• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    У сувязі з паўстаннем 1863 г. у беларускіх губернях была прыпынена дзейнасць дваранскіх сходаў саслоўных выбарных органаў, а таксама закрыты дваранскія вучылішчы, заканчэнне якіх давала права паступаць на дзяржаўную службу. У дваранскія вучылішчы паступалі пераважна дзеці маламаёмаснай шляхты, якая выклікала ва ўрадзе асаблівую заклапочанасць сваёй сацыяльнай актыўнасцю. Былі ўведзены абмежаванні пры паступленні католікаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Дваранства Беларусі ў час дзеяння ваеннага становішча не мела права збірацца разам па некалькі чалавек, нават на сямейныя ўрачыстасці, без асобага дазволу мясцовых улад. 3 1863 г. на ўсе маёнткі заходніх губерняў быў накладзены кантрыбуцыйны збор у памеры 10 % ад прыбытку. У 1864 г. ён быў паменшаны да 5 %. Штрафы і кантрыбуцыйныя зборы захоўваліся да 1897 г. Яны спачатку накладваліся бескантрольна і пераўтварыліся ў крыніцу дадатковых даходаў мясцовых улад, але па распараджэнні з 1866 г. прызначаліся толькі са згоды губернатара і генерал-губернатара.
    Пасля падаўлення паўстання 1863 г. абвастрылася пытанне аб становішчы каталіцкай царквы ў Расійскай імперыі. Быў прыняты шэраг мер па ўстанаўленні больш жорсткага кантролю за каталіцкім духавенствам і манастырамі ў заходніх губернях. Указамі імператара ад 27 кастрычніка 1864 г. і 14 снежня 1865 г. уводзіўся новы парадак прызначэння на пасады каталіцкіх святароў. Вызначаліся тры шляхі закрыцця манастыроў: пры наяўнасці ў іх менш чым васьмі манахаў; пры несумяшчальнасці дзейнасці манастыра з грамадскім парадкам; у выглядзе пакарання за злачынствы, зробленыя манахамі. У выніку колькасць каталіцкіх манастыроў значна скарацілася. Да канца 1867 г. у заходніх губернях было закрыта больш за 30 каталіцкіх манастыроў, каля 160 касцёлаў, 80 капліц. Былі накладзены абмежаванні на свабоду перамяшчэнняў ксяндзоў, забаронены іх імправізаваныя пропаведзі. На тэрыторыі беларускіх і літоўскіх губерняў за перыяд з 1863 па 1868 г. у праваслаўе было звернута больш за 70 тыс. католікаў, аднак пазней такая практыка ў значных памерах ужо не прымянялася. У студзені 1864 г. быў выдадзены цыркуляр віленскага генерал-губернатара, які забараняў выкарыстанне польскай мовы ў навучальных установах. Парушальнікам пагражалі вялікімі грашовымі штрафамі. У 1865 г. польская мова была заменена рускай у выкладанні каталіцкага Закона Божага ў народных школах.
    Усё гэта стала нагодай для дыпламатычнага заяўлення 29 кастрычніка 1866 г. Папы Рымскага Пія IX аб нягодах каталіцкай царквы ў Ра^76^
    сійскай імперыі. У адказ Аляксандр II22 лістапада 1866 г. падпісаў указ аб аб'яўленні канкардату 1847 г., які рэгуляваў адносіны Ватыкана і Расійскай імперыі, страціўшым сілу і разрыве адносін са Святым прастолам. У выніку пашырыліся правы кантралюемай урадам Рымскакаталіцкай духоўнай калегіі як кіруючага органа каталіцкай царквы ў Расійскай імперыі. Супраць гэтага выступала Рымская курыя, паколькі такі стан звужаў правы каталіцкіх епіскапаў і ставіў іх у большую залежнасць ад расійскага ўрада. У 1875 г. у выніку перамоў з расійскім урадам Папа Рымскі прызнаў Духоўную калегію, але толькі як установу, што займалася адміністрацьійна-гаспадарчьімі справамі каталіцкай царквы. Аднак пазней расійскі бок без узгаднення з Ватыканам скасаваў Мінскую епархію і правёў некаторыя іншыя перастаноўкі. Разглядаючы такія дзеянні як незаконныя, Папа Рымскі тым не менш быў вымушаны даручыць весці справы былой Мінскай епархіі магілёўскаму архіепіскапу-мітрапаліту. Расійскі ўрад умешваўся ў пытанні прызначэння епіскапаў, што нярэдка прыводзіла да разыходжанняў паміж Ватыканам і Пецярбургам адносна легітымнаспі кіраўнікоў каталіцкай царквы на тэрыторыі Расійскай імперыі. На працягу XIX ст. ён практычна імкнуўся стварыць на сваёй тэрыторыі каталіцкую царкву, якая б была максімальна незалежнай ад Рыма.
    Адной з галоўных у гэты час была ідэя аб «распалячванні каталіцызму». Яна прадугледжвала ўдзел свецкіх улад у адборы навучэнцаў для каталіцкіх навучальных устаноў, абавязковае ўвядзенне ў іх вывучэння рускай мовы і гісторыі Расіі, а таксама правядзенне службы ў касцёлах на рускай мове. Хросныя хады за межамі будынкаў касцёлаў у гарадах і агароджаў храмаў у сельскай мясцовасці маглі праводзіць толькі праваслаўныя святары. Мерапрыемствы расійскіх улад, асабліва спробы ўвесці рускую мову ў богаслужэнне, выклікалі значнае супраціўленне і непрыняцце з боку большасці каталіцкіх святароў.
    У канцы 1869 г., пасля працяглай дыскусіі ва ўрадавых колах, было занверджана палажэнне аб выкарыстанні рускай мовы ў богаслужэнні іншых канфесій. Кіраўніцтву беларускіх губерняў было прапанавана знайсці сярод каталіцкіх святароў тых, хто пагадзіўся б весці службу на рускай мове. Асаблівую актыўнасць у гэтым кірунку праявіў ксёндз Мінскай губерні Ф. Сенчыкоўскі, які ў 1874 г. быў прызначаны на пасаду візітатара прыходаў і атрымаў шырокія паўнамоцтвы па кантролі над дзейнасцю каталіцкай царквы. Аднак дадзенае мерапрыемства сустрэла моцнае супраціўленне сярод ксяндзоў і ігнаравалася каталіцкім
    насельніцтвам. Да канца 70-х гг. XIX ст. рускамоўная служба захавалася толькі ў 10 касцёлах Мінскай губерні ў параўнанні з 30 у пачатку дзесяцігоддзя. Урадавыя колы, кіраўніцтва беларускіх губерняў вымушаны былі прызнаць бесперспектыўнасйь дадзенага праекта і фактычна адмовіцца ад яго ам.аль да пачатку XX ст.
    ІІраз два гады пасля аднаўлення адносін з Рымам у 1894 г. быў прыняты новы Статут духоўных спраў замежных веравызнанняў, якім замайоўвалася існаванне 12 каталіцкіх епархій на тэрыторыі Расійскай імперыі. Акрамя Магілёўскага архіепіскапства, стваралася Варшаўскае, якому падпарадкоўваліся каталіцкія епархіі на этнічна польскіх тэрыторыях. Статутам агаворвалася, што католікі Расійскай імперыі маглі мець зносіны з Рымскай курыяй толькі пры пасрэднііттве Міністэрства ўнутраных спраў.
    Адным з варыянтаў, шляхоў сацыяльнай мабільнасці ва ўмовах Беларусі, заходніх губерняў сталі канфесійныя пераходы з каталіцтва ў праваслаўе. Нават пры фармальна захаванай ранейшай саслоўнай прыналежнасці сацыяльныя правы асобы пры пераходзе ў праваслаўе фактычна пашыраліся. Яўрэі, якія прымалі хрысціянства, таксама ва ўмовах Расійскай імперыі пазбаўляліся многіх негатыўных момантаў сваёй прыналежнасці да іншародцаў.
    Пасля падаўлення паўстання 1863 г. асаблівая ўвага ва ўрадавай палітыцы на тэрыторыі заходніх губерняў надавалася павелічэнню колькасці праваслаўных храмаў. На ўсёй тэрыторыі Беларусі будаваліся і рамантаваліся праваслаўныя цэрквы, пераводзіліся з унутраных губерняў святары. Грошы на гэтыя патрэбы выдзяляліся з ліку кантрыбуцыйных збораў, якімі былі абкладзены мясцовыя дваранеземлеўласнікі. Пад праваслаўныя цэрквы нярэдка выкарыстоўвалі будынкі закрытых касцёлаў. У выніку рэалізацыі канфесійнай палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX ст. удалося значна павялічыць колькасць праваслаўных вернікаў. У першыя гады пасля паўстання ў праваслаўе пераходзілі нават цэлымі сем'ямі, а часам і прыходамі. Гэтаму садзейнічалі падараванні розных праў, прывілеяў эканамічнага характару. У пачатку 60-х гг. XIX ст. у беларускіх губернях налічвалася каля 2,5 млн праваслаўных і звыш 1,3 млн католікаў. Паводле даных перапісу насельнінтва 1897 г., тут пражывала ўжо звыш 5,1 млн праваслаўных і каля 1,9 млн католікаў. Аднак многія з тых, хто перайшоў з каталіцтва ў праваслаўе, доўгі час захоўвалі каталіцкую абраднасць. Гэта датычылася і некаторых былых уніятаў.
    У 60-я гг. XIX ст. адбылася рэформа навучальных устаноў праваслаўнага духоўнага ведамства. Паводле новага Статута 1867 г. гэтыя ўстановы сталі ўсесаслоўнымі.
    Пасля паўстання 1863 г. урадавыя колы звярнулі ўвагу на становішча, перш за ўсё матэрыяльнае, праваслаўнага духавенства ў заходніх губернях. У 1864 г. быў прыняты шэраг указаў і пастаноў у гэтым напрамку: выдадзена распараджэнне аб бясплатным выдзяленні казённага лесу для пабудоў і аняплення дамоў свяшчэннаслужыцеляў; дазволена аддавань у карыстанне некаторых прыходаў бліжэйшыя фермы і фальваркі; амаль удвая павялічана жалаванне мясцовага праваслаўнага духавенства. Гэта адбывалася ў той час, калі з 1861 г. у астатніх праваслаўных епархіях Расійскай імперыі было спынена выдзяленне дзяржаўных сродкаў на ўтрыманне духавенства. 3 канца 1860-х гг. у Расійскай імперыі скарачаліся штаты праваслаўных прычтаў, што ў нязначнай ступені закранула і беларускія губерні.
    Да каіша 60-х гг. XIX ст. для ўрада стала зразумелым, што жорсткая палітыка дэпаланізацыі неэфектыўная. Патрэбна была карэкціроўка ўрадавага курсу, аднак яго рэалізацыя пасля паўстання 1863 г. істотна падарвала магчымасці польскіх культурна-нацыянальных уплываў на тэрыторыі Беларусі.
    Пасля канчатковай адмены ў 1870 г. ваеннага становішча ў заходніх губернях расійскі ўрад меў пэўныя хістанні ў рэалізацыі сваёй палітыкі ў дачыненні да мясцовага дваранства. Але ў выніку, адмовіўшыся штонебудзь змяніць у сферы абмежаванняў для каталіцкай часткі дваранства, урад пайшоў па шляху выключэнняў з правіла: вызваляў ад дзеяння закона асобных дваран, прадстаўляючы гэта як акт асаблівай міласці. Такім чынам, улады стрымлівалі незадаволеных і задавальнялі тых, у супрацоўніцтве з кім былі зацікаўлены, ці тых, хто ішоў на супольную працу. Праўда, спачатку на дробныя ўсгупкі ўрад пайшоў. У 1867 г. было дазволена замяніць прадвадзіцеляў дваранства, якія не мелі маёнткаў у краі, на мясйовых рускіх ці праваслаўных памешчыкаў. Акрамя таго, у 1867 г. былі спынены ўсе незавершаныя следчыя справы па ўдзеле ў паўстанні, а высланым у адміністрацыйным парадку э Царства Польскага і заходніх губерняў было дазволена вяртацца і пасяляцца ў Царстве Польскім.
    Перыяд ад пачатку 1870-х гг. і да канца XIX ст. вызначаўся пэўнай стабільнасцю ў правядзенні ўрадавай палітыкі. Захаваўся дэпаланізатарскі кірунак мерапрыемстваў, аддак прынцыпова новых канйэпту-
    альных падыходаў да яго рэалізаііыі не было выяўлена. Адбылася руцінізацыя адміністрацыйнай дзейнасці.
    Новая стратэгія рэалізацыі ўрадавых мерапрыемстваў была прынята пасля прызначэння віленскім генерал-губернатарам A. Л. Патапава (час кіравання ў Вільні 1868-1874 гг.). He маючы асаблівых сімпатый да палякаў, A. Л. Патапаў тым не менш не быў вельмі актыўным прыхільнікам прыцясненняў прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя, а таксама абмежавальных мерапрыемстваў у дачыненні да дваранскага землеўладання. Як правіла, у дзейнасці адміністрацый віленскіх генерал-губернатараў пасля перыядаў узмацнення жорсткага курсу на русіфікацыю наступаў час спроб нерашучай лібералізацыі. Актыўнымі прыхільнікамі метадаў М. М. Мураўёва праявілі сябе генерал-губернатары I. С. Каханаў (час кіравання ў Вільні 1884-1893 гг.) і В. Н. Троцкі (1897-1901). За ўсталяванне пэўнага паразумення з польскім адукаваным грамадствам выступаў П. П. Альбядзінскі (1874—1880). Жорсткія русіфікатарскія мерапрыемствы ўзмацніліся ў час праўлення Аляксандра Ш.