтага рашэння азначала таксама павышэнне плацяжоў за правоз вырабаў беларускіх прадпрыемстваў ва ўнутраныя губерні Расіі. Адначасова былі зменшаны пудавёрстныя стаўкі пры павелічэнні
    аддегласці перавозак. У выніку знізілася роля беларускіх гарадоў у замежным гандлі. Дыферэнцыраваныя чыгуначныя тарыфы некалькі пагоршылі ўмовы для эканамічнага развіцця Беларусі, канкурэнтаздольнасць мясцовых тавараў. Яны перашкаджалі выкарыстанню чыгунак для мясцовых грузаперавозак і ў той жа час зрабілі больш выгадным прывоз прамысловых вырабаў, зерня з іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі. Праўда, у 1893 г. урад увёў паніжаныя тарыфы для кароткіх грузаперавозак да 320 вёрст, а ў 1896 г. гэта ільгота была пашырана на 450-верставы адрэзак.
    Рэгіёны Беларусі, праз якія прайшлі чыгункі, атрымалі значны імпульс для эканамічнага росту. Грузаабарот чыгуначнага і воднага транспарту беларускіх губерняў за 1866-1900 гг. павялічыўся больш чым у 18 разоў, з 19,6 млн да 357,7 млн пудоў. У выніку чыгуначнага будаўніцтва асноўнымі вузламі і цэнтрамі транзітнага гандлю сталі Мінск, Гомель, Орша, Жлобін, Пінск, Мазыр, Слонім, Баранавічы, Лунінец і інш. Аднак на мясцовым рынку новыя чыгуначныя станцыі не адразу станавіліся гандлёвымі цэнтрамі. У 1860-90-х гг. паступова страчвалі сваю ролю кірмашы, затое актывізаваўся магазінна-крамны гандаль. У канцы XIX ст. на яго прыходэілася 95 % усяго ўнутранага абароту гарадоў. У 1860-х гг. прыйшоў у заняпад былы вядомы і буйны Зэльвенскі кірмаш, перасталі збірацца кірмашы ў Мінску, Магілёве, Гродне, Віпебску і інш. Пашырэнне стацыянарнага гандлю і сістэмы крэдытавання звузіла ролю кірмашоў у гарадах. Тут яны паступова збліжаліся з аднадзённымі базарамі, а некаторыя ператварыліся ў адну з разнавіднасцей спецыялізаванага аптовага гандлю. Напрыклад, Васільеўскі кірмаш у Гомелі ў канпы XIX ст. стаў важнейшым цэнтрам ляснога гандлю ў Беларусі з гадавым абаротам каля трох мільёнаў рублёў. Кірмашы захоўваліся пераважна ў дробных гарадах і мястэчках, дзе арганізацыя стапыянарнага гандлю адбывалася больш павольна. Тут кірмашы і базары выконвалі важную функцыю зносін паміж горадам і вёскай. Тавараабарот у сельскай мясцовасці Беларусі быў дастаткова нізкім і значна адставаў ад гарадскога. У канцы XIX ст. у пераліку на душу насельніцтва розніца была сямікратнай.
    Галоўным таварам на беларускім рынку ў канцы XIX ст. быў лес. Другое месца па значнасці ў грузаабароце займала група прадуктаў паляводства (зерневыя, плады, гародніна і г. д.). Аднак удзельная вага гэтых тавараў на працягу другой паловы XIX ст. скарачалася, асабліва ў сувязі з аграрным крыэісам. Апошні прывёў да пераарыентацыі землеўласнікаў на мяса-малочную вытворчасць і, адпаведна, да росту
    ўдзельнай вагі ў тавараабароце прадуктаў жывёлагадоўлі. У грузаабароце Беларусі былі тавары з мінеральнага паліва, будаўнічых матэрыялаў, металічных вырабаў, шкла, солі.
    Прадукты сельскай гаспадаркі і вырабы прамысловасці, акрамя збыту на месцы, вывозіліся ў гарады Расіі, Украіны, Польшчы. Спірт вывозіўся ў Пецярбург, Кіеў, Адэсу, Маскву, Цвер. Прадукцыя запалкавых фабрык адпраўлялася ў Ромны, Палтаву, Харкаў, Варшаву, Баку; папера і кардон у Кіеў, Екацярынаслаў, Адэсу, Рыгу. Вырабы шкляной і керамічнай прамысловасці збываліся ў Маскве, Кіеве, Адэсе. У выніку аграрнага крызісу ў замежным гандлі стала пераважаць драўніна. За 1880-1900 гг. абарот лясных грузаў на чыгунках Беларусі павялічыўся ў 23,4 раза. Плошча лясоў за гэты час скарацілася прыкладна на 30 %. Акрамя зерня і лесу, з Беларусі за мяжу вывозіліся лён, пянька, малочныя вырабы і інш. Мытная палітыка Расійскай імперыі характарызавалася высокімі ўвазнымі пошлінамі. 3 замежных краін найбольш актыўнымі ў прадпрымальнікаў беларускіх губерняў былі гандлёвыя сувязі з Германіяй.
    Гандаль у Беларусі прыносіў большыя прыбыткі, чым у прамысловасці. Яны атрымліваліся вышэй, чым у сярэднім па Расійскай імперыі. У гандлі былі сканцэнтраваны самыя вялікія капіталы. 3 паляпшэннем шляхоў зносін вываз сыравіны з Беларусі прыносіў большы даход, чым яго апрацоўка на месцы.
    Фарміраванне фінансава-крэдытнай сістэмы
    Фінансавая сістэма Расійскай імперыі ў другой палове XIX ст. была не вельмі стабільнай. Курс рубля адрозніваўся няўстойлівасцю. Гэта не садзейнічала прытоку замежнага капіталу, агульнаму ажыўленню прадпрымальніцтва. Толькі ў канцы стагоддзя ў выніку рэалізацыі фінансавай рэформы С. Вітэ рубель стаў адной з самых устойлівьтх грашовых адзінак у свеце.
    У сярэдзіне XIX ст. на тэрыторыі Беларусі пачалі з'яўляцца крэдытныя кааператывы, аб'яднанні дробных гацдляроў, рамеснікаў, сялян і г. д. У1870 г. у Гомелі, а затым у 1874 г. у Полацку, у 1882 г. у Віцебску былі адкрыты гарадскія грамадскія банкі, якія належалі органам гарадскога самакіравання. У 1873 г. быў створаны першы прыватны банк на тэрыторыі Беларусі Мінскі камерцыйны банк. Ён займаўся пераважна крэдытаваннем гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй, лесам.
    Й1Л
    Аддзяленні банка дэейнічалі ў Гомелі, Магілёве, а таксама за межамі Беларусі у Лібаве, Навазыбкаве. У 1881-1884 гг. у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гродне пачалі працаваць аддзяленні Дзяржаўнага банка Расіі, які з'яўляўся буйнейшай крэдытнай установай краіны. Аддзяленні Дзяржаўнага банка ў Беларусі крэдытавалі пераважна гандаль лесам і зямлёй. Да пачатку XX ст. на долю Дзяржаўнага банка і яго філіялаў прыходзілася 46,7 % дысконтна-пазыковых аперацый беларускіх губерняў; у той жа час удзельная вага акцыянерных банкаў склала 25,3 %, таварыстваў узаемнага крэдыту 21,8, гарадскіх банкаў 6,2 %.
    Да пачатку XX ст. на тэрыторыі беларускіх губерняў узнікла значная сетка ашчадных кас. Іх колькасць узрасла са 143 у 1890 г. да 429 у 1899 г. На мяжы ХІХ-ХХ стст. дробныя і сярэднія прадпрымальнікі праяўлялі дастаткова высокую актыўнасць у атрыманні грашовых сродкаў, аб'ядноўваючыся ў крэдытныя кааператывы. У гэты час іх пазыкі ў некалькі разоў перавышалі ўклады.
    Ва ўсіх беларускіх губернях дзейнічалі аддзяленні Дваранскага зямельнага банка, які быў створаны для льготнага крэдытавання памешчыкаў пад заклад зямлі і будынкаў. Аднак яго паслугамі маглі карыстацца ў асноўным тыя, хто меў пасведчанне на права набыцця маёнткаў, якога былі пазбаўлены землеўласнікі каталіцкага веравызнання. У Мінску, Віцебску, Гродне і Магілёве былі адкрыты аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка, куды, як і ў Дваранскі зямельны банк, доступ мелі толькі асобы праваслаўнага веравызнання. Сялянскі пазямельны банк быў заснаваны ў 1882 г. з мэтай выдачы сялянам доўгатэрміновых пазык для набыцця прыватнаўласніцкіх зямель. Да 1895 г. банк выдаваў пазыкі пад дастаткова высокія працэнты, аднак з яго дапамогай было рэалізавана больш за палову сялянскіх пакупак зямлі. Пасля прыняцця новага статута банка стаўка па плацяжах была зніжана. Акрамя таго, з 1895 г. ён атрымаў права набыцця памешчыцкіх уладанняў ва ўласны зямельны фонд. Паступова банк ператварыўся ў аднаго з найбольшых зямельных уласнікаў, які перапрадаваў свае землі сялянскім гаспадаркам і таварыствам. У 1874 г. з'явіліся Мінскае і Магілёўскае таварыствы ўзаемнага крэдыту, да канца XIX ст. іх колькасць павялічылася да дзевяці. Асобныя з іх мелі не меншы аб'ём аперацый, чым філіялы буйных агульнарасійскіх банкаў. Дробнае і кароткатэрміновае крэдытаванне ажыццяўлялі банкірскія і банкаўскія канторы. У канцы XIX ст. на тэрыторыі Беларусі існавала 37 такіх устаноў, якія былі сканцэнтраваны ў 16 населеных пунктах.
    Па крэдытных аперацыях у сярэдэіне XIX ст. Беларусь залежала ад Германіі і яе пасрэдніцы Польшчы. У апошняй чвэрці XIX ст. асноўны кірунак уплыву ў крэдытнай сферы перамясціўся з захаду на ўсход. У гэты час ужо склалася агульнарасійская крэдытная сістэма. Да канца XIX ст. прамысловае развіццё Беларусі стала ў эначнай ступені падтрымлівацца за кошт выкарыстання крэдытных сродкаў з іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі.
    У 90-х гг. XIX ст. у гарадах Беларусі пачалі працаваць аддзяленні Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка (Віцебск, Брэст), Пецярбургска-Азоўскага (Мінск), Арлоўскага (Гомель, Орша, Бабруйск), Паўднёва-Рускага (Магілёў), Віленскага (Бабруйск), Паўднёвага (Гродна) камерцыйных банкаў. Усе беларускія губерні былі ўключаны ў раён дзейнасці Віленскага зямельнага банка. Акрамя таго, Віцебская, Магілёўская і Мінская губерні ўваходзілі ў сферу ўплыву Маскоўскага, а Віленская і Гродзенская Пецярбургска-Тульскага зямельных банкаў. У беларускіх губернях недахоп камерцыйных банкаў паспяхова замянілі банкірскія дамы і канторы.
    У другой палове XIX ст. характар і змест гандлёва-прамысловага развіцця Беларусі, станаўленне яе фінансава-крэдытнай сістэмы вызначаліся перш за ўсё ўплывам і запатрабаваннямі традыцыйных рыс мясцовага эканамічнага жыцця. Уздзеянне замежнага капіталу і пранікненне фінансава-прамысловых груп з цэнтральных губерняў і індустрыяльных цэнтраў Расійскай імперыі, адчувальныя к канцу XIX ст., не ўнеслі радыкальных змен у кірунак гаспадарчага развіцця беларускіх губерняў. Хутчэй наадварот: многія выхадцы з іх увайшлі ў шэраг буйнейшых прадпрымальнікаў Расійскай імперыі, удзельнічалі ў фарміраванні дзелавой культуры і выпрацоўцы спосабаў і прыёмаў вядзення камерцыйнай дзейнасці.
    Тэма
    ПАЎСТАННЕ 1863 г.
    ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ
    Паўстанне 1863 г.
    Сялянскі рух.
    Народніцкі рух.
    Рабочы рух. Распаўсюджванне марксізму.