Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Значнае развіццё ў парэформенны перыяд атрымала жывёлагадоўля, асабліва малочная, якая ў канцы XIX ст. стала вядучай таварнай галіной сельскай гаспадаркі Беларусі. Пагалоўе свойскай жывёлы ўсіх відаў павялічылася за 60-90-я гг. XIX ст. у 1,5-2,5 разы. У маёнтках і заможных сялянскіх гаспадарках практьікаваўся адкорм буйной рагатай жывёлы на продаж. Яшчэ большай папулярнасцю, асабліва ў сялян, карысталіся свінагадоўля і гандаль яе прадукцыяй. У першыя дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права ў памешчыцкіх гаспадарках, галоўным чынам заходняй і цэнтральнай частак Беларусі, прамысловае значэнне захоўвала танкарунная авечкагадоўля.
Важным відам капіталістычнага прадпрымальніцгва як у памешчыкаў, так і ў заможных сялян з'яўлялася вінаробства, асноўнай сыравінай для якога было спачатку зерне, пераважна жыта, а потым бульба. Адходы вінаробства ішлі на корм жывёле.
3 ростам гандлёвага земляробства, пашырэннем пасеваў кармавых траў і бульбы, распаўсюджаннем палепшаных прылад працы трохпольная сістэма земляробства паступова выцяснялася шматпольным севазваротам. У канцы XIX ст. большасць памешчыцкіх гаспадарак выкарыстоўвала чатырохполле з пасевамі кармавых траў і бульбы.
Развіццё таварнага земляробства, яго спецыялізацыя па асобных галінах (малочная жывёлагадоўля, вытворчасць ільну, пянькі, вінаробства) пашырылі абмен паміж сельскай гаспадаркай і прамысловасПЮГэта садзейнічала росту ўнутранага рынку і прывяло да з'яўлення
ў канцы XIX ст. у памешчыцкіх гаспадарках буйных, высокатаварных капіталістычных прадпрыемстваў, якія працавалі выключна на рынак. Колькасць малатаварных маёнткаў, заснаваных на адпрацовачнай сістэме, паступова скарачалася. Збяднелыя дваране прадавалі маёнткі і ішлі на дзяржаўную службу, а іх эямля станавілася аб'ектам вольнай куплі-продажу, яе набывалі прадстаўнікі вышэйшага саслоўя, купцы і заможныя сяляне.
Нягледзячы на рэшткі прыгонніцкіх адносін, капіталізм у сельскай гаспадарцы Беларусі развіваўся адносна хутка ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Гэтаму садзейнічалі развіодё прамысловасці, сістэмы капіталістычнага крэдыту, чыгуначнае будаўніцтва, рост гарадоў, канцэнтрацыя войскаў на тэрыторыі Беларусі. Усё пералічанае стварала спрыяльныя ўмовы таварнага земляробства і рыначных адносін. Моцным каталізатарам эвалюпыі сельскай гаспадаркі Беларусі з'явіўся сусветны аграрны крызіс 80-х гг. XIX ст., які выклікаў рэзкае зніжэнне цэн на хлеб. Ён прывёў да карэнных змяненняў у эканамічнай арганізацыі і тэхнічнай аснашчанасці сельскай гаспадаркі, да канчатковай перамогі таварнага земляробства і павелічэння рыначнага попыту.
Аграрны крызіс 80-х гг. XIX ст.
Сусветны аграрны крызіс пачаўся ў 1873 г. Яму папярэднічала хуткае развіццё земляробства ў ЗША, Аўстраліі, Канадзе, некаторых краінах Лацінскай Амерыкі, якое аказалася больш эфектыўным, чым у традыцыйных пастаўшчыкоў збожжа. У выніку рэзка ўзрасла сусветная вытворчасць хлеба. Вялікую ролю ў наступленні крызісу адыграла значнае ўдасканаленне транспартнай сістэмы, што дазваляла хутка і танна дастаўляць зерне з Амерыкі ў Еўропу. Пачалося падзенне цэн на хлеб на еўрапейскіх рынках. Аграрны крызіс Расійскую імперыю закрануў некалькі пазней, чым краіны Заходдяй Еўропы. Складанасці ў збыце збожжа тут узніклі з канца 1870-х гг., а з 1881 г. пачалося падзенне цэн на хлеб, якое прадаўжалася, за выключэннем некалькіх гадоў, да канпа 1897 г. Напярэдадні крызісу ў Расійскай імперыі значна вырасла зерневая гаспадарка, з'явіліся новыя збожжавыя раёны, што стымулявалася высокім узроўнем йэн на хлеб у самой Расіі, а таксама за мяжой. У сувязі з падзеннем цэн вытворцы земляробчай прадукцыі з беларускіх губерняў аказаліся не ў стане канкурыраваць з больш танным зернем з Амерыкі і поўдня Расіі. Геаграфічная блізкасць Бе-
ларусі да рынкаў збыту сельскагаспадарчай прадукцыі вызначыла тут спецыфіку развіцця крызісу. Ён праявіў сябе ў беларускіх губернях раней, чым у іншых рэгіёнах Расійскай імперыі, і аказаў больш значны ўплыў на далейшае развіццё сельскай гаспадаркі. Рэзкія спады цэн на хлеб і, адпаведна, вывазнога гандлю збожжам адбыліся ў 1887-1888 і 1894-1895 гг. На развіццё хлебнага гандлю адмоўна паўплывала тарыфная палітыка расійскага ўрада. Перагляд збожжавых тарыфаў у 1889 і 1893 гг. у значнай ступені абумовіў выцясненне беларускага збожжа з яго традыцыйных рынкаў збыту. Акрамя таго, гэтыя тарыфы садзейнічалі наплыву ў Беларусь хлеба з цэнтральна-чарназёмных губерняў.
Аграрны крызіс прывёў да структурнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Гэта праявілася перш за ўсё ў змене спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў жывёлагадоўчым кірунку. На мяжы ХІХ-ХХ стст. Беларусь стала раёнам развітой малочнай гаспадаркі. У 1890-х гг. тут налічвалася больш за 200 прадпрыемстваў па перапрацоўцы малочнай прадукцыі, якая пастаўлялася ў розныя рэгіёны Расіі і за мяжу. У гады аграрнага крызісу ў памешчыцкіх гаспадарках вырасла значэнне вінакурэння. Пасля спаду, выкліканага ўвядзеннем з 1863 г. акцыэнай сістэмы, з другой паловы 1880-х гг. пачаўся рост вінакурнай вытворчасці. У пачатку 1890-х гг. яе валавы аб'ём узрос на 67 % у параўнанні з першай паловай 60-х гг. XIX ст. Аграрны крызіс прывёў да інтэнсіфікацыі вытворчасці ў памешчыцкіх і некаторых сялянскіх гаспадарках, пачала шырока выкарыстоўвацца ўдасканаленая сельскагаспадарчая тэхніка.
Развіццё мясамалочнай жывёлагадоўлі паўплывала на структуру пасяўных плошчаў, садзейнічала пашырэнню травасеяння. За апошняе дваццацігоддзе XIX ст. іх аб'ём павялічыўся ў 7,7 раза, і беларускія губерні па ўдзельнай вазе кармавых культур у агульнай пасяўной плошчы выйшлі на трэцяе месца пасля Прыбалтыкі і прывісленскіх губерняў. Узрасла таксама вытворчасць тэхнічных культур, сярод якіх першае месца займала бульба, што, у сваю чаргу, прывяло да паляпшэння тэхнічнай аснашчанасці сельскай гаспадаркі і павышэння якасці агратэхнікі. Рост гандлёвага бульбаводства быў абумоўлены ў першую чаргу развіццём вінакурнай вытворчасці. У паўночных раёнах Беларусі адным з асноўных кірункаў рыначнай спецыялізацыі сельскай гаспадаркі было ільнаводства. Льняное валакно і семя паступалі на продаж за мяжу і ў іншыя рэгіёны Расійскай імлерыі. У апошняй Паўночная Беларусь адносілася да ліку асноўных пастаўшчыкоў гэтай сыравіны.
Эвалюцыя памешчыцкага землеўладання
Адным з асноўных адрозненняў развіцця сельскай гаспадаркі ў беларускіх губернях ад цэнтральных губерняў імперыі ў другой палове XIX ст. з'яўлялася захаванне і развіццё памешчыцкіх гаспадарак. У парэформенныя дзесяцігоддзі асобныя маёнткі сталі месцам праяўлення эканамічнай ініцыятывы, імкнення гаспадарыць на прадпрымальніцкай аснове.
Сацыяльна-эканамічнае аблічча памеснага дваранства вызначалі памеры і структура зямельнай уласнасці і сістэма вядзення гаспадаркі. Паводле матэрыялаў пазямельнага абследавання 1877-1878 гг., у Беларусі налічваліся 7984 памешчыкі, з іх 7284 дваране (91,2 %). У гэты час вышэйшаму саслоўю належала 8,24 млн дзесяцін зямлі, што складала 94,1 % агульнай плошчы памешчыцкага землекарыстання. Дваране-памешчыкі з уласнасцю больш за 500 дзесяцін (каля 35 % памеснага дваранства) валодалі 89 % дваранскага зямельнага фонду, у тым ліку найбольш значныя аграрыі, з уласнасцю больш за 2 тыс. дзесяцін (10,9 % памеснага дваранства), мелі 68,2 % (5,6 млн дзесяцін) фонду. У Беларусі налічвалася 14 буйных магнацкіх сямействаў, ва ўласнасці якіх у 70-80-х гт. XIX ст. знаходзілася чвэрць агульнай плошчы памешчыцкай зямлі. Самымі значнымі землеўласнікамі былі князь П. Вітгенштэйн, якому належала 795,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь А. Радзівіл 150,6 тыс., граф К. Патоцкі 137,5 тыс., граф М. Патоцкі 111,5 тыс., Ф. Пуслоўскі 105,3 тыс. дэесяцін.
Ддя памешчыцкіх гаспадарак беларускіх губерняў пасля адмены прыгоннага права стала ў пэўнай ступені характэрным пашырэнне маяратнага права, што само па сабе было анахранізмам. Заснаванне маяратаў рэгулявалася Законам ад 16 ліпеня 1845 г., які быў накіраваны на захаванне буйнейшага дваранскага землеўладання і ўласнасці арыстакратычных родаў. Маяраты абмяжоўваліся памерамі ад 10 да 100 тыс. дзесяцін зямельных угоддзяў ці павінны былі даваць ад 12 да 200 тыс. руб. штогадовага даходу. Маяратнае ўладанне не магло закладваівда эа даўгі ці прадавапца. Яно пераходзіла ў спадчыну да старэйшага ў сям'і ці родзе. У паслярэформенны час павялічылася колькасць эваротаў з боку памешчыкаў аб магчымасці пераводу ў запаведныя сярэдніх зямельных уладанняў. Законапраектам 1893 г. прадугледжвалася магчымасць пераводу ў маяратныя маёнткаў і памешчыцкіх уладанняў мінімальным памерам 600-700 дзесяцін.
Эвалюцыю памешчыцкага землеўладання ў наступныя дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права вызначалі пашырэнне капіталістычных адносін у эканамічным жыцці і ўсталяванне рэжыму выключных адносін у дачыненні да католікаў і яўрэяў. Абодва фактары, асабліва апошні, істотна змянілі ўмовы гаспадарання для ўладальнікаў маёнткаў.
Асаблівасцю эвалюцыі памешчыцкага землеўладання ў Беларусі ў 60-90-х гг. XIX ст. сталі наяўнасць сервітутаў, цераспалосіцы, прававая неўрэгуляванасць і неакрэсленасць адносін з асобнымі катэгорыямі сялянства. Гэта стрымлівала пашырэнне прадпрымальнштва ў сельскай гаспадарцы, працэс вольнай мабілізацыі зямлі. Абазначаная акалічнасць у вялікай ступені была абумоўлена рэпрэсіўнай палітыкай урада ў дачыненні да дваранства каталіцкага веравызнання.
У 1886 г. на тэрыторыі Беларусі пачалі працу аддзяленні Дзяржаўнага дваранскага зямельнага банка, які меў мэту праз выдачу доўгатэрміновых пазык уратаваць дваранскія зямельныя ўладанні ад пераходу да іншых саслоўяў. Яго паслугамі не маглі карыстацца землеўласнікі каталіцкага веравызнання, якія вымушаны былі звяртацца за грашовымі сродкамі ў звычайныя акцыянерныя банкі.
Непадрыхтаванасць большасці памешчыкаў да вядзення гаспадаркі ў новых умовах выклікала шырокае выкарыстанне ў першыя дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права пераходнай адпрацовачнай сістэмы, а таксама перадачы зямлі ў арэнду.
Памешчьшкія гаспадаркі Беларусі ў значнай ступені аказаліся ўспрымальнымі да навінак у агратэхніцы. Многія памешчыкі дастаткова аператыўна рэагавалі на запатрабаванні рынку, у сціслыя тэрміны пераарыентавалі свае гаспадаркі на вытворчасць малака і мяса, увялі шматпольны севазварот, пашырылі вырошчванне тэхнічных культур. Пералом у выкарыстанні новай сельскагаспадарчай тэхнікі адбыўся пад уплывам аграрнага крызісу 1880-х гг. У сярэдзіне 1890-х гг., паводле даных Міністэрства земляробства, беларускія губерні сярод іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі знаходзіліся на другім месцы пасля Наваросіі па выкарыстанні палепшаных прылад працы. Распаўсюджваннем і практычным прымяненнем новых дасягненняў у сельскай гаспадарцы займаліся сельскагаспадарчыя таварыствы, дастаткова шырокая сетка якіх была створана ў беларускіх губернях у 80-90-я гг. XIX ст. мясцовымі дваранамі.