Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 251с.
Мінск 2017
Пасля падаўлення паўстання 1863 г. урад вярнуўся да палітыкі прыпіскі да падатковых саслоўяў беззямельнай і неаселай шляхты, якая праявіла актыўнасць у нацыянальным руху. Указам імператара ад 23 верасня 1864 г. былі прыняты меры па канчатковым эавяршэнні спраў шляхты, якая працягвала даказваць сваю прыналежнасць да дваранскага саслоўя. Усе, хто не быў зацверджаны ў сваёй прыналежнасці да дваранства і не знаходзіўся на дзяржаўнай службе, не меў чыноў і званняў, абавязаны былі да 1 студзеня 1865 г. прыпісацца да аднаго з падатковых саслоўяў і выконваць павіннасці адпаведна новаму стану.
У той жа час за шляхтай пакідалася права даказваць сваю дваранскую годнасць. Такое права атрымалі ўсе, хто ўжо меў станоўчае рашэнне дваранскага дэпутацкага сходу, чые справы знаходзіліся на разглядзе ў Дэпартаменце герольдыі. Усе справы, па якіх дваранскімі дэпутацкімі сходамі не было прынята станоўчае рашэнне, лічыліся канчаткова завершанымі. Узнаўленне спраў было магчымым толькі па сведчанні грамады, да якой быў прыпісаны былы шляхціц, аб добранадзейнасці і спраўным на працягу трох гадоў выкананні павіннасцей, а таксама па прадстаўленні пасведчання аб непазбаўленні праў па законе.
У 1868 г. катэгорыі аднадворцаў і грамадзян былі ліквідаваны і ўключаны ў склад сялянскага і мяшчанскага саслоўяў. Яны былі пазбаўлены асобага прававога статусу. Рэалізацыя палітыкі «разбору шляхты» ўкладвалася ў агульную ўрадавую лінію на павышэнне патрабаванняў да атрымання дваранскай годнасці асобамі недваранскага паходжання, якая выразна акрэслілася пачынаючы з 1845 г. У выніку «разбору шляхты» гэта саслоўе юрыдычна страчвала сваё ранейшае палажэнне. Аднак прадстаўнікі дробнай шляхты, не зацверджаныя ў сваёй прыналежнасці да вышэйшага саслоўя, псіхалагічна не маглі і не хацелі адаптавацца да ўмоў падатковых саслоўяў і фактычна склалі значную маргінальную групу. Дробная шляхта не адмаўляла сістэму норм і каштоўнасцей саслоўнай групы, з якой яна паходзіла, не прымала звычаі і традыцыі суседняга вясковага насельніцтва, прадстаўнікоў падатковых саслоўяў. «Разбор» практычна не закрануў дробную шляхту татарскага паходжання. Яна пакідалася ў дваранскіх спісах, калі нават не была зацверджана герольдыяй, захоўвала прывілей дваранскага саслоўя. Гэта тлумачыцца перш за ўсё тым, што татарская шляхта была лаяльнай да ўрада, не ўдзельнічала ў польскім нацыянальна-вызваленчым руху.
Мерапрыемствы па «разборы шляхты» аказаліся недастаткова эфектыўнымі, рэалізацыя гэтай палітыкі расцягнулася на дзесяцігоддзі і выклікала супраціўленне з боку шляхты, масавую падробку дакументаў, злоўжыванні ў дваранскіх сходах. Нават у 1864 г. у Віленскай губерні налічвалася 20 019 дваран, якія мелі нейкую ўласнасць, і 32 611 дваран, якія не валодалі ніякай нерухомай маёмасцю, г. зн. прадстаўнікоў дробнай шляхты. Перавод не зацверджанай у дваранстве шляхты на справе сустракаў нямала перашкод у асяроддзі мясцовых чыноўнікаў. У 1867 г. віленскім генерал-губернатарам Э. Баранавым была створана камісія для раскрыцця злоўжыванняў пры выдачы дакументаў Віленскім дваранскім дэпутацкім сходам. За два гады дзейнасці камісія
высветліла факты выдачы дакументаў аб дваранскім эванні асобам, не зацверджаным у прыналежнасці да вышэйшага саслоўя. Акрамя таго, выдаваліся копіі пастаноў дэпутацкага сходу аб далейшым накіраванні ў Сенат дакументаў на эацвярджэнне ў прыналежнасці да дваранства прыватным асобам, якія потым карысталіся правамі вышэйшага стану і ў выпадку незацвярджэння ў прыналежнасці да дваранства ўхіляліся ад прыпіскі да падатковых саслоўяў. Павятовыя прадвадзіцелі дваранства, маючы неправераныя дваранскія сямейныя спісы, выдавалі пасведчанні аб прыналежнасці да вышэйшага саслоўя.
Даволі часта прадстаўнікі малазямельнай і беззямельнай шляхты зараблялі сродкі для ўласнага існавання праз службу ў дзяржаўных установах. Паступова такая шляхта страчвала сувязі са сваім асяродкам і традыцыямі, пераходзячы па сацыяльным становішчы ў разрад разначынцаў. 3 гэтай групы ў значнай меры фарміравалася мясцовая інтэлігенцыя. Чыноўніцкая і вайсковая служба была папулярнай менавіта сярод дробнай шляхты, якая бачыла ў ёй шлях да захавання свайго сацыяльнага статусу і паляпшэння становішча. Сярод заможнай шляхты дзяржаўная служба была непапулярнай.
Паказчыкамі эфектыўнасці ўрадавай палітыкі па ўмацаванні «рускай справы» да канца XIX ст. сталі пашырэнне ўдзельнай вагі праваслаўнага землеўладання на тэрыторыі беларускіх губерняў да 45 %, скарачэнне каталіцкага прыкладна да 50 %. Сярод уладальнікаў маёнткаў памерам больш за 200 дзесяцін праваслаўныя колькасна пераважалі ў Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай губернях. У Віленскай губерні землеўласнікі-католікі захоўвалі пераважную большасць, ім належалі 73 % зямлі. Якасны склад «рускага элемента» сярод землеўласнікаў выклікаў клопат у мясцовай адміністрацыі. Нямногія з рускіх уладальнікаў маёнткаў стала займаліся ўласнай гаспадаркай. Звычайнай справай было парушэнне імі забароны на перадачу маёнткаў у арэнду католікам і яўрэям. У сваю чаргу, рэзкі рост цэн на зямлю ў апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. дазволіў многім буйным землеўласнікамкатолікам захавапь сваё становішча і прэстыж.
У залежнасці ад адносін улад да дваранства Беларусі адбываліся перамены ва ўрадавай палітыцы ў дачыненні да сялянства. Адмена ва ўмовах паўстання 1863 г. часоваабавязаных сялян і іх перавод у разрад уласнікаў прымусілі ўрад тэрмінова вырашапь пытанні забеспячэння сялян палівам, размежавання памешчыцкіх і сялянскіх угоддзяў, а таксама сервітутнае пытанне. Памешчыкі пасля адмены часовааба-
вязаных нярэдка пераставалі забяспечваць сялян і лічылі, што апошнія трацілі права на сервітуты. У 1863 г. урад быў зацікаўлены ў спакоі вёскі і ў сувязі з гэтым пайшоў на ўступкі сялянству. Згодна з распараджэннем віленскага генерал-губернатара за сялянамі захоўвалася права атрымання паліва ад памешчыкаў па ўстаноўленай плаце ці за павіннасці. Урад таксама забараніў у Беларусі і Літве абавязковае размежаванне ўгоддзяў па жаданні памешчыка і захаваў за сялянамі права на сервітуты. Пасля 1864 г., калі паўстанне станавілася ўсё больш аддаленай гістарычнай падзеяй, урад спыніў уступкі сялянству. Ужо ў канцы 60-х гг. XIX ст. мясцовая адміністрацыя прапаноўвала ў выпадках несупадзення памераў надзелаў сялян у сапраўднасці і паводле выкупнога акта браць за аснову апошні паказчык, што фактычна пазбаўляла беларускіх сялян права на іх дарэформенны надзел. Сялянам прапаноўвалася заключаць з памешчыкамі пагадненні аб перадачы першым лішкаў зямлі супраць выкупных дакументаў за дадатковыя выкупныя плацяжы. У такім выпадку складаўся дадатковы акт. Калі ж землеўладальнік не пагаджаўся на вяртанне зямлі, то яе адразалі на карысць памешчыка.
На рубяжы 70-80-х гг. XIX ст. урад зноў праявіў пэўную гнуткасць у сялянскім пытанні і ўлічыў некаторыя бяскрыўдныя для памешчыкаў патрабаванні сялян. He парушаючы праў памешчыкаў, у канцы 70-80-х гг. XIX ст. была зменена падатковая сістэма, устаноўлены абавязковы выкуп зямлі для ўсіх сялян. Для змяншэння колькасці малазямельных спрабавалі стварыць умовы для перасялення сялян на вольныя землі і арганізаваць крэдыт для набыцця зямлі. Акрамя таго, прадугледжвалася ліквідацыя сервітутаў і ўладкаванне зямельнага пытання для дробных катэгорый сельскага насельніцтва. У 1882 г. быў створаны Сялянскі пазямельны банк для арганізацыі крэдыту для сялян, аказання дапамогі ў набыцці зямлі. У 1886 г. у Мінску адкрыта аддзяленне гэтага банка, што з вялікай надзеяй было сустрэта ліберальнымі коламі мясцовага грамадства. Аднак не вельмі выгадна было карыстацца паслугамі банка нават заможным сельскім жыхарам. 3-за вялікіх працэнтных ставак дорага абыходзілася зямля, купленая праз банк, у параўнанні з яе рыначным коштам.
Сяляне былі абцяжараны вялікімі выкупнымі плацяжамі і падаткамі. У сувязі з гэтым неаднаразова ўзнімалася пытанне аб спісанні нядоімак. 21 лютага 1884 г. быў прыняты закон, паводле якога зніжаліся выкупныя плацяжы з сялян Магілёўскай і беларускіх паветаў Віцебскай
губерні. Па Законе ад 18 мая 1882 г. у Расійскай імперыі паступова адмяняўся падушны падатак.
У 70-90-х it. XIX ст. у адносінах да сялянства для карысці памешчыкаў праводзілася палітыка стрымлівання паўперызацыі вёскі, ускладнення адрыву ад зямлі сялянства, захавання сельскай грамады. На гэта былі нацэлены Закон ад 14 снежня 1893 г. аб неадчужэнні сялянскіх надзельных зямель і Закон аб сельскагаспадарчых рабочых ад 12 чэрвеня 1896 г., якія часткова аднавілі пазаэканамічную залежнасць сялян ад памешчыкаў.
Такім чынам, пад уплывам напружанасці польскага нацыянальнавызваленчага руху і палітычнай сітуацыі ў краіне змянілася палітыка і адносіны ўрада ў дачыненні да розных сацыяльных груп, перш за ўсё сялянства і дваранства. Зычайна яны знаходзіліся ў супрацьлеглай залежнасці. Аднак дваранства любога веравыэнання заставалася сацыяльнай апорай ва ўрадавай палітыцы.
Змены ва ўрадаваіі палітыцы ў Беларусі па нацыянальным і рэлігійным пытаннях
Пасдя падаўлення паўстання 1863 г. расійскі ўрад перайшоў да фарсіраванай уніфікацыі нацыянальных ускраін імперыі, у тым ліку ў сацыяльна-саслоўнай і этнакультурнай сферах. Гэтаму аб'ектыўна садзейнічалі разгортванне паскоранай мадэрнізацыі, узмацненне працэсаў сацыяльнай і тэрытарыяльнай мабільнасці жыхароў, паглыбленне ўрбанізацыі грамадства.
На менталітэт і самасвядомасць мясцовага дваранства беларускіх губерняў істотны ўплыў аказвалі дзяржаўна-палітычныя традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, вопыт ранейшай саслоўна-карпаратыўнай арганізацыі. Юрыдычна маючы аднолькавыя правы расійскага дваранства, але будучы больш арганізаваным і палітычна спрактыкаваным, спаланізаванае вышэйшае саслоўе беларускіх губерняў аказвала значны ўплыў на грамадска-палітычнае жыцйё Расійскай імперыі. Нават у перыяд паўстання 1863 г. расійскія ўлады, абмяркоўваючы пытанне аб месйах высылкі ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, непакоіліся з прычыны магчымага пашырэння ў месцах высылкі радыкальных ідэй, значнага ўплыву спаланізаваных пасяленцаў на мясцовае культурна-асветніцкае жыодё.