• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 251с.
    Мінск 2017
    78.67 МБ
    Да правядзення рэформы паўнамоіттвы органаў гарадскога самакіравання былі абмежаваны зборам падаткаў і забеспячэннем своечасовага выканання павіннасцей гараджанамі. У час рэформы была павялічана самастойнасць органаў гарадскога самакіравання ў вядзенні спраў гаспадарчага характару. Гарадскія ўправы сталі займацца пытаннямі добраўпарадкавання гарадоў, супрацьпажарнымі мерапрыемствамі, наглядам за станам мясцовага гандлю і прамысловасці, аховы здароўя і адукацыі і інш. На дзейнасці органаў гарадскога самакіравання на тэрыторыі Беларусі значны адбітак наклаў ранейшы вопыт пашырэння і функцыянавання тут магдэбургскага права.
    У 80-х гг. XIX ст. ва ўрадавых колах нарастала незадаволенасць дзейнасцю органаў гарадскога самакіравання, недасканаласцю Гарадавога палажэння 1870 г., адсутнасцю пільнага кантролю з боку адміністрацыі за працай выбарных органаў. Новым Гарадавым палажэннем 1892 г. была значна абмежавана самастойнасць гарадскіх дум, асабліва ў магчымасці заключаць падрады, набываць маёмасць, і скарочана колькасць гарадскіх выбаршчыкаў за кошт павелічэння маёмаснага цэнзу, абмежавання выбарчых праў яўрэйскага насельніцтва. Склад гарадскіх дум быў зменшаны. Паводле новага палажэння гарадскі га-
    лава быў абавязаны знаёміць губернатара з пералікам пытанняў для абмеркавання на чарговым пасяджэнні думы. Значна павялічвалася колькасць пытанняў, пастановы па якіх патрабавалі зацвярджэння мі ністрам унутраных спраў або губернатарам. Органы гарадскога самакіравання фактычна сталі часткай сістэмы дзяржаўных устаноў; у сувязі з гэтым з новага палажэння знікла ўказанне, што гарадскія ўлады дзейнічаюць самастойна. Галосны не мог вынесйі на разгляд думы пытанне, папярэдне не падаўшы пісьмовую заяву старшыні. Аднак у новым палажэнні не былі закрануты асноўныя прынйыпы пабудовы і структура гарадскога самакіравання.
    У 90-х гг. XIX ст. толькі на 15 гарадоў Беларусі бьтло распаўсюджана Гарадавое палажэнне 1892 г. у поўным аб'ёме. У астатніх з-за недастатковасці сродкаў і гандлёва-прамысловага развіцця не выбіраліся гарадскія думы, а ствараліся толькі ўправы. К канцу XIX ст. органы гарадскога самакіравання значна павысілі выніковаснь сваёй дзейнасці па наладжванні амбулаторнага лячэння гараджан, паляпшэнні санітарнага стану населеных пунктаў, адкрыцці пачатковых і прафесійных школ і інш., нягледзячы на тое, што сацыяльныя праекты фінансаваліся па астаткавым прынцыпе і складалі невялікую частку гарадскіх бюджэтаў.
    Цэнзурная рэформа
    Рэформа нэнзуры была праведзена ў 1865 г., калі былі зацверджаны новыя Часовыя правілы аб цэнзуры і друку. Яны крыху пашыралі магчымасці друку, абмяжоўвалі самавольсзва ўлад у галіне выдавецкай справы. Адмянялася папярэдняя цэнзура для кніг вялікаіа памеру (10 друкаваных аркушаў і больш за 20 для перакладных выданняў). Аднак масавыя перыядычныя выданні для шырокага кола чытачоў павінны былі праходзіць папярэднюю цэнзуру. Яны маглі быць вызвалены ад яе толькі спецыяльным дазволам міністра ўнутраных спраў пры ўмове ўнясення вялікага грашовага закладу. Адсутнасць папярэдняй цэнзуры азначала судовую адказнасць выдаўца за змест перыядычнага выдання.
    Ддя правінцыяльных масавых выданняў, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, захоўвалася папярэдняя цэнзура. Дзяржаўныя ўлады ўгрымлівалі за сабой права накладваць штрафы, прыпыняць і нават закрываць выданні, якія займалі непажаданую пазіііыю. У 1873 г. міністру
    ўнутраных спраў было дазволена прыпыняць любое выданне. Праз шэсць гадоў такія паўнамоцтвы атрымалі і генерал-губернатары. Улады абмяжоўвалі выдачу дазволаў на адкрыццё новых перыядычных выданняў, перш за ўсё незалежных ад урадавых устаноў. Яшчэ доўгі час перыядычны друк абмяжоўваўся нешматлікімі афіцыйнымі выданнямі. Цэнзурная рэформа была найбольш непаслядоўнай з праведзеных у 60-70-х гг. XIX ст. пераўтварэнняў.
    У 1882 г. цэнзура стала больш жорсткай, што знайшло адлюстраванне ў новай рэдакцыі Часовых правіл аб цэнзуры і друку. Паводле гэтых правіл нарада ў складзе трох міністраў (унутраных спраў, асветы і юстыцыі) і обер-пракурора Сінода магла забараніць выхад любога выдання. Пэўнае паслабленне цэнзуры адбылося толькі ў перыяд рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. Цэнзурны статут забараняў крытыкаваць на старонках перыядычных выданняў асобу манарха і членаў яго сям'і, а таксама дзейнасць урада і мясцовых органаў улады.
    Земская рэформа была распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі толькі ў 1911 г. і закранула Віцебскую, Мінскую і Магілёўскую губерні. Урад непакоіла магчымае ўзмацненне польскага ўплыву ў земскіх выбарных органах. Гэта стала прычынай адсутнасці земстваў у Віленскай і Гродзенскай губернях, дзе значнай была ўдзельная вага насельніцтва каталіцкага веравызнання. Земствы адыгралі пэўную ролю ў развіцці школьнай адукацыі, медыцынскага і ветэрынарнага абслугоўвання, гаспадарчага жыцця і г. д.
    Рэалізацыя буржуазных рэформ для Расійскай імперыі стала вельмі важнай вехай на шляху да станаўлення грамадзянскай супольнасці, росту пачуцця грамадзянскасці розных пластоў насельніцтва. Новымі элементамі грамадска-палітычнага жыцця былі міравыя пасрэднікі, галосныя гарадскіх дум, прысяжныя павераныя і інш. Прадстаўнікі мясцовых эліт беларускіх губерняў часцей за дваранскія асяродкі шэрагу іншых рэгіёнаў імперыі з вялікай надзеяй і спадзяваннем успрымалі падрыхтоўку і правядзенне рэформ. Многія са спаланізаванай грамадскасці хацелі бачыць у іх магчымасць вяртання да нядаўна страчаных палітычных традыцый, верылі ў наяўнасць агульных рыс з ранейшымі традыцыямі арганізацыі судовай сістэмы, гарадскога самакіравання і інш. Аднак урад Расійскай імперыі з вялікай перасцярогай ставіўся дд памераў рэалізацыі буржуазных рэформ у беларускіх губернях. Галоўны акцэнт быў зроблены ў канчатковым выніку не на інтэграцыйным змесце рэформ, а на сегрэгацыі палякаў, беларусаў-католікаў, яўрэяў.
    f
    Тэма I
    УРАДАВАЯ ПАЛІТЫКА
    Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі ў Беларусі. Абмежаванні ў дачыненні да палякаў, беларусаў-католікаў, яўрэяў.
    Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі па нацыянальным
    і рэлігійным пытаннях.
    Л Традавая палітыка на тэрыторыі беларускіх губерняў v у наступныя пасля падаўлення паўстання 1863 г. дзесяцігоддзі знаходзілася пад уплывам неабходнасці вырашэння наспелага нацыянальна-рэлігійнага пытання, умацавання «русскнх основ» на заходніх ускраінах Расійскай імперыі. Агульнай мэце былі падпарадкаваны практычна ўсе ўрадавыя мерапрыемствы, што абумовіла надзвычай цесную ўзаемасувязь розных кірункаў дзяржаўнай палітыкі.
    Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі ў Беларусі. Абмежаванні ў дачыненні да палякаў, беларусаў-католікаў, яўрэяў
    Урадавая палітыка на тэрыторыі Беларусі нярэдка вызначалася неаддазначнасцю прынятых рашэнняў, наяўнасцю розных падыходаў і супярэчнасцей паміж цэнтральнымі
    органамі і мясцовай адміністрацыяй. Нават у перыяд паўстання 1863 г. і адразу пасля яго, калі для расійскага ўрада стала зразумелай неабходнасць сістэмнай і паскоранай русіфікацыі заходніх ускраін, сярод вышэйшага чыноўніцтва сфарміраваліся два падыходы. Першы ўвасабляўся групоўкай, якая атрымала назву «руская партыя» (віленскі генерал-губернатар М. М. Мураўёў, ваенны міністр Д. А. Мілюцін, міністр дзяржаўных маёмасцей A. А. Зялёны і інш.). Другі«партыяй касмапалітаў» (міністр унутраных спраў П. А. Валуеў, вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч, міністр народнай асветы A. В. Галаўнін, кіраўнік жандармаў князь В. А. Даўгарукаў, пецярбургскі генералгубернатар князь A. А. Сувораў і інш.). Для іх былі характэрны прынцыпова розныя падыходы да выпрацоўкі метадаў інтэграцыі беларускіх і літоўскіх губерняў з велікарускім цэнтрам. М. М. Мураўёў сумняваўся ў магчымасці сталага сацыяльнага супрацоўніцтва ўрадавых органаў з мясцовым польскім і каталіцкім дваранствам, рабіў стаўку на праваслаўнае сялянства і ў яго інтарэсах праводзіў аграрныя мерапрыемствы. П. А. Валуеў, наадварот, зыходзіў з саслоўнага прынцыпу фарміравання ўнутранай палітыкі, лічыў, што беларускае і літоўскае спаланізаванае дварансгва павінна разглядацца як сацыяльная апора самадзяржаўя. Аднак для магчымасці ўплыву ўрада на мясцовае дваранства П. А. Валуеў прапаноўваў выкарыстоўваць праваслаўнае сялянства ў якасці стрымліваючага фактару, умапоўваючы яго супярэчнасці з памешчыкамі-католікамі.
    Рэалізацыя ўрадавай палітыкі ў дачыненні да Беларусі вызначалася ў большай ступені спейыфічнымі, чым агульнымі з еўрапейскім цэнтрам Расійскай імперыі рысамі. Гэта было абумоўлена неабходнасцю змагання расійскага самадзяржаўя з польскімі нацыянальна-палітычнымі ўплывамі, а таксама ўсталяваннем рэжыму выключных законаў, асабліва ў дачыненні да каталіцкага і яўрэйскага насельніцтва. Яны ўключалі перш за ўсё абмежавальныя меры ўрада ў сферы землеўладання і землекарыстання, прынятыя ў час і адразу пасля падаўлення паўстання 1863 г.
    Абмежаванне праў па валоданні зямлёй асобамі польскага паходжання ўпершыню зафіксавана ў цыркуляры мінісгра дзяржаўных маёмасцей А. Зялёнага ад 25 лютага 1864 г. Законам ад 5 сакавіка 1864 г.
    «асобам польскага паходжання» і яўрэям у заходніх і паўднёва-заходніх губернях Расійскай імперыі было забаронена купляць казённыя і прыватныя землеўладанні, прададзеныя за даўгі. 1м не дазвалялася
    таксама
    набываць, прымаць у
    заклад, кіраванне.
    здаваць у арэнду зем-
    лі, купленыя на ільготных умовах. Для набыцця прыватных зямельных уладанняў, якія прадаваліся на агульных умовах, абазначаныя ў прыведзеным законе асобы не мелі права карыстацца ільготамі і пазыкамі. Такое права для набыцня канфіскаваных маёнткаў удзельнікаў паўстання 1863 г. мелі прыезджыя памешчыкі і чыноўнікі з цэнтральных губерняў Расійскай імперыі і мясцовыя буйныя праваслаўныя землеўласнікі. Праводзілася мэтанакіраваная палітыка па скарачэнні памераў землеўладання памешчыкаў-католікаў і пашырэнні рускага, пераважна буйнога, землеўладання. Адпаведна Закону ад 10 ліпеня 1864 г., а таксама распараджэнню ад 5 жніўня 1864 г. яўрэі ў межах аседласці наогул былі пазбаўлены права набывань зямлю. Законам ад 10 снежня 1865 г. «асобам польскага паходжання» таксама было забаронена набываць ва ўласнасць маёнткі. Выключэнне складалі ўладанні, якія перадаваліся ў спадчыну. Абмежаванне ўводзілася да таго часу, пакуль у заходніх губернях у дастатковай ступені не павялічыцца рускае землеўладанне. Да набыцця маёнткаў дапускаліся «асобы рускага паходжання, праваслаўнага ці пратэстанцкага веравызнання». Акрамя таго, усе высланыя з заходніх губерняў за ўдзел ці дачыненне да паўстання 1863 г. на працягу двух гадоў павінны былі прадаць ці абмяняць свае маёнткі на ўмовах, якія б іх задавальнялі.